Танцавальны марафон
Шрифт:
– Дабрыдзень, – здрыгануўся голас у жанчыны, яна кашлянула i, спадылба зiрнуўшы на мужа, таропка дадала: – Казiчак, якраз i абед. Запрашай чалавека.
«А мяне тут чакалi», – здзiвiўся Хмара, але сказаць нiчога не паспеў.
Гаспадар за спiнай радасна забасiў:
– Не адмаўляйце, таварыш начальнiк, чым багатыя, тым i радыя.
– Вы ведалi, што я з мiлiцыi? – з цiкаўнасцю пазiраючы на гаспадыню, усмiхнуўся Хмара.
– А тэлефон нашто? – пачырванелi шчокi жанчыны. Яна машынальна змахнула з табурэткi ручнiком, быццам выцерла пыл, запрасiла: –
– Маёй бабе толькi ў мiлiцыi працаваць, – дабрадушна ашчэрыўся Сiўцоў, – усё пра ўсiх ведае, як тая балгарская Ванга…
– Не плявузгай лiшняга, – лоўка рассоўваючы талеркi, буркнула гаспадыня. – Чалавек, перш чым да нас, каля Веркi Няфёдавай спыняўся, дапытваўся. А пакуль вы ў панадворку гаварылi, Насатая патэлефанавала: Вы ж прыехалi на мiлiцэйскiх «Жыгулях», хоць за плотам машыны i не вiдаць.
– Раскудахталася! – сядаючы за стол i звысака аглядаючы стравы, паблажлiва гундосiў Сiўцоў. Нечакана ён узняў на жонку здзiўленыя вочы: – Госць у хаце i без бутэлькi!
– Дык чалавеку няможна, ён жа за рулём! – трошкi знiякавела гаспадыня i ўставiлася на лейтэнанта, чакаючы, якое ён прыме рашэнне.
– А табе Верка насатая пра шафёра нiчога не напела? – цвёрда i катэгарычна зманiў Сiўцоў.
– Пра шафёра размовы не было, – перавяла позiрк на мужа гаспадыня.
– Тады нясi i не сумнявайся, – гаспадар ухапiў зубамi патухлую люльку. – Нясi пяршак, неча госця разгаворамi кармiць, а то даведаецца Папруга, як сталiчнага госця сустракала, задасць такую прачыхвостку, што свету белага не ўбачыш.
– А ты выкiнь свой смурод з роту, – злуючыся цi то на мужыка, цi то на суседку, якая нiчога не сказала пра шафёра, узвысiла голас гаспадыня. – Усю хату праваняў, ды што хату, Бягомль i той прасмярдзеў тваiм тытунём клятым.
Канечне, нiякага шафёра не было, Хмара рулiў сам, але на хлусню Сiўцова наўмысна змаўчаў, разумеў, што чарка гарэлкi – неблагая яму памочнiца. Жанчына выслiзнула ў сенцы, гаспадар, прыслухоўваючыся, выструнiўся i, пачуўшы металiчнае звяканне, – напэўна, гаспадыня бразнула ключамi – задаволена крактануў:
– Мая ўзяла…
Калi на стале з’явiлася бутэлька, Сiўцоў таропка яе раскаркаваў i, напаўняючы чаркi, прыжмурыўся.
– Цяперака можна i пагаварыць.
З-за шчыльнай выцвiлай занавескi, якая прыкрывала грузную печ i дзялiла кухню напалам, павольна выйшаў руды кот з жоўта-зялёнымi вачыма. Ён, па чарзе падымаючы заднiя лапы, лянотна пацягнуўся, пазяхнуў i сеў на пушысты доўгi хвост з белай адмецiнай на самым кончыку.
– Во, i рыжы тут як тут, – засмяяўся Сiўцоў i зняў накрыўку з патэльнi. Для ката гэта быў сiгнал, млявасцi як i не было. Ён скокнуў на доўгую лаўку ля акна i, патрабавальна мяўкаючы, зашпацыраваў, закруцiўся. Час ад часу кот выпускаў вострыя кiпцюры i драпаў iмi па лаўцы, вочы блiшчэлi, чырвоны язычок штохвiлiнна аблiзваў блiскучы чорны нос. Ён некалькi разоў спрабаваў дацягнуцца i да абруса, але лапа застывала напаўдарозе, драпануць матэрыю рыжы пабойваўся, напэўна, за гэта ён неаднойчы атрымоўваў лупцоўку.
– Бач, як просiць, – лагодна прабасiў гаспадар i,
Ката быццам ветрам здзьмула: праз iмгненне ён знiк за занавескай са здабычай у зубах.
– Ну, дай Божа, заўтра тожа, паслязаўтра i кожны дзень, – на адным дыханнi выпалiў Сiўцоў i, расправiўшы вусы, выпiў. Хмара непахiсна адсунуў сваю чарку, але ад перакусу не адмовiўся, даўно смактала пад лыжачкай.
– А нашыя блюсцiцелi п’юць, хоць i за рулём, – гаспадар храбуснуў агурком i, быццам разважаючы ўголас, стрымана дадаў: – Хаця хлопцы добрыя, сваiм бяды не робяць… – ён яшчэ выпiў, падклаў на Хмараву талерку смажанага мяса. – А на трасе парадак трымаюць, ведаюць як…
– Прыкусi язык, плявузгала, не то Папруга яго прышчэмiць!.. – пачуўся з-за занавескi, за якой схаваўся руды кот, голас гаспадынi.
– Гэ-э-ты мо-о-жа, – хутка п’янеючы, рагатнуў Сiўцоў i распрамiў спiну. Здалося, ён стаў вышэйшы на цэлую галаву. – Барысавiча на крывой кабыле не аб’едзеш, хiтрун, якiх пашукаць… І прынцыповы…
Хмара, што называецца, уплятаў за абедзве шчакi салату з запраўленых смятанай памiдораў i гуркоў, слухаў гаспадара i думаў пра тое, як можа чалавек быць адначасова i хiтры, i прынцыповы. Ён вырашыў пакуль што не задаваць пытанняў, дачакацца, калi Сiўцоў стане больш дасцiпным.
– Памятаеш шафёра з дровамi? – падала голас жонка Сiўцова.
– Тых, хто абмiшурыў Папругу, на пальцах пералiчыць, – засмяяўся гаспадар, – але той шафёр – прайдзiсвет з прайдзiсветаў!
У iнтанацыi Сiўцова Хмара ўлавiў непрыхаваны недавер да сталiчнага мiлiцыянера. Было вiдавочна, што Сiўцоў хоча расказаць пра гэты выпадак, але што, калi нечым нашкодзiць участковаму?
– Я дрэннага маёру не жадаю, – заiнтрыгаваны размовай мужа i жонкi, зазначыў лейтэнант, – мяне цiкавiць толькi «мой» шафёр…
– Ну, калi так, павесялю сталiчнага госця, – зноў пацягнуўся да бутэлькi Сiўцоў, напоўнiў свою чарку.
– Ты б не налягаў на гарэлiцу, – папярэдзiла нябачная гаспадыня, – нарумзаешся раней часу.
Рука Сiўцова здрыганулася, завiсла над сталом. Ён зiрнуў на гадзiннiк, пачухаў патылiцу i адсунуў чарку, пiць не стаў.
– Бабу калiнiкалi трэба слухаць, – ён зноў паглядзеў на гадзiннiк, няспешна выцягнуў з кiшэнi круглую адпалiраваную да бляску бляшанку (у такiх калiсьцi прадавалiся цукеркi-ледзяшы, а цяпер гэта была табакерка), набiў люльку.
«Нешта тут не тое, – падумаў Хмара, – пра вясёлае з такiм настроем не расказваюць».
Сiўцоў чыркнуў запалкай, прыкурыў, пыхнуў раздругi i, зiрнуўшы на лейтэнанта, змушана ўсмiхнуўся.
– Пяць гадоў таму…
– Тры, – адразу паправiла яго жонка, – тады мы кароўку купiлi.
– Ты б памаўчала! – нечакана ўзвiўся Сiўцоў i моцна ляпнуў далонню па стале. – Сядзiш у нары i каркаеш. Калi такая разумная, выходзь i бяседуй з чалавекам.
Запанавала цiшыня, нават чутна было, як кот грызе сваю здабычу. Гаспадар трошкi счакаў, з напускной бравадай усё ж каўтануў гарэлку i, не закусваючы, зноў пыхнуў люлькай.