Чтение онлайн

на главную

Жанры

Тартак (на белорусском языке)
Шрифт:

Над лесам у тым баку, дзе чырванела неба, ляцелi вароны - жменькай, памалу-памалу кратаючы крыллем. Ляцелi з поля пад Дальву - блiжэй да вёскi.

Янук пачуў, як гараць агнём каленi - мароз браў праз двое палатняных штаноў - i мерзнуць ногi - не памагалi i акручаныя пад анучы Пiлiпавы суконкi, зробленыя са старой парванай жакеткi. Мерзлi шчокi, заходзiла ў пальцы праз двое рукавiц... Янук цёр шчокi i нос, цёр руку аб руку, тады зноў сядзеў, не кратаючыся, i глядзеў уперад...

Там, дзе зайшло сонца, далёка за полем у небе тырчала вострая i доўгая чорная дзiда ад касцёла. Касцёл

быў у Альковiчах, у гарнiзоне, i Янук думаў, што партызаны едуць браць Альковiчы, бо загадалi везцi iх аж у Рагозiна.

Партызаны ехалi праз Дальву ўвесь дзень ад ранiцы, i ўсё чужыя. Янук нiводнага не пазнаў, не пазнаваў i нiхто ў вёсцы. Пасля ехалi i свае, кутузаўцы; тады зноў чужыя. Гэтыя, якiх ён вёз, мусiць, былi апошнiя i ехалi здалёку, бо ў iхняй Дальве мянялi коней, адпусцiўшы дамоў першых падводчыкаў.

Калi Янук уз'ехаў на гару, партызаны селi па двое па баках, пяты, нiжэйшы, ускочыў зноў ззаду на палазкi i стаў крычаць, мусiць, нешта ўсiм, бо махаў рукой. Варочаючы галавой, Янук бачыў, што ў таго з-пад белага башлыка iдзе пара, густая, як з лазнi з дзвярэй.

На гары ўперадзе вiдаць была далёка расцёртая белая дарога, на ёй чорныя падводы i за Рагозiнам чорная дзiда, вострая, што шыла. Неба над лесам аж пералiвалася ад чырванi, рабiлася як агонь - на вялiкi мароз.

Начынала шарэць.

Пасля ў тым баку, дзе быў касцёл, сталi мiльгаць агнi i мiтусiцца, як ад пажару, неба...

Янук згледзеў, як натапырылiся ззаду на санях партызаны i паўставалi на ногi. Яму здалося, што ён пачуў, як уперадзе пачалi страляць: бух-бух...

За Рагозiнам над лесам пацямнела, атухаючы, неба.

Усхапiўшыся на мяхах, Янук убачыў, што стаяць калёсы. Вiднелася. Аднекуль пахла дымам. На дарозе не было туману, i Янук згледзеў, што стаяць адна ля адной усе падводы. Мужчыны сышлiся ў круг каля Мiронавага воза, ля iх была i Наста - махала рукой. Янук здагадаўся: паказвае яму, Януку, каб сядзеў на калёсах, не iшоў да ўсiх. Скора паедуць...

Пасля Наста паказала, каб ён не разбудзiў дзяцей.

10

Махорку зноў снiўся пажар: гарэла Дальва...

Спачатку нехта моцна бiў яму ў акно - у раму - кулаком. Акно было якраз у нагах ля ложка, i Махорка, спопаразку ўскочыўшы, хацеў адразу нагнуцца да шыбы, каб убачыць, хто быў на дварэ. Пасля ён згледзеў, што вiдна ў хаце ў парозе, усё роўна як тапiлася ў печы. Па сцяне ад гароду пад суднiкам i па шырокiх дзвярах бегаў агонь. Ад яго нават быў вiдаць цабэрак, што стаяў у парозе пад лаўкай, i надзежнiк, якi вiсеў на цвiку побач з драўлянай салянкай.

На сцяне ў парозе над дзвярмi калыхаўся дробны разгаты цень ад бэзу ў гародчыку, што быў ад вулiцы.

– Гары-ым!..
– закрычалi на двары. Махорка не пазнаў хто. Ён саскочыў з ложка i падбег да акна ад вулiцы. Над усёй вёскай, ад ракi да загумення, угары было чырвонае неба; унiзе, дзе былi вiдаць у акно чорныя хаты, падымалася белае, як палатно, полымя. Дрыжала, пералiвалася, нагiнаючыся вострым, нiбы ў стозе сена, верхам на загуменне i, здавалася, лiзала, што языком, зверху чорныя стрэхi. Махорка пачуў, што на дварэ стогне вецер, сцёбаючы бэзам па акне, i трашчыць столь, усё роўна як хто ходзiць па хаце...

Ён

падбег у парог да печы, зняў вядро, якое вiсела ля самага прыпечка на дроце, i ў парозе пад лаўкай вылiў яшчэ з вядра, нагнуўшы, ваду ў цабэрак. Пасля ўспомнiў, што ён жа ў адных споднiках... Паставiўшы вядро на падлогу, падбег у запечак, дзе на пяколку ляжалi штаны i рубашка.

Прачнулася жонка i бегала па хаце з кутка ў куток: не магла знайсцi сярнiчак запалiць лямпу. Ён крыкнуў, каб яна пабудзiла дзяцей i звязвала ўсё з куфра i з ложка ў пасцiлкi. Выносiць на гародчык не трэба: падыдзе агонь ён, Мiрон, сам прыбяжыць з вёскi...

Калi ў хаце ля стала загарэлася лямпа, Махорка ўгледзеў, што па сцяне ў парозе ўсё роўна бегалi белыя палосы. Схапiўшы вядро, ён выскачыў у сенцы, стукнуўшыся галавой аб вушак.

На двары былi расчынены вароты, i, выбегшы на вулiцу, Махорка пачуў, як яго схапiў вецер i панёс да платоў пад гароды на загуменне. Вулiцай гнала пясок, дзёрла з зямлi i сцёбала па шчоках, што плёткамi ад надзежнiка. Несла гар i дым, не было чым дыхаць, хоць захлынiся...

Махорка падумаў, што вулiцай не падбяжыш i блiзка да агню, i, пераскочыўшы цераз плот, пабег гародамi па раллi. Вясна была сухая, i па гародах, дзе пасеялi бульбу, вецер гнаў пясок, як i на вулiцы, але тут можна было захiнуцца за вуглы.

Махорка ўбачыў, што гарыць у тым канцы вёскi: гараць хаты з двух бакоў вулiцы, гараць пад раку лазнi; агонь перакiнуўся з ветрам на гумны, i занялiся пунi, якiя стаялi на загуменнi далёка ад вёскi.

Ён пазнаў, што гарыць Янук: агонь падымаўся ўгару i лiзаў высокую чорную Янукову дзiкую грушу; i Сяргеiха: яе хата стаяла воддаль ад вулiцы, на гародах...

Чуваць было здалёку, як трашчыць агонь, i, калi вецер зносiў полымя, вiдаць былi з агню на хаце ў Сяргеiхi чырвоныя латы... Крычалi людзi на ўсю вёску; было чуваць, як трашчыць i гудзе агонь.

Да Сяргеiшынай хаты Махорка не падбег: са страхi гнала гародамi салому з агнём, i ад дыму не было як дыхаць. Пераскочыўшы цераз тын, Махорка спынiўся ў вулачцы - доўгай i шырокай, якая вяла з вулiцы да Сяргеiшынай хаты i была абгароджана з двух бакоў высокiм тынам. Вулачка была i па той бок вулiцы, пад раку: дзялiла вёску на два канцы...

У вулачцы ля Сяргеiшынай студнi стаяла пажарная, прывезеная з фермы, з доўгiмi чырвонымi драўлянымi ручкамi. Ад пажарнай на двор да хаты цягнулася доўгая i чорная намоклая брызентавая кiшка... Другая, таўсцейшая, была спушчана ў студню... Ля пажарнай не было людзей, i Махорка падумаў, што ў Сяргеiхi ў студнi кончылася вада...

Калi яго пачалi тоўхаць у вулачцы людзi, ён убачыў, што ўсе з вёдрамi бягуць на вулiцу, i пабег з усiмi, кашляючы ад дыму i чапляючыся парожнiм вядром за тын.

Людзi з вёдрамi беглi на аселiцу - да ракi... На вулiцы дыхнула ў твар гарачым дымам ад саломы - Махорка адвярнуў галаву i захiнуўся рукой. Убачыў на пяску ля тыну растрэсенае белае пер'е i нечыя звязаныя ў пасцiлкi падушкi. Пад ногi трапiла белая вялiкая мiска - ляжала ўверх дном, i ён, паслiзнуўшыся, чуць устаяў на нагах. Тады згледзеў на вулiцы ля Янука мужчын i падумаў, што там можна захлынуцца. Пасля пачуў, як крычалi мужчыны:

Поделиться:
Популярные книги

Метаморфозы Катрин

Ром Полина
Фантастика:
фэнтези
8.26
рейтинг книги
Метаморфозы Катрин

Вечная Война. Книга V

Винокуров Юрий
5. Вечная Война
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
7.29
рейтинг книги
Вечная Война. Книга V

Генерал Скала и сиротка

Суббота Светлана
1. Генерал Скала и Лидия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.40
рейтинг книги
Генерал Скала и сиротка

Сумеречный Стрелок 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 3

Студент

Гуров Валерий Александрович
1. Студент
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Студент

Наизнанку

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Наизнанку

Кодекс Охотника. Книга XVII

Винокуров Юрий
17. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVII

Кукловод

Злобин Михаил
2. О чем молчат могилы
Фантастика:
боевая фантастика
8.50
рейтинг книги
Кукловод

Наследник с Меткой Охотника

Тарс Элиан
1. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник с Меткой Охотника

Восход. Солнцев. Книга IV

Скабер Артемий
4. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга IV

Я снова граф. Книга XI

Дрейк Сириус
11. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я снова граф. Книга XI

Егерь

Астахов Евгений Евгеньевич
1. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
7.00
рейтинг книги
Егерь

Кодекс Охотника. Книга ХХ

Винокуров Юрий
20. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга ХХ

Возвышение Меркурия. Книга 16

Кронос Александр
16. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 16