Чтение онлайн

на главную

Жанры

Тартак (на белорусском языке)
Шрифт:

Яна вярнулася ў хату, узяўшы ў сенцах на засаўку дзверы. Павесiла ў запечку, зняўшы з плеч, кажух; сцягнула з ног буркi, астаўшыся ў суконных панчохах, падышла да стала, узяла абрус i завесiла ад вулiцы акно - не так будзе вiдаць агонь. Доўга стаяла ля ўслончыка, не хочучы лезцi садзiцца за стол. Нiзка над самым сталом цьмяна гарэла лямпа; праз шкляны магазын быў вiдаць вузенькi жоўты кнот i карасiна на дне - цi хопiць да ранiцы. У хаце ўсюды было бела, як ад снегу: на стале, на лавах, на куфры i на ложку ля акна ляжалi абрусы. Цвёрдыя яшчэ, з новага зусiм кужалю, у васьмiнiтовыя ўзоры, яны ляжалi ворахам, усё роўна як хто iх параскiдаў. На стале i на лаве ля

куфра яны былi ў кавалках - пакроены. На куфры адзiн на адным былi складзены ўжо гатовыя халаты, шырокiя, з рукавамi i вялiкiмi нязграбнымi, адтапыранымi башлыкамi - падобныя на людзей.

На стале пад самай лямпай ляжала белая крамная прушчына i блiшчала швейная машына: блiшчала беленькае, у дзiркi, кола; блiшчала жоўтая драўляная ручка; аж пералiвалася выслiзганая пальцамi засоўка над чаўнаком...

Наста пачула, як ёй стала холадна ў ногi праз суконныя панчохi: стаяла на голай падлозе. Яна падумала, што ёй не хочацца ўжо лезцi за стол: злiпаюцца павекi ад сну i баляць у лакцях рукi. Баляць яшчэ пальцы, пупушкi: падгiнаеш iмi мацерыю i абрусы, абрублiваючы, цiснеш, каб не выскоквалi з-пад ножкi ў машыне рубцы, - дзе яно дзенецца. Увесь тыдзень не вылазiла з-за машыны - дзяцей толькi кармiла i скацiну.

Стукае сухая машына; нават чуваць, як цяжка круцiць ручку. Калi яшчэ апаражнiла маслёнку з маслам... А цяпер дзе дастанеш. Партызаны казалi i не прыняслi. А дзе яны возьмуць, хоць ты iх прасi цi не прасi.

Стукае машына i не цягне: лучыўся тоўсты рубец. Загнi ўдвая кужаль, ды па шве... Каб хаця iголку не зламаць - апошняя.

Наста тады кiдае ручку i, паклаўшы даланю зверху на кола, круцiць даланёй.

Iголка пругкая, лезе ў рубец, нават не гнецца... Пад пальцам чуваць суравы, кастрывы кужаль - трапiўся партызанам пад рукi нечы благi абрус, цi, можа, яго хто прынёс сам, калi партызаны збiралi, прынёс не шкадуючы: не было чаго шкадаваць.

Рвецца верхняя нiтка - рве iголка, не працягвае праз тоўсты рубец, хоць ты кiдай i перашывай потым рукамi...

А гэтулькi яшчэ наперадзе швiва...

Сама горш уводзiць у вушка нiтку пры агнi, калi блiшчыць усё на свеце. Iголка робiцца ценкая, i не вiдаць нiдзе вушка; чуць зловiш яго вачыма.

Дрыжыць рука, калоцiцца, натруджаная зусiм, - ножнiцы дык ужо i не сцiснеш ёй, кроячы...

Стукае без аддухi машына, калi гонiш шво ў халаце па спiне зверху аж унiз; упiраецца iголка i дрыжыць стол, калi абрублiваеш падол адным махам, разагнаўшыся i ссоўваючы пакроеныя абрусы пад стол на падлогу. Нагiнаешся пасля, каб прыняць iх з-пад ног, i чуеш, як вядзе галава, што ад чаду: пачынае балець.

Калi не стракоча ля вуха машына, чуваць тады, як кiдаюцца на ложку ў запечку дзецi, - пассоўвалi з сябе нагамi да брыжа пасцiлкi, - i зноў стукае ў хлеве карова. Пацягваецца на печы ля комiна котка - шастае лучынай. Гудзе ў комiне вецер, ганяе юшку, яна бразгае, што ўсё роўна парожняя скавародка на прыпечку, - i тады яшчэ горш холадна ўсёй ад акна. Хоць ты вазьмi ды перасядзь на хату, але на хаце трэба садзiцца на ўслончык, i тады будзе высака лямпа i не згледзiш пад ножкай у машыне рубца... Каб пайшоў толькi ў сенцы, знайшоў дроту апусцiць нiжэй лямпу, але дзе ты яго ўпацёмку знойдзеш. Тырчыць недзе ў сцяне ля вушака кавалак почапкi ад вядра, але яна крывая, прастаць трэба - наробiш стуку i паўзбуджваеш дзяцей.

Зноў стракоча машына, рве з-пад пальцаў шво, чуць утрымаеш; стукае ў вокны вецер; пайшоў снег, вялiкi, па атопку; на падаконнiку ляжыць гурба замуравала ўсю шыбiну.

Стукае ля студнi асвер; забылася, не ўшчамiла яго ў паркан, калi

была на двары; пачынае, усхадзiўшыся, ныць за акном у мяленнi вецер - усё роўна што ваўкi выюць пад Карчаваткамi.

На вулiцы за гародчыкам зноў на снезе вiдаць санi, чуць кратаюцца...

За iмi iдуць кучкай людзi.

Яна падумала, што занясло недзе зусiм дарогу, не праехаць; што да ранiцы гурбы будуць на вулiцы роўна са стрэхамi: не сцiхае снег; што партызаны ўсё роўна сыплюцца i сыплюцца з лесу, некуды iм пiльна трэба: гарнiзон, мусiць, браць едуць у "Западную", калi ўсе ў белых халатах.

Бягуць па гурбах за саньмi па такiм марозе, а што ў iх абута... Каб i вунь што было, усё роўна змокнуць ногi, а дзе тады абсушыцца. I што ў iх, у партызан, пад тымi халатамi... Кажушкi. Добра ж, калi новыя... У такое безгалоўе нi кажух, нi валёнкi не ўпасуць. Ваўкi i тыя iдуць з лесу блiжэй да будынiны. I ваўкоў прабiрае наскрозь, а тут жа людзi, ёсць яшчэ зусiм дзецi, на печы б сядзець...

Паклаўшы на куфар халат, шырокi, цвёрды, з белага новага кужалю - чуць пашыўся, Наста пачула, што ёй усё холадна ў плячах, нiяк не можа сагрэцца. Яна падышла да печы, накрыла дзяцей - усцягнула пасцiлкi аж на галовы на аднаго i другога: малоцяць нагамi што ў цапы i дзень i ноч - i зноў вярнулася да стала. Ускiнула на плечы пяньковую хустку; дастала з куфра, падняўшы века, каб пралезла ў прыскрынак рука, шпульку новых нiтак, пасадзiла на машыну. Узяла падсунула да сябе новае скроенае рукаво, яно ляжала на самым версе.

Калi зноў застукала машына, Насце здалося, што забразгала ў сенцах клямка. Яна падумала, што гэта вецер - дзьме якраз у дзверы; тады пачула, як забарабанiлi ў акно, моцна, на ўсю сiлу.

Яна падбегла ў парог i, пiхнуўшы ў сенцы дзверы, спыталася, як i кожны раз:

– Хто там?

– Сваi. Адкрой, хазяйка...

За дзвярыма ля самых сяней гаварылi мужчыны, топаючы нагамi, - здалося, iх повен двор.

Яна адцягнула засаўку - вецер вырваў з рук дзверы i бразнуў iмi аб сцяну. У сенцы пагнала снег, аж у парог у хату. З плеч звалiлася хустка, Наста чуць справiлася падняць яе з-пад ног.

У хату павалiлi партызаны... Яна стаяла ў парозе ля дзвярэй, не чуючы, што яны гаварылi, iдучы: яе ўсю калацiла. Пасля яна зайшла iм наперад i пайшла да стала, дзе стаяла машына i ляжалi на куфры пашытыя халаты.

А партызаны iшлi i iшлi: у белых халатах, у белых ад снегу валёнках, чаплялiся ў дзвярах за вушак прыкладамi i стукалi галовамi ўверсе аб папярочку - дзверы ў хаце былi нiзкiя. Грукалi ў парозе нагамi - абiвалi снег, каб не нанесцi на хату да стала; счышчалi яго венiкам з валёнак i з ботаў, перадаючы венiк адзiн аднаму ў рукi; сцягвалi з галоў белыя башлыкi i абкладалi iх на плячах; расшпiльвалi аб'iнелыя белыя каўняры, церлi рукавiцамi шчокi i насы, пасля знiмалi рукавiцы, клалi на лавы, на стол i церлi шчокi пальцамi - памарозiлi. Падыходзiлi да стала i да куфра, мацалi рукамi кужаль; на куфры пассоўвалi ў адну кучу халаты i клалi на века белыя аўтаматы з вiнтоўкамi - у цяпле на жалезе адразу выступiў iней.

Партызаны былi i ля ложка, i ля стала, i ля шафы, што стаяла ля сцяны ад гароду. Iм самiм было ўжо цесна ў хаце, не павярнуцца, а яны ўсё iшлi i iшлi, стукаючы прыкладамi аб вушак у дзвярах.

Прасiлiся пагрэцца, пыталiся, цi даўно ехалi падводы, пiлi з вядра ля печы кружкай ваду i церлi без аддухi шчокi. Дзверы доўга стаялi расчыненыя, i ў хату аж на кут пад стол валiла белая пара.

У Насты не лучаў зуб на зуб; яна толькi схапiла хустку за рагi на грудзях...

А партызаны ўсё iшлi.

Поделиться:
Популярные книги

Жребий некроманта 3

Решетов Евгений Валерьевич
3. Жребий некроманта
Фантастика:
боевая фантастика
5.56
рейтинг книги
Жребий некроманта 3

Наследник и новый Новосиб

Тарс Элиан
7. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник и новый Новосиб

Сын Петра. Том 1. Бесенок

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Сын Петра. Том 1. Бесенок

Проклятый Лекарь IV

Скабер Артемий
4. Каратель
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Проклятый Лекарь IV

Прометей: владыка моря

Рави Ивар
5. Прометей
Фантастика:
фэнтези
5.97
рейтинг книги
Прометей: владыка моря

Мама для дракончика или Жена к вылуплению

Максонова Мария
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Мама для дракончика или Жена к вылуплению

Неестественный отбор.Трилогия

Грант Эдгар
Неестественный отбор
Детективы:
триллеры
6.40
рейтинг книги
Неестественный отбор.Трилогия

Черкес. Дебют двойного агента в Стамбуле

Greko
1. Черкес
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черкес. Дебют двойного агента в Стамбуле

(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника

Найт Алекс
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника

Огни Аль-Тура. Завоеванная

Макушева Магда
4. Эйнар
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Огни Аль-Тура. Завоеванная

Шесть принцев для мисс Недотроги

Суббота Светлана
3. Мисс Недотрога
Фантастика:
фэнтези
7.92
рейтинг книги
Шесть принцев для мисс Недотроги

Сыночек в награду. Подари мне любовь

Лесневская Вероника
1. Суровые отцы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Сыночек в награду. Подари мне любовь

Жена со скидкой, или Случайный брак

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.15
рейтинг книги
Жена со скидкой, или Случайный брак

Кодекс Крови. Книга II

Борзых М.
2. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга II