Чтение онлайн

на главную

Жанры

Тры таварышы

Ремарк Эрих Мария

Шрифт:

Я соты раз выйшаў за дзверы. Гэта не мела сэнсу, я ведаў. Але так скарачалася чаканне. Паветра было туманнае. Я вылаяўся: я ведаў, што гэта азначае для Кёстэра. У душнай начы закрычала птушка.

— Заткніся, — прабурчаў я. На ўспамін прыйшлі расказы пра птушак — вестуноў смерці.

— Глупства! — сказаў я гучна, і ўсё роўна па спіне пабеглі мурашкі. Недзе гудзеў хрушч… але не набліжаўся… не набліжаўся. Ён гудзеў аднастайна ціха; а вось перастаў… цяпер зноў пачуўся… гэта быў не жук, гэта быў далёкі гул матора, які на высокай хуткасці

браў павароты. Я стаяў нерухома, я затрымаў дыханне, каб лепш чуць: зноў… зноў аддаленае тонкае гудзенне, як гудзіць злосная аса. А цяпер мацней, я ўжо выразна разбіраў гук кампрэсара. Тут гарызонт, які быў так напяты, што здавалася, разарвецца, абрынуўся ў мяккую бесконцасць, ён пахаваў пад сабой ноч, страх, жахлівасць… Я ўскочыў у пакой і, трымаючыся за дзверы, сказаў:

— Яны едуць! Доктар, Пат, яны едуць. Я ўжо чую.

Лекар увесь вечар лічыў мяне крыху ненармальным. Ён устаў і таксама прыслухаўся.

— Гэта, пэўна, іншая машына, — сказаў ён нарэшце.

— Не, я пазнаю матор.

Ён раздражнёна паглядзеў на мяне. Ён, здавалася, лічыў сябе спецыялістам па аўтамашынах. З Пат ён абыходзіўся цярпліва і асцярожна, як маці з дзіцем. Але варта мне было запнуцца пра машыны, як ён зыркаў на мяне праз акуляры і пярэчыў.

— Немагчыма, — коратка сказаў ён і вярнуўся ў пакой.

Я застаўся ў двары. Мяне калаціла ад хвалявання.

— «Карл»! «Карл»! — выгукнуў я.

Цяпер матор то прыціхаў, то ўзвываў; машына, відаць, была ўжо ў вёсцы і на шалёнай хуткасці імчала між дамоў. Вось і выццё аслабла, машына была за лесам… і вось гул зноў набраў сілы, імклівы, нястрымны, светлы прамень прабіваў туман, фары, грымоты, гуд… Разгублены лекар стаяў каля мяне, раптам нас асляпіла блізкае святло… і рыпнулі тармазы, і машына спынілася перад садовай брамкай. Я пабег туды. Прафесар вылазіў з машыны. Ён не звярнуў на мяне ўвагі, пайшоў да лекара. За ім выйшаў Кёстэр.

— Як яна? — сказаў ён.

— Кроў ідзе.

— Здараецца, — сказаў ён. — Пакуль што няма чаго баяцца.

Я моўчкі глянуў на яго.

— Ёсць запаліць? — спытаў ён.

Я даў яму цыгарэту.

— Добра, што ты прыехаў, Ота.

Ён рабіў глыбокія зацяжкі.

— Падумаў, што так будзе лепей.

— Ты вельмі хутка ехаў.

— Нармальна. Быў крыху туман.

Мы прыселі побач на лаўку. Чакалі.

— Ты думаеш, што яна паправіцца? — спытаў я.

— Вядома. Кравацеча… гэта нічога.

— Яна мне ніколі пра гэта не гаварыла.

Кёстэр кіўнуў галавой.

— Яна павінна паправіцца, Ота, — сказаў я.

Ён не глядзеў на мяне.

— Дай мне яшчэ адну цыгарэту, — сказаў ён. — Я забыўся ўзяць свае.

— Яна павінна паправіцца, — сказаў я, — інакш усё астатняе — дрэнь.

Выйшаў прафесар. Я ўстаў.

— Будзь я пракляты, калі яшчэ раз паеду з вамі, — сказаў ён Кёстэру.

— Прабачце, — сказаў Кёстэр. — Гэта жонка майго сябра.

— Вось як, — сказаў Жафэ і зірнуў на мяне.

— Яна

паправіцца? — спытаў я.

Ён уважліва разглядваў мяне. Я пазіраў убок.

— Вы думаеце, я стаяў бы тут з вамі так доўга, калі б думаў, што яна не паправіцца? — сказаў ён.

Я сціснуў зубы. Я да болю сплёў пальцы. Я заплакаў.

— Прабачце, — сказаў я, — занадта хутка ўсё адбылося.

— Такія справы не адбываюцца занадта хутка, — сказаў Жафэ і ўсміхнуўся.

— Не злуйся, Ота, — сказаў я, — што я заплакаў.

Ён падштурхнуў мяне, павярнуўшы да дзвярэй.

— Ідзі туды. Калі прафесар дазволіць.

— Больш не буду, — сказаў я. — Можна пайсці?

— Можна, толькі не размаўляйце, — адказаў Жафэ, — і толькі на хвілінку. Ёй нельга хвалявацца.

Я нічога не бачыў, акрамя водбліску святла на вадзе. Я паміргаў. Святло паплыло, замігцела. Я не адважваўся выцерці вочы, каб Пат не падумала, быццам я плачу таму, што з ёй так кепска. Я паспрабаваў увайсці ў пакой з усмешкай. Потым я зноў хуценька адвярнуўся.

— Вы патрэбны былі тут? — спытаў Кёстэр.

— Так, — сказаў Жафэ, — правільна, што прыехаў.

— Заўтра раніцай я магу адвезці вас назад.

— Лепш не трэба, — сказаў Жафэ.

— Я паеду спакойна.

— Я хачу застацца яшчэ на дзень і паназіраць. Ваш ложак свабодны? — спытаў ён мяне.

Я кіўнуў галавой.

— Добра, тады я пасплю тут. Вы можаце знайсці сабе месца ў вёсцы?

— Магу. Знайсці вам зубную шчотку і піжаму?

— Не трэба. У мяне ўсё з сабой. Заўсёды гатовы да нечага падобнага. Толькі, можа, не да гонак.

— Прабачце, — сказаў Кёстэр. — Разумею, што вы раззлаваліся.

— Зусім не, — сказаў Жафэ.

— Тады я шкадую, што адразу не сказаў вам праўды.

Жафэ засмяяўся.

— Вы дрэнна думаеце пра лекараў. Цяпер ідзіце спакойна. Я застануся тут.

Я хутка прыхапіў тое-сёе для нас з Кёстэрам. Мы накіраваліся ў вёску.

— Ты замарыўся? — спытаў я.

— Не, — сказаў ён. — Пасядзім яшчэ дзе-небудзь.

Праз гадзіну я занепакоіўся.

— Калі ён застаецца, то, пэўна ж, ёсць небяспека, Ота, — сказаў я. — Інакш навошта б яму…

— Мне здаецца, што ён застаецца з-за асцярожнасці, — адказаў Кёстэр. — Ён вельмі любіць Пат. Ён мне расказаў па дарозе. Ён лячыў і яе маці…

— І ў яе быў…

— Я не ведаю, — хутка адказаў Кёстэр. — Магчыма, было нешта іншае. Пойдзем спаць?

— Ідзі, Ота. Я хачу яшчэ раз… хоць здалёку…

— Добра. Пайшлі разам.

— Я хачу табе штосьці сказаць, Ота. Я вельмі люблю спаць на волі, калі так цёпла. Не турбуйся. У апошні час я часта рабіў так.

— Сыра ж…

— Нічога. Я падыму верх «Карла» і пасяджу.

— Добра. І я пасплю з ахвотай на волі.

Я зразумеў, што мне ад яго не адбаярыцца. Мы склалі разам коўдры і падушкі і вярнуліся да «Карла». Мы адпусцілі рамяні і адкінулі пярэднія сядзенні. Так можна было легчы.

Поделиться:
Популярные книги

Право налево

Зика Натаэль
Любовные романы:
современные любовные романы
8.38
рейтинг книги
Право налево

Третий. Том 2

INDIGO
2. Отпуск
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 2

Гром над Империей. Часть 2

Машуков Тимур
6. Гром над миром
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.25
рейтинг книги
Гром над Империей. Часть 2

Сама себе хозяйка

Красовская Марианна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Сама себе хозяйка

Бальмануг. Невеста

Лашина Полина
5. Мир Десяти
Фантастика:
юмористическое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. Невеста

Аромат невинности

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
9.23
рейтинг книги
Аромат невинности

Чемпион

Демиров Леонид
3. Мания крафта
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.38
рейтинг книги
Чемпион

Эксперимент

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
4.00
рейтинг книги
Эксперимент

Небо для Беса

Рам Янка
3. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.25
рейтинг книги
Небо для Беса

Идеальный мир для Социопата 7

Сапфир Олег
7. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
6.22
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 7

Я не князь. Книга XIII

Дрейк Сириус
13. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я не князь. Книга XIII

Камень. Книга пятая

Минин Станислав
5. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
6.43
рейтинг книги
Камень. Книга пятая

Романов. Том 1 и Том 2

Кощеев Владимир
1. Романов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Романов. Том 1 и Том 2

Ваше Сиятельство 4т

Моури Эрли
4. Ваше Сиятельство
Любовные романы:
эро литература
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 4т