Трывожнае шчасце
Шрифт:
Свяціў ваенны карабель. Свяціў доўга — секунд сорак, відаць, i там пражэктарысты любаваліся ёй. I ўвесь тэты час не сціхалі апладысменты. Яна бянтэжылася, жмурылася, закрывала твар рукой, хацела збегчы з пляцоўкі, але камісар утрымаў яе за руку.
Калі пражэктар згас, яна спявала валагодскія прыпеўкі.
Колькі гарачых размоў было пасля канцэрта! Хлопцы мае ап'янелі: забыліся на стомленасць, вочы блішчалі, гаварылі голасна, перапынялі адзін аднаго, смяяліся.
— Адна жанчына, a колькі шуму! — сказаў Астахаў з усмешкай дарослага, які апынуўся сярод дзяцей, i пажартаваў: —
— О жанчыны! — як бы ў роспачы прастагнаў Фрыд. У добрым настроі ён заўсёды крыху тэатральны.
— У мяне, хлопцы, пяць сясцёр, а я адзін, — раптам паведаміў Муха, пра гэта ён раней маўчаў. У любы іншы час Чарняк, востры на слова, не прамінуў бы, каб не пакпіць з Мухі, якога недалюбліваў. Але тут папаўся сам: раптам, без дай прычыны, прызнаўся:
— Скончыцца вайна, вярнуся дадому — адразу ж ажанюся.
З яго пасмяяліся.
Я маўчаў.
Байцы радаваліся, а мне рабілася чамусьці сумна.
Астахаў сказаў:
— Чаму, камандзір, нахмурыўся? Калі i ў такія хвіліны хмурыцца, цяжка будзе ваяваць…
Ужо многія гавораць так: замест жыць — ваяваць. Быццам нам наканавана ваяваць усё жыццё.
Вячэралі з большым, чым звычайна, апетытам, хоць меню тое ж — аўсяная каша i салёная траска, якая страшэнна абрыдла. А пасля вячэры ў зямлянку нечакана зайшла яна, ваенфельчар. Хто з хлопцаў прылёг — адразу ўсхапіліся; спім мы, не раздзеючыся, i нават разувацца мае права толькі палавіна разліку.
Яна крыху збянтэжылася i як бы пачала апраўдвацца:
— Ішла з кухні, вырашыла паглядзець, як у вас тут, на новым месцы. — Агледзелася навакол. — Што ж, прасторна, чыста. Можна жыць…
Фрыд прыбавіў агню ў «маланцы», зробленай са снарада МЗА [3] .
Астахаў ветліва запрасіў, падставіўшы табурэцік, які сам змайстраваў:
— Сядайце, таварыш ваенфельчар!
Яна села i спытала, як спадабаўся канцэрт.
— О, о! Цуд!
3
МЗА — малакаліберная зенітная артылерыя.
— Вы нам падаравалі столькі прыемных хвілін… — надзіва красамоўна пачаў хваліць яе Муха — гэткі галантны кавалер.
— А вам, Шапятовіч, не спадабалася? — звярнулася яна да мяне.
— Мне? Я сам удзельнічаў у канцэрце i, як няўдалы акцёр, цяпер перажываю…
— Што вы, камандзір! Вы добра чыталі! — пачалі суцяшаць мяне хлопцы.
Яна засмяялася i раптам прапанавала:
— Давайце разам праспяваем што-небудзь. Я люблю спяваць.
Заспявалі «Там, вдали за рекой». Але большасці з нас, як кажуць, «мядзведзь наступіў на вуха». Выходзіла не надта складна, хоць словы ўсе ведалі. Я прапанаваў паклікаць Сеню Пясоцкага i Віктара Вальнова з гітарай. Яны прыйшлі, i ўсё пайшло на лад. Што-што, а весялосць гэтыя хлопцы ўмеюць арганізаваць. Сабралася дружная кампанія добрых сяброў, звязаных цяпер нечым большым, чым звычайная дружба, вясёлая дзяўчына прынесла з сабой тое, чаго не хапала нам многія месяцы, — паэзію ў спевах, высакародства ў
У зямлянцы зрабілася душна. Мы адчынілі дзверы.
I раптам у праёме ix, унізе, куды падала святло, з'явіліся наглянцаваныя хромавыя боты. Злосны бас з вышыні кінуў словы-загад:
— Што тут за вечарынка? Дэмаскіравалі ўсю пазіцыю! Спаць! Сяржант Шапятовіч!
— Слухаюся, таварыш малодшы лейтэнант!
Гэта Сцяпан Кідала, дзяжурны камандзір. Ён знік, не заглянуўшы, не паказаўшы твару.
Груба абарвалі нашу весялосць. Мне зрабілася да слёз крыўдна. Ды i ўсім іншым было няёмка перад дзяўчынай. Усе маўчалі.
Яна сказала, апранаючы шынель:
— Жыццё ваеннае…
Я ўзяў ліхтарык для начной устаноўкі трубак i выишау, каб правесці яе да камандзірскай зямлянкі, дзе камісар уступіў ёй свой ложак.
Чорная зямля, чорнае неба, ыіводнай прасветліны. Толькі на тым баку заліва, у порце, гойдаецца маленькі агеньчык, магчыма, нехта гэтак жа, як мы, асвятляе сцежку. Аклікаюць адзін за адным вартавыя: «Хто ідзе?», хоць пасля першага нашага адказу ўсе чулі, хто ідзе.
— Не люблю я гэтага чалавека, — сказала Антаніна, калі Сеня i Віктар развіталіся каля сваёй зямлянкі.
Я зразумеў — каго. Не адказаў. Спаткнуўшыся аб камень, яна ўзяла мяне за рукаў.
— Ён мне любоўнае пісьмо напісаў.
— Кідала? — здзівіўся я, i мне стала надзвычай весела,
хацелася зарагатаць.
— О, каб вы ведалі, колькі мне пішуць пісем! Усе маладыя камандзіры прызнаюцца ў каханні.
Весялосць мая адразу знікла. Я адчуў, як адразу сцьмеў, стаў зямным, нецікавым яе незвычайны вобраз, створаны маёй фантазіяй. З'явілася такое адчуванне, што як бы падманулі мяне ў нечым, злосна пажартавалі з маёй даверлівасці i юнацкай узнёсласці.
«А ты i рада гэтаму, дурная авечка? Табе хочацца, каб усе прызнаваліся табе ў каханні. Ну i вешайся на шыі сваім камандзірам!»
Мне не хацелася, каб яна расказвала пра гэта далей, адкрывала свае сардэчныя тайны. Навошта мне слухаць ix?
Спыніліся каля камандзірскай зямлянкі.
На паўночным захадзе палыхнула далёкая зарніца.
Антаніна неяк баязліва прытулілася да майго пляча.
— Страляюць? Страшна.
— Страшна, што страляюць за дзесяткі кіламетраў? — з іроніяй спытаў я.
— Я не за сябе баюся. За вас.
— За мяне?
— За цябе… I за ўсіх… Калі яны прарвуцца, вам не будзе куды адступаць. Заліў не пераплывеш.
Да гэтага мы был i гатовы, не адзін раз гутарылі паміж сабой. Іншае паласнула мяне па сэрцы, балюча i адначасова прыемна, — гэтае яе першае «ты», «за цябе», якое яна сказала шчыра, як мог бы сказаць блізкі чалавек, добры друг. Заўсёды робіцца цяплей на душы, калі ведаеш, што нехта побач трывожыцца за цябе. Гэта зноў зблізіла нас. Я дараваў ёй пісьмы. «Хіба яна вінавата, што пішуць! Яна адна, прыгожая… Ды ўрэшце, што мне да яе асабістых сардэчных спраў?»