Чтение онлайн

на главную

Жанры

Шрифт:

Яна сказала гэта такім гол асам, што я пашкадаваў яе i адчуў: хвіліна развітання для мяне робіцца сумнай. Больш не было слоў, якія я мог сказаць. Папрасіў, каб яна перадала прывітанне «маім хлопцам».

— Асабліва Астахаву i Чарняку. A Сеўчанку i Лазебнаму скажы дзякуй. Ніколі не забуду ix.

Яна спытала:

— Ты напішаш мне?

— Не ведаю, — адказаў я шчыра, бо сапраўды не ведаў, ці будзе ў мяне жаданне пісаць ёй.

Развіталіся кароткім поціскам рук.

Люты

Я не стаўлю нават даты. Дні так падобныя адзін на адзін, што адрозніваюцца хіба толькі тым, што бываюць ясный, калі з-за далёкай грады

лясістых сопак вылазіць ненатуральна жоўтае халоднае сонца — гадзіны на дзве-тры, a ўначы калышуцца ў небе дзіўныя палотнішчы палярнага ззяння, i бываюць дні завірушныя. Аношніх у гэтым месяцы больш. Снег пачынае падаць зверху, узнімаецца знізу, i ўвесь свет засцілае снежная каламуць. Сціраецца мяжа паміж днём i ноччу, паміж сапраўдным i ўяўным. Снег i снег. Павярнуўшыся, не ведаеш, куды ісці, дзе ўсход, дзе захад, дзе зямлянка, дзе абрыў у возера. Становячыся на варту, абвязваем сябе доўгай вяроўкай, другі канец якой моцна прывязаны за жалезную скабу, забітую ў сцяну нашай бярвенчатай будыніны. I вартавому ў такія ночы прыходзіцца час ад часу падымаць усіх, каб прачысціць тунелепадобны праход ад дзвярэй на пляцоўку i скінуць снег з даху, з коміна, бо прапусці гадзіну-другую — i мы будзем пахаваны жывымі, не здолеем ні адчыніць дзвярэй, ні выбрацца праз акно.

Хаціна, у якой мы жывём, пабудавана ў дзіўным месцы — у цясніне паміж скаламі. Цясніна, расшыраючыся, паката спускаецца да берага азёрнай бухты. Гэта адзіны выхад на шырокі прастор, «вароты ў свет». Праўда, цяпер, калі намяло гурбы снегу, з даху можна ўзабрацца па левай круцізне ўверх i адтуль лёгка спусціцца ў лясную даліну, што ляжыць на ўсходзе ад нас. На правы выступ скалы ўзысці лягчэй — прырода як бы збудавала штучныя ўсходцы, якія мы таксама акуратна чысцім, бо там, на вяршыні гэтай скалы, наш назіральны пункт. Там стаіць вартавы i сочыць за небам. З іншых трох бакоў скала строма абрываецца ў возера. Вузкае i даўгое, як амаль усе азёры Поўначы, яно цягнецца на паўночны захад так далека, што супрацьлеглы бераг яго вырысоўваецца толькі ў ясныя раніцы. Калі ўсходзіць сонца, возера слепіць сваёй белізной. Не, не белізной — блакітнай іскрыстасцю. Цяпер я ніколі не бачу снег белым, такім, як бачыў у роднай Беларусі. Цяпер ён заўсёды то ружовы, то блакітны, то сіні, то нават жоўты.

Пост наш — самы далёкі. Ад Кандалакшы, дзе знаходзіцца штаб батальёна, трэба ехаць цягніком на захад, да маленькага ляснога паўстанка, каля якога размешчаны нейкія прыфрантавыя тылы. Ад гэтага паўстанка, з якім мы маем тэлефонную сувязь, трэба ісці на лыжах кіламетраў пятнаццаць на поўнач.

Успамінаю размову з камандзірам батальёна. Я прыехаў не адзін, нас было пяцёра з дывізіёна, але астатнія разведчыкі. Яны ведалі, што едуць на пасаду камандзіраў пастоў, бо батальён толькі фарміраваўся. Я не разумеў, калі даведаўся пра ўсё гэта (ды i дагэтуль не разумею!), чаму Купанаў паслаў сюды мяне, агневіка. Хацеў схаваць ад трыбунала? Ці баяўся, што, калі астануся ў дывізіёне, няхай i на іншай батарэі, непазбежна сустрэнуся з Кідалам, i тады можа быць яшчэ большае ЧП. А магло здарыцца! Нам лепш не сустракацца, бо я ніколі не дарую яму смерці Сені.

Маёр Жураўлёў, худы i стомлены (потым я даведаўся, што ён прыехаў з блакаднага Ленінграда), няўважліва разглядаў нашы дакументы. Але калі чарга дайшла да мяне, зацікаўлена ўзняў вочы.

— А-а, гэта ты? Купанаў расказваў мне… Што ж ты сваіх б'еш?

— Сярод сваіх таксама трапляюць… — Я не мог знайсці ёмкага i трапнага вызначэння i запнуўся.

— Якіх варта біць? — усміхнуўся маёр i тут

жа цяжка ўздыхнуў: — Бывае.

Я адразу адчуў сімпатыю да гэтага чалавека — люблю людзей разумных i простых, не фармалістаў.

— Пойдзеш камандзірам дзевятага, — сказаў мне тады маёр Жураўлёў.— Але май на ўвазе — самы адказны пост. Самы далёкі i самы блізкі ад фронту. Там трэба вуха трымаць востра. Глядзець не толькі за небам, але i за зямлёй. Часам праз лінію фронту прарываюцца лыжнікі. A фіны, ведаеш, якія лыжнікі? A лінія фронту тут — чорт яе суцэльную ўтрымае на гэтай забытай Богам зямлі. Тут улетку ні прайсці ні праехаць… Людзей у вас будзе мала, пакуль што ўсяго тры чалавекі там, вы чацвёрты. Несці дзяжурства прыйдзецца ўсім. Людзі своеасаблівыя. Да кожнага трэба падабраць ключык.

I вось, калі я пражыў паўтара месяца з гэтымі «своеасаблівымі людзьмі», ключыкі знайшліся самі сабой. Ці больш правільна сказаць, ніякія ключыкі не спатрэбіліся. Можа, я дрэнны камандзір, «ліберал», як лаяў мяне Малашкін, але i з новымі сваімі падначаленымі, калі крыху апомніўся i праўсё расказаў ім, хутка здружыўся. I служба ў нас ідзе без усялякіх непаразуменняў: кожны ведае сваё месца, свае абавязкі i ўсе дакладна, безспрэчак, выконваюць маеняхітрыязагады.

A людзі сапраўды своеасаблівыя. Двое з ix старэйшыя за майго бацьку — Фядос Яфрэмавіч Сушылаў i Алампі Маркавіч Самародаў. Апошні мне здаўся зусім старым чалавекам (пасля я даведаўся, што ён гады на тры маладзей за Сушылава), i неяк мімаволі з першых дзён я пачаў называць яго «дзядзька Алампі». Так гэта i замацавалася за ім. I стары Сушылаў i малады насмешнік Платон Чуб звяртаюцца да яго цяпер толькі гэтак. Дзядзька Алампі — калгаснік з нейкага глухога раёна Кіраўскай вобласці, чалавек малапісьменны, ціхі, i дзіўна: селянін, бацька вялікай сям'і, a нейкі няўмелы, як дзіця, не прыстасаваны да розных жыццёвых умоў. У яго сямёра дзяцей, два старэйшыя сыны на фронце. I, здаецца, няма ў яго ніякіх іншых думак, акрамя думкі пра сваіх дзяцей.

Садзімся абедаць — ён употай хрысціцца, уздыхае:

— Дзе там мае сыночкі-галубочкі?..

Есць ён ашчадна, заўсёды так, быццам яму сорамна, што можа з'есці многа i смачна. Аднойчы ён выказаў гэта:

— А што там мае дзеткі ядуць? Не густа ў ix…

А то я прыкмеціў, што ён не спажывае свае порцыі цукру, а складае драбкі ў рэчавы мяшок.

— Навошта гэта вы, дзядзька Алампі?

Збянтэжыўся, замаргаў вачамі, укінуў адзін драбочак у

рот, пачаў тлумачыць наіўна, як малы:

— Дачушка мая, Танечка, вельмі любіць цукар. Бывала, іду ў краму — заўсёды просіць…

— Але калі гэта вы прыедзеце да яе!

Напамінак пра тое, што не скора ён пабачыць сваіх дзяцей, вельмі ўсхваляваў старога, доўга ён не мог супакоіцца. Дарэчы, пра цукар, які ён адкладваў. Дні чатыры гуляла завіруха, i мы не маглі выбрацца па прадукты. Скончыуся хлеб, цукар, елі адно мяса. Абрыдла. Платон Чуб не прасіу — запатрабаваў:

— Дзядзька Алампі, выкладай свой цукар! На які чорны дзень ты збіраеш яго? Адсырэе.

Самародаў не пярэчыў. Але я бачыў, як цяжка яму апустошваць свой мяшок.

Чуб рагатаў:

— Вось кулак! Бачыў ты, камандзір, кулака? Мы ж табе аддамо, калі атрымаем. Не жылься.

Думаю, што шкада цукру яму было не ад прагнасці, ён не мог сумнявацца, што цукар яму вернем. Магчыма, кладучы кожны дзень драбкі ў мяшок, ён уяўляў, што аддае ix дзецям, таму i цяжка было забіраць назад.

Часта, калі я стаю на варце, асабліва ўначы, ён ідзе з хаты, узыходзіць на скалу, вінавата неяк просіць:

Поделиться:
Популярные книги

Газлайтер. Том 9

Володин Григорий
9. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 9

Системный Нуб

Тактарин Ринат
1. Ловец душ
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Системный Нуб

Лорд Системы 13

Токсик Саша
13. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 13

Генерал Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Безумный Макс
Фантастика:
альтернативная история
5.62
рейтинг книги
Генерал Империи

Возвышение Меркурия. Книга 16

Кронос Александр
16. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 16

Черный Маг Императора 5

Герда Александр
5. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 5

Столичный доктор. Том III

Вязовский Алексей
3. Столичный доктор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Столичный доктор. Том III

Неудержимый. Книга IX

Боярский Андрей
9. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга IX

Кодекс Крови. Книга VII

Борзых М.
7. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VII

Прометей: владыка моря

Рави Ивар
5. Прометей
Фантастика:
фэнтези
5.97
рейтинг книги
Прометей: владыка моря

Леди Малиновой пустоши

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Леди Малиновой пустоши

Провинциал. Книга 1

Лопарев Игорь Викторович
1. Провинциал
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Провинциал. Книга 1

Инферно

Кретов Владимир Владимирович
2. Легенда
Фантастика:
фэнтези
8.57
рейтинг книги
Инферно

Болотник 2

Панченко Андрей Алексеевич
2. Болотник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.25
рейтинг книги
Болотник 2