Чтение онлайн

на главную

Жанры

Тартак (на белорусском языке)
Шрифт:

– Не падымайся, дачка... Не чуеш, цi што?

Наста пачынае на яе крычаць; мусiць, яна, Таня, была паднялася, бо зноў забалела-забалела нага...

Таня тады заплюшчыла вочы. Калi яна зноў глянула, убачыла над галавой высокi багуннiк i верас. Яны краталiся, як ад ветру. Таня здагадалася, што яе цягне Наста ў лес з дарогi, дзе асталiся падводы. Яна падумала была, а дзе ж мужчыны, калi яе цягне Наста... Яна, мусiць, яшчэ раз паднялася, каб глянуць, дзе мужчыны, бо зноў загаварыла Наста:

– Не тузайся, дачка... Памагай мне... Мы з табой не пабяжым... Нi я, нi ты... Я ўжо як без ног...

Таня запыталася ў Насты, дзе ж мужчыны, але Наста, мусiць,

не пачула: не сказала нi слова - цягнула толькi яе ўсё i цягнула па сiўцы i па сухой мятлiцы немаведама куды.

Даг-даг-даг...
– стагнала па лесе, не сцiхаючы.

– Не тузайся... Гарыш уся, як агонь. Цярпi, дачка... Цярпi-i-i...

Танi зноў стала холадна ўсёй i мокра спадыспаду ў спiну. У вочы пырснула аднекуль вада. Зашасталi пад рукамi сухi бабок i альховае лiсце; стала мякка, як на сене; запахла мохам i журавiнамi. Уперадзе, у галавах, чвякала ў некага пад цяжкiмi нагамi гразь, усё роўна што пiла ваду кабыла.

Зноў загрукала ў парозе ў хаце - гэта ў мацi з пляча звалiўся на падлогу серп.

Закрычала раптам Наста - на ўсё загуменне... Адагнулiся жнеi, пасталi на загонах, трымаючы ў руках сярпы, i глядзяць за Януковы дубы на туляг, за якiм загарэлася чырвонае, як агонь, сонца i валiцца на вёску, што камень...

Таня пачула, як яе выпусцiла з рук Наста.

Яна ўдарылася патылiцай аб нешта цвёрдае, як дома на двары аб ганак.

Адплюшчыўшы вочы, яна агледзела збоку немца. Ён быў усё роўна як Юзюк... У руках у яго тросся чорны аўтамат, крывы, што серп...

Яна хацела закрыцца рукамi...

17

Насце здавалася, што яна чуе, як у падвойныя вокны з двара б'е вецер, мякка, усё роўна што кужэльным мяшком. Чуваць нават, як ён шастае па сцяне па бярвеннi, нiбыта абмятае яе ад снегу сухiм венiкам з лiсцем, венiкаў Наста навязала яшчэ летам, калi адбывала поле, i яны ляжалi цяпер на хаце на гары ля комiна - цэлая куча. Вецер прадзiмае падвойныя вокны - холадна ззаду ў плечы, холадна i на хаце, хоць рана заложана юшка. Трашчаць пад столлю бэлькi, бытта хто ходзiць па гары. Стукае ля студнi аб сцяну ў варыўнi асвер - сарваў вецер. Наста была ўшчамiла яго ў паркан, набiраючы нанач вады ў вёдры.

Калi ацiхае вецер, чуваць, як шастае па шыбах дробны снег - пайшлi крупы. Яны нават вiдаць ад лямпы ў незамёрзлым чорным акне - лётаюць за шыбамi, белыя, дробныя, што мак, адскокваюць i сыплюцца на падаконнiк з мяленнем, што прыбiты знадворку да акна. На падаконнiку снегу цэлая горка свежага, белага, як добры крухмал; пад iм блiшчыць ад лямпы ценкi белы лёд намёрз на мяленнi...

Стукае на стале нямазаная швейная машына, калi круцiш за ручку... Пасля Наста чуе, як стукае ў хлеве карова, мусiць, драбiнай: холадна, i карова грэецца - шукае сена. Дагэтуль яна кожны раз з'ядае ўсё, што паложыш за драбiну, i, калi цiсне на дварэ мароз, лезе тады з рагамi ў драбiну.

Карова грукае, не перастаючы, аж дзецi чуюць спрасоння - кратаюцца ў запечку на ложку, - i Наста думае, што трэба схадзiць у хлеў паглядзець: карова ж на цяленнi...

Наста думае, што карова будзе цялiцца толькi ў канцы месяца, а можа, аж пасля грамнiц, нядаўна значыць пачала, але ўстае з-за стала, адсоўвае на сярэдзiну швейную машыну, каб вылезцi, не зачапiцца, i iдзе ў парог. Дастае ў запечку са сцяны з цвiка кажух, уссоўвае на ногi цёплыя буркi, узяўшы з пяколка, выцягвае з-за комiна лучыну i бярэ з-пад лаўкi ў парозе парожняе вядро. Запалiўшы лучыну - раздзьмула ў пячуры на прыпечку вуголле, яна хавае яе ў вядро i, закрываючы зверху крылом кажуха ад ветру, iдзе на двор. У сенцах ля

парога намяло снегу, i ён скрыпiць пад нагамi. Лiпнуць да белай ад марозу клямкi пальцы i смыляць, як ад чаго гарачага. Вецер, густы i востры, аж скiдае ля ганка з ног, няма як дыхаць, захлiпаешся; лыпнула i пагасла адразу на дварэ ў вядры лучына.

Наста вярнулася ў хату па сярнiчкi - доўга мацала ў пячурцы пад рукавiцамi, пакуль знайшла карабок...

На двары снег быў па каленi да самага хлева. Вецер гнаў яго з загумення i з гародаў праз платы на двор. Неба было светлае: стаяла якраз поўня. Ад свежага снегу зрабiлася вiдна, i было вiдаць, як з лесу адна за адной ехалi падводы, чорныя на снезе, як жукi. За падводамi ззаду беглi людзi - па адным, па два, валюхалiся вулiцай ля самага тыну па гурбах. Пад санямi скрыпеў снег, ад скрыпу не было чуваць, як скуголiў у плоце ля студнi вецер. Падвод было многа, i на кожнай сядзелi людзi ў белых халатах - поўны санi. Наста пазнала, што гэта партызаны.

Партызаны некуды спяшаюцца, калi не сталi ля варот. У яе ж толькi ў адной у вёсцы гарэў у хаце так позна агонь. Яна падумала, што партызаны недзе памерзлi, як карчы, на такiм сiверы, бо едуць ад самай Дзвiнасы, не зайшоўшы нiкуды ў хату. А да Дзвiнасы вёрст сем, добра яшчэ, што лесам, цiшэй ад ветру.

У хлеве яна не палiла лучыны: баялася закiнуць агню такiм безгалоўем i шкадавала сярнiчак. Расчынiла насцеж адны i другiя дзверы - у хлеве было вiдна ад снегу, нават у куце ля драбiны на гнаi, дзе стаяла прывязаная на ланцугу карова. Наста пагладзiла яе па спiне, знайшла вобмацкам ланцуг - ён быў закруцiўся за рогi - i абмацала драбiну. Драбiна была пустая. Струшанка ляжала ля сцяны ў каровы пад нагамi - шапацела, калi ступала па гнаi Наста. Наста падумала, што карова не галодная, калi не есць струшанкi; пайшла была за перагародку, за якой сядзелi куры i, чуючы яе, Насту, адгукалiся, кудахтаючы. За перагародкай стаяў ля ясляў Буланчык. Стрыножыўся, аб'iнеў, стагнаў i не еў сена - яно ляжала ворахам у яслях роўна з берагамi. Буланчыка бралi ўчора ў падводы кутузаўцы...

Наста сцiснула ў ахапак у яслях сена, перанесла яго карове за драбiну. Будзе есцi i пасля каня, каб сагрэцца, калi пад ранiцу вецер вышастае хлеў. Раздурылi, струшанка ўжо ёй не лезе...

Пасля яна пайшла наскубла са сцiрты мурагу - ля сцяны ад двара - не многа, як узяць пад паху, i паклала Буланчыку ў яслi. Буланчык доўга стаяў, апусцiўшы галаву, пасля стаў гломзаць, памалу, як нежывы. I не пiў ён нешта вечарам зусiм, памачыў толькi храпы. Трэба было яму вынесцi вады з хаты... Загналi яго... Нiхто ж не скажа, куды на iм ездзiлi па такiм снезе, а ў каня языка няма... Яна пагладзiла Буланчыка па шыi - ад iнею стала холадна ў рукi, пасля пайшла на працiўню, узяла з кадзi мех, у якiм насiлi запарваць карове мякiну, i накрыла яму спiну, там, дзе ляжаў падсядзёлак...

Буланчык пераступiў з нагi на нагу, пасля заржаў - цiха i ценка; з храп у яго, было вiдаць, iшла пара. Закудахталi куры, пачуўшы, бразнула ланцугом карова - рвала са сцяны крук. Сена з ясляў яна не зачапiла.

Наста да яе больш не падышла.

Калi яна варочалася з хлева, на вулiцы яшчэ ўсё ехалi партызаны. Яна пастаяла ля ганка, пачакала, захiнуўшыся каўняром ад ветру i схаваўшы ў рукавы кажуха голыя, без рукавiц, рукi: шчыпала за пальцы. Падумала: партызаны едуць у халатах. А што тыя халаты?.. Каб яны хоць грэлi на марозе... Яна падумала пасля, каб пайсцi патушыць агонь, пакуль партызаны праедуць, але ж у яе гэтулькi швiва. Спаць жа не ляжаш: заўтра ранiцай прыедуць кутузаўцы...

Поделиться:
Популярные книги

Жребий некроманта 3

Решетов Евгений Валерьевич
3. Жребий некроманта
Фантастика:
боевая фантастика
5.56
рейтинг книги
Жребий некроманта 3

Наследник и новый Новосиб

Тарс Элиан
7. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник и новый Новосиб

Сын Петра. Том 1. Бесенок

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Сын Петра. Том 1. Бесенок

Проклятый Лекарь IV

Скабер Артемий
4. Каратель
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Проклятый Лекарь IV

Прометей: владыка моря

Рави Ивар
5. Прометей
Фантастика:
фэнтези
5.97
рейтинг книги
Прометей: владыка моря

Мама для дракончика или Жена к вылуплению

Максонова Мария
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Мама для дракончика или Жена к вылуплению

Неестественный отбор.Трилогия

Грант Эдгар
Неестественный отбор
Детективы:
триллеры
6.40
рейтинг книги
Неестественный отбор.Трилогия

Черкес. Дебют двойного агента в Стамбуле

Greko
1. Черкес
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черкес. Дебют двойного агента в Стамбуле

(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника

Найт Алекс
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника

Огни Аль-Тура. Завоеванная

Макушева Магда
4. Эйнар
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Огни Аль-Тура. Завоеванная

Шесть принцев для мисс Недотроги

Суббота Светлана
3. Мисс Недотрога
Фантастика:
фэнтези
7.92
рейтинг книги
Шесть принцев для мисс Недотроги

Сыночек в награду. Подари мне любовь

Лесневская Вероника
1. Суровые отцы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Сыночек в награду. Подари мне любовь

Жена со скидкой, или Случайный брак

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.15
рейтинг книги
Жена со скидкой, или Случайный брак

Кодекс Крови. Книга II

Борзых М.
2. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга II