Чтение онлайн

на главную

Жанры

Танцавальны марафон
Шрифт:

– Шапавалаў прыйшоў у клуб «Каму за трыццаць» з жанчынай, – не звяртаючы ўвагi на iмгненна знiякавелага лейтэнанта, вёў сваё Мiкулiч. – Як яе?..

– Александровiч Галiна Вiктараўна, – адказаў Хмара i нечакана зразумеў, што падпалкоўнiк наўмысна цягне яго ў спрэчку.

– А чаму сяброўка Шапавалава не ўзгадала хваробу каханка? Не ведала? Малаверагодна… Яны больш за год ў даволi блiзкiх адносiнах…

– Што зменiцца, калi мы ўстановiм, што Александровiч ведала пра хваробу Шапавалава i змаўчала на допыце?

– Юрыдычна нiчога, – ажно засвяцiўся Мiкулiч. – А

цяпер трошкi пафантазiруем, паспрабуем лагiчна абгрунтаваць з’яўленне пацярпелага ў клубе «Каму за трыццаць». Думаю, што без танцаў Шапавалаў мог абысцiся, а вось без палюбоўнiцы, можа, i не. Толькi навошта сустракацца ў клубе, калi ў Александровiч, як вядома, мелiся асабiстыя ключы ад халасцяцкай кватэры каханка?

– Мы не даведаемся, што iм кiравала, – раздражнёна прагаварыў Хмара; слухаючы i назiраючы за Мiкулiчам, лейтэнант нечакана засумняваўся ў легендах, якiя чуў пра гэтага чалавека. – Шапавалаў мог прыйсцi ў клуб i каб напiцца, i каб патанцаваць, i каб сустрэцца з палюбоўнiцай.

– Толькi не памерцi! – задаволена ўскрыкнуў праставаты Мiкулiч. – Таму я i хачу, каб Вы знайшлi сапраўдную прычыну i дакладна высветлiлi: чаму хворы Шапавалаў аб’явiўся ў клубе?

– І гэта ўсё? – шчыра здзiвiўся Хмара.

– Не так i мала, – усмiхнуўся Мiкулiч i лагодна прабурчэў: – Я згодны з афiцыйнай версiяй, толькi Шапавалаў не быў разухабiстым мужыком, цанiў сваё здароўе i асаблiва – заробленую капейку… Тая ж Александровiч, калi заўважылi, назвала палюбоўнiка «прыжымiстым мужыком».

6

Пошукi Александровiч пачалiся з нейкай незразумелай таямнiчасцi. Хмара спярша пазванiў дадому, але тэлефон упарта маўчаў, а на працы мiлагучны жаночы голас млява паведамiў, што ў фiрме «Венера» Галiна Вiктараўна Александровiч не працуе i нiколi не працавала.

«Але ж у пратаколе допыту значыцца зусiм iншае… Што падштурхнула каханку Шапавалава да хлуснi? – разважаў Хмара. – Чаму яна ўзгадала фiрму “Венера”? Наўмысна замоўчвае месца сапраўднай працы? Магчыма, але навошта такая дакладнасць, ды яшчэ пасаду пазначыла – кансультант?» Хмара яшчэ раз патэлефанаваў у «Венеру» i паспрабаваў высветлiць, чым займаецца фiрма. У адказ усё той жа мiлагучны голас завучана i з непрыхаваным юрлiвым пачуццём працытаваў:

Калi ў вас праблемы з сексамI каханне толькi ў сне,Вы прыходзьце у «Венеру»,Знiмем мы праблемы ўсе…

Гэтае вершаванае тлумачэнне падзейнiчала лепш, чым Мiкулiчавы хiтраватыя намёкi на паглыбленую праверку смерцi Шапавалава. Праз гадзiну Хмара быў на вулiцы Танкавай i хутка знайшоў дом і пад’езд, дзе жыла Александровiч. На ўваходзе Хмара звярнуў увагу на перапоўненую газетамi паштовую скрынку. Было вiдавочна, што Александровiч даўнавата не наведвалася па гэтым адрасе. Здагадка пацвердзiлася, i лейтэнанту нiчога не заставалася, як гаварыць з суседзямi.

На лесвiчнай пляцоўцы месцiлiся чатыры кватэры, але толькi ў адной адазвалiся на званок. Хмару непамерна доўга i прыдзiрлiва вывучалi

праз вочка, за дзвярамі чуўся шэпт i старэчы кашаль. Лейтэнант нецярплiва зноў нацiснуў на кнопку званка, выцягнуў з кiшэнi мiлiцэйскае пасведчанне i, разгарнуўшы перад самым вочкам, строга сказаў:

– Я з мiлiцыi, хачу задаць некалькi пытанняў.

Пасля гэтых слоў на нейкi момант запанавала цiшыня, потым зноў данёсся шэпт, i нарэшце шчоўкнуў замок, дзверы прачынiлiся, але роўна настолькi, наколькi дазваляў серабрысты ланцужок. У шчылiне з’явiлася сухая, жоўтая, быццам з воску, рука.

– Дай дакумент, – рэзкавата загадаў нябачны гаспадар i надрыўна закашляўся.

Хмара без ваганняў паклаў пасведчанне на дрыжачую далонь, якая iмгненна знiкла, шчоўкнуў замок. Лейтэнант цярплiва чакаў. Нарэшце дзверы адчынiлiся, i ўсё той жа голас запрасiў:

– Праходзьце.

У вузкiм, як размiнуцца дваiм, калiдорчыку стаялi стары i старая. Абое невялiкага росту, хударлявыя, зямлiста-шэрага колеру твары былi пасечаныя глыбокiмi зморшчынамi. Дзве пары выцвiлых слязлiвых вачэй з цiкаўнасцю i страхам глядзелi на лейтэнанта. Хмара нечакана разгубiўся, яму нiколi ў жыццi не даводзiлася бачыць людзей гэткага сталага веку. Ён павiтаўся i паспешлiва патлумачыў:

– Я шукаю вашу суседку з сорак пятай кватэры.

Гаспадары перазiрнулiся.

– Гавары ты, – прашапялявiла старая i, унiкаючы глядзець на Хмару, разгублена дадала: – У кватэру не запрашаем – не прыбрана.

– Усё ў нас чыста, – нечакана ўзвiўся гаспадар, ягоныя шчокi па-ружавелi, вочы ажылi.

– Не запрашаем, бо няма чым частаваць, – гаспадар нечакана змоўк, ухапiў сябе за дрыжачую скiвiцу i, не зважаючы на Хмару, паправiў устаўныя зубы. – Гарбата i тая скончылася, а схадзiць у краму не можам – ногi не iдуць.

– Ды мне пачосткi нiякай i не трэба, – адчуваючы, што чырванее, адмахнуўся Хмара; ён ужо шкадаваў, што так настойлiва рваўся ў гэтую кватэру.

– Госць у хату – стаў самавар, – падвёў рысу гаспадар, які быццам i не чуў лейтэнантавых слоў.

Старая цяжка ўздыхнула i пашкрэбала на кухню. Было вiдавочна, што мужавы словы тычылiся толькi яе.

– Давайце я схаджу ў краму, – нечакана прапанаваў лейтэнант.

Гаспадыня прыпынiлася, прыхiльна паглядзела на Хмару.

– Памажы, унучак, а то…

– Цыц, баба! – гнеўна перапынiў жонку стары. – Чалавек на дзяржаўнай службе, гэта табе не блiнцы на патэльнi пераварочваць…

– Ды я мiгам, – стаяў на сваiм лейтэнант, – кажыце, што купiць.

Праз сорак хвiлiн Хмара сядзеў за сталом насупраць гаспадара кватэры i з высокага кубачка сёрбаў гарбату ў прыкуску з драбавым цукрам. Фiлiпаўна, так назвалася жонка старога, няспешна раскладвала прынесеныя лейтэнантам прыпасы: што ў халадзiльнiк, што ў шкапчык каля плiты, што на падваконне. Гаспадар аказаўся чалавекам упартым i па-старэчы крыўдлiвым. Ён адразу заявiў, што яму ёсць што сказаць, але нiчога гаварыць не будзе, пакуль «прадставiцель кампетэнтных органаў» не пап’е з iм гарбаты. Хмары нiчога не заставалася, як падпарадкавацца i моўчкi чакаць, калi стары зменiць гнеў на лiтасць.

Поделиться:
Популярные книги

Наследник Четырех

Вяч Павел
5. Игра топа
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
6.75
рейтинг книги
Наследник Четырех

Адъютант

Демиров Леонид
2. Мания крафта
Фантастика:
фэнтези
6.43
рейтинг книги
Адъютант

Возвышение Меркурия. Книга 7

Кронос Александр
7. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 7

Приручитель женщин-монстров. Том 1

Дорничев Дмитрий
1. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 1

Лорд Системы 4

Токсик Саша
4. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 4

Возвышение Меркурия. Книга 2

Кронос Александр
2. Меркурий
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 2

Прометей: каменный век II

Рави Ивар
2. Прометей
Фантастика:
альтернативная история
7.40
рейтинг книги
Прометей: каменный век II

На границе империй. Том 10. Часть 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 3

6 Секретов мисс Недотроги

Суббота Светлана
2. Мисс Недотрога
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
7.34
рейтинг книги
6 Секретов мисс Недотроги

Неудержимый. Книга XIII

Боярский Андрей
13. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIII

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Ардова Алиса
1. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.49
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

На руинах Мальрока

Каменистый Артем
2. Девятый
Фантастика:
боевая фантастика
9.02
рейтинг книги
На руинах Мальрока

Найди меня Шерхан

Тоцка Тала
3. Ямпольские-Демидовы
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.70
рейтинг книги
Найди меня Шерхан

Табу на вожделение. Мечта профессора

Сладкова Людмила Викторовна
4. Яд первой любви
Любовные романы:
современные любовные романы
5.58
рейтинг книги
Табу на вожделение. Мечта профессора