Чтение онлайн

на главную

Жанры

Тартак (на белорусском языке)
Шрифт:

Зрабiлася неяк адразу цiха. Не шашчэў пад калясьмi жвiр; не падкiдала на ляжайцы балючую нагу.

Падводы сталi. Тарканулася пярэдняя, а за ёй i ўсе, адна за адной, як увязлi ў пясок. Белы Янукоў конь успёрся з галавой аж на мяхi. Глядзеў адным вокам з-пад грывы на яе, Таню, грыз зялёныя ад пены цуглi i дыхаў халадком за шыю.

Калi моцна закашляў уперадзе Панок, Таня, апёршыся на рукi, паднялася, каб угледзець яго: кашляе недзе як не на сваiх калёсах. Панка яна не ўбачыла...

Там, дзе дарога, ведучы з Сушкава на гару, паварочвала ля могiлак на лог, куды iм трэба было ехаць, якраз там, дзе стаяў да вайны маяк, паднялася кучка белага пылу, маленькая, з ахапак. Пыл быў густы, доўга стаяў

над дарогай на адным месцы, пасля адразу стаў брацца ў клубы, што дым, калыхацца, расцi i, падымаючыся ўгару, папоўз сюды, да iх. Ехаў з-за могiлак немаведама хто па самым пяску на гару. Тут, на гары, усягды пяску па каленi, i летам, калi вазiлi з Кур'янаўшчыны снапы, за падводамi доўга цягнуўся ззаду пыл, падымаючыся ля самай грэблi вышэй альшэўнiку. Калi на яго свяцiла сонца, ён рабiўся што бурыя тулягi на небе i быў вiдаць аж з вёскi.

Мiнуўшы могiлкi, белае воблака расцягнулася i, як жывое, пабегла дарогай.

Таня ўбачыла, што мужчыны сыходзiлiся ў кучку да Панковага воза. Махорка i той кiнуў сваю падводу - стаiць ля Панковых калёс, узяўшыся за ляжэйку. Панок сядзеў на мяхах як укопаны, закрываючы рукою рот, - вiдаць, кашляў, але яго не было чуваць. Пасля Панок неяк затросся ўвесь на калёсах, i Таня пачула, як ён кашляе, моцна, прарэзлiва, мусiць, павярнуў у гэты бок, да яе, галаву. Ёй здалося, што нехта кашляе i ўперадзе, на Боганчыкавай падводзе i на абмежку ля дарогi, дзе некалi стаяў маяк, а цяпер ляжала на зямлi ў рудой траве сухое белае палена; кашляе i аж ля Сушкава на дарозе...

Ля самых падвод воблака паднялося ўровень са старымi елкамi на могiлках, засланiўшы ўсё на свеце: i дарогу, i Сушкава, i абмежак, дзе стаяў некалi маяк... З-пад пылу, як з-пад вялiкай сiвой пасцiлкi, якую мацi вешала ў таку, калi веяла жыта, каб яно не пырскала ў сцiрту саломы, адзiн за адным сталi выскокваць маленькiя чорныя матацыклы, як вялiкiя брухатыя мышы. Адзiн, другi, трэцi...

Матацыклаў было многа - Таня iх не злiчыла, - i на iх былi немцы: у зялёным, у касках, па два, па тры на кожным. Матацыклы нясло як шалёным ветрам дарогай у вёску, i немцам не было нiякай бяды да таго, што на дарозе абоз; нiводзiн не павярнуў галавы сюды, у ячмень... Яны сядзелi ўсе як прывязаныя, з чырвонымi тварамi i белымi ад пылу плячыма, i глядзелi перад сабой на грэблю...

Таня пачула, як у горла лезе пыл, што ад сухога палыну. Яна закрыла рот рукамi, але пыл усё роўна лез у горла, не даючы дыхаць. Запахла гарам, нiбы абняслi каля падводы паленую гуму. Кружылася галава, стала тузаць. Схапiў кашаль, але кашлю яна не чула: гудзела ў вушах ад грукату i трэску на дарозе.

Яна не магла дыхаць гарам ад гумы i старалася закрыць рот, але тады кашаль спiраў у грудзях, здавалася, задушыць, i млелi рукi. Яна апускала iх - зноў смярдзела паленая гума... Калi Танi здалося, што яна захлынаецца ад натугi забалела ў горле i цёмна стала ўваччу, - яе вырвала: на мяхi i на дарогу...

Трэск на гары раптам сцiх, бы хто адагнаў яго за ячмень на грэблю. Стракатала цяпер ля маста, усё роўна як ехалi там на парожнiх калёсах на жалезным ходзе.

Ля могiлак радзеў пыл, падымаўся ўгару i, закрываючы сонца, поўз хмарай на Сушкава. На самiх могiлках сталi вiдаць чорныя дрэвы; могiлкi былi што вялiкая, абгарэлая на пажары хата. Успомнiлася, як перад самай вайной гарэла iхняя вёска, той канец, дзе жыве Алёша. Гарэла ўсю ноч, i калi ранiцай Таня ўцякла з хаты паглядзець на пажар - яе не пускала мацi, - агню, што бушаваў ноччу, перакiнуўшыся аж на загуменне, на пунi, не было. Падымаўся толькi з зямлi белы дым, як пара, засцiлаючы i вулiцу i гароды, i праз яго была вiдаць чорная абгарэлая Алёшава хата. Далей Алёшавай хаты Таня не пайшла: працiўна пахла гарам ад гарэлай бульбы... Пахла яшчэ смаллю - блажыла тады i

трэба было затыкаць нос. Казалi, што згарэла ў хлеўчыку Сяргеiшына карова не далi рады выгнаць уначы на двор, - i ўсе хадзiлi глядзець на яе. Таня не пайшла: трэба было лезцi ў самы гар...

– Паганяйце!.. Што гнiды прыцiснулi?..
– крычыць аднекуль Боганчык.

Таня бачыць Боганчыка. Ён, седзячы на мяхах, паганяе свайго сiвога ў яблыкi жарабка, падцялежыўся, верне з дарогi на абмежак: там дзiрван, цвёрда...

Кабыла звярнула за Панковым возам сама; сышла з дарогi ў ячмень Наста i чакала Буланчыка.

– Паганяй! Наста...
– крычыць зноў здалёку Боганчык. Таня бачыць, як Наста ззаду папраўляе на Буланчыку хамут. Тады памалу ўзлазiць на калёсы на мяхi: змарылася... Цяпер яны паедуць, калi так крычыць Боганчык i ўзлезла на калёсы Наста.

– Паганяйце!.. Не валаводзьцеся...
– ужо i яшчэ нехта крычаў уперадзе, памагаў Боганчыку.

Пасля Таня ўбачыла, як дарогай ад Сушкава пёрся матацыкл, такi ж малы i з каляскай, што i пярэднiя. Мiнуў, аб'ехаўшы ячменем, Боганчыка, якi стаў пасярод дарогi, i сыпануў з-пад сябе жарствы Танi аж на воз. Тарганулася ў аглобнях кабыла, выцягнула ўперад галаву i схавала пад грывай вушы...

– Што стаiш?.. У штаны напусцiў?..
– крычаў наперадзе на Боганчыка Махорка. Таня тузанула за лейцы, каб дагнаць Панка. Матацыкл быў шмыгнуў з дарогi ў ячмень ля самага Насцiнага воза, падскочыў на загоне i кратаўся зноў у iх наперадзе. Здавалася, ён i не мiнаў падвод.

Абагнаўшы Боганчыка, матацыкл стаў недалёка ад яго - наперадзе. Пасля, памалу пад'язджаючы, як сунучыся ўсё роўна, перагарадзiў яму дарогу. Заiрзаў Боганчыкаў жарабок, вiдаць, падцяты цуглямi. Падводы зноў наехалi адна на адну, спрудзiлiся i пасталi.

Таня ўбачыла, як саскочыў з воза, што мячык, Боганчык, як ссунуўся з мяхоў Махорка... Толькi Панок злазiў памалу, трымаючыся за ляжэйку, усё роўна што баяўся выпусцiць з рук...

Матацыкл поўз на гару па пяску, як збiты на ляту жук, гонячы перад сабой мужчын. Спынiўся якраз ля яе, Танiных, калёс; сталi, збiўшыся ў кучу, мужчыны. Таня ўбачыла, як махае ёй рукою ззаду Наста, каб яна, Таня, лягла, не паказвалася са сваёй нагой на вочы. Але яе як сагнуў хто ў крук на калёсах. Яна толькi ўцiснула галаву ў плечы...

Аж цяпер, калi ля воза ў пяску тросся матацыкл, яна ўбачыла, што ў iм былi два немцы. У таго, што ажаргаў сядло i ўзяў у дзве рукi руль, была высокая фуражка з вузкiм белым арлом i блiскучым чорным брылём - сядзела на галаве што вялiкая качка, задзёршы ўверх шыю i хвост; на брылi ляжалi белыя, блiскучыя, туга звiтыя тоўстыя аборы. З-пад яго глядзелi на падводы прыплюшчаныя вочы. Шчокi ў немца былi бурыя, загарэлi, мусiць, ад сонца; мiж iх усё роўна як вiсеў доўгi, што ў Янука, нос. Таня ўгледзела яшчэ, што ў немца на грудзях нечым поўна набiты дзве кiшэнi, аж трашчаць; знiзу да адной прышпiлены крыжык - чорны, а па беражках блiскучы, белы; другi крыжык вiсеў ля самай шыi пад гузiкам, цьмяны, як павук прыляпiўся ў запечку да сцяны. На руках у немца былi белыя пальчаткi, i ён стрэпаў сябе кончыкамi пальцаў па штанах.

У перадку, у калясцы, дзе сядзеў другi немец, ляжала белая скрыначка, з якой паўзла наверх лента з жоўтымi блiскучымi патронамi. На калясцы спераду тырчаў, што кавалак доўгага жалезнага прута, кулямёт. Таня якраз такi бачыла ў партызан. Толькi скрыначка ў iх была не белая, а цёмная, як каска на галаве ў немца, якi сядзеў у калясцы. Такую скрыначку Таня нават брала ў рукi i падымала - пераносiла з парога ў запечак, як мыла падлогу ў Петрусiхi з Вандзяй. Вандзiн брат перайшоў з Даўгынава з палiцыi ў партызаны з такiм кулямётам i скрыначкай; прынёс яе да Петрусiхi ў хату, калi партызаны прывезлi яго ў вёску разам з маткай i Вандзяй.

Поделиться:
Популярные книги

Дракон с подарком

Суббота Светлана
3. Королевская академия Драко
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.62
рейтинг книги
Дракон с подарком

Наследница Драконов

Суббота Светлана
2. Наследница Драконов
Любовные романы:
современные любовные романы
любовно-фантастические романы
6.81
рейтинг книги
Наследница Драконов

Кровь Василиска

Тайниковский
1. Кровь Василиска
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.25
рейтинг книги
Кровь Василиска

Академия

Сай Ярослав
2. Медорфенов
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Академия

Мятежник

Прокофьев Роман Юрьевич
4. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
7.39
рейтинг книги
Мятежник

Чиновникъ Особых поручений

Кулаков Алексей Иванович
6. Александр Агренев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чиновникъ Особых поручений

Чужое наследие

Кораблев Родион
3. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
8.47
рейтинг книги
Чужое наследие

Мастер 7

Чащин Валерий
7. Мастер
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 7

Темный Лекарь 2

Токсик Саша
2. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 2

Восход. Солнцев. Книга IX

Скабер Артемий
9. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга IX

Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор

Марей Соня
1. Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор
Фантастика:
фэнтези
5.50
рейтинг книги
Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор

Кукловод

Злобин Михаил
2. О чем молчат могилы
Фантастика:
боевая фантастика
8.50
рейтинг книги
Кукловод

Бремя империи

Афанасьев Александр
Бремя империи - 1.
Фантастика:
альтернативная история
9.34
рейтинг книги
Бремя империи

Элита элит

Злотников Роман Валерьевич
1. Элита элит
Фантастика:
боевая фантастика
8.93
рейтинг книги
Элита элит