Чтение онлайн

на главную

Жанры

Танцавальны марафон
Шрифт:

Зразумела, што адносiны з Вандай зусiм парушылiся. Пiсем ад яе чамусьцi не было, тэлефонных званкоў таксама. На ягоныя паштоўкi прыходзiў заўсёды адзiн адказ: «Адрасат выбыў, месца знаходжання невядома». І толькi праз сорак гадоў шляхi Ванды i Вiктара Пятровiча зноў перакрыжавалiся.

16

– Аб’явiўся лётчык-верталётчык! – ускрыкнуў Вiктар Трухан, калi пачуў праўду пра бацьку, i, не хаваючы знявагi да нечакана ўваскрэслага, доўга, пагардлiва рагатаў.

Ванда

Мiкалаеўна цярплiва чакала, калi ў сына скончыцца iстэрычны смех, трымалася, не паказвала свайго хвалявання, толькi на жоўтым, хваравiтым твары праступiлi чырвоныя плямы. Яна нiчога не магла сказаць у сваё апраўданне дый не хацела. Схлусiўшы сыну раз, Ванда Мiкалаеўна была вымушана трымацца прыдуманай легенды. Версiя пра трагiчна загiнуўшага бацьку, лётчыка-выпрабавальнiка, вырашала шмат якiя турботы. Пакуль сын быў малы, ён ганарыўся бацькам-героем, а калi падрос, пытанняў кшталту «Хто мой бацька?» ужо не задаваў.

– Старасць прыйшла, няма каму шклянкi вады падаць? – нiяк не мог супакоiцца Трухан. – Толькi я не падыходжу на ролю брата мiласэрнасцi.

– Гэта табе патрэбна дапамога, – незласлiва ўпiкнула сына Ванда Мiкалаеўна. – Вiктар Пятровiч жыў, не ведаючы цябе, i будзе жыць далей, а вось ты…

Трухан быццам пракаўтнуў свой сутаргаваты смех, насцярожыўся. Каго-каго, а мацi ён ведаў, i калi яна так сказала, значыць, i сапраўды бацька – не просты чалавек. Трухан любiў мацi, ведаў, што яна цяжка хварэе, i, канечне, нi ў чым не мог ёй адмовiць, тым больш, што клапацiлася яна ў першую чаргу аб iм.

– Ён багаты? – зляцела з языка Трухана.

Мацi з дакорам паглядзела сыну ў вочы:

– У цябе толькi грошы ў галаве.

– Добра, канечне, каб яны былi ў кiшэнях цi яшчэ лепш – у швейцарскiм банку, – выскалiў няроўныя жоўтыя зубы Трухан. – Але я паеду ў Маскву, пагляджу на свайго продка. Толькi май на ўвазе: для цябе зраблю ўсё, для яго – нiчога.

Яны сустрэлiся так, быццам бачылiся толькi ўчора.

– Я прыехала i прывезла Вiктара, твайго сына, – не вiтаючыся, ультыматыўна заявiла Ванда Мiкалаеўна, як толькi Аляксандраў адчынiў дзверы.

Вiктар Пятровiч разгублена залыпаў вачыма, адступiў некалькi крокаў у прыцемнены калiдор.

– Ванда?! – вырваўся з ягоных грудзей прыглушаны стогн.

– Абыдземся без сантыментаў, – рэзкавата, але ўсё ж з хваляваннем прамовiла Ванда Мiкалаеўна i адразу ўпiхнула ў калiдор сына.

Потым увайшла сама, цiха, бясшумна зачынiла дзверы, пашарыла рукой па сцяне, шчоўкнула выключальнiкам. Знiякавелы Вiктар Пятровiч, апрануты ў спартыўны гарнiтур i тапачкi на босую нагу, выглядаў зусiм па-хатняму, нiчым не нагадваў таго грознага i непрыступнага Аляксандрава.

– Паклiч жонку, няхай паслухае, пра што гаварыць буду, – загадала Ванда Мiкалаеўна.

Яна рыхтавалася да сустрэчы, у думках рэпетыравала кожнае слова, баялася, што нехта перахопiць iнiцыятыву, i, канечне, гэтым «нехта» магла быць

толькi жонка Аляксандрава.

Вiктар Пятровiч, не адводзячы вачэй ад Трухана, вяла ўсмiхнуўся:

– Адзiн я…

– Дзе ж яна? У краме, на дачы? – наступала Ванда Мiкалаеўна.

Вiктар Пятровiч цяжка ўздыхнуў, ногi не трымалi, i ён паволi асунуўся на скураны зэдлiк, што карычневай шапкай, як грыб на тоўстай ножцы, высiўся каля трумо.

– Халасты я… – сказаў Аляксандраў, – i нiколi жанаты не быў.

Мацi з сынам перазiрнулiся. Вочы Ванды Мiкалаеўны пацяплелi, хваравiты твар прасвятлеў. Трухан перасмыкнуў плячыма, маўляў, рабi што хочаш, мяне твае справы не цiкавяць.

– Зрэшты, цяпер гэта не мае значэння, – хутка пазбавiўшыся ад хвiлiннай замiнкi, кiнула Ванда Мiкалаеўна i з высока ўзнятай галавой прашпацыравала ў прачыненыя дзверы залы. – Будзем гаварыць тут… Калi ў цябе, Вiктар Пятровiч, нешта з сэрцам, у мяне ёсць i валакардзiн, i нiтраглiцэрын, але выслухаць мяне ты абавязаны.

– Не-не, – падхапiўся на ногi Аляксандраў. – Гэта я так, ад нечаканасцi… i радасцi…

– Ад радасцi?! – iранiчна перапытала Ванда Мiкалаеўна i холадна, як адрэзала: – Не варушы старое, перасмылела… Балела, смылела, забылася… А вось сын у нас з табой, Вiктар Пятровiч, застаўся, думаю, на ДНК настойваць не будзеш, i без экспертызы вiдаць, чыя копiя… А дзе ж твая кiтаянка? – нечакана для самой сябе спыталася Ванда Мiкалаеўна i адчула, як здрыганулася сэрца.

Яна ўбачыла былога каханка i, насуперак усяму, зразумела, што гады не выкраслiлi Аляксандрава з памяцi, больш таго, яшчэ хвiлiна-другая, i яна не зможа супрацьстаяць жаданню дакрануцца да чалавека, якога калiсьцi кахала. У яе ўзнiкла амаль непераадольнае жаданне пагладзiць сiвыя, пастрыжаныя пад вожык валасы.

– Мая кiтаянка? – таропка перапытаў Аляксандраў. – Тут нiколi не было кiтайцаў.

Упэўненасць, з якой Вiктар Пятровiч запярэчыў, абурыла Ванду Мiкалаеўну, памяць была супраць гэтай вiдавочнай хлуснi. Душу зноў раздзiрала несправядлiвасць i злосць.

– І дзяцей ад яе няма?

– Няма, бо не ведаю, пра што ты гаворыш, – адказаў Аляксандраў, але не так упэўнена, бо ў гэтую хвiлiну здагадаўся, пра каго гаворыць Ванда.

– Што ж, няхай так i будзе… Зрэшты, мы тут па iншай справе.

Нечакана закружылася галава, Ванду Мiкалаеўну хiстанула, яна ўхапiлася за спiнку крэсла. Трухан перасцярожлiва падтрымаў мацi за руку, усадзiў у крэсла.

– Табе кепска? Можа, вады?

Вiктар Пятровiч ужо трымаў у руках сiфон з газiроўкай i шклянку. Ванда Мiкалаеўна кiнула ўдзячны позiрк на сына i, не зважаючы на гаспадара кватэры, быццам яго тут i не было, пацягнулася да сумачкi, расшпiлiла замочак i выцягнула з бакавога кiшэньчыка бутэлечку з лекамi.

– Мо дзве таблеткi зашмат? – перапытаў заклапочаны Трухан, калi ўбачыў у мацiнай далонi дзве жоўтыя кропачкi.

Поделиться:
Популярные книги

Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Цвик Катерина Александровна
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.53
рейтинг книги
Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Мужчина моей судьбы

Ардова Алиса
2. Мужчина не моей мечты
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.03
рейтинг книги
Мужчина моей судьбы

Темный Кластер

Кораблев Родион
Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Темный Кластер

Барон не играет по правилам

Ренгач Евгений
1. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон не играет по правилам

Хозяйка Междуречья

Алеева Елена
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка Междуречья

Клан

Русич Антон
2. Долгий путь домой
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.60
рейтинг книги
Клан

Стрелок

Астахов Евгений Евгеньевич
5. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Стрелок

Возвращение

Жгулёв Пётр Николаевич
5. Real-Rpg
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Возвращение

Имперец. Земли Итреи

Игнатов Михаил Павлович
11. Путь
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
5.25
рейтинг книги
Имперец. Земли Итреи

Сама себе хозяйка

Красовская Марианна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Сама себе хозяйка

Кодекс Охотника. Книга XXV

Винокуров Юрий
25. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.25
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXV

Неверный. Свободный роман

Лакс Айрин
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Неверный. Свободный роман

Ты предал нашу семью

Рей Полина
2. Предатели
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты предал нашу семью

Шериф

Астахов Евгений Евгеньевич
2. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
6.25
рейтинг книги
Шериф