Трывожнае шчасце
Шрифт:
Пятро быў упэўнены, што Саша тут, у гэтай хаце, з якой ён ужо колькі хвілін не зводзіць вачэй. У мінулую ноч па дарозе сюды ён заскочыў у знаёмае Заполле, да Ані. Гаспадыня расказала: у пачатку вайны Саша паехала да бацькі, яна, Аня, сама правяла яе туды. Нядаўна, вясной, Саша перадала ёй з адной жанчынай, якую сустрэла ў Гомелі, прывітанне, сказала, што жыве ў роднай вёсцы.
Моцна акрыліла Пятра гэтае паведамленне. Адтуль, з Заполля, ён сапраўды ляцеў як на крыллях. Не знайшоў на Сожы лодкі — пераплыў, схаваўшы патроны i гранату ў гумавы мяшэчак — вынаходства Кастуся.
«А можа, i няма ў школе гарнізона? A калі i ёсць, не вартуюць жа яны ўвесь час. Хутчэй уначы будуць дзяжурыць, a ў
Але сэрца… Чаму яно так дзіўна паводзіць сябе? То сціскаецца i як бы замірае, то пачынае грукацець так, што ажно балюча ў скронях. Здаецца, ніколі так не білася. Hi тады, калі ў лютаўскую ноч на возеры з'явіліся фінскія лыжнікі, ні нават тады, калі рыхтаваўся скакаць з самалёта ў чорную бездань, не ведаючы, што ўнізе — лес, поле, балота — i хто сустрэне, свае ці ворагі. А тут жа вядома, хто сустрэне, самыя блізкія, родныя людзі — жонка, дачка, сваякі… Супакойся ж, сэрца дурное!
Пятро яшчэ раз пільна агледзеў гароды, з найбольшай увагай — школу. Стаў на адно калена, як на старце бегавой дарожкі, пераклаў пісталет з кішэні штаноў у кішэню пацёртага, мокрага ад расы пінжачка, — каб быў пад рукой, калі спатрэбіцца. Крокаў колькі прайшоў. Потым крыху выпрастаўся і, разразаючы галавой паветра, вокамгненна праскочыў выган. Прысеў за плотам, азірнуўся назад. На срэбнай некранутай гладзі расы ярка-зялёныя сляды здаваліся ненатуральнымі, нечалавечымі — занадта шырока сігаў. Не спадабаліся сляды. Лепш было цягнуць ногі, каб атрымалася суцэльная сцежка. Дарэмна бег так. Нельга бегчы. Трэба ісці так, каб здалёк здавалася, што ідзе свой чалавек i нікога не баіцца. Разважыўшы так, Пятро пералез цераз пляцень, у кіяшніку, праўда, крыху пастаяў, паглядзеў і, не спяшаючыся, пайшоў па разоры. Нават паспрабаваў, каб супакоіцца, нешта насвістваць.
Вось i вароты. Яны прыадчынены. Пятро прытуліўся плячом да шулы, стаіў дыханне, прыслухаўся. Ціха. Добра, што вароты адчынены — не будуць рыпець. Ён праціснуўся ў шчыліну. Выглянуў з-за хлява.
Каля ганка ўмываўся мужчына. Схілены, стаяў спіной да Пятра. Перад ім на ўслончыку вядро, ён зачэрпнуў з яго конаўкай, сам сабе ўзліў на рукі, пляснуў прыгаршчамі ў твар, фыркнуў. Але постаць, рукі нестарога чалавека. Гэта не Сашын бацька. Брат?..
Чалавек, мабыць, адчуў чужы позірк i хутка павярнуўся, неяк нязграбна пераступіўшы нагамі. Позіркі ix сустрэліся. I… Пятро адразу, у адзін міг, пазнаў яго. Можа, ён i не пазнаў бы так хутка, каб не думаў пра гэтага чалавека. А то вось ужо колькі месяцаў Лялькевіч даволі часта з'яўляўся перад яго вачамі, у яго ўяўленні, Пятро думаў пра яго i ў зямлянцы пад Мурманскам, i на пасту пад Кандалакшей, i ў шпіталі… ТольKi апошнія суткі не ўспомніў ні разу, калі даведаўся ад Ані, што Саша — дома, чамусьці адразу ўпэўніўся, што Лялькевіч ніяк не можа быць разам з ёю, нават блізка ад яе. Не можа… Не, ён вельмі блізка! Вось ён! Значыцца, недарэмныя былі душэўныя пакуты. Не падманвала прадчуванне. Страшэнная здрада чакала яго тут, куды ён так імкнуўся! Злосць, лютая злосць асляпіла, затуманіла розум.
У адзін скачок апынуўся ён каля Лялькевіча. Левай рукой схапіў загрудкі, скамячыўшы майку так, што ў таго агаліўся падцягнуты жывот.
— Прысмактаўся, сукін сын?! Вайну выкарыстаў? — I, не даўшы Лялькевічу раскрыць рот, па-баксёрску (так вучыў Кастусь, які дамагаўся, каб разведчыкі ўсё ўмелі) ударыў па мокрай пераносіцы, адначасова моцна піхнуўшы ў грудзі.
Лялькевіч паляцеў цераз ганак, загрымеўшы дзеравяшкай, якой Пятро не ўбачыў.
Упэўнены,
Саша пачула грукат, выйшла з хаты паглядзець, што здарылася, убачыла Уладзіміра Іванавіча на зямлі i… пырснула смехам: напярэдадні прайшоў дождж, каля ганка стаяла брудная калюжа, i камісар сядзеў пасярод яе. Але калі ўбачыла, што з-пад далоні, якой ён заціскаў нос, цячэ кроў, то спалохалася i занепакоілася. Прысела побач, памагаючы падняцца.
— Што з вамі?.. — Але схамянулася i спытала гучна — Што з табой, Пеця? Хто цябе?
— Хто? — Ён абхапіў яе левай рукой за плячо, абапіраючыся, каб падняцца.
— Хто?! — Саша азірнулася. — Шкога ж няма. Чаму ты ўпаў? Галава закружылася? Я казала: не трэба касіць без шапкі… Такое сонца…
Стаўшы на ногі, ён не адымаў рукі ад яе пляча. Ніколі яны не стаялі так блізка адно да аднаго. Вось яна — каханая, слаўная, клапатлівая. Проста з вядра чэрпае прыгаршчамі ваду, каб абмыць яму твар, як малому, як сыну, якому разбілі нос. Нямнога трэба: змаўчаць, калі ніхто больш не бачыў, сказаць, што сапраўды закрўжылася галава i ен упаў сам, стукнуўся аб ганак, i можна быць упэўненым, што той, сапраўдны Пятро, ніколі ўжо не вернецца сюды, i тады можна спадзявацца, чакаць… Ледзь бліснула такая думка, i ён увесь скалануўся, пачырванеў. Якая подласць! Не сказаць пра таго, хто ёй найдаражэйшы? Схлусіць гэтым даверлівым, шчырым вачам? Ды ён пасля ўзненавідзіць самога сябе, страціць маральнае права быць камуністам, партызанам, камісарам. Ён ужо зрабіў… робіць злачынства, што так доўга маўчыць. Трэба затрымаць, вярнуць яго! Вярнуць як мага хутчэй!
Лялькевіч моцна сціснуў пальцамі Сашына плячо…
— Хто? Ён! — I кіўнуў на гарод.
— Хто — ён? — здзівілася Саша.
— Пятро.
— Які Пятро?
— Твой.
Секунду яна глядзела яму ў твар: жартуе ён ці трызніць? Не, ён сказаў сур'ёзна, сумна, таямніча, амаль шэптам, як заўсёды паведамляў канспіратыўныя навіны.
— Я не ўправіўся ахнуць. «Прысмактаўся, кажа, сукін сын?» — i па мордзе… Не лепшы спосаб выясніць ісціну, але я разумею яго…
Саша адразу паверыла: прыходзіў Пятро, яе Пеця. Яна адпіхнула Лялькевіча так, што ён зноў ледзь не ўпаў, i кінулася на гарод.
Камісар зразумеў сваю памылку, калі пачуў, як за хлявом яна крыкнула на ўсё наваколле:
— Пе-е-ця-а-а!
Ударылася аб сцяну лесу i пакацілася назад звонкае рэха:
— …ця-а-а!
I на здаровых нагах ён, магчыма, не бегаў ніколі так імкліва, як цяпер на пратэзе, які так рэзаў, што ад вострага болю цямнела ў вачах.
Ён хутка дагнаў Сашу. Схапіў за плечы, заціснуў рот. Няхай падумаюць, што яны б'юцца, — гэта бывае паміж мужам i жонкай! — абы не падумалі чаго іншага, абы не з'явіліся падазрэнні ў суседзяў i паліцыі…
— Саша! Саша!.. Што вы робіце? Апомніцеся! Вы праваліце сябе… усіх нас!..
Яна вырывалася, білася ў яго дужых руках.
— Пусціце! Пусціце мяне! Дзе ён? Што вы казалі яму?
— Я нічога не сказаў. Не паспеў. Супакойцеся! Нельга так! Мы выдаём сябе! А Пятра мы знойдзем! Толькі спакойна!.. Прашу цябе — спакойна…
Даніка, які спаў на вышках на сене, разбудзіў Сашын крык. Хлопец убачыў праз шчыліну ў страсе, як змагаюцца на гародзе камісар i сястра, здзівіўся, нават разгубіўся спачатку, але застацца староннім не мог. Не ведаючы, каго трэба абараняць, ён, аднак, рушыў да ix. Праўда, яны сядзелі ўжо мірна, толькі камісар трымаў Сашу за руку, а яна плакала. Данік спыніўся воддаль, усё яшчэ збянтэжаны. Лялькевіч паклікаў яго: трэба растлумачыць, каб хлопец не падумаў немаведама чаго!