Чтение онлайн

на главную

Жанры

Тры таварышы

Ремарк Эрих Мария

Шрифт:

Я сеў да акна і пачаў глядзець на дождж. За акном сек суцэльны шэры лівень, і дом здаваўся маленькім востравам у змрочнай бясконцасці. Я занепакоіўся: рэдка бывала, каб Пат зранку губляла мужнасць і сумавала. Але потым я ўспомніў, што яшчэ некалькі дзён назад яна была ажыўленая і вясёлая і што, можа, калі яна прачнецца, усё яшчэ пераменіцца. Я ведаў, што яна шмат думае пра сваю хваробу, і я ведаў ад Жафэ, што ёй яшчэ не палепшала, але ў сваім жыцці я так часта бачыў смерць, што любая хвароба азначала для мяне жыццё і надзею. Я ведаў, што памерці можна

ад раны, тут у мяне быў вялікі вопыт. Але менавіта з гэтай прычыны мне часта бывала цяжка паверыць, што і хвароба, пры якой чалавек знешне здаваўся здаровым, можа быць небяспечнай.

Вось чаму мне ўдавалася хутка пераадолець такія выпадкі адчаю…

Пастукалі ў дзверы. Я адчыніў і ўбачыў Хасэ. Я прыклаў палец да вуснаў і выйшаў у калідор.

— Прабачце, — праз сілу вымавіў ён.

— Заходзьце да мяне, — сказаў я і адчыніў дзверы свайго пакоя.

Хасэ спыніўся на парозе. Яго твар, здавалася, паменшаў і зрабіўся белы, як вапна.

— Я толькі хацеў сказаць, што нам ужо не трэба ехаць, — сказаў ён, амаль не варушачы губамі.

— Спакойна заходзьце, — адказаў я. — Фройляйн Хольман спіць, у мяне ёсць час.

У руцэ ён трымаў пісьмо. Выгляд у яго быў як у падстрэленага, які яшчэ верыць, што гэта толькі драпіна.

— Вы ўжо пілі каву? — спытаў я.

Ён пахітаў галавой.

— Прачытайце пісьмо…

— Добра, але тым часам вы можаце выпіць…

Я выйшаў і даў распараджэнне Фрыдзе. Потым я пачаў чытаць пісьмо. Гэта было пісьмо ад фраў Хасэ — усяго некалькі радкоў. Яна паведамляла мужу, што хоча яшчэ штосьці мець ад жыцця. Вось чаму яна не вернецца. Ёсць чалавек, які разумее яе лепш за Хасэ. І няхай ён нічога не пачынае — не мае сэнсу. Яна нізашто не вернецца. Гэта, відаць, і яму найлепшае выйсце. У яго не будзе турботаў, не трэба думаць, ці хопіць зарплаты. Частку сваіх рэчаў яна забрала, астатнія забярэ пры выпадку.

Змест пісьма быў ясны і дзелавы. Я склаў яго і вярнуў Хасэ. Ён пазіраў на мяне так, быццам усё залежыць ад мяне.

— Што цяпер рабіць? — спытаў ён.

— Спачатку выпіце гэты кубачак кавы і з'ешце што-небудзь, — сказаў я. — Якая карысць бегаць і даводзіць сябе… Мы падумаем. Вам трэба паспрабаваць добра супакоіцца. Тады вы зможаце прыняць найлепшае рашэнне.

Ён паслухмяна выпіў кубак кавы. Яго рука дрыжала. Ён не мог есці.

— Што рабіць? — спытаў ён яшчэ раз.

— Нічога, — сказаў я. — Пачакаць.

Ён махнуў рукой.

— А што вы хочаце рабіць? — спытаў я.

— Не ведаю… Ніяк не магу зразумець.

Я прамаўчаў. Што я мог яму сказаць? Трэба было толькі супакоіць яго, усё астатняе заставалася вырашаць яму самому. Можна было здагадвацца, што ён больш не кахаў жонку. Але ён прывык да яе, а ў бухгалтара прывычка — больш чым каханне.

Праз нейкую хвіліну ён пачаў гаварыць нешта блытанае, што паказвала яго ваганне. Потым ён пачаў папракаць самога сябе. Ён не вымавіў ніводнага слова супроць жонкі. Ён стараўся даказаць сабе сваю віну.

— Хасэ, — сказаў

я, — вы гаворыце глупства. У такіх справах няма вінаватых. Жонка пайшла ад вас, а не вы ад яе. І не трэба папракаць сябе.

— Трэба, — адказаў ён, глянуўшы на свае рукі. — Я не справіўся.

— З чым?

— Я не справіўся. Вінаваты той, хто не спраўляецца.

Я здзіўлена глянуў на маленькую бедалажную постаць у чырвоным плюшавым крэсле.

— Пан Хасэ, — спакойна сказаў я, — тое, пра што вы гаворыце, можа быць прычынай, але не віной. Акрамя таго, да гэтага часу вы спраўляліся.

Ён усхвалявана захітаў галавой.

— Не, не, я давёў жонку да вар'яцтва сваім вечным страхам, што мяне звольняць. І з гэтым я таксама не справіўся. Што я мог прапанаваць ёй? Нічога!

Ён тупа задумаўся. Я ўстаў і прынёс бутэльку каньяку.

— Давайце вып'ем, — сказаў я. — Яшчэ нічога не страчана.

Ён падняў галаву.

— Яшчэ нічога не страчана, — паўтарыў я. — Чалавека траціш толькі тады, калі ён памірае.

Ён паспешліва заківаў і падняў чарку. Але, не выпіўшы, зноў паставіў яе.

— Учора мяне прызначылі начальнікам бюро, — ціха сказаў ён. — Старшым бухгалтарам і начальнікам бюро. Мне пра гэта сказаў упраўляючы. Мяне павысілі за тое, што я апошнія месяцы працаваў звышурочна. Цяпер аб'ядналі два бюро. Другога начальніка звольнілі. Я буду атрымліваць на пяцьдзесят марак больш. — Ён раптам у адчаі зірнуў на мяне. — Як вы думаеце: ці засталася б яна, каб ведала пра гэта?

— Не, — сказаў я.

— На пяцьдзесят марак больш. Я аддаваў бы іх ёй. Яна заўсёды магла б сабе штосьці купляць. 1200 марак у мяне ўсё ж ляжыць на кніжцы. Навошта я іх збіраў? Мне хацелася мець нешта ў запасе для яе, калі нам будзе дрэнна. І вось за тое, што я клапаціўся, яна пайшла.

Ён зноў утаропіўся ў адну кропку перад сабой.

— Хасэ, — сказаў я, — мне здаецца, што вы не пра тое думаеце. І не лезьце вы ва ўсё гэта. Вам трэба толькі перажыць некалькі дзён. Тады вам стане ясней, што рабіць. Магчыма, ваша жонка вернецца сёння ці заўтра раніцай. Яна ж таксама заклапочана, як і вы.

— Яна не вернецца, — адказаў ён.

— Вы не ведаеце.

— Каб ёй можна было сказаць, што мне павысілі зарплату і што мы на сабраныя грошы можам кудысьці паехаць у водпуск…

— У вас будзе магчымасць сказаць ёй усё гэта. Так жа проста не разыходзяцца.

Мяне здзіўляла, што пра другога мужчыну ён увогуле не думаў. Да яго, відаць, яшчэ не дайшло. Ён думаў толькі пра тое, што жонка пакінула яго, а ўсё астатняе было зацягнута туманам. Мне карцела сказаць яму, што праз некалькі тыдняў ён, магчыма, будзе рады, што жонкі няма… але пры яго разгубленасці гэта прагучала б грубасцю. Праўда для параненага пачуцця заўсёды грубая і амаль невыносная.

Я з ім яшчэ крыху паразмаўляў, каб толькі даць яму магчымасць выгаварыцца. Нічога не дапамагло. Ён паўтараў адно і тое, але мне здалося, што крыху супакоіўся. Ён выпіў чарку каньяку. Потым я пачуў, што мяне кліча Пат.

Поделиться:
Популярные книги

Ваше Сиятельство

Моури Эрли
1. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство

Неудержимый. Книга XIV

Боярский Андрей
14. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIV

Идеальный мир для Лекаря

Сапфир Олег
1. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря

Подаренная чёрному дракону

Лунёва Мария
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.07
рейтинг книги
Подаренная чёрному дракону

Я Гордый часть 2

Машуков Тимур
2. Стальные яйца
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я Гордый часть 2

Бальмануг. Невеста

Лашина Полина
5. Мир Десяти
Фантастика:
юмористическое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. Невеста

Пограничная река. (Тетралогия)

Каменистый Артем
Пограничная река
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
9.13
рейтинг книги
Пограничная река. (Тетралогия)

Сонный лекарь 6

Голд Джон
6. Сонный лекарь
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Сонный лекарь 6

Тринадцатый

NikL
1. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.80
рейтинг книги
Тринадцатый

Ночь со зверем

Владимирова Анна
3. Оборотни-медведи
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.25
рейтинг книги
Ночь со зверем

Страж. Тетралогия

Пехов Алексей Юрьевич
Страж
Фантастика:
фэнтези
9.11
рейтинг книги
Страж. Тетралогия

Кодекс Охотника. Книга XIV

Винокуров Юрий
14. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIV

Не грози Дубровскому! Том VIII

Панарин Антон
8. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том VIII

Барон устанавливает правила

Ренгач Евгений
6. Закон сильного
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Барон устанавливает правила