Чтение онлайн

на главную

Жанры

Тартак (на белорусском языке)
Шрифт:

Хукаюць у рукi, пазнiмаўшы рукавiцы; закурылi; у хаце поўна дыму вiсiць у парозе пад столлю, пасля цягнецца да чалеснiка i iдзе ў комiн: рэдзенькi i белы ад агню з печы.

...Стала зноў холадна за плячыма. Панок убачыў, як Наста паправiла на грудзях нажутку, абцягнуўшы ля шыi. Было сыра, аж мокра ад туману, i пахла аднекуль вялая трава: асака i рабiнка, як з учарашняга пакосу, - мусiць, недзе ля дарогi было стаптана балота.

Усюды была раса: ляжала на мяхах - яны былi вiльготныя, што ўсё роўна адсырэлi, - i блiшчала ад месяца на ляжэйках дробненькiмi кропелькамi, як мак. Панок убачыў, як блiшчыць

на спiне ў Танiнай кабылы мокрая пiльсць; падумаў, што конi не абсохлi яшчэ ад поту, якi цёк з iх удзень пiсягамi...

Занылi над галавой камары, хлынулi з балота. На твар сыпанула дробненькая i калючая халодная машка, што iмжа, - лезла ў вочы, i трэба было баранiцца.

Камары кусалi праз сарочку за плечы - калолi, як iголкамi; тады пачынала свярбець спiна аж да паяснiцы...

Наста паправiла хустку, абвязаўшы тужэй ля шыi i насунуўшы спераду на лоб да самых вачэй. Пасля абцягнула рукавы ў нажутцы; нажутка ў яе была старая, з кароткiмi рукавамi, i не было куды схаваць рук.

На зямлi пад Танiнымi калясьмi бразнула аб нешта цвёрдае атоса звалiлася з восi - i звiнела, падскокваючы па карэннi.

Панок забег наперад кабыле, чапляючыся за сухое ламачча i за яловыя лапкi, што сцёбалi па каленях.

Калi стала кабыла, ён пачуў, як плача Таня - яна ляжала на баку, падкорчыўшы пад сябе здаровую нагу, i цiха хлiпала, шморгаючы носам... Да яе загаварыла Наста:

– Што стогнеш?.. Балiць?

– Б-балiць...
– Таня зашморгала носам яшчэ горш.

– Я табе зараз усыплю...
– Наста нагнулася над калясьмi.
– Балi-iць... Ёсць там чаму балець... Пацярпi... Ты ж не вiдзiла, што там за рана... А я вiдзiла. Адлежала нагу, дык i балiць. I не хныч... Не маленькая... Давай памагу легчы на другi бок... Давай рукi...

Лёгшы на другi бок i апёршыся на локаць, Таня зноў захлiпала:

– А што я буду рабiць, калi вярнуся... Матка хворая-я...

Падняўшы на руках, Наста падцягнула яе яшчэ назад, паклаўшы вышэй на мех галаву.

– Бяры лейцы i трымайся за ляжэйку. Хоць адной рукой... Звалiшся пад колы, тады... Ад камароў баранiся... А то аб'ядуць...
– не сцiхала ля калёс Наста.

– Пiць...
– прасiла Таня.
– Блага...
– Лейцы яна не хацела браць.

– Дзе я табе вазьму пiць?..
– Наста ўзяла лейцы, завязала iх за ляжэйку.
– Пацярпi. Скора ўжо Краснае. Дамоў едучы, у калёсах ляжаш. На сена...

– Холадна. Накрыйце...
– прасiла Таня.

– Цярпi, дачка. Сагрэешся, зараз паедзем...
– усё супакойвала яе Наста.

Панок тады выпусцiў з рук цуглi, за якiя трымаў кабылу, i падышоў да калёс. Доўга не мог узяць Таню пад пахi, пакуль не памагла Наста. Падумаў, што ў Танi, мусiць, пал - гарачая галава. Узяўшы пад пахi, ён падцягнуў Таню яшчэ вышэй на мяхi. Хацеў быў паправiць на галаве касу: каса расплялася i чаплялася за рукi. Пасля, нiчога не кажучы Насце, падняў на калёсах у перадку верхнi мех i, намацаўшы адной рукой завязку, тузануў за хвасты. На ляжэйку, на мяхi i яму, Панку, на грудзi хлынула жыта, пырскаючы ў вочы. Ён пачуў, як яно пасыпалася на зямлю - на ногi. Убачыў, як павярнула галаву кабыла - пачула зярняты.

Парожнi мех ён узяў у дзве рукi за рагi i страсануў аж два разы, выбiваючы ад пылу. Тады асцярожна накрыў Таню

па самую шыю - мех быў даўгi i шырокi.

Пайшла раптам сама Танiна кабыла - ён, мусiць, няўмысля крануў за лейцы. Наперадзе, куды яны ехалi, зайшоўся кулямёт, моцна, на ўвесь лес. Пайшло рэха - аж разлягалася зямля. Панок павярнуў у той бок галаву - на неба над лесам ускочылi дзве ракеты. Белыя i халодныя, яны доўга стаялi на адным месцы, пакуль адразу не патухлi.

– Каб хоць хвiлiну пабыло спакойна...
– пачуў ён, як да яго загаварыла Наста, i ўбачыў, што яна зноў iдзе побач з iм. Падумаў, што да сваiх калёс яна цяпер не пойдзе, будзе з дзяцьмi.

– I я з табой пакратаюся... Весялей...
– сказаў ён.
– I не вер ты нiкому. Будзем жыць... Дзяўчыне толькi цяжка. Трэба ж было...

Уперадзе яшчэ раз замiтусiлася ад агню неба. Недзе зусiм блiзка.

На дарозе зноў заiрзаў Буланчык.

9

Янук ляжаў нiц на мяхах ад самага Завiшына i глядзеў уперад на дарогу.

Балелi ногi i плечы, аж калола ў лапаткi, i ён думаў, што зусiм саслаб i цяпер пасля ракi не злезе з воза да самага Краснага.

Даўно ўжо зайшло сонца за ракой ля Завiшына - за лес. Там, дзе было Людвiнова, угары стаяў слуп рудога дыму, чарнеючы i распаўзаючыся па небе, што хмара ад ветру.

За ракой над полем вiсела сiвая, як попел, смуга i дрыжала, мусiць, што яго, Янука, падкiдала на калёсах. Смуга паднялася з перасохлай за дзень зямлi i будзе вiсець, пакуль не сцямнее. Тады яна запахне мокрым балотам ад ракi i ападзе з расой на зямлю.

Янук падумаў, што ўсюды, мусiць, стала цiха...

У такую пару вечарам, як заходзiць сонца, летам часта цiха. I калi з цямном едзеш з Карчаватак на ферму, здаецца, вымерла ўсё на свеце...

У вёсцы з комiнаў iдзе дым, i за ракой на Выганчыку ляжыць туман. Там, дзе заходзiць сонца, над лесам, чырванее неба, што агонь. Янук любiў слухаць тады, як у лесе стукаюць па карэннi калёсы i далёка iдзе рэха...

Пасля, як ён заснуў вясной на прызбе, калi яшчэ ляжаў снег, ён пачуў, што ўсюды стала цiха: i ў хаце, i ў вёсцы, i ў Карчаватках на полi...

У яго тады быў ужо сын, Пiлiп; цяпер у яго ўжо ёсць унук, Колечка.

Ён, Янук, чуў пасля толькi, калi грымеў гром i гудзеў на ферме трактар. Бывала, яму здавалася, што ён чуе, як стукае пад рукамi тапор, калi сек дровы, i бразгае клямка, калi зачыняў, грукаючы, цяжкiя дзверы ў сенцах...

Але ён не чуў стуку, калi тапор быў у чужых руках i хто чужы прыходзiў на двор браць ваду са студнi i ляпаў пад дзвярыма клямкай... Тады ён здагадаўся, што помнiць толькi, як стукае пад рукамi тапор i бразгае клямка...

Ён чуў яшчэ, калi блiзка стралялi...

Стала шарэць, i ля дуплаватых старых бяроз, што абступiлi ў лесе з двух бакоў дарогу, таўкла мак машка. Ля зямлi на маладым ляшчэўнiку на лiсцi ляжаў пыл; пыл ляжаў i на галлi - яно было сiвое, што ад моху.

Пад ляшчэўнiкам у канаве ля самай дарогi рос густы зайцаў гарох - цвiў сiнiм агнём - i дасыхала зблочаная тупой касой трава. Запахла сенам, што ў вёсцы пад восень, калi iдзеш вечарам ля пунь на загуменнi...

Калыхала па калдобах калёсы; зрабiлася цяжкая галава, не падымеш; спадыспаду ад мяхоў грэла ў сцёгны i ў жывот. Замахаў уперадзе хвастом конь, ганяючы вецер.

Поделиться:
Популярные книги

Метаморфозы Катрин

Ром Полина
Фантастика:
фэнтези
8.26
рейтинг книги
Метаморфозы Катрин

Вечная Война. Книга V

Винокуров Юрий
5. Вечная Война
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
7.29
рейтинг книги
Вечная Война. Книга V

Генерал Скала и сиротка

Суббота Светлана
1. Генерал Скала и Лидия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.40
рейтинг книги
Генерал Скала и сиротка

Сумеречный Стрелок 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 3

Студент

Гуров Валерий Александрович
1. Студент
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Студент

Наизнанку

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Наизнанку

Кодекс Охотника. Книга XVII

Винокуров Юрий
17. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVII

Кукловод

Злобин Михаил
2. О чем молчат могилы
Фантастика:
боевая фантастика
8.50
рейтинг книги
Кукловод

Наследник с Меткой Охотника

Тарс Элиан
1. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник с Меткой Охотника

Восход. Солнцев. Книга IV

Скабер Артемий
4. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга IV

Я снова граф. Книга XI

Дрейк Сириус
11. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я снова граф. Книга XI

Егерь

Астахов Евгений Евгеньевич
1. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
7.00
рейтинг книги
Егерь

Кодекс Охотника. Книга ХХ

Винокуров Юрий
20. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга ХХ

Возвышение Меркурия. Книга 16

Кронос Александр
16. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 16