Чтение онлайн

на главную

Жанры

Тартак (на белорусском языке)
Шрифт:

Туман падняўся ўгару, з-за яго цяпер свяцiла вялiкае круглае сонца; зверху сыпалася дробная, што пыл, iмжа, як увосень.

У дробным альшэўнiку, дзе стаяла карова, цвiла трава-рабiнка - на высокiх дудках тырчалi жоўтыя квяты - i пахла на ўсё балота.

Карова за ноч здрабяжыла нагамi пад сабой усё на свеце - рэзалi недзе камары - i стаяла цяпер у гразi, што дома на двары ля хлева, калi яе дажджом рана прыганялi з поля.

Повад быў шорсткi i цвёрды, стаяў, як прут, - яго была ўтаптала нагамi ў гразь карова, - i высморгваўся з рук, калi карова матала галавой. Панок акруцiў яго каля рукi, зацiснуўшы канец у жменi. Повад быў

са старога леташняга павiванага пастронка; карова, тузаючыся, надарвала яго - лопнула адна столка.

Калi затрашчала ўперадзе ў альшэўнiку, як ад перуна, i выслiзнуў з рук повад, Панок скочыў уперад i, злавiўшы яго за самы канец на зямлi ў траве, паляцеў локцямi ў ваду... Пачуў, што цягнецца па зямлi i нешта цвёрдае ўпёрлася спаднiзу ў жывот...

"Тапор... Быў падаткнуты пад дзягу..."

Яго адпусцiла, i ён пачуў, што ляжыць на зямлi.

Ён ускочыў адразу на каленi i ўбачыў, што карова павалiлася на пярэднiя ногi i падкорчыла пад сябе галаву: ля капыта ў яе акруцiўся пастронак.

Стаўшы на ногi, Панок перацягнуў пад дзягай з жывата за спiну тапор i выпусцiў з рукi пастронак. Карова не ўставала, ляжала, падагнуўшы пад сябе пярэднiя ногi...

Тады зноў бухнула за альшэўнiкам, сюды, блiжэй, пад самую Лазу, i засакатаў кулямёт на бары ля Крынiцы, дзе яны пакiдалi ўчора падводы...

Зарыкала, лежачы, карова, глуха - пад сябе ў гразь. Закрычалi ў Лазе бабы, i загаласiлi ў некага дзецi - не iхнiя, ён пазнаў бы, - беглi далей цераз балота.

Ён зiрнуў у той бок, дзе было iхняе стажар'е, i ўбачыў, як ядрана гарыць у кустах агонь - угарэлiся недзе яловыя сукi, i над елкай iдзе высока ўгару дым: стаiць слупам, схiлiўшыся на вёску...

– Карова!.. Валодзя!..
– закрычала яму здалёку Верка.
– Я адна спраўлюся з дзяцьмi...

Верка тушыла агонь: раскiдала пад елкай галавешкi, мусiць, вылiўшы на агонь малако з саганка. Па Лазе цяпер папоўз густы сiвы дым, як пара; сагнуўся, парваўшыся пасярэдзiне, высокi белы слуп, што вiсеў угары над елкай...

– Карову лавi!..
– пачуў Панок, як зноў крыкнула яму Верка. Закiнуўшы за спiну хатуль, яна падняла са стажар'я перад сабой на руках малога. Да яе цiснулiся, ускочыўшы спрасоння, дзяўчаткi. Маленькая зусiм, не вiдаць з травы...

Пасля Верка крыкнула яму, каб ён кiдаў карову - "Чорт з ёй!.." - i даганяў iх. Усе бягуць на Баркi.

Ён убачыў, як Верка з дзяцьмi i з хатулём на плячах схавалася ў лазе...

За крынiцай у бары зайшоўся кулямёт, хлебястаў без сцiханага на ўсе Карчаваткi. Па лесе, па лазе i альшэўнiку, пайшлi адгалоскi, далёка, аж у кут, дзе ў рудым тумане бегла на балота ўслед за людзьмi сонца.

Пасля Панок пачуў, што страляюць i на Барках, i за Карчаваткамi на пасецы, i ззаду за Кладкамi - ля вёскi на загуменнi.

Бiла заднiмi нагамi па гразi карова, не могучы ўстаць, i яго пярыў кашаль...

Ударыла цяпер ужо далей, недзе на Барках, моцна, як громам... Ён падумаў, што рвуцца снарады, бо з вёскi згледзелi дым...

Панок адпусцiў повад - карова ўстала на ногi i, падвярнуўшы пад сябе галаву, пацягнула яго, Панка, у альшэўнiк - назад. Ён, упёршыся ў зямлю нагамi, не пусцiў яе, пасля забег наперад i, узяўшы за рогi, павярнуў на Кладкi. Схапiўшы пасля за павадок ля самых рагоў, ён павёў карову цераз зашыек Кладкамi, учапiўшыся за рогi i прыцiснуўшыся ёй да шыi. Карова матала галавой: яе нiколi так не бралi - за рогi i за шыю... На чыстым,

дзе рос круглец, яна гразла за каленi, падкiдаючы нагамi гразь i кожны раз збiраючыся скакаць. На Кладках было цвярдзей пад нагамi - лучалася карэнне i карова, скокнуўшы, страсанулася, атрасаючы з сябе халодную гразь. Панок пачуў, як яму заляпiла вочы...

Калi цяпер на бары ля крынiцы зайшоўся кулямёт - высака ўгары засвiсталi кулi, заныўшы, як аваднi.

Немцы стралялi з бору ўдоўж па балоце - згледзелi людзей... Трэба бегчы за ўсiмi на Баркi, туды немцы не сунуцца цераз усё балота... Там жа наперадзе, на Барках, Верка адна з дзяцьмi. Карову можна навязаць тут, на Кладках, бо ненавязаная яна збяжыць. Толькi навязаная яна будзе рыкаць увесь час, гледзячы на Баркi, дзе людзi, i сюды прыйдуць немцы...

Угледзеўшы здалёку сiнi дымок над вогнiшчам пад елкай - тлеў, адкацiўшыся ад агню, мусiць, канец бярозавага гнiляка, Панок здумеўся: будзе галоднае дзiця. Прыйдзецца даваць сухар з анучкi, размачыўшы i пажвакаўшы ў роце, а яно, галоднае, стане крычаць на чым свет стаiць, як крычала ўчора звечара...

За Кладкамi пайшоў рэдзенькi ценкi бярэзнiк з дробным жоўтым лiсцем i кароценькi чырвоны вербалоз - сцялiўся па зямлi. Травы тут не было: яе глушыў мох. Белы, даўгi, ён высака падняўся ад зямлi, усё роўна як вiсеў на ценкiм, пераплеценым журавiннiку, зачапiўшыся галоўкамi, i ногi пад iм правальвалiся ў балота аж на той свет. Панок ступаў, лучаючы на купiны, i, калi ехалi ў зямлю ногi, апiраўся рукамi карове на шыю... Думаў, што карова iдзе смялей за яго, бо лепш чуе, дзе цвярдзей.

Шумела высака ўгары i глуха бiла за Баркамi на пасецы. Снарады ляцелi аднекуль здалёку, не з вёскi, мусiць...

За Кладкамi на бары стралялi кораценька i рэдка - з аўтаматаў. Перацiхала, тады бiлi з вiнтовак, ядрана, як усё роўна секлi тапарамi па дрэве.

Лесам, мусiць, пайшлi немцы... На Баркi яны не дойдуць па такiм балоце...

Калi Панок правалiўся раптам па самыя грудзi, убачыў адразу, што белага моху на балоце не было, скончыўся; наперадзе блiшчала ад сонца вада, пасыпаная дробным лiсцем. Наўкола зашыпела зялёная гразь - палезла з-пад вады з балота; з-пад яе выскоквалi вялiкiя сiнiя бурбалкi i лопалiся... Стала холадна ў ногi, аж закалола... Адна рука ў яго ляжала на нечым цвёрдым - ён агледзеўся, што на шыi ў каровы... Каровы не было вiдаць тырчала толькi з гразi задзёртая ўгару галава з мокрымi рагамi. На рагах ляжаў повад, увесь у зялёнай гразi.

Баючыся, каб не захлынуцца, Панок ухапiўся карове за шыю дзвюма рукамi; тады пачуў, што лучыў нагамi на нешта цвёрдае - стаiць, як на кладцы. Згледзеў уперадзе перад сабой сасонку з сухiм верхам i зялёнай лапкай, што расла ля самай зямлi. Убачыў ля сасонкi высокую чорную купiну. Ля яе быў паабдзiраны мох, i Панок па сiвым пяску пазнаў, што наперадзе суха... Ён, мусiць, увалiўся ў старую крынiцу...

Карова, задраўшы ўверх галаву, раптам зарыкала моцна i жаласна, як да цяляцi...

Панка тады аж падкiнула. Ступiўшы наперад, ён пачуў, што iдзе па цвёрдым, i гразь займае толькi да грудзей. Повад у яго быў у руках, i калi зноў, задраўшы галаву, зарыкала карова, ён замахнуўся i сцебануў ёй па галаве. Раз, другi... З-пад павадка ў вочы паляцела лiпкая, густая i халодная гразь. Убачыўшы, як, боўтаючы пад сабой у гразi нагамi, пайшла карова, ён зноў стаў бiць яе па галаве. Пасля, калi з гразi паказалася спiна, бiў па спiне - сцёбаў мокрым павадком.

Поделиться:
Популярные книги

Заплатить за все

Зайцева Мария
Не смей меня хотеть
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Заплатить за все

АН (цикл 11 книг)

Тарс Элиан
Аномальный наследник
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
АН (цикл 11 книг)

Я еще не князь. Книга XIV

Дрейк Сириус
14. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще не князь. Книга XIV

Уязвимость

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
7.44
рейтинг книги
Уязвимость

Магия чистых душ 2

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.56
рейтинг книги
Магия чистых душ 2

Восход. Солнцев. Книга VI

Скабер Артемий
6. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга VI

Кодекс Охотника. Книга XIV

Винокуров Юрий
14. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIV

Последняя Арена

Греков Сергей
1. Последняя Арена
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
6.20
рейтинг книги
Последняя Арена

Совок 2

Агарев Вадим
2. Совок
Фантастика:
альтернативная история
7.61
рейтинг книги
Совок 2

Темный Патриарх Светлого Рода 3

Лисицин Евгений
3. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 3

Наваждение генерала драконов

Лунёва Мария
3. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Наваждение генерала драконов

Смерть может танцевать 2

Вальтер Макс
2. Безликий
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
6.14
рейтинг книги
Смерть может танцевать 2

Огненный князь 2

Машуков Тимур
2. Багряный восход
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Огненный князь 2

Сама себе хозяйка

Красовская Марианна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Сама себе хозяйка