Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

Найбольшая злосць у Пятра была на яе, на гэтую здрадніцу. Але ён адчуваў, што не здолее вось так — ва ўпор стрэліць у жанчыну. А на спалатнелага паліцая, які не прамовіў ніводнага слова, чамусьці не адчуваў асаблівай злосці. Лaпух нейкі, нават патрон не даслаў. Мабыць, яна, жонка, прымусіла пайсці ў паліцыю.

Не страляў ён, Пятро, вось так людзей. I нялёгка гэта — забіць абяззброенага! Чорт з імі, няхай жывуць. Кары сваёй не мінуць.

— Лажыся!

Ляглі. Яна ўткнулася тварам яму ў падкаленне, трохі не ў тое месца, якім сядзяць.

Пятра гэта развесяліла.

— Як там?

Суха ў штанах? Ляжаць i не рухацца! Падыме каторы галаву — пушчу кулю. Ад лесу дастану. I сёння ж каб кінуў паліцыю. Бо май на ўвазе — мы цябе пад зямлёй знойдзем.

I Пятро ўподбег кінуўся па гародзе, паміж высокага кіяшніку.

Каб ён ведаў, каго палажыў! Самога начальніка паліцэйскага гарнізона Гусева! Той ужо развітваўся ca светам, бо рашыў, што прыйшла яго кара, што партизаны падпільнавалі яго, калі ён спаў у садзе ў палюбоўніцы. I — о шчасце! Партизан злітаваўся.

У адрыне, дзе яны часам спалі, стаяла вінтоўка, а мундзір з пісталетам застаўся ў хаце.

Гусеў па разоры папоўз у двор. Не паспеў Пятро дабегчы да сасняку, як з двара прагучалі пісталетныя стрэлы, узнімаючы трывогу. Ім адгукнуўся аўтамат каля школы.

I тады Пятро пашкадаваў, што адпусціў таго гада. Вылаяў сябе:

„Размазня. Слюнцяй. Інтэлігент. Што ты скажаш хлопцам?»

Мінут праз дзесяць ззаду ў лесе ўжо страчыла некалькі аўтаматаў — прачэсвалі. Глуха бухалі вінтоўкі. Адна куля дзынкнула i зрэзала лазінку зусім блізка.

„Калі ў вас няма сабак, то насыпце мне солі на хвост», — зларадна падумаў Пятро, адыходзячы ўсё далей у глыб перасохлага ў тое лета балота, хоць пад нагамі чаўкала i дзенідзе паміж лазнякоў бліскала чорная i тлустая, як дзёгаць, з чырванаватым адлівам вада «воўчых ям».

Пакуль прабіраўся балотам, адкусваў хлеб, думаў, як напалохаў паліцая i яго жонку, успамінаў усе падрабязнасці i быў задаволены сабой: можна лічыць, даказаў, што ён не баязлівец! Думаў, як будзе апавядаць пра гэта ў атрадзе. Адчуваў, што, калі раскажа, як неасцярожна, сярод дня зайшоў у вёску, дзе размешчаны цэлы гарнізон, наўрад ці пахваліць яго за гэта камандзір атрада — Павел Пятровіч, які па-бацькоўску беражэ сваіх людзей i не любіць неразумных выхадак. Сыну яго — Кастусю, камандзіру разведкі, таму, безумоўна, спадабаецца. Той любіць рызыкоўныя ўчынкі. Але наўрад ці ўхваляць Кастусь i ўсе хлопцы, што ён адпусціў паліцая. Не ўхваляць. Страціць можна павагу i давер, а гэта самае страшнае пакаранне ў атрадзе — калі табе не вераць.

«Што ж сказаць? Схлусіць, што забіў паліцая? Але ж трэба мець сумленне. Не, Павел Пятровіч, бадай, ухваліць, калі сказаць амаль праўду: не ведаў, дзе другія бобікі — блізка, далека, можа, тут жа, на сенавале, спалі, а таму не адважыўся страляць, узнімаць шум; абяззброіў, палажыў у разору — i ходу. Не трэба іграць героя, прыпісваць сабе выдуманыя подзвігі. Праўдай большую павагу заваюеш! Прынясу доказ — вінтоўку. Не, вінтоўку не данясу, з ёй удзень небяспечна ісці, прыйдзецца прынесці адзін затвор».

«А пра Сашу… пра яе што я раскажу? — раптоўна пеканула думка. — У першую чаргу Кастусь спытае пра Сашу…»

Горка яму стала, вельмі горка i крыўдна. Не толькі ад страты самага дарагога, што было ў яго жыцці, але i ад абразы. Ніколі яшчэ ён не адчуваў сябе

такім зняважаным. Яму здавалася, што Лялькевіч, нягледзячы на тое, што атрымаў па мордзе, недзе смяецца з яго. Можа, разам смяюцца.

Не, не… Саша не можа смяяцца. Не можа! Яна нічога не ведае…

Пятру хацелася, каб Саша не была вінавата ў тым, што здарылася, ці вінавата толькі ўскосна — яе ўвялі ў зман, зачаравалі, прымусілі… Хацелася, каб Лялькевіч не сказау пра яго прыход. Ён вось таксама вымушаны будзе маўчаць. Хіба можна пра такое расказачь, нават лепшаму другу?

Прыйдзецца сказаць, што жонкі няма ні там, дзе працавала, ні ў роднай вёсцы, што яна эвакуіравалася ў пачатку вайны ў савецкі тыл. Прыйдзецца хлусіць.

Выбраўшыся з балота, ён апынуўся ў знаёмых мясцінах: праходзіў тут роўна тры гады назад. Ішоў усё з-за гэтага ж Лялькевіча. Ужо тады той стаў упоперак дарогі. Няўжо i тады паміж ім i Сашай штосьці было? Няўжо недарэмна ўзнікла яго, Пятрова, рэўнасць? Але прадчуванне — гэта верная рэч… Аднак усё адно розум, сэрца, уся істота не маглі пагадзіцца, што Саша, добрая, пяшчотная, чулая, сардэчная, такая прытворная i здрадлівая… Ён успамінаў хвіліны, дні, месяцы свайго жыцця з ёй. Успамінаў свой першы прыезд… Потым другі, у майскія дні… Першую блізкасць i адчуванне найвялікшага шчасця, якое жыло да сённяшняй раніцы. Як жа цяпер ён будзе жыць без гэтага шчасця, без мінулага i будучага, без мары? I, сеўшы адпачыць, ён упершыню заплакаў, адчуўшы сваю адзінокасць сярод пустэчы сухога балота, дзе сіратліва стаялі абгарэлыя сасонкі.

Хутчэй да сяброў! Можа, там развеецца, забудзецца гора!

Да Дняпра ён выйшаў надвячоркам. Прайшоў па беразе, удыхаючы рачную прахалоду з пахамі ілу i рыбы. Лодкі нідзе не было. Плыць ён не адважваўся, адчуваў стомленасць, ды i баяўся прыцягнуць да сябе ўвагу. На тым, заходнім, крутым беразе паказваліся людзі.

У адным месцы дарога падыходзіць да самага абрыву, i там праехалі фурманкі, нагружаныя снапамі ячменю ці пшаніцы, прайшлі жанчыны. Здаецца, ідзе звычайнае жыццё i людзі заняты мірнай працай. I ўсё-такі трэба асцерагацца. Страшэнна крыўдна — хавацца на роднай зямлі.

Што ж рабіць? Чакаць ночы? Але шкада часу. Ды i плысці ўначы яшчэ больш небяспечна. Трэба шукаць дарогу.

Пятро пайшоў уніз, хаваючыся ў прыбярэжных лазняках. За паваротам ракі, на тым беразе, паказаліся белыя будынкі. Ён пазнаў ix. Toe мястэчка, дзе яны часта былі з Сашай. Будынкі — былая МТС, а крыху далей бальніца, дзе працавала маці Сені Пясоцкага. Зноў наплылі ўспаміны.

У вусці маленькай рэчкі, што ўпадае ў Дняпро, ён знайшоў човен. Але толькі дакрануўся да яго, як ззаду пачуўся суровы голас:

— Гэй, ты там! Не ты паставіў — не чапай… Прывыклі да чужога, як да свайго…

Пятро адскочыў, каб заняць больш выгадную пазіцыю для абароны.

З кустоў высунулася рудая барада, бліснулі калючыя вочы. Але Пятро ўбачыў, што перад ім не вораг. З гушчару вылез стары гадоў сямідзесяці, узброены адным сцізорыкам ды зрэзанай лазінай. Праўда, глядзеў ён нядобразычліва, зарос л ы твар яго быў злосны i хмуры. Мацюкнуўся i паўтарыў:

— Не ты паставіў — не чапай! Не тваё…

Пятро вырашыў дамовіцца з ім па-мірнаму i лагодна папрасіў:

Поделиться:
Популярные книги

Магия чистых душ 2

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.56
рейтинг книги
Магия чистых душ 2

Камень

Минин Станислав
1. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
6.80
рейтинг книги
Камень

Прогрессор поневоле

Распопов Дмитрий Викторович
2. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прогрессор поневоле

Адепт: Обучение. Каникулы [СИ]

Бубела Олег Николаевич
6. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.15
рейтинг книги
Адепт: Обучение. Каникулы [СИ]

Газлайтер. Том 4

Володин Григорий
4. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 4

Провинциал. Книга 7

Лопарев Игорь Викторович
7. Провинциал
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Провинциал. Книга 7

Назад в СССР 5

Дамиров Рафаэль
5. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.64
рейтинг книги
Назад в СССР 5

Темный Лекарь 3

Токсик Саша
3. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 3

Наследник

Кулаков Алексей Иванович
1. Рюрикова кровь
Фантастика:
научная фантастика
попаданцы
альтернативная история
8.69
рейтинг книги
Наследник

Долг

Кораблев Родион
7. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
5.56
рейтинг книги
Долг

Жребий некроманта 2

Решетов Евгений Валерьевич
2. Жребий некроманта
Фантастика:
боевая фантастика
6.87
рейтинг книги
Жребий некроманта 2

Путь (2 книга - 6 книга)

Игнатов Михаил Павлович
Путь
Фантастика:
фэнтези
6.40
рейтинг книги
Путь (2 книга - 6 книга)

Гром над Империей. Часть 1

Машуков Тимур
5. Гром над миром
Фантастика:
фэнтези
5.20
рейтинг книги
Гром над Империей. Часть 1

Великий род

Сай Ярослав
3. Медорфенов
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Великий род