Чтение онлайн

на главную

Жанры

Тартак (на белорусском языке)
Шрифт:

Янук зноў затупаў ля воза, пасля павярнуўся i ўтаропiўся на яе. Вочы яго, блакiтныя, што ў дзiцяцi, глыбока запалi, сталi вiльготныя i глядзелi балюча-балюча... Ён паднёс руку да грудзей i схаваў даланёй чорныя гузiкi ў кашулi. Здавалася, што яго раптам моцна ўкалолi. Хацеў нешта сказаць i не мог - дрыжала толькi нiжняя вусна, - тады нагнуўся над калясьмi:

– Ёска... Тваю маць...

Ён пагладзiў Алёшу сваёй доўгай рукой па галаве - рука яго зусiм не слухала, - тады замычаў. Наста нiколi не чула, каб Янук так мычаў: як жывёла, якой нешта балiць. Янук пачаў кратаць Алёшу за плечы. Пасля ўзяў пад грудзi,

хочучы, мусiць, падняць на рукi...

– Ёска... Ёска... Тваю маць...

Алёша выслiзнуў у яго з рук i ўпаў на мяхi...

– Гэ-э-эй!.. Чаго астаўбунiлiся?
– клiкаў знiзу ад логу Боганчык. Паганяйце... Здурнелi, цi што? Чаго спёрлiся?..

Наста ўбачыла, што Боганчык звярнуў свайго жарабка з дарогi. Крычыць, не злазячы з воза. Далёка ўжо наперадзе, ля самага логу. Вiдаць, паганяў свайго шкадаванага, не глядзеў, калi пачалi страляць.

– Ёска... Ёска...
– мычаў ля калёс Янук...

– Iван!.. Сюды!.. Мужчыны!.. Хлапца забiла...
– Наста адвярнулася ад калёс i памахала пярэднiм рукой. Пасля адышлася на дарогу, наперад каню, i стала махаць хусткай, зняўшы з шыi i сцiснуўшы яе ў кулаку. Калi раптам на ўвесь голас замычаў ззаду ля воза Янук, яна адвярнулася, i яе ўсю аж страсанула... На калёсах, падкорчыўшы пад сябе ногi, сядзеў Алёша i цёр кулакамi вочы... Яго стрыжаная галава блiшчала ад поту i была чырвоная, што рак.

– Спаў... Задаўлю!..

Наста падбегла да воза i схапiла сухi лазовы дубец, якiм Алёша паганяў каня. Дубец быў зламаны, адвалiўся ля самай рукi: яго, мусiць, зламаў, хаваючы пад сябе, Алёша.

– Шчаня!.. Каб збiў, збiў на порхаўку. Гэта ж падумаць, - яна махала хусткай, змятаючы з мяхоў пыл.

Алёша, мусiць, успомнiўшы, дзе ён, схапiўся дзвюма рукамi за лейцы. Конь яго застагнаў i таргануў хамут: яму цяжка было скрануць з месца воз.

...За Алёшавымi калясьмi пайшоў, асцярожна ступаючы па каменнi, стары Янук. Атрасаў з падала кашулi пясок i паказваў дзясны - усмiхаўся.

Буланчык сам не крануўся за падводай, i Наста вярнулася да свайго воза.

– Гэта ж падумаць-падумаць... Так заснуць... Сэрца хацела парвацца... яна падняла лейцы з дарогi. Буланчык наравiўся, i яго трэба было паганяць. Гэта ж падумаць...
– яна тузала за лейцы, спаганяючы злосць, тады пачула, што дрыжаць ногi. Спынiла каня i палезла на мяхi.

"Шчаня...
– падумала яна зноў пра Алёшу.
– Нацягаўся i спаў як забiты: закалыхала на грэблi. Не звёў вачэй i ён усю ноч са старымi разам. Малыя цяпер што старыя..."

Наста пачула, што i сама як спiць: галава цяжкая, хоць ты яе падпiрай, i ўваччу некуды едзе ўнiз i поле з ячменем i дарога... Яна тады выпрасталася на мяхах i ўхапiлася рукамi за ляжэйку.

– Наста! Настуля!..
– клiкаў Боганчык з логу. Было вiдаць, як ён адышоўся ад воза.
– Паганяй... Таню паранiла...

Наста саскочыла з калёс.

Наперадзе на дарозе стаялi ўсе падводы.

3

Таня ўжо аж на грэблi апомнiлася, што не зачынiла ў хаце дзвярэй. I ў хаце i ў сеначках. У сеначках яны бразнулi аб сцяну - i прыстылi: кожны раз завальвалiся за вушак; а ў хаце як раз'ехалiся, калi Таня пiхнула iх, бегучы з двара, так недзе i стаяць. Чорныя, старыя, на дзве палавiны. Адна палавiна адчыняецца аж да новай лавы ля стала, якую зрабiлi партызаны, - зiмой летась

доўга стаялi, iх было многа, i iм не хапала месца сядзець, - другая, калi яе адхiнуць, закрывае ў парозе суднiк з мiскамi. Дзверы ў хаце цяжкiя, Таня iх стала адчыняць сама ўжо, як падрасла.

Мацi недзе ляжыць у запечку на ложку пад кажухом. Пад галавой у яе дзве падушкi, каб было вышэй. Яе трасе, а дзверы насцеж. I з вулiцы ўсё недзе вiдаць...

"Так забыцца... Як малая ўсё роўна. Хоць бы мацi накрычала... Дык ляжыць i плача..."

Таня пачынае злаваць i тады тузае за лейцы кабылу. Але ўспамiнае пасля, як у мацi дрыжаць плечы, калi яна плача, i ёй шкода яе - аж сцiскаецца нешта ў грудзях. Мацi яшчэ ўчора ранiцай была зусiм нядужая i не хацела ехаць з вёскi ў Карчаваткi, гнала яе, Таню, адну. Разбудзiла доднiцай - толькi яшчэ вiднелася. Падышла да парога: там было свяжэй, расхiнула дзверы i стаяла, прывалiўшыся да вушака.

– Уставай, дачка, не лянiся...
– гаварыла яна, нямогучы.
Карову праганi. Янук трубiць. Не магу на нагах стаяць анi. Галава вядзе. Кроў з рота пайшла. Мне ўжо лягчэй, не бойся... Уставай, дачка, чапурыся. I слухай, што Панкi робяць. Пойдзеш з усiмi, я адна дома астануся... Дыхаць не дае нiяк. Колькi сталi ў плячах...

На дварэ было ўжо вiдна. Прагнаўшы скацiну, ля варот яшчэ стаялi людзi, гледзячы ўслед старому Януку. Янук, iдучы сярод вулiцы па пяску, дзе курэўся пыл, трубiў у доўгую трубу з бяросты - гаманiў на ўсю вёску.

З начы за лесам ля Камена было цiха, i людзi натапырылiся з самай ранiцы: нiхто не хацеў iсцi ў хату. У кожнага на двары нехта быў: папраўляў вароты, скрыпеў асверам. Недзе рэзалi дровы, у Панка, мусiць, - пiла звiнела на ўсю вёску. Людзi мiж сабой не гаварылi, i было неяк надта цiха. У некага рана пахла з комiна дымам. Гарэлi смалякi, i дым добра быў чуваць на дварэ.

Цi не пажар дзе?
– людзi падымалi галовы i пазiралi на вулiцу.

Толькi Янук трубiў, не сцiхаючы, ля лесу - сёння ён пагнаў кароў за Карчаваткi на пасеку. Адтуль, дзе схавалася скацiна, iшлi ў вёску партызаны - былi ўжо блiзка ля Боганчыкавай хаты, заняўшы ўсю вулiцу.

Таня бачыла iх з двара, iдучы ў хату. Выгнаўшы карову, яна нават не прыткнулася ля варот: мацi недзе i стаiць у парозе ля вушака, не адышоўшыся. Не дойдзе сама да ложка. I чаго ўставала... Магла клiкнуць яе, Таню. Яна, Таня, не так ужо моцна спiць i сама прачнулася б, калi б Янук затрубiў ля хаты. Янук у кожнага ля варот трубiць - будзiць... Трэба скарэй завесцi мацi да ложка, каб лягла, i падаць ёй пад галаву падушкi. Яна тады як сядзiць усё роўна, i яе не блажыць...

З двара было чуваць, як кашляе ў хаце ў парозе мацi...

Таня была ўжо ля самых сеначак, калi далёка над лесам, у тым канцы вёскi, якраз пад загуменне, узляцела ракета. Чырвоная i яркая, што мак. Вiсела над пустымi азяродамi ў Панка на гародзе i, калi падала, доўга яшчэ блiшчала, як шкляная. Таня бачыла ракету першы раз.

Стала раптам цiха, як у вушку. Не бразгалi на вулiцы вёдры, у Панка на дрывотнi сцiхла пiла. Нават мацi не было чуваць у сеначках. Толькi тахкала ў грудзях: тах, тах, тах...

Тады за вёскай, на загуменнi, загрымела моцна i не сцiхаючы - здалося, зусiм блiзка, бы ў Панка ў хаце звалiлася што са сцяны на падлогу цi перасоўвалi лавы.

Поделиться:
Популярные книги

Заставь меня остановиться 2

Юнина Наталья
2. Заставь меня остановиться
Любовные романы:
современные любовные романы
6.29
рейтинг книги
Заставь меня остановиться 2

Усадьба леди Анны

Ром Полина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Усадьба леди Анны

Мимик нового Мира 10

Северный Лис
9. Мимик!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
альтернативная история
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 10

Кодекс Охотника. Книга IX

Винокуров Юрий
9. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга IX

Игрок, забравшийся на вершину. Том 8

Михалек Дмитрий Владимирович
8. Игрок, забравшийся на вершину
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Игрок, забравшийся на вершину. Том 8

Физрук: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
1. Физрук
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Физрук: назад в СССР

Темный Патриарх Светлого Рода 6

Лисицин Евгений
6. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 6

Энфис 5

Кронос Александр
5. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 5

Хочу тебя навсегда

Джокер Ольга
2. Люби меня
Любовные романы:
современные любовные романы
5.25
рейтинг книги
Хочу тебя навсегда

Я все еще не князь. Книга XV

Дрейк Сириус
15. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще не князь. Книга XV

Волк 5: Лихие 90-е

Киров Никита
5. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Волк 5: Лихие 90-е

Разбуди меня

Рам Янка
7. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
остросюжетные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Разбуди меня

Ученик

Первухин Андрей Евгеньевич
1. Ученик
Фантастика:
фэнтези
6.20
рейтинг книги
Ученик

Не грози Дубровскому! Том IX

Панарин Антон
9. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том IX