Чтение онлайн

на главную

Жанры

Тартак (на белорусском языке)
Шрифт:

Цiў... цiў...
– запiшчала над галавой. У каня пад нагамi ля цялежак падняўся пылок - у сухiм белым сiўцы i дробным верасе. Стралялi з балота... Немцы...

Заржаў конь, кораценька i глуха, як стогнучы, усё роўна што хацеў пiць i ўгледзеў вядро...

Пасля Панок пачуў, што яго моцна тузанула за рукi; закруцiлася ў галаве, павярнулiся дагары зямля i новыя цялежкi з дубовай жоўтай воссю i блiскучымi шынамi...

Ён чуў яшчэ, што сунецца i сунецца некуды па зямлi, мусiць, зноў расцяробам па iмшары, бо пахла аднекуль кiслым белым мохам i журавiнамi... Тады здалося,

што ён увалiўся ў мох мiж куп'я... Мох высокi, роўна з соснiкам... Адпусцiў кашаль, i мякка-мякка ўсяму...

Мiгнулася ўваччу Верка з малымi на руках; бегла з хаты, выносячы дзяцей у аселiцу, у альшэўнiк да ракi. Над дваром, над самым асверам, махаў крыллем чорны, як збiты з дошак, самалёт з жоўтым крыжам ля хваста...

Панок быў пачуў яшчэ, як пасля запахла сухiм пяском - пылам, - i падумаў, што конь цягне яго дарогай - дамоў, у вёску...

15

Януку, калi ён, апёршыся галавой на рукi, глядзеў з калёс назад на дарогу, дзе iшлi немцы, здавалася, што ён дома - у Дальве ля школы. Прывалiўся, падышоўшы да варотцаў, да частаколу, а немцы iдуць i iдуць дарогай з лагчыны ад могiлак - з Сушкава...

У школу яны былi пераехалi адразу пасля пажару - усёй сям'ёй: ён, Янук, сын Пiлiп з яго, Януковай, нявесткай i малым Колечкам; пераехалi без нiчога, у чым стаялi.

Школа была за грэбляй, далекавата ад Дальвы, на гары ля могiлак пад Сушкавам. Драўляная - бярвенне, шырокае i чэсанае, што плашкi, парабiлася ўжо сiвое; накрытая чырвонай бляхай - бляха была вiдаць здалёку: блiшчала на сонцы; з вялiкiмi вокнамi - знiзу аж уверх на ўсю сцяну; на высокiм - па пояс - падмурку з шэрага абсечанага гладкага камення, школа даходзiла да самай дарогi, шырокай, убiтай калясьмi, парослай вечна сiвым ад пылу падарожнiкам i старым высокiм, па костачкi, дзядзеўнiкам.

Школу абгарадзiлi дробным i роўным, з-пад пiлы, частаколам, шырока заняўшы паўдзядзiнца на самай гары. У куце на двары, дзе рос палын, белы i высокi, па самыя пахi, стаяў хлеў, накрыты гонтай, - у iм складалi ў вёрсты на зiму дровы. За хлевам у палыне i канаторжнiку былi ямы, дзе сушкоўцы хавалi бульбу, - там жаўцеўся стары пясок, перакапаны рыдлёўкамi i стаптаны нагамi на попел.

Блiзка ад вулiцы процi першага ганка стаяла студня са стрэшкай, зробленай з новых, жоўтых, пагабляваных сасновых цалёвак. Сасновымi цалёўкамi быў абабiты i зруб, яго кожны раз аблiвалi расплёханай вадой спераду, дзе стаўлялi вядро, i ад таго цалёўкi былi цвёрдыя i выслiзганыя, як шкло.

Дзецi ў школу не хадзiлi, i двор парос густой белай дзяцельнiцай з дзядзеўнiкам, хоць касi; распусцiлiся ля самага ганка белыя раманы, шырокiя, з даланю; за студняй ля частаколу на мяжы набух цёмна-жоўтымi пупышкамi, як ад мёду, высокi i зялёны, малады дзiвасiл.

Голыя, без травы, на двары былi толькi дзве сцежкi; сiвыя ад пяску, убiтыя босымi нагамi, што сырая глiна на таку, яны блiшчалi цераз увесь двор ад школы да хлева, куды ўсю вясну бегалi дзецi, i да студнi, адкуль насiлi ваду.

На двары было пуста i горача; пуста было i на грэблi, i ў Кур'янаўшчыне. Пад самым Сушкавам, за дарогай, далёка над садам вiсела маленькае сонца, бралася на паўдня. Хацелася ў Дальву: дамоў.

Пайсцi, сесцi на двары на калодку пад парканам i глядзець здалёку на месца, дзе стаяла да пажару хата. Хата была з трысценем, а зусiм мала заняла двара - адну чорную латочыну. На такой латочыне, здавалася, цяпер не зрубiш вялiкай хаты. Хацелася яшчэ пайсцi, узяўшы ў школе рыдлёўку, i капаць пажарышча перасыпаць з месца на месца пясок i попел са шклом у тым куце, дзе стаяў куфар...

У Дальве было вiдаць белае пачэсанае бярвенне - ляжала ў некага на гародзе ў спаленым канцы вёскi: яго навазiлi адразу пасля пажару.

Янук пайшоў бы ў вёску, каб не згледзеў, як у лагчыне ля Сушкава падняўся пыл. Калi Янук павярнуўся i глянуў на дарогу, немцы ўжо iшлi дзядзiнцам - па траве. Пярэднiя ехалi на веласiпедах; сядзелi на iх што на плоце, ажаргаўшы жэрдзе; заднiя iшлi пехатой - кучкамi.

Янук доўга стаяў на двары, тады ўзяў падышоў да самых варотцаў i апёрся грудзьмi на частакол. Немцы на яго не глядзелi - нiводзiн не павярнуў галавы. Iшлi запыленыя, як з млыну; Янук згледзеў, што ў тых, якiя ехалi, ажаргаўшы высокiя чорныя веласiпеды, за плячыма былi вiнтоўкi, пазатыканыя белымi, скручанымi ў трубачку анучкамi.

Янук бачыў немцаў першы раз: у Дальве яны яшчэ нi разу не былi, хоць гаварылi, што яны ўжо занялi Краснае. Яму здалося, што ўсюды стала яшчэ горш цiха i ён зусiм нiчога не чуе. Ён стаяў i глядзеў, як яны труць нагамi траву на дзядзiнцы, iдучы, i кураць. Кураць усе да аднаго, нават тыя, што едуць на веласiпедах. Дастаюць папяросы з маленькiх белых блiскучых пачкаў, кiдаючы парожнiя пачкi пад ногi, прыкурваюць, дымяць, усё роўна што пара iдзе ў iх з рота на марозе ў кожнага; здаецца, глытаюць i дым i пыл з-пад ног, пасля плююць у пясок i шпурляюць далёка ад сябе запалкi - аж на двор да школы.

Запахла з дарогi пылам - стаптанай нагамi сухой травой i дымам ад папярос. Дым пахнуў густа i мякка, i ад яго аж круцiла ў носе...

Янук тады адшчапiў кручок у варотцах i выйшаў на дзядзiнец. Стаяў спачатку ў канаторжнiку ля самага частаколу, прыцiснуўшыся, i глядзеў, як да варот паварочваюцца галовы ў пiлотках - немцы пачалi глядзець на яго. Яму здалося, што яны пайшлi блiжэй, ля самага частаколу, i тады баяўся, каб не стапталi ногi.

Ён убачыў цяпер, што немцы ўсе ў жоўтых дзягах: i падпяразаны шырокiмi жоўтымi дзягамi, i плечы ў iх пераматаны, што ў коней, жоўтымi набераткамi, i вiнтоўкi ў iх кароткiя i жоўтыя... Самi толькi сiвыя ад пылу i ўсе дробныя i маладыя, маладзей за мужчын у вёсцы. Яны ўсё iшлi i iшлi без аддухi, пасля зноў ехалi на веласiпедах i курылi, кiдаючы акуркi яму аж пад ногi.

Янук тады выйшаў на сцежку процi варот. Згледзеў адразу, што немцы абыходзяць яго. Ён тады стаў стукаць пальцам сабе ў грудзi, пасля выцягнуў руку:

– Т-тваю маць...

Немцы абыходзiлi яго, азiраючыся i скалячы зубы: нешта гаварылi...

– Тваю м-маць...
– запыкаў ён зноў вуснамi, здалося, аж сам пачуў, i паказваў пальцам на папяросы.

Немцы сталi яшчэ больш выскаляцца - што сабакi - i стукалi яго рукамi па плячы...

– Т-тваю маць...
– пыкаў i пыкаў ён вуснамi.

Поделиться:
Популярные книги

Хозяйка дома на холме

Скор Элен
1. Хозяйка своей судьбы
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка дома на холме

Удобная жена

Волкова Виктория Борисовна
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Удобная жена

Первый пользователь. Книга 3

Сластин Артем
3. Первый пользователь
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Первый пользователь. Книга 3

Усадьба леди Анны

Ром Полина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Усадьба леди Анны

Возвышение Меркурия. Книга 5

Кронос Александр
5. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 5

Любовь Носорога

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
9.11
рейтинг книги
Любовь Носорога

Идеальный мир для Лекаря 18

Сапфир Олег
18. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 18

СД. Том 17

Клеванский Кирилл Сергеевич
17. Сердце дракона
Фантастика:
боевая фантастика
6.70
рейтинг книги
СД. Том 17

Сердце Дракона. Двадцатый том. Часть 2

Клеванский Кирилл Сергеевич
Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сердце Дракона. Двадцатый том. Часть 2

Жена по ошибке

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.71
рейтинг книги
Жена по ошибке

На границе империй. Том 7. Часть 3

INDIGO
9. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.40
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 3

(Не)нужная жена дракона

Углицкая Алина
5. Хроники Драконьей империи
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.89
рейтинг книги
(Не)нужная жена дракона

Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор

Марей Соня
1. Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор
Фантастика:
фэнтези
5.50
рейтинг книги
Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор

Наследник Четырех

Вяч Павел
5. Игра топа
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
6.75
рейтинг книги
Наследник Четырех