Чтение онлайн

на главную

Жанры

Тры таварышы

Ремарк Эрих Мария

Шрифт:

— Ах, я так даўно не танцавала.

Броер падхапіўся.

— Патанцуем?

Палаючымі вачыма яна зірнула на мяне.

— Я тым часам зраблю заказ, — сказаў я.

— Добра.

Танга зацягнулася. Пат, танцуючы, час ад часу пазірала на мяне і ўсміхалася. Я ў адказ ківаў галавой, але адчуваў сябе не вельмі ўтульна. Яна выглядала цудоўна і выдатна танцавала. На жаль, і Броер танцаваў добра, і яны ўдала пасавалі адно аднаму. Здавалася, яны танцуюць так ужо не ўпершыню. Я заказаў сабе двайную порцыю рому. Яны вярнуліся. Броер вітаўся са знаёмымі, і я на хвілінку застаўся з Пат сам-насам.

— Ці даўно ты знаёмая з гэтым хлопчыкам? —

спытаў я.

— Ужо даўно. А што?

— Так проста. Ты часта бывала з ім тут?

Яна глянула на мяне.

— Я ўжо не памятаю, Робі.

— Ну, гэта запамінаецца, — сказаў я ўпарта, хоць ужо і ведаў, што яна хацела сказаць.

Яна заматала галавой і засмяялася. У гэты момант я любіў яе без памяці. Яна хацела паказаць: што было, тое сплыло. Мяне ж штосьці тачыла, ад чаго мне самому было смешна, але пазбавіцца ад гэтага я не мог. Я паставіў чарку на стол.

— Ты можаш спакойна прызнацца. Што тут такога?

Яна зноў зірнула на мяне.

— Ці ты думаеш, калі б што ў нас было, мы паехалі б разам сюды? — спытала яна.

— Не, — сказаў я, прысаромлены.

Аркестр зноў пачаў іграць. Падышоў Броер.

— Блюз, — сказаў ён мне. — Цудоўна. Можа, вы патанцуеце?

— Не! — адказаў я.

— Шкада.

— А ты паспрабуй, Робі, — сказала Пат.

— Лепей не варта.

— Але чаму? — спытаў Броер.

— Я проста не аматар, — адказаў я не вельмі ветліва. — Ды і ненавучаны. Часу не было. А вы спакойна танцуйце, я знайду сабе забаву тут.

Пат завагалася.

— Што ты, Пат… — сказаў я. — Ты ж так любіш.

— Люблю… але ты сапраўды не засумуеш?

— Ані! — Я паказаў на чарку. — Таксама своеасаблівы танец.

Яны пайшлі. Я даў знак кельнеру і дапіў чарку. Потым я сядзеў у адзіноце за сталом і лічыў салёныя міндаліны. Цень фраў Залеўскі не адступаў ад мяне.

Броер запрасіў да стала некалькі чалавек — дзвюх сімпатычных жанчын і маладзейшага мужчыну з маленькай лысай галавой. А потым падышоў яшчэ чацвёрты. Усе яны былі легкаважныя, як корак, далікатныя і ўпэўненыя ў сабе. Пат ведала ўсіх чацвярых.

Я адчуваў сябе пнём. Да гэтага разу мы бывалі з Пат толькі ўдваіх. Цяпер я ўпершыню сустрэўся з людзьмі, з якімі яна была знаёмая раней. Я не ведаў, пра што з імі. гаварыць. Яны рухаліся лёгка і нязмушана, яны з'явіліся з таго жыцця, дзе ўсё ішло гладка, дзе мы не бачылі таго, чаго не хацелі бачыць, — яны з'явіліся з іншага свету. Калі б я быў адзін альбо з Ленцам ці Кёстэрам, мяне гэта зусім не трывожыла б, мне было б усё роўна. Але ж тут была Пат, Пат ведала іх, і таму ўсё атрымлівалася наперакасяк, гэта гняло мяне і вымушала параўноўваць сябе з імі.

Броер прапанаваў пайсці ў іншы рэстаран.

— Робі, — сказала Пат, калі мы выходзілі, — ці не лепш нам пайсці дадому?

— Не, — сказаў я. — Навошта?

— Табе ж сумна…

— Аніколечкі. Чаму мне павінна быць сумна? Наадварот! А табе ж гэта прыносіць задавальненне.

Яна глянула на мяне, але нічога не сказала.

Я пачаў піць. Не так, як дагэтуль, а па-сапраўднаму. Лысы зацікавіўся. Ён спытаў, што я п'ю. Я сказаў, што ром.

— Грог? — спытаў ён.

— Не, ром, — сказаў я.

Ён пакаштаваў і папярхнуўся.

— Ліха яго, — сказаў ён з павагай, — трэба мець загартоўку.

Цяпер мной зацікавіліся і жанчыны. Пат і Броер танцавалі ў гэты час. Пат пазірала ў наш бок. Я больш не глядзеў на яе. Я разумеў, што раблю не тое, але на мяне раптам найшло. Мяне злавала цікаўнасць

астатніх, як я п'ю. У мяне не было жадання выстаўляцца перад імі, нібы школьнік. Я ўстаў і пайшоў да стойкі бара. Пат здалася мне зусім чужой. Няхай яна коціцца да д'ябла, разам са сваімі знаёмымі! Яны ёй кампанія! Не, не кампанія! Кампанія!

Лысы далучыўся да мяне. Мы выпілі з барменам па чарцы расейскай гарэлкі. Бармены — заўсёды падтрымка. З імі можна паразумецца без слоў у любым кутку свету. Гэты бармен таксама аказаўся сваім чалавекам. А лысы — слабак. Яму хацелася выгаварыцца. Нейкая Фіфі не давала яму спакою. Але гэта хутка прайшло. Ён расказаў мне, што Броер шмат гадоў закаханы ў Пат.

— Праўда? — спытаў я.

Ён захіхікаў. Яшчэ адной порцыяй алкаголю я прымусіў яго змоўкнуць. Але тое, што ён сказаў, засела. Я злаваўся, што трапіў у такое становішча. Я злаваўся, што мне гэта не абыякава. І я злаваўся яшчэ, што не меў рашучасці стукнуць кулаком па стале. Я адчуваў, што ўсярэдзіне ў мяне варушыцца халодная злосць з жаданнем разбураць. Але яна была накіравана не супраць іншых, а супроць самога сябе.

Лысы скора ўжо не варочаў языком. Потым знік. Я застаўся сядзець. Раптам я адчуў, што да майго пляча прыціснуліся моцныя пругкія грудзі. Яны належалі адной з жанчын, якіх прывёў Броер. Яна села шчыльна каля мяне. Касаватыя шэра-зялёныя вочы паволі абмацвалі мяне. Гэта быў позірк, пасля якога словы былі лішнія, — патрабаваліся дзеянні.

— Цудоўна — умець так піць, — сказала яна праз хвіліну.

Я маўчаў. Яна працягнула руку, каб узяць маю чарку. Рука была падобная да яшчаркі, у бліскучых пярсцёнках, сухая і жылаватая. Яна рухалася вельмі павольна, як паўзла. Я ведаў, што будзе. «З табой я хутка спраўлюся, — падумаў я. — Ты бачыш, што я злуюся, і недаацэньваеш мяне. Але ты памыляешся. З жанчынамі я спраўляюся, а вось з каханнем — ніяк. Безнадзейнасць — вось што выклікае сум».

Жанчына пачала гаварыць. У яе быў ломкі, нібы шкляны, голас. Я заўважыў, што Пат глядзіць на нас. Мяне гэта не трывожыла. Мяне не трывожыла і жанчына побач. У мяне было адчуванне, быццам я лячу ў слізкую продань. Я не думаў пра Броера і яго кампанію. Я не думаў нават пра Пат. Я думаў пра змрочную тайну: чаму рэчаіснасць абуджае жаданні, ды не можа іх задаволіць; чаму каханне пачынаецца ў чалавеку, але ніколі ў ім не канчаецца; і чаму ўсё можа быць: чалавек, каханне, шчасце, жыццё… І чаму гэтага нейкім жудасным чынам заўсёды не хапае і яго ўсё меней, чым больш сабе ўяўляеш. Я таксама зірнуў на Пат. Вось яна ідзе ў сваёй срэбнай сукенцы, маладая і прыгожая, яркае полымя жыцця, я кахаў яе, і калі я гаварыў ёй: «Ідзі да мяне!», яна прыходзіла, і нічога нам не перашкаджала, і мы маглі быць у такой блізкасці, у якой могуць быць толькі людзі… І ўсё-такі часам усё неяк загадкава зацянялася і прыносіла пакуты. Я не мог вызваліць яе з палону рэчаў, не мог вырваць з жыццёвага кола, якое было над намі і ў нас, навязваючы нам свае законы, сваё дыханне і свой тлен, сумніцельны бляск сучаснасці, якая ўвесь час абрынаецца ў нікуды, ззяючыя ілюзіі пачуцця, якое, уладарачы, зноў ператвараецца ў страту. І ніяк гэтага не стрымаць, ніколі! Не разарваць бразготлівы ланцуг часу, не ператварыць няспыннасць у спакой, пошукі ў цішыню, падзенне ў раўнавагу. Я не мог вырваць яе нават з выпадковасці, з таго, што было раней, да нашага знаёмства, з тысяч думак, успамінаў, з таго, што яе сфармавала, пакуль з'явіўся я, нават з гэтай кампаніі я не мог вырваць яе.

Поделиться:
Популярные книги

Отмороженный 8.0

Гарцевич Евгений Александрович
8. Отмороженный
Фантастика:
постапокалипсис
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 8.0

Скрываясь в тени

Мазуров Дмитрий
2. Теневой путь
Фантастика:
боевая фантастика
7.84
рейтинг книги
Скрываясь в тени

На границе тучи ходят хмуро...

Кулаков Алексей Иванович
1. Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.28
рейтинг книги
На границе тучи ходят хмуро...

Восход. Солнцев. Книга I

Скабер Артемий
1. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга I

Заставь меня остановиться 2

Юнина Наталья
2. Заставь меня остановиться
Любовные романы:
современные любовные романы
6.29
рейтинг книги
Заставь меня остановиться 2

Системный Нуб 4

Тактарин Ринат
4. Ловец душ
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Системный Нуб 4

Машенька и опер Медведев

Рам Янка
1. Накосячившие опера
Любовные романы:
современные любовные романы
6.40
рейтинг книги
Машенька и опер Медведев

Мастер 2

Чащин Валерий
2. Мастер
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
технофэнтези
4.50
рейтинг книги
Мастер 2

Титан империи 5

Артемов Александр Александрович
5. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи 5

Мятежник

Прокофьев Роман Юрьевич
4. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
7.39
рейтинг книги
Мятежник

Последний рейд

Сай Ярослав
5. Медорфенов
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний рейд

Идеальный мир для Лекаря 9

Сапфир Олег
9. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическое фэнтези
6.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 9

Неудержимый. Книга XIV

Боярский Андрей
14. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIV

Младший сын князя

Ткачев Андрей Сергеевич
1. Аналитик
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Младший сын князя