Чтение онлайн

на главную

Жанры

Танцавальны марафон
Шрифт:

– Тры гады таму, – памякчэлым голасам працягваў Сiўцоў, – наш Папруга спынiў на трасе машыну i за нейкае парушэнне забраў у шафёра правы. Як вадзiцель нi прасiў, як нi малiў, Папруга – што камень, на пераздачу i ўсё. Чалавек адступiўся, але не ад участковага. Нейкiм чынам ён даведаўся, дзе няўмольны мiлiцыянер жыве, i наўпрасткi да ягонай жонкi: так, маўляў, i так, згаварыўся я з тваiм мужыком, што плот папраўлю i дровы пасяку. Канечне, перад тым, як зайсцi ў хату, ён па-гаспадарску агледзеў жытло ўчастковага, убачыў, дзе патрэбна мужчынская рука. Таму ў Папругавай жонкi да чалавека анiякiх падазрэнняў і не ўзнiкла, бо i дровы ў панадворку

валяюцца напiлаваныя ды не пасечаныя, i плот павалiўся. Цэлы дзень гэты шафёр батрачыў, а надвячоркам i Папруга на матацыкле прытарахцеў. Убачыў – i вочы на лоб… Дровы пасечаныя i складзеныя, плот новы i нават напалову пафарбаваны. А ягоны ранiшнi парушальнiк яшчэ i на жонку пакрыквае, маўляў, фарбы мала купiла. Адразу змiкiцiў Папруга што да чаго, хвост падцiснуў… Як дакажаш, што не пад прымусам шафёр iшачыў на яго? Дый цi дасць веры начальства, калi ўсё мястэчка работнiка бачыла? А гэта – выкарыстанне службовага становiшча. Не дапусцiў Папруга скандалу, аддаў шафёру дакументы ды мiрна выправадзiў прахiндзея, – Сiўцоў гучна засмяяўся i, хiтравата пазiраючы на Хмару, нечакана спытаўся: – А што б Вы зрабiлi на месцы ўчастковага?

– Я? – разгублена перапытаў лейтэнант i на iмгненне задумаўся.

– Во-во, – з непрыхаванай радасцю ўскрыкнуў Сiўцоў, – загнаў у кут! А на мой розум, дык шантажыста трэба было правучыць, толькi Папруга не такi, рызыкаваць – не ў ягоным характары.

Хмара хацеў запярэчыць, але нешта стрымала, нечакана яму здалося, што Сiўцоў наўмысна яго заводзiць, спрабуе завязаць спрэчку.

– Давайце пагаворым пра нашага шафёра, – адсунуўся ад стала Хмара. У гэты момант ён пашкадаваў, што паддаўся на ўгаворы i сеў за стол. Было вiдавочна, што цяпер Сiўцоў успрымае яго як госця, а не следчага.

– Ваш вадзiцель ненармальны… – з-за занавескi вытыркнулася галава гаспадынi, i Сiўцоў, якi ў гэты момант цадзiў чарговую чарку, папярхнуўся, закашляўся, замахаў на кабету рукамi, каб тая замаўчала. Са стограмовiка выплеснулася гарэлка, серабрыстыя пырскi акацiлi твар жанчыны. – Ах так! – ажно ўзвiлася кабета i выкулiлася з-за занавескi, гатовая да больш актыўных дзеянняў. Прысутнасць Хмары стрымала яе, але маўчаць жонка Сiўцова не магла. – Канечне, ненармальны, калi прывёз табе, шасцiдзесяцiгадоваму мужыку, цэлую скрынку прэзерватываў. Не мог чым iншым аддзячыць… Папрузе гэта, можа, яшчэ i трэба, а табе, пляшываму, навошта?..

Сiўцоў ажно збялеў. Кашаль нечакана знiк, быццам перакаўтнуўся некуды ўсярэдзiну, у грудзях Сiўцова засiпела, забулькала. Ён, упёршыся рукамi ў стол, павольна ўстаў, нiжняя скiвiца дрыжэла, скамянелыя вочы палыхалi гневам. Жонка войкнула i iмгненна знiкла за занавескай, але, напэўна, яе гэта не ўратавала б…

«Не хапала, каб ён пры мне жонку пабiў!» – падумаў лейтэнант i таксама ўстаў, гатовы ўмяшацца. У гэты момант дзверы нечакана расчынiлiся, на парозе ўзнiкла каржакаватая постаць мiлiцыянера.

– Чую, мае костачкi мыюць. Цi хоць добрым мылам?

Сiўцова быццам падмянiлi. Ён iмгненна зноў стаў лiслiва-добранькiм, сутулым, вусы яшчэ больш абвiслi.

– Таварыш маёр! – радасна ўскрыкнуў гаспадар, яго хiстанула, рука ўхапiла спiнку крэсла. – Заходзьце, заўсёды Вам рады! – Сiўцоў замiтусiўся, падсунуў адно крэсла, другое, быццам мiлiцыянер сядзе адразу на два.

Без сумнення, гэта быў маёр Папруга, i Хмара зразумеў, што чакаў Сiўцоў менавiта яго, а ўсё, што папярэднiчала прыходу ўчастковага, – не што iншае, як камуфляж. І застолле, i

расповеды гаспадара, i нават звада з жонкай мелi адну мэту – дачакацца Папругу.

Маёр быў невысокi i неймаверна шырокi. У першы момант Хмары нават здалося, што ўчастковы аднолькава роўны i ўвышыню, i ўшырыню. Не тоўсты, як гэта звычайна бывае, а моцны, з тых, пра каго кажуць: не ведае сваёй сiлы. Чорныя недаверлiвыя вочы абмацалi Хмару, i лейтэнант, здалося, фiзiчна адчуў iх дотык – зрабiлася нiяка-вата, быццам ён пераступiў нейкую забароненую мяжу.

– Пятровiч, у цябе госць? – не адводзячы вачэй, спытаў маёр. Хваляванне выдавала толькi вымучаная ўсмешка.

– Следчы з Мiнска, – па-вайсковаму адрапартаваў гаспадар. – Пытаецца пра шафёра, якога ў лесе знайшоў, – Сiўцоў разумеў, што хiтры Папруга стаяў у сенцах, чуў, пра што гаварылася ў хаце, i цяпер трэба думаць, як выкруцiцца, бо маёр не даруе жончынай балбатнi.

– Маёр Папруга, – прадставiўся ўчастковы i працягнуў Хмары руку. – Рады пазнаёмiцца i дапамагчы ўсiм, што ў нашых сiлах. Мiма iду, бачу сталiчную мiлiцэйскую машыну. Дай, думаю, зазiрну, раптам патрэба якая, усё ж мой участак. Але калi перашкодзiў…

– Не-не, – Хмара ледзь не крыкнуў ад болю. Суставы ягоных пальцаў шчоўкнулi ў магутнай далонi ўчастковага. – Я лейтэнант Хмара, па справе Шапавалава.

– А чаму не да мяне? – крыўдлiва развёў рукi Папруга.

Ён сiлiўся здавацца прастачком. Разумеў, што, калi нешта сур’ёзнае закруцiлася вакол Шапавалава, следчага будзе цiкавiць не афiцыйнае разбiрацельства, а тое, што было на самай справе.

– І я раiў так зрабiць, – з падлашчваннем заглядваючы ў твар участковага, падтакнуў Сiўцоў i, ставячы чыстую чарку на стол, прапанаваў: – Атабедайце з намi, Генадзь Барысавiч.

Маёр не звярнуў на Сiўцова анiякай увагi, як i не чуў. Ён чакаў, што скажа следчы з Мiнска.

– Мы планавалi сустрэчу з Вамi, – шматзначна адказаў Хмара. – На асобныя пытаннi зможаце адказаць толькi Вы.

«Так i ёсць, – спахмурнеў Папруга, – справа сур’ёзная. „Мы“ – выключае выпадковасць, лейтэнанта паслалi найперш да Сiўцова. Добра, што ўдалося падслухаць. Гэты сталiчны шчаўлiк ведае толькi афiцыйную версiю. Сiўцоў – маладзец, брахаў на мяне добра, але дачакаўся… А баба ў яго – дурнiца… І нахалеру мне былi тыя прэзерватывы? Цяпер выкручвайся…»

– Ну, калi так, то дапiвайце, а я пачакаю каля машыны, – Папруга нядобра ўсмiхнуўся i крутнуўся да выхаду.

Сiўцоў аслупянеў, ён не чакаў, што ўчастковы пакiне яго адзiн на адзiн з лейтэнантам. Бразнулi адны дзверы, другiя, i гаспадар адчайна залямантаваў, па ўсiм, спадзеючыся, што Папруга яго пачуе:

– Нiчога я гаварыць не буду, Генадзь Барысавiч усё ведае, так што i гаварыце з iм, – Сiўцоў на нейкую хвiлiнку прымоўк, зiрнуў у акно i, умольна гледзячы на Хмару, прашаптаў: – Вы свае, вы дамовiцеся, а мне тут жыць…

Лейтэнант усё зразумеў. Ён падхапiўся, падзякаваў за абед i кiнуўся наўздагон за ўчастковым, але ў сенцах нечакана спынiўся, апошнiя словы Папругi прымусiлi вярнуцца. Даўгалыгi Сiўцоў, сагнуўшыся напалам, не тоячыся ад участковага, выглядваў у акно i, убачыўшы лейтэнанта, разгубiўся:

– Я п-праўда н-нiчога не магу сказаць, – заiкаючыся, прамармытаў ён.

– Калi спатрэбiцца – раскажаце, – сказаў як адрэзаў Хмара i, выцягнуўшы лiст паперы, склаў яго ўдвая, разарваў напалам. Потым прымасцiўся да стала, адсунуў талеркi i штосьцi напiсаў на адным лiстку, потым на другiм.

Поделиться:
Популярные книги

Идеальный мир для Социопата 5

Сапфир Олег
5. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.50
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 5

Титан империи 2

Артемов Александр Александрович
2. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи 2

На границе империй. Том 9. Часть 3

INDIGO
16. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 3

Защитник

Кораблев Родион
11. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Защитник

Тринадцатый II

NikL
2. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый II

Дворянская кровь

Седой Василий
1. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Дворянская кровь

Наследник старого рода

Шелег Дмитрий Витальевич
1. Живой лёд
Фантастика:
фэнтези
8.19
рейтинг книги
Наследник старого рода

Система Возвышения. (цикл 1-8) - Николай Раздоров

Раздоров Николай
Система Возвышения
Фантастика:
боевая фантастика
4.65
рейтинг книги
Система Возвышения. (цикл 1-8) - Николай Раздоров

Кодекс Охотника. Книга XIX

Винокуров Юрий
19. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIX

Младший научный сотрудник

Тамбовский Сергей
1. МНС
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.40
рейтинг книги
Младший научный сотрудник

Я – Стрела. Трилогия

Суббота Светлана
Я - Стрела
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
6.82
рейтинг книги
Я – Стрела. Трилогия

Измена. Он все еще любит!

Скай Рин
Любовные романы:
современные любовные романы
6.00
рейтинг книги
Измена. Он все еще любит!

Сумеречный Стрелок 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 4

Мимик нового Мира 3

Северный Лис
2. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 3