Чтение онлайн

на главную

Жанры

Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому

Ницше Фридрих

Шрифт:

Так ішоў і поўз час, калі толькі яшчэ быў час; што я ведаю пра тое! Але аднаго разу сталася нешта такое, што абудзіла мяне.

Тры разы бразнулі ў браму, як громам, тройчы загулі, завылі скляпенні ў адказ: і тады я падышоў да брамы.

«Альпа! — крыкнуў я. — Хто нясе свой попел на гару? Альпа! Альпа! Хто нясе свой попел на гару?»

І я націскаў на ключ і напіраў на браму, каб адчыніць яе. Але ні на палец не адчыніў.

Раптам віхурны вецер расхінуў свае крылы: са свістам разрэзаў паветра і кінуў мне чорную дамавіну.

І ў віску, і ў выцці, і грукаце дамавіна раскалолася

і выплюнула тысячастайны рогат.

І тысяча твараў дзяцей, анёлаў, соваў, блазнаў і матылькоў ростам з дзяцей — усё гэта здзекліва раўло і рагатала з мяне.

Я страшна спалохаўся, і ўпаў на зямлю, і крычаў ад жудасці так, як не крычаў ніколі.

І мой крык разбудзіў мяне — і я апамятаўся…»

Заратустра расказаў свой сон і замоўк, бо не ведаў яшчэ, як яго растлумачыць. Тады вучань, якога ён найболей любіў, падняўся, схапіў Заратустру за руку і сказаў:

«Само жыццё тваё тлумачыць нам твой сон, о Заратустра!

Ці ж сам ты не вецер з віхурным свістам, які адчыняе браму ў замку Смерці.

Ці ж сам ты не дамавіна, поўная разнастайных і стракатых твараў зла, а таксама анёльскіх абліччаў жыцця?

Сапраўды, як разнастайны — на тысячу ладоў — дзіцячы смех, уваходзіць Заратустра ва ўсе магільніцы, смяецца з начных ахоўцаў магіл, што брынчаць сваімі ржавымі ключамі.

Страшыць і скідаць ты іх будзеш сваім смехам; і няпамяць іхняя, і абуджэнне засведчаць тваю ўладу над імі.

І нават калі настануць доўгія поцемкі і смяротная стома, ты не сыдзеш з небасхілу нашага, о заступнік жыцця!

Новыя зоркі ты нам паказаў і па-новаму даў нам убачыць велікапышнасць начы; сам смех ты раскінуў над намі, быццам шматкаляровы кілім.

Ад сёння і назаўсёды трупы мерцвякоў стануць крыніцай дзіцячага смеху; заўсёды будзе дзьмуць магутны вецер, будзе трыумфаваць над смяротнай стомленасцю: у гэтым ты зарука і вяшчун!

Сапраўды, іх ты сасніў, тваіх ворагаў: гэта быў твой сама цяжкі сон!

Але як пазбыўся ты гэтых відзежаў і здабыў сябе, так і яны павінны прачнуцца ад саміх сябе — і прыйсці да цябе!»

Так сказаў вучань; і ўсе астатнія зграмадзіліся вакол Заратустры, хапалі яго за рукі і ўмаўлялі яго пакінуць ложак і скруху сваю і вярнуцца да іх. А Заратустра сядзеў проста на ложку, з чужым позіркам. Як чалавек, што вярнуўся з далёкай чужыны, глядзеў ён дапытліва ў твары сваім вучням; і яшчэ не пазнаваў іх. Калі ж яны аднялі яго і паставілі на ногі, тады адразу перамяніўся позірк ягоны; ён зразумеў усё, што адбылося, пагладзіў сваю бараду і сказаў вялікім голасам:

«Ну што ж! На ўсё свой час; але парупцеся мне, вучнёве мае, каб у нас сёння быў добры абед, ды баржджэй, баржджэй! Так я хачу акупіць свае благія сненні!

А вяшчун няхай есць і п'е поруч са мною: сапраўды, я пакажу яму мора, у якім ён можа патануць!»

Так сказаў Заратустра. І пасля доўга ўзіраўся ў твар свайго вучня, які растлумачыў сон, і пры гэтым хітаў галавой.

Пра збавенне

Аднаго разу, калі Заратустра

ішоў цераз вялікі мост, абступілі яго калекі і жабракі, і адзін гарбаты сказаў яму так:

«Бачыш, Заратустра! Ужо і народ вучыцца ў цябе і пачынае верыць у тваё вучэнне: але каб ён да канца паверыў табе, патрэбна вось яшчэ што — ты павінен пераканаць нас, калек! Тут ты маеш выдатны выбар, і, сапраўды, спрыяльная магчымасць: скарыстайся ёю! Ты можаш ацаляць сляпых, і кульгавыя ў цябе бегаюць, ты мог бы хоць крыху палегчыць ношку тым, у каго яна лішне цяжкая і мулкая: гэта была б выдатная нагода, каб калекі паверылі ў Заратустру!»

Але Заратустра запярэчыў таму, хто гаварыў:

«Калі адабраць у гарбатага горб, гэтым самым ты пазбавіш яго духу ягонага — так вучыць народ. І калі сляпому вярнуць зрок, лішне шмат благога ўбачаць вочы ягоныя на зямлі — і пракляне ён лекара свайго. А той, хто дае кульгаваму бегаць, робіць яму вялікую шкоду: бо наўрад ці ён здолее бегаць так борзда, каб заганы яго не апярэджвалі — так гаворыць народ пра калек. І чаму б Заратустру не павучыцца ў народа, калі народ вучыцца ў Заратустры?

З таго часу, як я жыву сярод людзей, у мяне гэта зло найменшае, калі бачу я, што ў аднаго не хапае вока, у другога — вуха, у трэцяга — нагі; а ёсць і такія, што без языка або без носа, а то і без галавы.

Я бачу і бачыў горшае, а часам — настолькі брыдкае, што пра тое-сёе не хацелася б гаварыць, а шмат пра што ўжо не магу маўчаць, а менавіта: ёсць людзі, якім бракуе ўсяго, але яны маюць непамерны лішак у адным, гэта — людзі, якія яўляюць сабою толькі адно вялізнае вока, альбо адзін вялікі рот, альбо жывот, альбо яшчэ што-небудзь адно, але велізарнае, — калека навыварат называю я такіх.

І калі я пакінуў сваю самоту і першы раз ішоў па гэтым мосце, дык не паверыў сваім вачам, — доўга я прыглядваўся і нарэшце сказаў: «Гэта ж бо вуха! Вуха велічынёю з чалавека!» Яшчэ пільней прыгледзеўся я, і сапраўды, пад вухам варушылася нешта незвычайна нікчэмнае, маленькае і кволае. Пачварнае вуха сядзела на слабой тоненькай сцябліне, а сцяблінай гэтай быў чалавек! Праз павелічальнае шкло можна было нават разгледзець малюпасенькі, зайздрослівы тварык, а таксама пухленькую душку, якая трымцела на той сцяблінцы. А народ сказаў мне, што гэтае вялікае вуха не толькі чалавек, але і вялікі муж, геній. Але я не веру народу, калі ён гаворыць пра вялікіх людзей, і таму застаюся пры цвёрдай думцы, што гэта — калека навыварат, у якога ўсяго надта мала і толькі аднаго занадта шмат».

Сказаўшы так гарбатаму і тым, за каго ён заступаўся і каму быў тлумачом, Заратустра з глыбокім абурэннем звярнуўся да вучняў і сказаў:

«Праўда, сяброве мае, я хаджу сярод людзей, нібы сярод абломкаў чалавека!

Найжахлівейшае ў маіх вачах — бачыць чалавека разарванага і раскіданага, як на бойні або на полі бою.

І калі мае вочы ўцякаюць ад цяперашняга да мінулага — яны знаходзяць адно і тое: абломкі, і асобныя часткі, і фатальныя выпадковасці — але аніводнага чалавека!

Цяперашняе і мінулае на зямлі — о сяброве мае! Гэта сама невыноснае мне; і калі б я наперад не бачыў таго, што ідзе, я б не ведаў, як мне жыць.

Поделиться:
Популярные книги

Мимик нового Мира 10

Северный Лис
9. Мимик!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
альтернативная история
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 10

Польская партия

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Фрунзе
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Польская партия

Здравствуй, 1984-й

Иванов Дмитрий
1. Девяностые
Фантастика:
альтернативная история
6.42
рейтинг книги
Здравствуй, 1984-й

Темный Лекарь 3

Токсик Саша
3. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 3

Назад в СССР: 1986 Книга 5

Гаусс Максим
5. Спасти ЧАЭС
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.75
рейтинг книги
Назад в СССР: 1986 Книга 5

Наследница Драконов

Суббота Светлана
2. Наследница Драконов
Любовные романы:
современные любовные романы
любовно-фантастические романы
6.81
рейтинг книги
Наследница Драконов

Кодекс Охотника. Книга XIII

Винокуров Юрий
13. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIII

Не кровный Брат

Безрукова Елена
Любовные романы:
эро литература
6.83
рейтинг книги
Не кровный Брат

Ты нас предал

Безрукова Елена
1. Измены. Кантемировы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты нас предал

Возвышение Меркурия. Книга 5

Кронос Александр
5. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 5

Последний Паладин. Том 7

Саваровский Роман
7. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 7

Клан

Русич Антон
2. Долгий путь домой
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.60
рейтинг книги
Клан

Калибр Личности 1

Голд Джон
1. Калибр Личности
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Калибр Личности 1

Вторая жизнь майора. Цикл

Сухинин Владимир Александрович
Вторая жизнь майора
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вторая жизнь майора. Цикл