Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому

Ницше Фридрих

Шрифт:
3

І там гэта было; дзе я падняў з дарогі слова «Звышчалавек» і што чалавек ёсць нешта, што трэба пераадолець,

— што чалавек ёсць мост, а не мэта; што ўслаўляе ён свой полудзень і вечар, як дарогу да новых золкаў:

— слова Заратустры пра Вялікі Полудзень, якое ўзнёс я калісьці над людзьмі, быццам другую вячэрнюю зару.

Сапраўды, я даў ім убачыць новыя зоркі і новыя ночы; і над хмарамі, днямі і ночамі напяў я свой смех, як стракатую палатку.

Я

лічыў іх усім маім, змыслам і намыслам: сабраць у адно і сплавіць усё, што ёсць у чалавеку ўрыўкавага, загадкавага і застрашліва выпадковага,

— як паэт, адгадчык і збаўца ад выпадковага я вучыў іх быць стваральнікамі будучыні і ратаваць, ствараючы, тое, што было.

Выбавіць у чалавеку яго мінулае і так пераўтварыць усялякае «Было», каб воля сказала: «Але ж я так хацела! Я так буду хацець!»

— вось што я назваў збавеннем, вось што вучыў я называць збавеннем…

— цяпер я чакаю майго збавення, каб ісці да іх апошні раз.

Бо яшчэ адзін раз я іду да людзей: сярод іх я хачу дайсці да свайго захаду і, паміраючы, даць ім свой сама багаты дарунак!

Гэтаму я навучыўся ў сонца, калі заходзіць яно, сама багатае свяціла: яно сыпле золата ў мора з невычэрпных сваіх скарбніц,

— каб і сама бедны рыбак веславаў залатым вяслом! Якраз яго я аднойчы бачыў, і слёзы ад бачанага не спатолілі душы маёй.

Як сонца, ідзе Заратустра да захаду: і вось, ён сядзіць, чакаючы, а вакол яго старыя разбітыя скрыжалі, а таксама і новыя, напалавіну запісаныя.

4

Глядзіце, вось новая скрыжаль: але дзе мае браты, каб разам са мною занесці яе ў даліну, у сэрцы людскія?

Так загадвае мая вялікая любоў да далёкага: не шкадуй блізкага твайго! Чалавек ёсць нешта, што трэба пераадолець.

Ёсць многа шляхоў і спосабаў, як пераадолець: твая задача — дабрацца да іх! Але толькі блазен думае: «Цераз чалавека можна пераскочыць».

Пераадолей сябе самога нават у блізкім тваім: і права, якое можаш узяць сілком, не дазваляй даваць табе так!

Што робіш ты, ніхто ніколі не зробіць табе. Ведайце, няма ніякага аддання.

Хто не можа загадваць, мусіць слухацца. Некаторыя ўмеюць загадваць сабе, але ім шмат чаго не стае, каб слухацца самога сябе!

5

Такія вось яны, высакародныя душы: яны нічога не хочуць дарам, тым болей — жыцця.

Хто ў чэрні — той хоча жыць за так, дарам; а мы іншыя, каму жыццё — дадзена, мы ўвесь час разважаем, што лепей даль нам на замену!

І сапраўды, высакародная тая казань, якая абвяшчае: «Тое, што нам абяцае

жыццё, мы хочам захаваць жыццю!»

Не трэба хацець асалоды, калі не дадзена ёю цешыцца. І яшчэ — не трэба хацець цешыцца асалодай!

Асалода і нявіннасць — сама сарамлівыя рэчы: яны не хочуць, каб іх шукалі. Іх трэба мець — а шукаць трэба, бадай што, віну і цярпенні!

6

О братове мае, першынца заўсёды прыносяць у ахвяру. І вось, сёння мы — першынцы.

Усе мы праліваем кроў на таемных алтарах, згараем у ахвярным полымі ў гонар старых ідалаў.

Наша лепшае яшчэ маладое: і вось — сплываюць слінаю нашы бяззубыя зяпы. Наша мяса далікатнае, наша скура — яшчэ толькі ягнячая скура: як жа нам не будзіць сквапнасці ў жрацоў, прыслужнікаў старых ідалаў!

У нас саміх яшчэ жыве ён, гэты жрэц, які смажыць сабе на стол сама далікатныя лагодкі. О братове мае, як жа першынцы не маюць быць ахвярай!

Але кожны, хто роднасны нам, прагне гэтага; і я люблю тых, хто не хоча берагчы сябе. Пагібельных, якія ідуць дарогай захаду, я люблю ўсёй любоўю сваёй: бо яны пераходзяць на той бок.

7

Быць праўдзівым — гэта могуць нямногія! А хто можа — яшчэ не хоча! І найменей могуць — добрыя.

О гэтыя добрыя! Добрыя ніколі не кажуць праўды. Духу быць добрым — хвароба.

Яны саступаюць, гэтыя добрыя, яны ўпакорваюцца, іх сэрца паўтарае чужое, іх істота слухаецца: а хто слухаецца, той не чуе самога сябе!

Усё, што ў добрых завецца злом, павінна ўз'яднацца, каб нарадзілася адзіная ісціна: о братове мае, ці дастаткова злыя вы для гэтай ісціны?

Дзёрзкая адвага, доўгі недавер, жорсткае — «не» — перасычанасць, надрэзванне жыцця — як рэдка ўсё гэта злучаецца ў адно! Але з такога насення расце ісціна!

Заўсёды побач з ліхім сумленнем раслі любыя веды! Дык разбіце ж, спазнаўцы, старыя скрыжалі!

8

Калі на вадзе ўмацаваныя палі, калі па-над патокам перакінутыя кладкі і парэнчы, далібог — ніхто не паверыць таму, хто скажа: «Усё цячэ».

Але нават дурань яму запярэчыць. «Як? — скажа дурань, — як гэта — усё цячэ? Вунь жа і мост, і парэнчы — яны над патокам!

Над патокам — усё нерухомае і моцнае, усе каштоўнасці рэчаў, масты, тэрміны, усё «дабро» і ўсё «зло»: усё гэта — моцнае!»

Поделиться:
Популярные книги

Измена. Я отомщу тебе, предатель

Вин Аманда
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.75
рейтинг книги
Измена. Я отомщу тебе, предатель

Сводный гад

Рам Янка
2. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Сводный гад

Мимик нового Мира 6

Северный Лис
5. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 6

Идеальный мир для Лекаря 2

Сапфир Олег
2. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 2

Начальник милиции

Дамиров Рафаэль
1. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции

Магия чистых душ

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.40
рейтинг книги
Магия чистых душ

Темный Патриарх Светлого Рода 4

Лисицин Евгений
4. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 4

Стрелок

Астахов Евгений Евгеньевич
5. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Стрелок

На границе империй. Том 6

INDIGO
6. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.31
рейтинг книги
На границе империй. Том 6

Архил…? Книга 3

Кожевников Павел
3. Архил...?
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Архил…? Книга 3

Доктора вызывали? или Трудовые будни попаданки

Марей Соня
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Доктора вызывали? или Трудовые будни попаданки

Лорд Системы 11

Токсик Саша
11. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 11

Черный Маг Императора 5

Герда Александр
5. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 5

Последний попаданец 2

Зубов Константин
2. Последний попаданец
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
рпг
7.50
рейтинг книги
Последний попаданец 2