Чтение онлайн

на главную

Жанры

Тры таварышы

Ремарк Эрих Мария

Шрифт:

На павароце зад машыны занесла. Я некалькі разоў ірвануў руль у адваротным напрамку і зноў даў газу. На нейкі момант машына завісла, як паветраны шар, потым зноў набыла ўстойлівасць.

— Добра, — сказаў Кёстэр.

— Трапілі на мокрае лісце, — адказаў я і адчуў цеплыню палёгкі, якая заўсёды прыходзіць пасля небяспекі.

Кёстэр кіўнуў.

— Такая д'ябальшчына здараецца восенню на паваротах у лесе. Даць запаліць?

— Давай, — сказаў я.

Мы спыніліся і запалілі.

— Цяпер можна вяртацца, — сказаў потым Кёстэр.

Мы прыехалі ў горад, і я выйшаў з машыны.

— Добра, што

мы пакаталіся, Ота. Усё прайшло.

— Наступны раз я табе пакажу яшчэ адзін спосаб упісвацца ў паварот, — сказаў ён. — Паварот з адначасовым тармажэннем. Але гэта робіцца толькі на сухой дарозе.

— Цудоўна, Ота. Дабранач.

— Дабранач, Робі.

«Карл» імкліва знік. Я пайшоў у дом. Я вельмі замарыўся, але супакоіўся. Сум мой прайшоў..

XXIII

У пачатку лістапада мы прадалі «сітраэн». Грошай хапіла, каб яшчэ нейкі час трымаць майстэрню, але наша становішча з кожным тыднем пагаршалася. Людзі на зіму ставілі машыны ў гаражы, каб зэканоміць на бензіне і падатках. Рамонт перападаў нам усё радзей. Праўда, мы так-сяк перабіваліся заробкамі на таксі, але грошай не хапала. Таму я вельмі ўзрадаваўся, калі гаспадар «Інтэрнацыяналя» прапанаваў мне са снежня пачаць зноў іграць у яго вечарамі на піяніна. Яму ў апошні час пашанцавала: саюз жывёлапрамыслоўцаў праводзіў свае штотыднёвыя сустрэчы ў адным з задніх пакояў «Інтэрнацыяналя»; іх прыклад пераняў саюз гандляроў коньмі, а потым, нарэшце, і таварыства па крэмацыі ў імя агульнаграмадскай карысці. Такім чынам, я мог пакінуць таксі Ленцу і Кёстару, а мне і так добра было — я часта і без таго не ведаў, як мне забавіць вечар.

Пат пісала рэгулярна. Я чакаў яе пісьмаў, але не мог уявіць сабе, як яна жыве, і часам у змрочныя гразкія снежаньскія дні, калі нават аполудні не было па-сапраўднаму светла, мне здавалася, што я ўжо даўно страціў яе, што ўсяму канец. Здавалася, што з дня яе ад'езду прайшло бясконца шмат часу, і я не мог уявіць сабе, што яна вернецца. Потым надыходзілі вечары, напоўненыя цяжкой, дзікай журбой, калі нічога не дапамагала. Заставалася толькі сядзець і піць да раніцы з прастытуткамі і гандлярамі скацінай.

Гаспадар «Інтэрнацыяналя» атрымаў дазвол не зачыняць кавярню і на куццю. Халасцякі ўсялякіх таварыстваў адзначалі вялікае свята. Старшыня саюза гандляроў жывёлай, свінагандляр Стэфан Грыгаляйт ахвяраваў на свята двух малочных парасят і некалькі кумпякоў. Грыгаляйт — добрая душа — ужо два гады быў удавец. Яму захацелася правесці калядны вечар у кампаніі.

Гаспадар прыдбаў ёлку вышынёй у чатыры метры, якую паставілі побач са стойкай. Роза — аўтарытэт па стварэнні ўтульнай даверлівай атмасферы — узялася ўпрыгожваць ёлку. Ёй дапамагалі Марыон і Кікі, які ў адпаведнасці са сваімі схільнасцямі таксама меў адчуванне прыгожага. Гэтыя трое пачалі сваю працу аполудні. Яны навешалі процьму стракатых шароў, свечак і бліскучай паперы — дрэва ўрэшце выглядала шыкоўна. У знак асаблівай павагі да Грыгаляйта яны павесілі яшчэ шмат ружовых свінак з марцыпана.

Паполудні я прылёг на гадзінку-другую паспаць. Калі я прачнуўся, было цёмна. Я не адразу ачомаўся, каб зразумець: вечар цяпер ці раніца? Штосьці мне прыснілася,

але я не мог прыпомніць што. Быццам я быў недзе далёка і, здавалася, пачуў, як за мной з шумам зачыніліся чорныя дзверы. Потым пачуў, што нехта стукае.

— Хто там? — адазваўся я.

— Я, пан Локамп.

Я пазнаў голас фраў Залеўскі.

— Заходзьце, — крыкнуў я. — Дзверы адчынены.

Клямка забразгала, і ў дзвярах я ўбачыў фраў Залеўскі, асветленую жоўтым святлом з калідора.

— Фраў Хасэ з'явілася, — прашаптала яна. — Хадзем хутка. Я не магу ёй сказаць.

Я не паварухнуўся. Мне трэба было зарыентавацца.

— Пашліце яе ў паліцыю, — сказаў я потым.

— Пан Локамп! — Фраў Залеўскі ўзмахнула рукамі. — Больш нікога няма. Вы мусіце дапамагчы мне. Вы ж хрысціянін!

У чатырохкутніку дзвярэй яна была як чорны цень, які танцуе.

— Перастаньце, — незадаволена сказаў я. — Зараз іду.

Я выйшаў. Фраў Залеўскі чакала мяне ў калідоры.

— Яна ўжо што-небудзь ведае? — спытаў я.

Яна пахітала галавой і прыціснула хусцінку да вуснаў.

— А дзе яна?

— У былым сваім пакоі.

Каля дзвярэй кухні стаяла Фрыда, узмакрэлая ад хвалявання.

— На ёй капялюш са страўсінымі пёрамі і брошка з брыльянтамі.

— Сачыце, каб гэтая ідыётка не падслухоўвала, — сказаў я фраў Залеўскі і ўвайшоў у пакой.

Фраў Хасэ стаяла каля акна. Калі я ўвайшоў, яна імкліва павярнулася. Відавочна, яна чакала кагосьці іншага. Я паводзіў сябе як дурань: мой першы позірк мімаволі быў скіраваны на капялюш і брошку. Фрыда мела рацыю: капялюш быў шыкоўны. Брошка — больш сціплая. Кабета прыбралася, быццам жадаючы паказаць камусьці, як добра ёй жывецца. Увогуле яна глядзелася нядрэнна. Ва ўсякім разе лепш, чым раней.

— Хасэ, мусіць, працуе і на куццю? — з'едліва спытала яна.

— Не, — сказаў я.

— Дзе ж ён? У водпуску?

Яна падышла да мяне, круцячы сцёгнамі. У нос мне ўдарыў пах парфумы.

— А што вам трэба ад яго? — спытаў я.

— Упарадкаваць свае справы. Разлічыцца. Урэшце, мне належыць мая доля.

— Не турбуйцеся, — сказаў я. — Цяпер вам належыць усё.

Яна ўтаропілася на мяне.

— Ён памёр, — сказаў я.

Лепш было б сказаць неяк інакш. Не так паспешліва, падрыхтаваўшы. Але я не ведаў, як пачаць. Акрамя таго, мая галава была яшчэ пустая пасля сну. Пасля такога сну, прачнуўшыся, можна пакончыць жыццё самагубствам.

Фраў Хасэ стаяла пасярэдзіне пакоя, і, як ні дзіўна, у той момант, калі я ёй гаварыў, я вельмі яскрава бачыў, што яна, калі будзе падаць, ні аб што не ўдарыцца. Гэта было неверагодна, але я сапраўды больш нічога не бачыў і ні пра што не думаў.

Але яна не ўпала. Яна трымалася на нагах і пазірала на мяне.

— Так, — сказала яна, — так… — Толькі пёры на яе страўсіным капелюшы ўздрыгвалі. І раптам — я не заўважыў, як гэта адбылося, — на маіх вачах гэта расфранчаная, напарфумленая кабета пачала старэць. Здавалася, што час, нібы навальнічны лівень, зваліўся на яе і кожная секунда была роўная году. Напружанасць знікла, урачыстасць згасла, твар азыз. Зморшчыны напаўзлі на яго, як чарвякі, і калі яна потым, няўпэўнена мацаючы рукамі, ухапілася за спінку крэсла і села, нібы баючыся нешта разбіць, перада мной была іншая жанчына — змораная, надломаная, старая…

Поделиться:
Популярные книги

Релокант. По следам Ушедшего

Ascold Flow
3. Релокант в другой мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Релокант. По следам Ушедшего

Маверик

Астахов Евгений Евгеньевич
4. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Маверик

Измена. Он все еще любит!

Скай Рин
Любовные романы:
современные любовные романы
6.00
рейтинг книги
Измена. Он все еще любит!

Адепт: Обучение. Каникулы [СИ]

Бубела Олег Николаевич
6. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.15
рейтинг книги
Адепт: Обучение. Каникулы [СИ]

Мама из другого мира. Делу - время, забавам - час

Рыжая Ехидна
2. Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Фантастика:
фэнтези
8.83
рейтинг книги
Мама из другого мира. Делу - время, забавам - час

Низший - Инфериор. Компиляция. Книги 1-19

Михайлов Дем Алексеевич
Фантастика 2023. Компиляция
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Низший - Инфериор. Компиляция. Книги 1-19

На границе империй. Том 7. Часть 5

INDIGO
11. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 5

Кодекс Охотника. Книга XXII

Винокуров Юрий
22. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXII

Темный Лекарь 3

Токсик Саша
3. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 3

Я тебя не предавал

Бигси Анна
2. Ворон
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Я тебя не предавал

Измена. Право на счастье

Вирго Софи
1. Чем закончится измена
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на счастье

Не грози Дубровскому! Том 11

Панарин Антон
11. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том 11

Виконт. Книга 2. Обретение силы

Юллем Евгений
2. Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
7.10
рейтинг книги
Виконт. Книга 2. Обретение силы

Авиатор: назад в СССР 14

Дорин Михаил
14. Покоряя небо
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР 14