Чтение онлайн

на главную

Жанры

Танцавальны марафон
Шрифт:

Галiна больш не назаляла Сiдоркiну пытаннямi, зрэшты, што ёй да клопату палюбоўнiка. Замкнулася, бяздзелле пачынала нудзiць, неабжыты палац нечакана здаўся турмой. Ёй было сумна. Ад нахлынулай меланхолii i дэпрэсii ў Александровiч было адно лякарства – яна напiвалася. Iталiя не стала выключэннем: бутэлька неразбаўленага вiскi не толькi пазбавiла ад дэпрэсii, яна прымусiла Сiдоркiна кiнуць усё i павезцi каханку на Канарскiя астравы. Праўда, плыць да Лас-Пальмаса на марскiм лайнеры захацела Галiна, i не таму, што ёй вельмi хацелася

адчуць марскую гайданку, яна яе не пераносiла, а таму, што гэтая вандроўка была самая дарагая. З пэўнага часу Галiна атрымлiвала вялiкую асалоду i задавальненне ад таго, што, не лiчачы, магла трацiць грошы Сiдоркiна. Ёй хацелася трацiць як мага больш, ведала: такога шанцу больш можа не быць.

На верхняй палубе адбiлi склянкi, Сiдоркiн заварушыўся, расплюшчыў вочы. Рудаватыя вейкi затрымцелi i зноў з цяжкасцю заплюшчылiся, быццам не жадалi, каб гаспадар прачынаўся. Сiдоркiн сеў у ложку, пацягнуўся, памацаў рукой месца, дзе спала каханка, i, не знайшоўшы Галiны, усхапiўся. Сон як рукой зняло. Але, убачыўшы яе каля iлюмiнатара, вiнавата ўсмiхнуўся:

– Напужала, падумаў – уцякла…

– Уцякаць трэба было раней, – шчыльней загарнулася ў махровы халат Галiна i з сумам дадала: – Не русалка, а роля тапельца не для мяне… А ты спi, рана яшчэ.

Нечакана Галiна злавiла сябе на думцы, што Сiдоркiн ёй – неабыякавы. Яна па-харошаму шкадуе гэтага ўжо немаладога чалавека, якi жыццё пражыў, а свайго гнязда так i не звiў. Узгадала сяброўку Марыю Казакову, якая на падпiтку скардзiлася, што на яе клююць толькi мужчыны ў пагонах i часцей – мiлiцыянеры, а на яе, Галiну, – багатыя. «Што багатыя – то праўда, – падумала Галiна i, пазiраючы на зморшчаную патылiцу Сiдоркiна, уздыхнула: – Багатыя i старыя… Добра было б, каб гэты Сцяпан Кузьмiч быў гадоў на пятнаццаць маладзейшы…»

– Ты ўчора абяцаў паведамiць мне нешта важнае, – стрымана нагадала Галiна i адчула, як нешта сцялася ўсярэдзiне, нават дыхаць стала цяжэй.

Каб не выдаць хвалявання, крутнулася да iлюмiнатара i высунула левую руку вонкi. Пругкi вецер адразу шуснуў з далонi ў рукаў халата, адтуль свавольным халадком слiзгануў па гарачых грудзях. Гэта крыху супакоiла, хваляванне знiкла.

– Можа, пачакаем да Лас-Пальмаса? – неахвотна азваўся Сiдоркiн.

– Як хочаш, – раздражнёна, з вонкавай абыякавасцю кiнула Галiна.

Яшчэ два тыднi таму яна нi за што не даравала б гэтага Сiдоркiну, але цяпер, калi ведала, хто ён на самай справе, прыкусiла язык. Калi ў Мiнску яна ставiлася да каханка трошкi зняважлiва: без прычыны магла абразiць, на людзях назваць старым мухаморам цi яшчэ як, то цяпер рабiць гэта пабойвалася. Нават не пабойвалася, а хутчэй цешыла сябе надзеяй, што Сiдоркiн пры добрах ейных паводзiнах можа i паўгода, i нават год быць з ёй. А за гэты час яна зробiць усё, каб стаць багацейкай.

– Прабач, дарагая, – нечакана дыхнуў у патылiцу Сiдоркiн, – гэта мой сюрпрыз…

Сцяпан Кузьмiч абняў яе за талiю,

рукi слiзганулi за пазуху. Галiну быццам токам працяло. Яна даўно змiрылася з роляй палюбоўнiцы, нават знайшла Сiдоркiна вабным у мудрасцi i хiтрасцi, але прывыкнуць да ягоных вiльготных, лiпучых далоняў было звыш ейных сiл. Каханак адхiснуўся, быццам адчуў, што нешта зрабiў не так, i паклыпаў да тэлефона.

– Закажу сняданак. Што табе, дарагая?

– Апельсiнавы сок, – не адрываючыся ад iлюмiнатара, з палёгкай уздыхнула Галiна.

Увагу прыцягнула чарада дэльфiнаў. Высока выскокваючы з вады i падстаўляючы сонцу блiскучыя чорныя спiны, яны неслiся зводдаль карабля, быццам навыперадкi.

– Дэльфiны? – здзiвiўся, падышоўшы, Сцяпан Кузьмiч i зноў спавiў рукамi Галiнiну талiю паверх халата. – Значыцца, хутка зямля, Лас-Пальмас.

Быццам у пацверджане слоў Сiдоркiна, на небакраi ў гарачым водсвеце ранiшняга сонца ўзнiкла невялiкая белая лодка са звiслымi, зморшчанымi ветразямi.

– Якая прыгажосць! – прашаптаў Сiдоркiн i пасля невялiкай паўзы голас яго здрыгануўся: – Я прашу цябе стаць маёй жонкай…

«Вось ягонае архiважнае!» – падумала Галiна, i ледзь прыкметная пераможная ўсмешка кранула вусны. Яшчэ ў Мiнску на гэтую прапанову яна б рассмяялася, але за два тыднi шмат вады працякло.

Галiна Александровiч не магла хiтрыць з сабой: яна ўпотайкi чакала гэтай хвiлiны, спадзявалася i марыла пра багатае замежнае жыццё… I, зрэшты, дачакалася! Але яна не магла паказаць сваёй радасцi, Сiдоркiн павiнен зразумець, што не ён яе ашчаслiвiў, а яна яго… І потым, наколькi шчыры ён у сваёй прапанове? Не дарэмнай была трывога – iншым разам Галiне здавалася, што палюбоўнiк вядзе з ёй нейкую гульню.

– Ты хочаш, каб я стала Сiдоркiнай? – трымаючыся як мага спакайней, працягваючы стаяць да каханка спiнай, наўмысна халодна спытала Галiна.

– Не-не! – таропка, са сполахам у вачах запярэчыў Сцяпан Кузьмiч. – Гэта не абавязкова, ты можаш не мяняць прозвiшча, я на ўсё згодны…

– Нават так?!

– Для мяне ты – царыца, князёўна! Я ўвесь свет кiну да тваiх ног!

– Не люблю я слова «царыца»! – кпiла Галiна. – Быццам усё, i адначасова – нiчога, а князёўна – як гразёўна…

– Буду зваць, як захочаш, – узрушана кляўся расчырванелы Сiдоркiн, у гэтую хвiлiну ён баяўся аднаго – ейнай адмовы. – Багiня, графiня, кiсуля…

– Графiня – лепш! – ледзь не рассмяялася Галiна. Яна нават уявiць не магла, што Сiдоркiн сур’ёзна вядзе гэтую бязглуздзiцу.

– Канечне, графiня! – узнёсла ўскрыкнуў Сцяпан Кузьмiч, за плечы павярнуў Галiну да сябе i, цалуючы, нечакана апусцiўся на каленi. – У Лас-Пальмасе i павянчаемся.

– Вось так адразу i павянчаемся? – сур’ёзна перапытала Галiна.

Убачыўшы разгубленага, знiякавелага Сцяпана Кузьмiча, яна больш не сумнявалася ў шчырасцi ягоных намераў.

– Неадкладна, як толькi прыбудзем на месца.

Поделиться:
Популярные книги

Идеальный мир для Социопата 5

Сапфир Олег
5. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.50
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 5

Титан империи 2

Артемов Александр Александрович
2. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи 2

На границе империй. Том 9. Часть 3

INDIGO
16. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 3

Защитник

Кораблев Родион
11. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Защитник

Тринадцатый II

NikL
2. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый II

Дворянская кровь

Седой Василий
1. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Дворянская кровь

Наследник старого рода

Шелег Дмитрий Витальевич
1. Живой лёд
Фантастика:
фэнтези
8.19
рейтинг книги
Наследник старого рода

Система Возвышения. (цикл 1-8) - Николай Раздоров

Раздоров Николай
Система Возвышения
Фантастика:
боевая фантастика
4.65
рейтинг книги
Система Возвышения. (цикл 1-8) - Николай Раздоров

Кодекс Охотника. Книга XIX

Винокуров Юрий
19. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIX

Младший научный сотрудник

Тамбовский Сергей
1. МНС
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.40
рейтинг книги
Младший научный сотрудник

Я – Стрела. Трилогия

Суббота Светлана
Я - Стрела
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
6.82
рейтинг книги
Я – Стрела. Трилогия

Измена. Он все еще любит!

Скай Рин
Любовные романы:
современные любовные романы
6.00
рейтинг книги
Измена. Он все еще любит!

Сумеречный Стрелок 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 4

Мимик нового Мира 3

Северный Лис
2. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 3