Чтение онлайн

на главную

Жанры

Тры таварышы

Ремарк Эрих Мария

Шрифт:

— Робі! — крыкнула Пат яшчэ раз і памахала рукой. Я ўзяў яе халат і хутка пайшоў ёй насустрач.

— Ты занадта доўга была ў вадзе, — сказаў я.

— Я зусім не замерзла, — адказала яна ледзь чутна.

Я пацалаваў яе ў мокрае плячо.

— Спачатку табе трэба пасцерагчыся.

Яна пахітала галавой і глянула на мяне ззяючымі вачыма.

— Я даволі доўга асцерагалася.

— Праўда?

— Вядома. Занадта доўга. Хачу быць нарэшце неасцярожнай! — Яна засмяялася і прытулілася шчакой да мяне. — Давай забудзем пра асцярожнасць,

Робі! Не будзем думаць ні пра што, зусім ні пра што, толькі пра саміх сябе, пра сонца, адпачынак і мора!

— Добра, — сказаў я і ўзяў кашлаты ручнік. — Спачатку дай я цябе вытру насуха. Калі ты паспела так загарэць?

Яна апранула халат.

— Гэта засталося яшчэ з таго часу, калі я паводзіла сябе асцярожна. Тады я кожны дзень гадзіну загарала на балконе. А ў восем вечара ішла спаць. Сёння ў восем вечара я пайду яшчэ раз купацца.

— Будзе бачна, — сказаў я. — У намерах чалавек заўсёды вялікі. У ажыццяўленні — не заўсёды. Гэтым ён і прываблівы.

З купаннем увечары не атрымалася. Мы зрабілі прагулку пехатой да вёскі, а на змярканні пакаталіся на «сітраэне», потым Пат раптам адчула недамаганне і папрасілася дадому. Я і раней часта заўважаў у яе гэта — раптоўны пераход ад ажыўлення да раптоўнай зморы. У яе было няшмат сілы і ніякіх рэзерваў, хоць па ёй гэтага нельга было заўважыць. Яна заўсёды траціла ўсе свае ўнутраныя запасы жыццёвай сілы, і здавалася, што яна нястомная ў сваім маладым спрыце — але раптоўна наступаў момант, калі яе твар рабіўся бледны, а вочы глыбока западалі. Сілы пакідалі яе. Яна стамлялася не паступова, а за некалькі секунд.

— Паедзем дадому, Робі, — сказала яна, і яе прыглушаны голас гучаў на больш нізкіх нотах, чым звычайна.

— Дадому? Да фройляйн Эльфрыды Мюлер з залатым крыжыкам на шыі? Невядома, што гэты д'ябал прыдумаў тым часам.

— Дадому, Робі, — сказала Пат і зморана схілілася да майго пляча. — Тут наш дом.

Я зняў адну руку з руля і абняў яе. Так мы павольна ехалі праз сіні туманны змрок, і калі нарэшце ўбачылі асветленыя вокны маленькага дамка, які, нібы цёмны звярок, прымасціўся ў куточку роўнай даліны, мне сапраўды здалося, што мы прыехалі дадому.

Фройляйн Мюлер ужо чакала нас. Яна пераапранулася і была не ў чорнай шарсцяной сукенцы, а ў чорнай шаўковай — такога ж пурытанскага крою. Замест крыжыка на шыі цяпер вісела эмблема сэрца, якара і крыжа адначасова — царкоўны сімвал веры, надзеі і любові.

Яна была цяпер значна больш зычлівая, чым удзень, і спытала, ці згодныя мы павячэраць яйкамі, халодным мясам і вэнджанай рыбай. Яна вячэру ўжо прыгатавала.

— Ну, што ж, — сказаў я.

— Вам не падабаецца? Свежавэнджаная рачная камбала. — Яна глядзела на мяне са страхам.

— Добра, — холадна сказаў я.

— Свежавэнджаная камбала вельмі смачная, — заявіла Пат і з дакорам зірнула на мяне. — Гэта найлепшая яда нанач, лепшай і прыдумаць нельга ў першы дзень на моры, фройляйн Мюлер. Каб яшчэ гарачанькай гарбаты…

— Ёсць,

ёсць! Гарбата сапраўды гарачая! З задавальненнем. Зараз прынясуць.

Фройляйн Мюлер з палёгкай пабегла, шоргаючы шаўковай сукенкай.

— Ты сапраўды не любіш рыбы? — спытала Пат.

— Яшчэ як люблю! Камбалу! Пра яе я мару ўжо некалькі дзён.

— А сам задзіраеш нос. Вось гэта здорава!

— Трэба было аддзячыць за тое, як яна сустрэла нас удзень.

— Ах, божа мой! — Пат засмяялася. — Навошта табе? Я ўжо даўно забылася.

— А я — не, — сказаў я. — Я так лёгка не забываю.

— А варта было б, — падказала Пат.

Прыйшла служанка з падносам. Скура камбалы была залацістая, як тапаз, яна пахла морам і дымам. На падносе былі яшчэ свежыя крэветкі.

— Я пачынаю забываць, — сказаў я замілавана. — Акрамя таго, у мяне абуджаецца воўчы апетыт.

— У мяне таксама. Але падай мне спачатку гарачай гарбаты. Дзіўна, як мне холадна. А на дварэ ж вельмі цёпла.

Я зірнуў на яе. Яна была бледная, хоць і ўсміхалася.

— Больш і гаворкі не можа быць пра такія працяглыя купанні, — сказаў я і спытаў у служанкі: — У вас ёсць ром?

— Што?

— Ром. Пітво ў бутэльках.

— Ром?

— Ром.

— Няма.

Яна ўтаропілася на мяне. Твар яе быў падобны на поўню з цеста.

— Няма, — сказала яна яшчэ раз.

— Добра, — сказаў я. — Нічога. Бывайце. Бог з вамі.

Яна знікла.

— Якое шчасце, Пат, што ў нас прадбачлівыя сябры, — сказаў я. — Сёння раніцай, калі мы ад'язджалі, Ленц паставіў мне ў машыну даволі цяжкі скрутак. Глянем, што там.

Я прынёс пакунак з машыны. Гэта быў карабок з дзвюма бутэлькамі рому, бутэлькай каньяку і бутэлькай партвейну. Я падняў іх на святло.

— Нават ром «Сен-Джэймс»! Хлопцы надзейныя.

Я адкаркаваў бутэлькі і лінуў Пат у гарбату. Я заўважыў, што яе рука дрыжала.

— Табе сапраўды так холадна? — спытаў я.

— Было. Цяпер ужо лепш. Добры ром. Але я зараз пайду ў пасцель.

— Ідзі неадкладна, Пат, — сказаў я. — Мы падсунем стол і павячэраем.

Яна паслухалася. Я прынёс ёй яшчэ адну коўдру з майго ложка і падсунуў стол.

— Можа, табе зрабіць сапраўдны грог, Пат? Гэта яшчэ лепш. Я хуценька прыгатую.

Яна пахітала галавой.

— Я зноў адчуваю сябе добра.

Я зірнуў на яе. Яна і праўда выглядала ўжо лепш. Вочы яе зноў заззялі, вусны былі вельмі чырвоныя, а скура мела матавы колер.

— Дзіўна, як хутка гэта праходзіць, — сказаў я. — Напэўна, ром дапамог.

Яна ўсміхнулася.

— І ложак таксама, Робі. Найлепш мне дапамагае ложак. Ён мой прытулак.

— Дзіўна. Я звар'яцеў бы, калі б мне давялося так рана класціся спаць. Аднаму, вядома.

Яна засмяялася.

— Жанчына адносіцца да гэтага крыху інакш.

— Не кажы: жанчына. Ты — не жанчына.

— А хто ж?

— Не ведаю. Але не жанчына. Калі б ты была сапраўдная, нармальная жанчына, я не пакахаў бы цябе.

Поделиться:
Популярные книги

Волк: лихие 90-е

Киров Никита
1. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Волк: лихие 90-е

Пустоцвет

Зика Натаэль
Любовные романы:
современные любовные романы
7.73
рейтинг книги
Пустоцвет

Опер. Девочка на спор

Бигси Анна
5. Опасная работа
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Опер. Девочка на спор

Деспот

Шагаева Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Деспот

Измена. Ребёнок от бывшего мужа

Стар Дана
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Ребёнок от бывшего мужа

Релокант

Ascold Flow
1. Релокант в другой мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Релокант

Не грози Дубровскому! Том III

Панарин Антон
3. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том III

Внешняя Зона

Жгулёв Пётр Николаевич
8. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Внешняя Зона

Черный Маг Императора 7 (CИ)

Герда Александр
7. Черный маг императора
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 7 (CИ)

Адмирал южных морей

Каменистый Артем
4. Девятый
Фантастика:
фэнтези
8.96
рейтинг книги
Адмирал южных морей

Бальмануг. (не) Баронесса

Лашина Полина
1. Мир Десяти
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. (не) Баронесса

Идеальный мир для Лекаря 8

Сапфир Олег
8. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
7.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 8

Возвышение Меркурия. Книга 7

Кронос Александр
7. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 7

Девяностые приближаются

Иванов Дмитрий
3. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.33
рейтинг книги
Девяностые приближаются