Чтение онлайн

на главную

Жанры

Танцавальны марафон
Шрифт:

– Граф Сяргей Уладзiмiравiч i графiня Лiзавета Iванаўна Аляксандравы!..

Цяпер прысутныя запытальна глядзелi на маладых, некаторыя нават знялi маскi. Усе чакалi, што гэта нейкi загадзя падрыхтаваны сюрпрыз, i зараз Вiктар Арыстархавiч Друцкi-Сакалiнскi нешта скажа. Губернатар толькi пацiснуў плячыма, перавёў позiрк на аркестрантаў, i дырыжор адразу ўзмахнуў рукамi. Але перш чым зайграла музыка, натужлiвы, хрыпаты бас, якi належаў старому графу Аляксандраву, праракатаў:

– Пазбаўляю спадчыны…

Грымнуў вальс «На сопках Манчжурыi». Малады граф Аляксандраў шчаслiва ўсмiхнуўся, пацалаваў руку сваёй абраннiцы, запрасiў танчыць. Вочы маладых палахалi радасцю i шчасцем. Яны наперад ведалi, якое рашэнне прыме стары граф, i ўсё ж зрабiлi свой выбар.

2

Начальнiку

Докшыцкага РАУС

Вiцебскай вобласцi

маёру мiлiцыi Кiсценю Б. А.

РАПАРТ

Паведамляю, што шостага чэрвеня 199… года да мяне звярнуўся з вуснай заявай жыхар мястэчка Бягомль Сiўцоў Казiмiр Пятровiч. Ён паведамiў, што на дзевяноста восьмым кiламетры шашы Мiнск – Вiцебск у лесе, прыблiзна ў ста метрах ад дарогi, стаiць машына МАЗ з прычэпам «фура». У грамадзянiна Сiўцова склалася ўражанне, што гэтая машына кiнутая, але ў кузаве хтосьцi ёсць, бо чуецца нейкае драпанне i стогны.

У той жа дзень я сумесна з заяўнiкам выбыў на дзевяноста восьмы кiламетр вышэй пазначанай шашы для высвятлення абставiн на месцы. У лясным масiве i сапраўды стаяў МАЗ, дзяржаўны нумар 11–09 МП, машына-фура з металiчным кузавам. Словы Сiўцова пацвердзiлiся: у зачыненым кузаве быў чалавек, як потым высветлiлася, Шапавалаў Iван Мiкалаевiч – шафёр гэтай машыны. Ён патлумачыў, што вяртаецца з рэйсу i двое сутак таму спынiўся на начоўку. У кабiне было горача, i Шапавалаў вырашыў заначаваць у кузаве. Замкi на фуры зачынялiся i адчынялiся толькi з аднаго боку – з вулiцы, i выпадкова зашчоўкнулiся. Шафёр стаў змушаным палонным сваёй машыны. Гэтае затачэнне, са слоў Шапавалава, доўжылася двое сутак. Расказ Шапавалава выклiкае сумненнi – у праўдзiвасць цяжка паверыць. Па-першае, таму што шафёр быў абсалютна голы, нават без сподняга, па-другое, пусты прычэп аказаўся непадрыхтаваным да начоўкi. Асабiстыя рэчы Шапавалава, роўна як i нацельная бязiзна, матрац, дзве прасцiны, па-душка, коўдра, ляжалi ў кабiне. Дакументы, грошы былi на месцы, таму версiя магчымага крадзяжу цi рабавання адхiлена i не разглядалася. Фiзiчных пашкоджанняў на целе вадзiцеля не выяўлена. Ад Шапавалава паступiла заява, у якой ён просiць нiякага разбiрацельства не праводзiць, бо вiнаватым у недарэчным здарэннi лiчыць сябе.

Улiчваючы вышэй пазначанае, лiчу неабходным:

1. Разбiрацельства па факце заяў Сiўцова i Шапавалава спынiць.

2. У мэтах недапушчэння ў далейшым падобных выпадкаў паведамiць кiраўнiцтву аўтакалоны нумар пяць горада Мiнска аб здарэннi i папярэдзiць, што далёкiя рэйсы павiнны забяспечвацца двума вадзiцелямi.

Старэйшы ўчастковы iнспектар

Докшыцкага РАУС

маёр мiлiцыi Папруга Г. Б.

3

Горад Мiнск, парк Чалюскiнцаў, танцавальная зала, клуб «Каму за трыццаць»… Музыка тут паўсюль, яна жыве ў гэтым прыземiстым будынку, у вершалiнах стромкiх сосен, бяроз i лапушыстых каштанаў, у чортавым коле i атракцыёне «Халi-галі». Дыхае «Лавандай» танцавальная зала, танчыць паветра, набрынялае пахам чалавечых целаў i серабрыстым пылам. Скрылёк белай тынкоўкi адарваўся ад столi i няспешна плануе, кружыцца ў нейкiм сваiм адмысловым танцы. Лёгкая лесвiца на другi паверх выструнiлася насустрач, расставiла рукi-поручнi: вось-вось яны падхопяць кагосьцi з прысутных i закарагодзяць у iмклiвым вальсе. Танцуюць усе i ўсё. Нават вартавыя, чорныя маўклiвыя краты, якiя ахоўваюць гардэроб, прыцэньваючыся, пазiраюць наўкол, у iх уласная песня, свой «метал»…

Не стамiла прысутных двухгадзiнная дыскатэка, чаканнем свецяцца вочы мужчын i прыгажунь-жанчын, пазiрае на гадзiннiк рухавая вядучая… Да канца вечарыны застаецца пятнаццаць хвiлiн, i нарэшце гучыць узнёслае, доўгачаканае: «А цяпер – танцавальны ма-ра-фон…» Пад гучны выбух «Ура!» гасне святло, i праз хвiлiну-другую рознакаля-ровыя пражэктары, iмклiвымi промнямi рассякаючы паветра, свярдзёлкамi ўпiваюцца ў вялiкi шар пад столлю залы, i ён няўлоўна пачынае круцiцца, набiраць хуткасць. Сотнi, тысячы рознакаляровых адбiткаў ад маленькiх квадрацiкаў-люстэркаў, якiмi аблеплены шар, iмгненна

замiтусiлiся ўсiмi колерамi вясёлкi, пабеглi па сценах, столi, людзях… І зала змянiлася, быццам пабольшала, сцены i столь не могуць стрымаць узнёслых пачуццяў, прагi кахання. Лунае танга, «Лаванда», вальс, полька i нарэшце – нясцерпная, пякучая «Цыганачка»… Па-сапраўднаму ажывае стары парк. Дрэвы, будынiны, птушкi, людзi – усё быццам злiваецца ў адно, i цяпер толькi музыка валадарыць iмi.

I раптам гэты танцавальны экстаз расколвае iстэрычны жаночы крык… Пасярэдзiне залы замiтусiлiся людзi, там ужо не танцуюць, хтосьцi штурхае натоўп – стварае большы круг. Хвiлiна-другая, i вопытная вядучая, прадчуваючы нядобрае, выключае музыку, спыняе марафон.

Пасярэдзiне танцавальнай пляцоўкi на падлозе, раскiнуўшы рукi, ляжыць чалавек. Цыбатыя ногi ў блiскучых лакiраваных чаравiках з вострымi насамi сагнутыя ў каленях, i здаецца, мужчына выбраўся ў круг, каб пайсцi ўпрысядку, ды так i застыў. Вочы ўжо нежывыя, на вуснах – сумнавата-горкая ўсмешка. Мабыць, апошняе, што чалавек бачыў, – гэта люстэркавы шар пад столлю, якi працягвае шалёна круцiцца. Люстэркавыя зайчыкi скачуць у вачах нябожчыка, мiтусяцца на твары, мiльгаюць у яшчэ не астылых кроплях поту.

4

Падпалкоўнiк мiлiцыi Мiкулiч з падкрэсленай цiкавасцю слухаў лейтэнанта Хмару, наваспечанага следчага, якi, хвалюючыся, але даволi ўпэўнена, сам сябе прадстаўляў будучаму начальству. Мiкулiч, уважлiва прачытаўшы прадпiсанне, у якiм значылася, што Хмара скончыў Акадэмiю мiлiцыi i для далейшага праходжання службы накiроўваецца ў следчы камiтэт Першамайскага РАУС горада Мiнска, прыдзiрлiва агледзеў лейтэнанта. Доўгi, цыбаты, трошкi сутулы, Хмара выглядаў разгубленым: што нi кажы, а ён трапiў да самога Мiкулiча, пра якога ў акадэмii ходзяць легенды, як пра лепшага i незвычайнага следчага рэспублiкi.

Нечакана позiрк падпалкоўнiка зачапiўся за белыя шкарпэткi, якiя настырна лезлi ў вочы з-пад караткаватых лейтэнантавых штаноў.

«Калi на прадстаўленне прыйшоў апрануты не па форме – будзе парушаць дысцыплiну!» – з сумам падумаў Мiкулiч i хуценька сеў за стол, схаваў свае ногi, каб лейтэнант не ўбачыў, што i ў яго шкарпэткi далёка не статутнага колеру.

– Бачу, што страявiк з Вас, Iгнат Уладзiмiравiч, неважнецкi, – не стрымаўся, зрабiў заўвагу Мiкулiч i шматзначна кiўнуў на чаравiкi, – форму адзення парушаеце.

Лейтэнантаў твар пыхнуў чырванню, ён выструнiўся i ў чаканнi iншых прыдзiрак апусцiў вочы.

– Але наша з Вамi задача – злачынствы разблытваць ды бандытаў у турму саджаць, – нечакана змянiў гнеў на мiласць Мiкулiч, – а таму дазвольце пацiкавiцца адзнакамi па асноўных дысцыплiнах.

– Я скончыў Акадэмiю мiлiцыi з чырвоным дыпломам, – падкрэслена дзёрзка адказаў Хмара i з выклiкам паглядзеў на падпалкоўнiка. – Па страявой падрыхтоўцы таксама «выдатна»…

Мiкулiч задаволена крактануў. Ён не любiў тых, хто моўчкi праглынаў начальнiцкiя кпiны i беспадстаўныя заўвагi. Мiкулiч i сам па слова ў чужую кiшэню не лез i менавiта праз свой доўгi язык больш за ўсё i цярпеў. У асабiстай справе падпалкоўнiка было аднолькава запiсаў i аб пакараннях, i аб узнагародах. Узнагароджвалi пераважна за раскрыццё цяжкiх злачынстваў, а пакараннi iшлi з адной фармулiроўкай: «За парушэнне субардынацыi i дысцыплiны». Мiкулiч да апантанасцi любiў справу, якой займаўся, iншага жыцця для сябе i не ўяўляў. Высокi прафесiяналiзм неаднойчы ратаваў ад гневу рознага кшталту начальнiкаў, не было яшчэ выпадку, каб падпалкоўнiк здаў у архiў нераскрытае злачынства.

Мiкулiч выглядаў маладзей за свае сорак пяць гадоў. Невысокi, таўставаты i неверагодна рухавы, з хiтрынкай у вачах, ён быў падобны да нейкага шчырага дабрачка-жартаўнiка. Толькi за гэтай вонкавай прастатой, якая часцяком уводзiла ў зман i закаранелых злачынцаў, хавалiся магутны дапытлiвы розум i неверагодная працаздольнасць. Кiруючы следчым камiтэтам, Мiкулiч асабiста мог i не займацца следчай практыкай, i ўсё ж самыя цяжкiя i заблытаныя справы падпалкоўнiк узвальваў на свае плечы.

– Па страявой, значыцца, выдатна… А па агнявой? – заiскрылiся вочы падпалкоўнiка.

Поделиться:
Популярные книги

Наследник Четырех

Вяч Павел
5. Игра топа
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
6.75
рейтинг книги
Наследник Четырех

Адъютант

Демиров Леонид
2. Мания крафта
Фантастика:
фэнтези
6.43
рейтинг книги
Адъютант

Возвышение Меркурия. Книга 7

Кронос Александр
7. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 7

Приручитель женщин-монстров. Том 1

Дорничев Дмитрий
1. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 1

Лорд Системы 4

Токсик Саша
4. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 4

Возвышение Меркурия. Книга 2

Кронос Александр
2. Меркурий
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 2

Прометей: каменный век II

Рави Ивар
2. Прометей
Фантастика:
альтернативная история
7.40
рейтинг книги
Прометей: каменный век II

На границе империй. Том 10. Часть 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 3

6 Секретов мисс Недотроги

Суббота Светлана
2. Мисс Недотрога
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
7.34
рейтинг книги
6 Секретов мисс Недотроги

Неудержимый. Книга XIII

Боярский Андрей
13. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIII

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Ардова Алиса
1. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.49
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

На руинах Мальрока

Каменистый Артем
2. Девятый
Фантастика:
боевая фантастика
9.02
рейтинг книги
На руинах Мальрока

Найди меня Шерхан

Тоцка Тала
3. Ямпольские-Демидовы
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.70
рейтинг книги
Найди меня Шерхан

Табу на вожделение. Мечта профессора

Сладкова Людмила Викторовна
4. Яд первой любви
Любовные романы:
современные любовные романы
5.58
рейтинг книги
Табу на вожделение. Мечта профессора