Чтение онлайн

на главную

Жанры

Тартак (на белорусском языке)
Шрифт:

"Пiльнаваў бы лепш сваю падлу, чымся людзей языком мыць...
– падумаў ён пра Махорку.
– Узяў бы ды сам на перадавую... Дык не... Без пальцаў... Усе яны такiя... Адны бязрукiя, другiя кашляюць. Iм павестак не прыняслi. Не далi формы, не заперлi ў доты... А то ўжо Боганчык збег, Боганчык уцёк... А ў фiнскую хто ў снезе сябе памарозiў?.. Яны, можа? Iм i тады павестачак не прыслалi. Як у бога за пазухай... А якая рознiца, ёсць у цябе пальцы цi не? Там у галаву страляюць... Ваюй за ўсякую сволач. Кладзiся пад танкi... А яны табе тады яшчэ жыцця не дадуць. Я з вамi разам не кашляў i пальцы ў малатарню не соваў... Героi... Наракаць толькi".

Пад

калёсамi трэскалася сучча; колы мясiлi мухаморы, што лезлi з пяску i з травы, белыя, як порхаўкi. I Боганчык падумаў: усё роўна падушаць усiх у вёсцы, як порхавак. Не сёння, то заўтра. Немцы - немцамi... Спасу, мусiць, не будзе. I так - нешта нейкае: не зачапiлi адразу, сагнаўшы... Нарыхтоўку ўзялi. Хаця, завязеш, прыедзеш - яны i цябе з усiмi да Махоркi ў хату i сярнiчку пад страху ў салому... А Наста хоча яшчэ ўсiм ратунак знайсцi... Добра, што хоць самi вырвалiся...

Боганчык чуў, як па нагах, па старых дзiравых ботах, шастае трава: вырасла на самай дарозе ў пояс, выветрала сухатой аж да зямлi i цяпер будзе гарэць, як сярнiчка, падаткнi толькi агню. Ён падумаў, што ўсё будзе такiм летам гарэць, як сярнiчка: трава, лес, салома на стрэхах... Салома сухая, сушэй за траву на дарозе.

Уехалi ў Людвiноўскi лес - пайшлi адны старыя елкi: гэта перад самай вёскай.

Боганчык падумаў, што ў Людвiнове можна пераседзець усё на свеце. Каму яно трэба... Хутары на пасецы сярод лесу, хат дванаццаць, цi што - ён не помнiць. Будавалiся людзi тут нядаўна, перад самай вайной. Людвiнова далёка ад вёсак i ад шашы.

У лесе цень засцiлаў дарогу. Пасвяжэла за плячыма, стаў часта храпцi конь, хацеў пiць: чуў, што вiльготна пад нагамi.

У Людвiнове можна будзе адсапнуцца, напаiць каня, бо такой гарачынёй збяёдаеш жывёлу...

Расцяроб пайшоў прамы, як пад шнур, i ўсе падводы былi вiдаць на дарозе. Ззаду паганялi, каб не адстаць ад яго, Боганчыка. Праз расцяроб ужо свiцiлася поле; Людвiнова было блiзка.

Боганчык саскочыў з воза, каб ля лесу звярнуць жарабка адразу на загуменне - да студнi, што ў канцы вёскi: не ехаць жа iм полем праз усе хутары... Закруцiлiся былi за канец дугi ля гужа лейцы, i ён, iдучы збоку ў каня, адкручваў iх аднымi канцамi пальцаў - не даставаў цераз аглабню. Пачуўшы свабоду, жарабок замахаў галавой, гонячы з грудзей сляпнёў, зафорскаў i, нагiнаючыся да зямлi, стаў скубцi ў выбоiнах сухую смычку: быў галодны. Боганчык успомнiў, што жарабок не кормлены з начы. Вярнуўшыся ранiцай з Карчаватак, ён кiнуў яго пад асверам на двары нераспрэжанага. Не адпяў нават, забыўся. Адтуль яго i забраў, не даўшы дома пiць: нiдзе не знайшоў вядра - нi ў хаце, нi ў сенцах, нi ў варыўнi - зняслi ўласаўцы. У рацэ ля маста жарабок i не нагнуўся да вады: з ракi рэдка пiў.

Праз лес ужо было вiдаць белае на сонцы поле. Боганчык пачуў, як пахне жыта; пасля ўлавiў, пацягнуўшы носам, смурод, як дзе гарэла сухая салома: з жыта ў расцяроб падзьмуў вецер. Тады ў тым баку, дзе было Людвiнова, нехта закрычаў нема, што меў сiлы, i затрашчалi стрэлы: кораценька, суха, як хто знянацку павёў па драбiне ў калёсах пугаўём. Ззаду па лесе пайшлi водгаласкi...

Жарабок натапырыў вушы i замахаў галавой - рассыпалася па шыi грыва, забразджалi цуглi, б'ючы па хамуце па клешчах, - пасля таргануўся, як укушаны, i рвануў дарогай на поле.

Боганчык, падаўшыся наперад, злавiў яго за лейцы, паспеў. Лейцы рэзалi рукi, былi шорсткiя i гарачыя, што з печы. Ён бег, б'ючы каленам аб заднюю вось; цягнуў за лейцы, накручваючы iх

на руку, i чуў: нiчога не зможа зрабiць. Пасля падумаў, што трэба забегчы каню наперад...

Учапiўшыся за ляжэйку, ён прабег i схапiўся за аглабню ля падпiнка. Лейцы вышмыкнулiся з рук, i цяпер, трымаючыся за падпiнак, ён хацеў злавiць каня за аброць.

Калi зноў пачалi трашчаць уперадзе стрэлы, глуха, што ў бочку, Боганчык быў ужо з калясьмi на полi ў жыце. Нагнуўшыся ўперад i ўзлёгшы на аглабню, ён схапiў каня за аброць i пацягнуў што меў сiлы ўбок, каб звярнуць з дарогi. Жарабок спатыкнуўся, i Боганчык пачуў, як падкасiлiся ногi - па iх, мусiць, дало аглабнёй - i ён паляцеў галавой у зямлю, у жыта. Убачыў, ужо лежачы, што лучыў на крушню камення. Падцялежыўшыся, нахiнулiся да крушнi i калёсы, i ссунулiся на ляжэйку верхнiя мяхi. Жарабок як абвалiўся, падкорчыўшы пярэднiя ногi, так i ляжаў. Хроп, б'ючы галавой аб каменне: адграбаў ад сябе заднiмi нагамi зямлю i стагнаў: не давалi ўстаць падцялежаныя калёсы з мяхамi.

З-пад сябе Боганчык угледзеў, што на поле выехаў Махорка - самога Махоркi не было вiдаць, матаў галавой толькi гняды Сiбiрак, за Сiбiраком мiгнулася сiвая Панкова галава...

Тады Боганчык страпянуўся, падгробшы пад сябе локцямi каменне, устаў з крушнi i закрычаў, махаючы ў лес рукамi:

– Назад!.. Назад!..

Але конi iшлi на поле, i за iмi кiвалiся людзi...

Ён схапiў жарабка за аброць - жарабок, апёршыся галавой яму на рукi, напяўся i ўстаў з зямлi - i павёў яго, аб'язджаючы крушню, наўскасяк цераз жыта да дарогi заварочваўся. Не згледзеў, калi паспелi акруцiцца Махорка з Панком - яны пагналi коней назад у расцяроб, i ён, Боганчык, астаўся цяпер ззаду за ўсiмi.

У расцяробе ля самага поля дарогу Панку загарадзiла Таня - ехала як усё роўна iм напярэймы, лежачы на возе; за ёй паганяў кабылу Янук Тваюмаць. Расцяроб ля самага поля быў вузкi - не размiнуцца; аб'ехаць адзiн аднаго спопаразку нiхто не змог, i яны сталi.

– Назад!.. Назад!..
– крычаў Боганчык цяпер ужо цераз усiх Танi i Януку.
– Немцы ў Людвiнове...
– Пасля сцiх i пабег наперад, да Панковых калёс, дзе сыходзiлiся мужчыны. Янук толькi тупаў босымi нагамi ля сваiх калёс, баючыся адысцiся, i паднялася на мяхах Таня - хацела злезцi далоў.

Пастаўшы ля Панковых калёс, мужчыны маўчалi, гледзячы ўперад на поле. Тады Боганчык падумаў, што iх з Людвiнова не вiдаць - яны схавалiся за лазой - i стралялi не ў iх. На полi ля дарогi, што iшла загуменнем ля самага Людвiнова, расла лаза - кустамi. Праз лазу з расцяробу не было вiдаць i Людвiнова.

Калi ён угледзеў агонь, яму здалося, што гарыць недзе зусiм блiзка: жыта на полi. Полымя ўскочыла адразу, як з зямлi, пад той канец Людвiнова, дзе была студня - адна на ўсю вёску - i куды яны хацелi ехаць; лiзнула лазу i палезла ўгару, рассыпаючы iскры.

Глянуўшы верх лазы, ён убачыў дым, чорны, густы, не праткнуў бы, здаецца, i пугаўём.

Боганчык быў страпянуўся i несамахоць прыцiснуўся да калёс, стаўшы побач з Настай. Пачуў, можа, што не ляскалi калёсы i маўчалi людзi, як гудзе ў вёсцы агонь, бытта дзе блiзка гарэлi бочкi з жывiцай... Аднекуль даляцеў цiхi звон на многа галасоў, што ўсё роўна пелi дзе далёка на полi ў жыце бабы... Песня была на адным тоне, лезла ў вушы як з-пад зямлi, i трэба было натапырыцца, каб яе пачуць.

Пасля Боганчыку здалося, што ные зямля: у яго пад нагамi, пад нагамi ў жарабка i ў людзей, i ля самай крушнi камення, дзе ён быў упаў i счасаў локцi...

Поделиться:
Популярные книги

Магия чистых душ 2

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.56
рейтинг книги
Магия чистых душ 2

Камень

Минин Станислав
1. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
6.80
рейтинг книги
Камень

Прогрессор поневоле

Распопов Дмитрий Викторович
2. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прогрессор поневоле

Адепт: Обучение. Каникулы [СИ]

Бубела Олег Николаевич
6. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.15
рейтинг книги
Адепт: Обучение. Каникулы [СИ]

Газлайтер. Том 4

Володин Григорий
4. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 4

Провинциал. Книга 7

Лопарев Игорь Викторович
7. Провинциал
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Провинциал. Книга 7

Назад в СССР 5

Дамиров Рафаэль
5. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.64
рейтинг книги
Назад в СССР 5

Темный Лекарь 3

Токсик Саша
3. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 3

Наследник

Кулаков Алексей Иванович
1. Рюрикова кровь
Фантастика:
научная фантастика
попаданцы
альтернативная история
8.69
рейтинг книги
Наследник

Долг

Кораблев Родион
7. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
5.56
рейтинг книги
Долг

Жребий некроманта 2

Решетов Евгений Валерьевич
2. Жребий некроманта
Фантастика:
боевая фантастика
6.87
рейтинг книги
Жребий некроманта 2

Путь (2 книга - 6 книга)

Игнатов Михаил Павлович
Путь
Фантастика:
фэнтези
6.40
рейтинг книги
Путь (2 книга - 6 книга)

Гром над Империей. Часть 1

Машуков Тимур
5. Гром над миром
Фантастика:
фэнтези
5.20
рейтинг книги
Гром над Империей. Часть 1

Великий род

Сай Ярослав
3. Медорфенов
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Великий род