Чтение онлайн

на главную

Жанры

Тры таварышы

Ремарк Эрих Мария

Шрифт:

— Вядома, — хутка адазвалася чарнявая. — Гэта ж сапраўды танна, любы…

— Чакайце! — Булачнік падняў руку.

— Ды што ты зноў прыдумаў? — накінулася яна на яго. — Спачатку ты абяцаеш купіць машыну, а цяпер стаіш і адмаўляешся.

— Ён не адмаўляецца, — умяшаўся я. — Мы ўсё ўжо абмеркавалі.

— Ну, што… мілы… навошта тады… — Яна прытулілася да яго. Ён зноў паспрабаваў вызваліцца, але яна прыціснулася да яго сваімі вялікімі грудзьмі. Ён паспрабаваў злавацца, але супраціўленне аслабла.

— «Форд»… —

сказаў ён.

— Бярэцца, вядома, у кошт аплаты…

— Чатыры тысячы марак…

— Калісьці каштаваў столькі, праўда? — спытаў я зычліва.

— Вы яго возьмеце за чатыры тысячы марак, — цвёрда заявіў булачнік. Ён знайшоў, за што ўчапіцца, каб перайсці ў контратаку, ачомаўся. — Машына ж, лічы, новая.

— Новая, — сказаў я, — пасля вялізнага рамонту…

— Сёння раніцай вы самі сцвярджалі…

— Раніцай была іншая справа. Новая… і новая — гэта розныя рэчы ў залежнасці ад таго, купляеш ці прадаеш. На чатыры тысячы марак вашаму «форду» трэба было б мець залатыя поршні…

— Чатыры тысячы марак, інакш і гаварыць не варта… — упарта сказаў булачнік. Ён зноў зрабіўся такім самым, як быў, — старым, які вырашыў канчаткова пазбавіцца сентыментальнасці, якой ён толькі што паддаўся.

— Тады да пабачэння! — заявіў я і павярнуўся да чарнавокай. — Шкада, шаноўная пані, але цярпець страты не магу. На «кадзілаку» мы і так нічога не зарабляем, як жа нам браць яшчэ «форд» за такую высокую цану… Бывайце…

Яна затрымала мяне. Вочы яе гарэлі, яна накінулася на булачніка так, што той не ведаў, куды падзецца.

— Ты сам сто разоў паўтараў, што гэты «форд» ужо нічога не варты, — зашыпела яна нарэшце са слязьмі на вачах.

— Дзве тысячы марак, — сказаў я. — Дзве тысячы, хоць і гэта — самагубства.

Булачнік маўчаў.

— Ты што маўчыш, скажы што-небудзь! Што ты стаіш як язык праглынуў! — бушавала чарнявая.

— Панове, — сказаў я, — я зараз прыганю «кадзілак». Вам лепей абмеркаваць гэтую справу без сведкаў.

Я адчуваў, што будзе найлепш, калі я знікну. Чарнявая сама давядзе маю справу да канца.

Праз гадзіну я вярнуўся на «кадзілаку». Я адразу ўбачыў, што спрэчка закончылася самым мірным чынам. У булачніка быў пакамячаны выгляд, на яго касцюме вісела пер'е. Чарнявая ж, наадварот, палала, трэсла цыцкамі і ўсміхалася здрадліва-сыта. Яна пераадзелася і была цяпер у тонкай шаўковай сукенцы, якая шчыльна аблягала яе цела. Непрыкметна для булачніка яна падміргнула мне і дала зразумець, што ўсё ў парадку. Мы зрабілі пробны выезд. Чарнявая ўтульна ўладкавалася на шырокім сядзенні, увесь час шчабечучы. Мне хацелася выкінуць яе, але пакуль што яна была мне патрэбная. Булачнік даволі меланхалічна сядзеў побач са мной. Ён ужо насіў жалобу па сваіх грошах, а такая жалоба — самая шчырая.

Мы пад'ехалі да дома булачніка і зноў вярнуліся ў памяшканне. Булачнік выйшаў з пакоя, каб прынесці грошы.

Гэта быў зусім стары чалавек, цяпер я заўважыў, што валасы ў яго фарбаваныя.

Чарнявая абцягнула сукенку.

— Выдатна правярнулі справу, праўда?

— Так, — сказаў я нехаця.

— Сто марак павінна перапасці мне…

— Вось як… — сказаў я.

— Стары скнара, — даверліва зашаптала яна, падыходзячы бліжэй, — у яго грошай як вошай. Але паспрабуй вырваць! Нават завяшчання не хоча пісаць. Потым усё захапаюць дзеткі, а ты рабі што хочаш. Не вялікае шчасце гэты кілун.

Яна падышла бліжэй, пагойдваючы грудзьмі.

— Дамовіліся: я заўтра прыйду па сто марак? Калі вы бываеце на месцы? Ці вы заскочыце сюды? — Яна хіхікнула. — Заўтра паполудні я тут адна…

— Я перашлю вам грошы… — сказаў я.

Яна зноў захіхікала.

— Прынясіце лепш самі. Ці вы баіцеся?

Відаць, я здаваўся ёй баязліўцам, і яна хацела падбадзёрыць мяне.

— Чаго баяцца, — сказаў я. — Але часу няма. Якраз заўтра іду да доктара. Застарэлы сіфіліс, каб вы ведалі! Тут не разгуляешся…

Яна так паспешліва адступіла, што ледзь не ўпала, спатыкнуўшыся аб крэсла. У гэты момант вярнуўся булачнік. Ён кінуў падазроны позірк на чарнявую. Потым падышоў да стала і адлічыў мне грошы. Ён лічыў іх павольна, нібы вагаючыся. Яго цень хістаўся на ружовых шпалерах, паўтараючы яго рухі. Калі я пісаў распіску, то падумаў, што сёння падобная сцэна ўжо была, толькі на маім месцы быў Фердынанд Граў. Хоць у гэтым не было нічога асаблівага, мне такое здалося дзіўным.

Я ўзрадаваўся, аказаўшыся на вуліцы. Паветра было па-летняму мяккае. «Кадзілак» пабліскваў каля тратуара.

— Ну, стары, вялікі дзякуй табе, — сказаў я і пагладзіў яго. — Рыхтуйся да новых подзвігаў!

XV

Над лугамі стаяў светлы іскрысты ранак. Мы з Пат сядзелі на лясной паляне і снедалі. Я ўзяў два тыдні адпачынку. Мы вандравалі да мора. На дарозе стаяў невялічкі стары «сітраэн». Мы ўзялі яго ў кошт платы за стары «форд» булачніка, і Кёстэр даў мне яго на час водпуску. Ён напамінаў старога ішака — так быў абвешаны чамаданамі.

— Будзем спадзявацца, што за дарогу ён не зваліцца з ног, — сказаў я.

— Вытрымае, — адказала Пат.

— Адкуль ты ведаеш?

— Інакш не можа быць, бо гэта ж наш водпуск, Робі.

— Магчыма, — сказаў я. — Але, акрамя ўсяго, я ведаю, якая ў яго задняя вось. Яна не вельмі надзейная. Асабліва пад нагрузкай.

— Гэты аўтамабіль — брат «Карла». Ён не падвядзе.

— Жахліва рахітычны брат.

— Кінь ганьбіць, Робі. На сёння лепшай машыны я не ведаю.

Мы яшчэ крыху паляжалі на лузе. Ад лесу дзьмуў цёплы, мяккі вецер. Пахла смалой і травамі.

Поделиться:
Популярные книги

Восход. Солнцев. Книга X

Скабер Артемий
10. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга X

Мастер 7

Чащин Валерий
7. Мастер
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 7

Неудержимый. Книга XIV

Боярский Андрей
14. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIV

Все не случайно

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
7.10
рейтинг книги
Все не случайно

Гром над Тверью

Машуков Тимур
1. Гром над миром
Фантастика:
боевая фантастика
5.89
рейтинг книги
Гром над Тверью

Идущий в тени 5

Амврелий Марк
5. Идущий в тени
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.50
рейтинг книги
Идущий в тени 5

Кровь, золото и помидоры

Распопов Дмитрий Викторович
4. Венецианский купец
Фантастика:
альтернативная история
5.40
рейтинг книги
Кровь, золото и помидоры

Неудержимый. Книга VIII

Боярский Андрей
8. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга VIII

Чужое наследие

Кораблев Родион
3. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
8.47
рейтинг книги
Чужое наследие

Пистоль и шпага

Дроздов Анатолий Федорович
2. Штуцер и тесак
Фантастика:
альтернативная история
8.28
рейтинг книги
Пистоль и шпага

Мастер 4

Чащин Валерий
4. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мастер 4

Темный Патриарх Светлого Рода 6

Лисицин Евгений
6. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 6

Лорд Системы 14

Токсик Саша
14. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 14

Падение Твердыни

Распопов Дмитрий Викторович
6. Венецианский купец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.33
рейтинг книги
Падение Твердыни