Чтение онлайн

на главную

Жанры

Так сказаў Заратустра (на белорусском языке)
Шрифт:

Нiхто з вас не хоча ўступiць у Човен Смерцi! Як жа так, вы ж стамiлiся ад свету?

Стомленыя ад свету! Не, вы яшчэ не адкiнулi нават зямлю! Я бачу, што вы ўсё яшчэ юрыце да зямлi i закаханыя ў сваю стомленасць ад яе!

Нездарма адвiсла ў вас губа - на ёй яшчэ сядзiць маленькае зямное жаданне! А ў вачах у вас хiба не носiцца аблачынка зямной радасцi, яшчэ не забытай?

Шмат добрых прыдумак ёсць на зямлi, адны - карысныя, другiя - прыемныя; дзеля iх варта любiць зямлю.

А некаторыя прыдумкi такiя добрыя,

што яны, як жаночыя грудзi, карысныя i разам з тым прыемныя.

А вы, стомленыя ад свету! Вы, нядбальцы зямныя! Даць бы вам дубчыкам! Дубчыкам трэба вярнуць бадзёрасць вашым нагам!

Бо калi вы не хворыя i не аджылыя, ад каго стамiлася зямля, дык вы хiтрыя абiбокi або затоеныя пажадлiвыя каты, аматары прысмакаў. I калi не хочаце зноў весела бегаць, дык выпратвайцеся з зямлi!

Няма патрэбы лячыць невылечных: так вучыць Заратустра. Хай выпратваюцца з зямлi!

Але каб паставiць кропку, трэба болей мужнасцi, чым на пiсанне новых вершаў: гэта ведаюць усе лекары i паэты.

18

О братове мае, ёсць скрыжалi, створаныя стомленасцю, i ёсць скрыжалi, створаныя гультайствам - гультайскiя: кажуць яны адно, а хочуць, каб iх чулi па-рознаму.

Зiрнiце на гэтага змардаванага! Адна толькi пядзя аддзяляе яго ад мэты, але ў стомленасцi сваёй ён упарты i звалiўся ён тут, у пыл, гэты адважнiк!

Ад стомленасцi пазяхае ён на шлях свой, на зямлю, на мэту i на сябе: i лепей пакутуе, а нi кроку не хоча ступiць далей, упарцiцца:

– пакутаваць за пядзю ад сваёй мэты! Сапраўды, яшчэ давядзецца за валасы цягнуць яго на нябёсы, - такога героя!

Але лепш пакiньце яго там, дзе ён ляжыць, каб сышоў да яго суцешнiк-сон з асвяжальным пошумам дажджу.

Хай ляжыць, пакуль сам не прачнецца, пакуль сам не адмовiцца ад усялякае стомы i ад усяго, што стома вяшчала ягонымi вуснамi!

Толькi, братове мае, адганiце ад яго сабак, гэтых умлелых лiзуноў, увесь гэты гамуз свалаты:

– увесь гэты гамуз "адукаванай" набрыдзi, што раз'ядаецца на поце герояў!

19

Я замыкаю сябе ў кола i святыя гранiцы; чым вышэй горы, на якiя я ўзыходжу, тым меней людзей падымаецца са мною: з сама свяшчэнных гор я будую горны хрыбет.

Куды б вы нi падымалiся разам са мною, братове мае, глядзiце, каб не падымаўся разам з вамi якi-небудзь захрыбетнiк.

Захрыбетнiк: гэта чарвяк, паўзун, плазун, якi шукае ранаў i патайных хворых закуткаў вашага сэрца, каб тлусцець, раз'ядаючыся на iх.

I ў тым уся штука ягоная, што ён адгадвае стомленасць у душах, якiя ўзыходзяць: у вашай тузе i бяссiллi, у вашай пяшчотнай ветлiвасцi, сарамяжлiвасцi ладзiць ён сваё мярзотнае логвiшча.

Дзе дужы бывае слабы, дзе высакародны - надта лагодны, там i ладзiць ён сваё мярзотнае логвiшча: захрыбетнiк жыве там, дзе ў вялiкага сэрца ў рубцах дробных ран.

Што ёсць найвышэйшы род сутнага i што ёсць найнiкчэмнейшы? Захрыбетнiк гэта сама найнiкчэмнейшы, але той, хто вялiкi, кормiць болей за ўсё захрыбетнiкаў.

Бо калi доўгая тая лесвiца, па якой душа можа ўзыходзiць угору i спускацца ў найглыбейшыя безданi, як не абсесцi яе мноству захрыбетнiкаў?

– бо калi душа шырокая i можа бегаць, блукаць i лунаць у сабе самой; калi гэта душа таго, хто патрэбен, душа, якая палка кiдаецца ва ўсё Выпадковае;

– душа сутная, якая апускаецца ў станаўленне; душа, якая валодае, якая прагне волi i палкiх парыванняў;

– душа, якая ўцякае ад сябе самой i зноў сябе даганяе, апiсваючы шырокiя кругi; душа мудрая, якую так соладка ўмаўляе неразумнасць;

– душа, якая сама сябе любiць, у якой усе рэчы набываюць iмкненне i супрацьборства, прылiў i адлiў свой: - о, як ёй не мець, найвышэйшай душы, найгоршага захрыбетнiка?

20

О братове мае, няўжо я жорсткi? Але я кажу так: што падае, - папхнi!

Усё цяперашняе - яно падае i распадаецца: хто яго ўтрымае! А я хачу яшчэ i папхнуць!

Цi зведалi вы асалоду - скочваць камянi ў прорву са спадзiстых скалаў? Глядзiце, як коцяцца людзi з цяпершчыны ў мае глыбiнi!

Я - уверцюра да iгры найлепшага музыкi, братове мае! Я - прыклад! Рабiце ж на мой прыклад!

I тых, каго не вучыце лётаць, вучыце хутчэй падаць!

21

Я люблю адважных: але мала быць рубакам, трэба яшчэ ведаць, каго рубаць!

I часта адвагi бывае болей у тым, каб утрымацца i прайсцi мiма: i захаваць сябе на больш вартага ворага!

Хай будуць ворагамi вам толькi тыя, хто варты нянавiсцi, а не пагарды: вы павiнны ганарыцца сваiмi ворагамi: так я калiсьцi вучыў вас.

На больш вартага ворага вы павiнны захаваць сябе, братове мае: таму многiх вы павiнны абмiнуць на дарозе сваёй,

– асаблiва ж безлiчны зброд, што гарлае вам у вушы пра народ i народы.

Захавайце ж чыстым сваё вока ад iхнiх "за" i "супраць"! Многа там правiльнага, а многа i няправiльнага: i напоўнiцца гневам той, хто аддасць iм увагу сваю.

Углядацца ў iх, рубаць iх - гэта адно i тое самае; лепей iдзiце ў лясы i ўкладзiце мячы вашыя ў похвы!

Iдзiце сваiмi дарогамi! А народу i народам дайце - хай iдуць сваiмi! Сапраўды, цёмныя дарогi iхнiя, не азораныя анiводнай надзеяй!

Хай гандляр пануе там, дзе ўсё, што блiшчыць яшчэ, - гэта толькi яго золата! Час каралёў мiнуўся: што сёння завецца народам, не заслугоўвае каралёў.

Бачыце ж, як народ пачаў пераймаць гандляроў: здабывае любую выгоду з усякага смецця!

Яны падглядваюць адно аднаго, яны пераймаюць адно аднаго - i гэта ў iх называецца "добрым суседствам". О шчасныя, далёкiя часiны, калi народ казаў сабе: "Я хачу быць над народамi!"

Бо, братове мае: лепшае павiнна панаваць, лепшае хоча панаваць! А дзе вучэнне кажа iнакш, там не хапае лепшых.

Поделиться:
Популярные книги

Дядя самых честных правил 7

Горбов Александр Михайлович
7. Дядя самых честных правил
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Дядя самых честных правил 7

Хозяйка старой усадьбы

Скор Элен
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.07
рейтинг книги
Хозяйка старой усадьбы

Кодекс Охотника. Книга X

Винокуров Юрий
10. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.25
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга X

Шатун. Лесной гамбит

Трофимов Ерофей
2. Шатун
Фантастика:
боевая фантастика
7.43
рейтинг книги
Шатун. Лесной гамбит

Proxy bellum

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Фрунзе
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.25
рейтинг книги
Proxy bellum

Последний попаданец 2

Зубов Константин
2. Последний попаданец
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
рпг
7.50
рейтинг книги
Последний попаданец 2

Средневековая история. Тетралогия

Гончарова Галина Дмитриевна
Средневековая история
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.16
рейтинг книги
Средневековая история. Тетралогия

Дворянская кровь

Седой Василий
1. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Дворянская кровь

Дайте поспать! Том IV

Матисов Павел
4. Вечный Сон
Фантастика:
городское фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Дайте поспать! Том IV

Запределье

Михайлов Дем Алексеевич
6. Мир Вальдиры
Фантастика:
фэнтези
рпг
9.06
рейтинг книги
Запределье

Совок 4

Агарев Вадим
4. Совок
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.29
рейтинг книги
Совок 4

Идеальный мир для Лекаря 8

Сапфир Олег
8. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
7.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 8

Жандарм 3

Семин Никита
3. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Жандарм 3

Мастер 3

Чащин Валерий
3. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 3