Чтение онлайн

на главную

Жанры

Шрифт:

З явілася сумненне: a ці Лялькевіч то быў? Ці не ўдарыў ён невінаватага чалавека? Здараецца, што далёкія чужыя людзі часам знешне падобны адзін на аднаго. Але хутка Пятро адкінуў гэтае сумненне, бо ўспомніў позірк таго, каго ўдарыў,— то быў позірк чалавека, які таксама пазнаў яго i разгубіўся. О, каб ён не пазнаў i не разгубіўся, то не стаў бы як анямелы. Цяпер людзі насцярожаныя i не чакаюць, пакуль ix схопяць ці ўдараць. А гэты тып адчуваў сябе, што сабака, які нашкодзіў.

«А я ішоў, як гаспадар…»

Скаланула думка: «Як гаспадар…

Дык чаму ж тады ты кінуўся ўцякаць? Не пачакаў хвіліны, не паклікаў Сашу?.. Няхай бы глянула ў вочы», — сказаў як бы хто іншы, той, з кім ён часта гутарыў, раіўся, спрачаўся, другі Пятро Шапятовіч. Ажно кінула ў пот, калі адказаў: «Спалохаўся. Пабаяўся, што Лялькевіч закрычыць, узніме на ногі паліцыю…»

Паспрабаваў апраўдацца:

«Не таму, што пабаяўся… Проста не хацеў яе бачыць, не хацеў ніякіх тлумачэнняў… Навошта? Каб зрабілася яшчэ больш балюча? Я не немцаў баюся, не паліцаяў, самога сябе баюся, душэўных пакут…»

Аднак адчуваў, што крывіць душой.

«Але ты кінуўся, як заяц… Як баязлівец…» Гэта вельмі пакрыўдзіла. Магчыма, у пачатку вайны ён сапраўды баяўся смерці, але потым ніхто не мог, не меў права кінуць яму такога папроку. А тым больш цяпер, калі ён стаў партызанскім разведчыкам! I ён давядзе сабе i ўсім, што не баязлівец!

Зараз жа пойдзе назад i пагаворыць з імі!

Апанавала неразумная, адчайная адвага. Ен падскочыу з зямлі i рушыў да вёскі. Але не патрапіў на тое ж месца перад выганам, да хаты Траянавых, a выйшаў з другога боку, з сухога балотца, з альховых кустоў, паміж якімі чарнелі свежыя сцежкі, пратаптаныя статкам.

Гэтыя сцежкі неяк адразу ўтаймавалі Пятра. «Кароў многа, — падумаў ён, — значыцца, мірна жывуць, не «соляць» немцам, раз тыя кароў не чапаюць. Яўна ёсць паліцэйскі гарнізон са сваіх бобікаў».

Ды i вёска ўжо ўся прачнулася: па вуліцы ходзяць людзі. У такі ранні час незнаёмага адразу засякуць. Пятро зноў адступіў у глыб лесу, зноў забраўся ў гушчар i паваліўся на мох. Трэба ісці! — загадаў сабе i… не падначальваўся. Там чакалі сябры. А тут — Саша… Як пайсці, не глянуушы ей у вочы? А як глянуць?.. Зноў — думкі, планы… Ды перамагла стомленасць, дзве бяссонныя ночы. Пятро заснуў.

Прачнуўся спалоханы: мог жа нехта неўзнарок наскочыць на яго. Але сон неяк хораша заспакоіў, надаў разважлівасці, удумлівасці. Хацелася есці, ужо суткі, акрамя позняй чарнікі, нічога не еў.

Спаў, відаць, гадзіны тры, бо сонца ўжо ўзнялося высока.

Разважыў: «У такі час вёска пусцее. Адны дзеці ды старый. Пайду. Папрашу есці ў якой-небудзь бабулі. I, між іншым, спытаю Сашу. Скажу, што некалі да вайны разам вучыліся. А там, можа, удасца паслаць якога хлапчука, каб паклікаў Сашу ў лес. Чаго мне баяцца з такой зброяй?»

З узлесся аблюбаваў хату, трэцюю з краю i чамусьці самую заможную на выгляд.

Зайшоў з вуліцы, не хаваючыся. У двары сустрэла маладая гаспадыня, якая расстаўляла для сушкі тоўстыя снапы проса. I тады Пятро трохі спалохаўся: залішне

заможная хата для такога часу — фіранкі на вокнах, у хляве вішчаць парасяты, на гонтавым даху грэюцца на сонцы пузатыя жоўтыя гарбузы i апетытныя чырвоныя памідоры.

Але адступаць не было як.

Не папрасіў, a патрабаваў, каб далі паесці. Маладзіца не спалохалася i не пачала, як гэта звычайна рабілі ў той час, калі не ведалі, што за чалавек, адмаўляць, скардзіцца, што ў хаце кавалка хлеба няма. Толькі ўхмыльнулася неяк дзіўна, сарамліва закрыла сакавітыя вусны ражком вылінялай хусткі i запрасіла ў хату. Зняла адзін настольнік, заслала другі, з грубейшага палатна, адразу паклала вялікую буханку свежага хлеба, ад духмянасці якога ў Пятра закружылася галава. Ён адразу прагна адламаў вялікі акраец. Жанчына зноў ухмыльнулася:

— Я вам малака халоднага са склепа прынясу. I яек на седале пагляджу. Кудахталі сёння.

— Ыгы, — прамычаў Пятро, набіваючы смачным хлебам рот.

Гаспадыня выбегла. Пятро агледзеўся. Хата чыста пабелена, на нікеліраваным ложку гара падушак. На жардзіне завешана прасціной адзенне.

«Не баяцца, што немцы забяруць…»

Ён ведаў, бачыў, што цяпер у сялянскіх хатах пуста, увесь нажытак схаваны, бо акупанты рабуюць усё, што трапляе пад руку, — не толькі хлеб i жывёлу, але i адзенне, палотны, настольнікі, ручнікі, посуд.

«Ці не да старасты якога-небудзь я трапіў?» — мільганула думка, i ён праверыў пісталет — падарунак, які Кастусь атрымаў у Маскве ў партызанскім штабе. Новенькі, безадказны, прыгожы i бліскучы, як цацка.

Раптам у шыбу за яго спіной стукнула, быццам кінулі каменьчык. Ён азірнуўся. Хлапчук год дзесяці, зрабіўшы вялікія спалоханыя вочы, круціў галавой i паказваў рукой на гароды — падаваў знакі, сэнс якіх няцяжка было зразумець: уцякай!

«Здаецца, уліп, — падумаў Пятро. — Можа, сігануць цераз акно?» Але тут жа адмовіўся ад такога намеру.

Схапіў буханку, выбег у двор, адтуль — на гарод.

I тут, за хлявом, сутыкнуўся тварам у твар… з ёй, з гаспадыняй, расчырванелай, задыханай, i з мужчынам, заспаным, у пакамечанай сподняй кашулі, з вінтоўкай у руках. Жанчына войкнула ад нечаканасці i спрытна сіганула за спіну свайго «архангела».

Мужчына ўзняў вінтоўку, але ад нечаканасці ён не паспеў даслаць патрон. Пацягнуўся да ручкі затвора.

Пятро апярэдзіў яго: выхапіў пісталет, накіраваў на паліцая. Але чамусьці адразу не стрэліў. Загадаў:

— Кідай вінтоўку, сукін сын!

— Кідай! — завішчала за паліцаевай спіной жанчына.

I той, пасінелы ад страху, выпусціў зброю сабе пад ногі.

— Тры крокі назад!

Яны паслухмяна адступілі.

— Рукі ўгору!

Узнялі рукі.

Пятро падхапіў з зямлі вінтоўку.

— Па партызанскіх законах я павінен вас прыстукнуць…

— Ро-о-о-дненькі,— шэптам загаласіла кабета.

— Маўчаць, нямецкая сучка! Мала дабра нажыла? Хацела за мяне палучыць?

Поделиться:
Популярные книги

Дракон с подарком

Суббота Светлана
3. Королевская академия Драко
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.62
рейтинг книги
Дракон с подарком

Наследница Драконов

Суббота Светлана
2. Наследница Драконов
Любовные романы:
современные любовные романы
любовно-фантастические романы
6.81
рейтинг книги
Наследница Драконов

Кровь Василиска

Тайниковский
1. Кровь Василиска
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.25
рейтинг книги
Кровь Василиска

Академия

Сай Ярослав
2. Медорфенов
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Академия

Мятежник

Прокофьев Роман Юрьевич
4. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
7.39
рейтинг книги
Мятежник

Чиновникъ Особых поручений

Кулаков Алексей Иванович
6. Александр Агренев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чиновникъ Особых поручений

Чужое наследие

Кораблев Родион
3. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
8.47
рейтинг книги
Чужое наследие

Мастер 7

Чащин Валерий
7. Мастер
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 7

Темный Лекарь 2

Токсик Саша
2. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 2

Восход. Солнцев. Книга IX

Скабер Артемий
9. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга IX

Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор

Марей Соня
1. Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор
Фантастика:
фэнтези
5.50
рейтинг книги
Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор

Кукловод

Злобин Михаил
2. О чем молчат могилы
Фантастика:
боевая фантастика
8.50
рейтинг книги
Кукловод

Бремя империи

Афанасьев Александр
Бремя империи - 1.
Фантастика:
альтернативная история
9.34
рейтинг книги
Бремя империи

Элита элит

Злотников Роман Валерьевич
1. Элита элит
Фантастика:
боевая фантастика
8.93
рейтинг книги
Элита элит