Чтение онлайн

на главную

Жанры

Тры таварышы

Ремарк Эрих Мария

Шрифт:

— У нас няма тэлефона.

— Чорт пабяры! Дзе найбліжэйшы тэлефон?

— У Масмана.

— Бяжыце хутчэй туды. Адразу ж патэлефануйце лекару, які жыве найбліжэй. Як яго завуць? Дзе ён жыве?

Не дачакаўшыся, што яна скажа, я падпіхнуў яе.

— Хутка, хутка бяжыце, што ёсць сілы. Ці далёка гэта?

— Тры хвіліны, — сказала жанчына і пабегла.

— Прынясіце ж лёду! — крыкнуў я ёй наўздагон.

Яна кіўнула галавой.

Я прынёс вады і зноў намачыў ручнік. Я не адважваўся дакрануцца да Пат. Я не ведаў, ці так яна павінна ляжаць, я быў у адчаі, што не ведаў, а гэта

ж было адзінае, што трэба было ведаць. Падкласці пад галаву падушку ці, наадварот, нельга?

Яна захрыпела, потым напружылася, і з рота заструменіла кроў. Яна дыхала цяжка, з плачам, у вачах яе стаяў нечалавечы жах, яна душылася і кашляла, кроў вырывалася струменямі. Я то ўтрымліваў яе, то адпускаў, падклаўшы руку ёй пад плечы. Я адчуваў кожны рух яе беднага зняможанага цела, здавалася, гэта будзе цягнуцца бясконца, потым яна без сілы адвалілася на спіну.

Вярнулася фраў Мюлер. Яна глядзела на мяне, як прывід.

— Што рабіць? — крыкнуў я.

— Зараз прыйдзе лекар, — прашаптала яна. — Лёд… на грудзі і, калі можна… у рот…

— Як палажыць — падняць галаву ці не трэба, гаварыце ж, каб д'ябал вас узяў… хутка!

— Няхай ляжыць… ён зараз прыйдзе.

Я паклаў кавалак лёду на грудзі Пат, апрытомнеўшы, ведаючы, што нешта магу рабіць. Я пабіў лёд для кампрэсу і паклаў яго і ўсё ўзіраўся на гэтыя салодкія, каханыя, спакутаваныя вусны, адзіныя, скрываўленыя…

Чуваць было, што нехта прыехаў на ровары. Я ўскочыў на ногі. Лекар.

— Патрэбна мая дапамога? — спытаў я.

Ён пахітаў галавой і адкрыў сумку. Я стаяў зусім побач з ім перад ложкам, ухапіўшыся за спінку. Ён зірнуў на мяне. Адступіўшы на крок, я не адрываў ад яго вачэй. Ён глядзеў на скабы Пат. Яна стагнала.

— Гэта небяспечна? — спытаў я.

— Дзе лячылася ваша жонка? — спытаў ён у адказ.

— Што? Лячылася? — прамармытаў я.

— У якога лекара? — спытаў ён нецярпліва.

— Я не ведаю… — адказаў я. — Не, я нічога не ведаю… я не думаю…

Ён зірнуў на мяне.

— Вы гэта павінны ведаць…

— Але я не ведаю. Яна мне ніколі нічога не казала.

Ён нахіліўся над Пат і спытаў. Яна намагалася адказаць. Але закашлялася, пацякла кроў. Лекар падхапіў яе пад плечы.

Яна хапала паветра, дыхала з прысвістам.

— Жафэ, — з булькатаннем прамовіла яна.

— Фелікс Жафэ? Прафесар Фелікс Жафэ? — спытаў лекар.

Яна пацвердзіла вачыма. Ён павярнуўся да мяне.

— Вы можаце патэлефанаваць яму? Лепш спытаць яго.

— Так, так, — адказаў я. — Зараз. Я потым паклічу вас. Жафэ?

— Фелікс Жафэ, — сказаў лекар. — Спытайце нумар тэлефона ў бюро даведак.

— Яна будзе жыць? — спытаў я.

— Трэба, каб спынілася кравацеча, — сказаў лекар.

Я паклікаў служанку, і мы пабеглі. Яна паказала мне дом, дзе быў тэлефон. Я пазваніў у дзверы. Невялікая кампанія сядзела за сталом. Яны пілі хто каву, хто піва. Я акінуў іх позіркам і не мог зразумець: людзі пілі піва ў той час, калі Пат сцякала крывёй. Я сказаў, што мне тэрмінова трэба пагаварыць, і пачаў чакаць. Услухоўваючыся ў гулкі змрок, я праз занавескі бачыў частку пакоя і постаці, нібы ў тумане. Я бачыў, як туды-сюды матлялася лысіна, яна ў святле здавалася жоўтай; я бачыў брошку на жоўтай тафце зашнураванай

сукенкі, падвойны падбародак, пенснэ і высокую прычоску… кастлявую старую руку з прыпухлымі венамі, якая барабаніла па стале… мне не хацелася нічога гэтага бачыць, але я быў безабаронны: усё гэта лезла мне ў вочы, як зыркае святло.

Нарэшце тэлефон адказаў. Я папрасіў паклікаць прафесара.

— На жаль, — адказала сястра, — прафесар выйшаў.

Сэрца ў мяне спачатку спынілася, а потым загрукатала, як кавальскі молат.

— А дзе ён? Мне трэба пагаварыць з ім неадкладна.

— Не ведаю. Магчыма, пайшоў яшчэ раз у клініку.

— Калі ласка, патэлефануйце ў клініку. Я пачакаю. У вас жа ёсць яшчэ адзін апарат.

— Хвілінку. — Зноў пачалося гудзенне, бяздонная цемра, над якой цягнуўся толькі тоненькі металёвы дроцік. Я ўздрыгнуў. Побач са мной у завешанай клетцы пачала спяваць канарэйка. Зноў пачуўся голас сястры:

— Прафесар Жафэ ўжо пайшоў з клінікі.

— Куды?

— Я гэтага сапраўды не магу вам сказаць, пан. Пайшоў.

Я прыхіліўся да сцяны.

— Ало! — сказала сястра. — Вы яшчэ слухаеце?

— Так… паслухайце, сястра, вы не ведаеце, калі ён вернецца…

— Гэта невядома.

— Няўжо ён вам не кажа? Ён жа павінен казаць. Калі што здарыцца, неяк жа трэба яго знайсці.

— Ёсць лекар у клініцы.

— Не маглі б вы яго… не, не, не мае сэнсу, ён жа нічога не ведае… добра, сястра, — сказаў я знясілена, — калі прыйдзе прафесар Жафэ, папрасіце яго неадкладна патэлефанаваць сюды. — Я назваў нумар. — Але, калі ласка, неадкладна.

— Можаце паверыць мне, пан. — Яна паўтарыла нумар і павесіла слухаўку.

Я застаўся адзін. Галовы, што матляліся, лысіна, брошка, другі пакой былі далёка, бліскучая гума, якая хісталася. Я азіраўся вакол сябе. Больш мне тут не было чаго рабіць. Трэба было толькі сказаць людзям, каб яны паклікалі мяне, калі будзе званок. Але я не мог адарвацца ад тэлефона. Здавалася, што гэта выратавальны канат, які я выпускаю з рук. І раптам я здагадаўся, што рабіць. Я зноў узяў слухаўку і назваў Кёстэраў нумар тэлефона. Ён павінен быць на месцы. Інакш і не магло быць.

І вось з гаму і шуму ночы пачуўся спакойны голас Кёстэра. Я адразу ж таксама супакоіўся і расказаў яму пра ўсё. Я адчуваў, што ён запісвае.

— Добра, — сказаў ён. — Я адразу выязджаю на пошукі прафесара. Я патэлефаную. Супакойся. Я яго знайду.

Канец. Канец? Свет заціх. Прывід знік. Я пабег назад. — Ну? — спытаў лекар. — Вы знайшлі яго?

— Не, — сказаў я. — Але я знайшоў Кёстэра.

— Кёстэра? Не ведаю. Што ён сказаў? Як ён лячыў яе?

— Лячыў? Ён не лячыў яе. Кёстэр знойдзе яго.

— Каго?

— Жафэ.

— Божа мой, хто ён, гэты Кёстэр?

— Ах… прабачце. Кёстэр — мой сябра. Ён знойдзе прафесара Жафэ. Я яго не застаў на месцы.

— Шкада, — сказаў лекар і зноў павярнуўся да Пат.

— Ён яго знойдзе, — сказаў я. — Калі той жывы, то ён адшукае яго.

Лекар паглядзеў на мяне як на вар'ята. Потым ён паціснуў плячыма. У пакоі свяціла цьмяная лямпачка. Я спытаў, ці патрэбна мая дапамога. Лекар пахітаў галавой. Я ўзіраўся ў акно. Пат хрыпела. Я зачыніў акно і стаў у дзвярах. Я назіраў за дарогай.

Поделиться:
Популярные книги

Восход. Солнцев. Книга X

Скабер Артемий
10. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга X

Мастер 7

Чащин Валерий
7. Мастер
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 7

Неудержимый. Книга XIV

Боярский Андрей
14. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIV

Все не случайно

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
7.10
рейтинг книги
Все не случайно

Гром над Тверью

Машуков Тимур
1. Гром над миром
Фантастика:
боевая фантастика
5.89
рейтинг книги
Гром над Тверью

Идущий в тени 5

Амврелий Марк
5. Идущий в тени
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.50
рейтинг книги
Идущий в тени 5

Кровь, золото и помидоры

Распопов Дмитрий Викторович
4. Венецианский купец
Фантастика:
альтернативная история
5.40
рейтинг книги
Кровь, золото и помидоры

Неудержимый. Книга VIII

Боярский Андрей
8. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга VIII

Чужое наследие

Кораблев Родион
3. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
8.47
рейтинг книги
Чужое наследие

Пистоль и шпага

Дроздов Анатолий Федорович
2. Штуцер и тесак
Фантастика:
альтернативная история
8.28
рейтинг книги
Пистоль и шпага

Мастер 4

Чащин Валерий
4. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мастер 4

Темный Патриарх Светлого Рода 6

Лисицин Евгений
6. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 6

Лорд Системы 14

Токсик Саша
14. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 14

Падение Твердыни

Распопов Дмитрий Викторович
6. Венецианский купец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.33
рейтинг книги
Падение Твердыни