Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Тартак (на белорусском языке)
Шрифт:

Лес засцiлаў i хаваў з вачэй здратаваную зямлю, хаваў першы тартак, якi зрабiлi тут, калi яшчэ ў хатах ляжалi халодныя, не ступiць босай нагой, з чырвонай глiны, убiтай пранiкам, падлогi; калi трэба было, паклаўшы на высокiя сталюгi дрэва, выразаць рукамi дошку за дошкай...

Махорка помнiць: як ён быў малы - на двары ля варыўнi на сталюгах рэзалi дошкi. Пiлавiння было цэлы двор - аж да ганка.

Праз некалькi гадоў ад тартака астанецца толькi званне; гэта месца: i лог у самы кут да ракi, i буй, i лес за мастом на гары - будуць зваць адно Тартаком, як завуць ужо i цяпер.

Толькi доўга яшчэ будзе ляжаць ля дарогi вялiкае белае каменне, пакуль не патрэскаецца, не абрасце мохам, не пачарнее i не ўедзе ў зямлю - навек. На iм зноў тады вырасце лес - падыдзе да самай дарогi, як i даўней...

На буi пахла смалой, густой, сасновай. Так пахла смала на падсочцы пад Карчаваткамi. Яна i цяпер яшчэ ляжала там у тарнiтках - можна знайсцi ля пнёў - застыла, цвёрдая, што камень, i блiскучая, як шкло.

Пах смалы быў сухi i горкi - хацелася кашляць. Здавалася, ён вiсеў над дарогай ад учарашняга, калi пякло сонца, - вiсеў у лесе, як у сценах, не баючыся халоднай начы i туману.

Немцы iшлi ззаду, услед за Насцiнымi калясьмi, - ускруцiлi пыл, ён падымаўся вышэй лесу, рабiўся руды ад сонца i поўз над соснiкам у лагчыну на балота, - грукалi нагамi пасярод дарогi; саступалi з пяску набок, на траву, заходзячы наперад Буланчыку, агiналi калёсы, як усё роўна шырокай падковай, i зноў блiшчалi на сонцы з галавы да ног, аж слеплi ад iх вочы...

Махорка падумаў, што недзе так немцы iшлi i за каменскiмi бабамi, калi гналi iх да броду перад сабой...

Немцы, было вiдаць, iшлi ззаду з перарывам: валiлi валам, тады дарога была пустая, стаяў толькi пыл; пасля зноў пачыналi iсцi i iшлi без сканчонага.

Цяпер, калi Махорка азiраўся, бачыў, што пыл падымаецца аж за пасекай над лесам - ля шашы. Там раўлi машыны i глуха бразгала жалеза.

На шашы, мусiць, танкi, шашу недзе завалiлi, i танкi пойдуць сюды, на Тартак...

– Паганяйце!..
– крыкнуў ён; яго ўсё яшчэ трасло: адпусцiць, тады зноў схопiць, як голага...

"Мне ўжо, што зверу... трэба шукаць цёплага месца, каб дзе пагрэцца на сонцы", - падумаў ён.

Над дарогай праляцеў, цыльгiкаючы, дзяцел - над самымi калясьмi; запахла аднекуль сырой зямлёй, аж зрывала нос.

Пасля на дарозе ззаду раптам зрабiлася цiха, усё роўна што сталi былi i калёсы i немцы...

Калi Махорка пачуў, як стрэлiлi - блiзка i ядрана, аж рэха пайшло лагчынай, - не пазнаў адразу дзе: здалося, як усё роўна над вухам...

Ён спопаразку адвярнуўся: яны былi ўжо ў лагчыне - у самым Тартаку.

Ззаду за ўсiмi махала i махала лейцамi Наста: астаўшыся, паганяла Буланчыка. За ёй усё яшчэ iшлi пярэднiя немцы, блiзка, падковай. Махорка падумаў быў адразу, што трэба было б памагчы Насце падапхнуць калёсы, бо Буланчыку цяжка па пяску. Пасля ён згледзеў, як становiцца ў пяску i Панкоў конь: пройдзе-пройдзе i стане. Панок сядзеў на возе, звесiўшы галаву. Не было на калёсах толькi Боганчыка. Пацямнела рабая Танiна кабыла - ад пылу.

Пасля адразу ад трэску зашумела ў галаве, i Махорка пачуў, як яго таўханулi знiзу калёсы - рвануў, мусiць, Сiбiрак - i скiнулi з воза. Ён, схапiўшыся за ляжэйку, ускочыў быў адразу на ногi...

Р-р-р...

трашчала ззаду на дарозе ля маста, як у агнi. Над гарой, адкуль яны з'ехалi, падняўся густы пыл, засцiлаючы соснiк да самай зямлi. Пыл падымаўся кучкамi i на дарозе ля падвод: блiзка ля Алёшавых калёс...

– На зямлю! Дзяцей на зямлю!..
– закрычаў Махорка, не чуючы самога сябе, i пабег, сагнуўшыся, назад ля падвод.

Убачыў быў, як кiнула з рук лейцы Наста i пабегла яму насустрач. Страпянуўся на возе Панок: конь рвануў яго разводы з дарогi пад сосны. Панок тросся i кашляў, але яго не было чуваць.

– Дзяцей на зямлю!..
– закрычаў зноў Махорка i падумаў, што Наста яго не чуе: мiнула Алёшавы калёсы i бяжыць воддаль ад вазоў наперад, сюды, да мужчын...

Махорка тады падбег да Танiных калёс i, схапiўшы Таню пад пахi, сцягнуў на пясок...

Таня ўчарэпiлася яму за рукi i не пускала ад сябе...

– Не ўставай!..
загадаў ён.
– Аш-шалела...

Пасля, стоячы на каленях, убачыў, што Наста ўсё яшчэ бяжыць па пяску, схапiўшыся рукой за грудзi - задыхаецца.

– Кладзiся!.. Здурнела, маць тваю так!..
– замахаў ён на яе рукамi. Заб'юць...

Наста ўсё бегла, мiнуўшы Алёшавы калёсы, - бегла, мусiць, да Танi...

– Алёшу!.. Алёшу глядзi!..
– закрычаў ён зноў.

Але Наста бегла, не чула.

Тады ён згледзеў, што Алёша сядзiць усё на калёсах, не кратаўшыся, як прырос...

Падняўшыся з калень, Махорка пачуў, што яму стала ўсяму горача i круцiцца ў галаве, усё роўна як чым яе ўдарылi...

Алёша сядзеў на калёсах, увесь жоўты, што агонь; вадзiў толькi галавой з боку ў бок... Пасля Махорка ўбачыў, што жоўтая стала зямля i мяхi... Падумаў, што гэта ў яго ўваччу.

Недзе блiзка заржаў конь. Закрычаў Панок, як усё роўна наперадзе...

Махорка тады, бегучы, глянуў на дарогу i ўбачыў, як у лагчыну, сюды, дзе сталi падводы, хлынулi немцы. Беглi соснiкам, прыгнуўшыся; сыпалiся дарогай адзiн за адным, топчучы ўсё жывое пад нагамi; падалi пластам на зямлю ў пясок - клалiся аблогай...

Махорку раптам здалося, што з гары сыплюцца мышы... Усё роўна як хто касiў у тым баку на балоце ля маста i, размахнуўшыся касой, падкiнуў з кургана ўверх мышынае гняздо... З гнязда рассыпалiся мышы; дробныя, сiвыя, яны пiшчалi, прыбiтыя i парэзаныя, на чым свет стаiць, аж закладала вушы...

Махорка падумаў, што немцы лучылi на засаду, што партызаны зрабiлi яе ля маста пад самым Красным, дзе iх зусiм не чакалi. Немцы рынулiся ў лагчыну, бо па абозе з засады не стралялi - прапусцiлi наперад... Яны хавалiся за людзей, як у Камене...

Махорка пачуў, як над галавой засвiсталi кулi, кароценька i востра цюў! цюў!
– i бiлi па дарозе, па пяску, цвёрда i глуха, усё роўна як хто лупiў цапамi па кучы жыта на працiўнi ў пунi. Застрыг вушамi i рвануўся з аглабень Алёшаў конь.

Па iх цяпер стралялi i ад маста, з лесу, з засады, i з балота, куды схлынулi з дарогi немцы... Яны цяпер, усе сямёра з падводамi, асталiся адны на дарозе... Трэба бегчы ўсiм за паварот да маста - да партызан. Каб толькi Алёшу схапiць з воза...

Поделиться:
Популярные книги

Мастер Разума VII

Кронос Александр
7. Мастер Разума
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума VII

Счастливый торт Шарлотты

Гринерс Эва
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Счастливый торт Шарлотты

Мир-о-творец

Ланцов Михаил Алексеевич
8. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Мир-о-творец

Имперец. Том 4

Романов Михаил Яковлевич
3. Имперец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Имперец. Том 4

Внешняя Зона

Жгулёв Пётр Николаевич
8. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Внешняя Зона

Возвышение Меркурия

Кронос Александр
1. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия

Сколько стоит любовь

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.22
рейтинг книги
Сколько стоит любовь

Партиец

Семин Никита
2. Переломный век
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Партиец

Идущий в тени 4

Амврелий Марк
4. Идущий в тени
Фантастика:
боевая фантастика
6.58
рейтинг книги
Идущий в тени 4

Хозяйка старой усадьбы

Скор Элен
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.07
рейтинг книги
Хозяйка старой усадьбы

Защитник. Второй пояс

Игнатов Михаил Павлович
10. Путь
Фантастика:
фэнтези
5.25
рейтинг книги
Защитник. Второй пояс

Гром над Академией. Часть 2

Машуков Тимур
3. Гром над миром
Фантастика:
боевая фантастика
5.50
рейтинг книги
Гром над Академией. Часть 2

Кодекс Крови. Книга I

Борзых М.
1. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга I

Дядя самых честных правил 8

Горбов Александр Михайлович
8. Дядя самых честных правил
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Дядя самых честных правил 8