Чтение онлайн

на главную

Жанры

Шрифт:

— A калі я ўмеў збудаваць, то змагу i ўзарваць, будзь спакойны!

Мой «мучыцель» зноў сур'ёзна задумаўся.

— А вось гэта правільна. Будаўнік павінен ведаць, дзе слабое месца… Каб меншым зарадам — больш шкоды. Не, ты сур'ёзна хочаш у партызаны?

— Сур'ёзна! Ды я не ведаю, што зрабіў бы, каб апынуцца там.

— Шкада, што ты не радыст. Нам радысты патрэбны. Але нічога. Калі выпішуся, я пагутару ў партызанскім штабе. Я дакажу, што ты патрэбны чалавек.

Я ледзь не пацалаваў яго за такое абяцанне. А потым усе наступныя дні ў нас была адна гаворка: сотні варыянтаў яго размовы ў штабе, дзесяткі варыянтаў маёй заявы з просьбай накіраваць у тыл, да беларускіх партызан.

I вось

сёння камандзіра разведкі партызанскага атрада «За Радзіму» Кастуся Гаманка выпісалі са шпіталя.

Я праводзіў яго да варот. Ён ішоў бадзёры, вясёлы, любаваўся сваім вайсковым абмундзіраваннем, якое яму выдал! — ён фарсісты хлопец. Акрамя мяне яго праводзілі іншыя раненыя, санітаркі, сястра Жэня. Мне — сорамна прызнацца — не падабалася гэта, я як бы раўнаваў яго да ўсіх. Я хацеў бы астацца з ім адзін i яшчэ раз пагутарыць вельмі сур'ёзна. Людзі, якія ішлі, сваёй пустой балбатнёй, жартамі перашкаджалі. Толькі на самым развітанні, калі ён, пацалаваўшыся з санітаркамі, абняў мяне, я здолеў сказаць:

— Косця, ты ж глядзі не забудзь. Прашу цябе.

— Што ты, Пеця! Хіба я магу забыць? Для мяне цяпер гэта таксама галоўнае. Роўна праз тры дні ты атрымаеш адказ. Я прыеду сам.

Ён пайшоў. Я стаяў убаку ад іншых, глядзеў яму ўслед, i незразумелы смутак сціскаў мне сэрца. I цяпер я не знаходжу сабе месца, хоць мінула ўжо шмат гадзін, як ён пайшоў. Ці прыедзе ён? Ці выйдзе што з нашай задумы? Зрабіў запіс у дзённіку. Многа пісаць няма жадання. Перачытваў штонішто з ранейшага. Задумаўся, куды дзець дзённік, калі мара мая збудзецца i я палячу ў тыл. Аддам сястры Жэні, яна сур'ёзная i разумная, папрашу, каб схавала ў сваёй маекоўскай кватэры. Калі пасля вайны я не адгукнуся, няхаи перашле па адрасе, які тут запісаны.

Надзея… I зноў правал у безнадзейнасць: ці не дарэмныя ўсе мае мары?

3 чэрвеня

«Роўна праз тры дні ты атрымаеш адказ. Я сам прыеду». Эх, Кастусь, Кастусь! Мінуў ужо тыдзень, а ад цябе i почуту няма. Забыўся. Няўжо забыўся, аказаўся балбатуном? Хаця б паведаміў, што нічога не выходзіць, i я не чакаў бы, не хваляваўся б. А можа, ты невінаваты? Не вялікі начальнік. Можа, самога загналі куды-небудзь далека? Маглі нават вельмі проста забраць у армію. Дарэмна я так песціў сваю мару. Няшчасны фантазёр! Учора ўрач хацела мяне выпісаць i накіраваць у батальён выздараўляючых. Я прыкінуўся, што адчуваюсябе кепска, нават тэмпературу «настукаў», папрасіў Жэню, каб яна пераканала ўрачоў у неабходнасці патрымаць мяне хаця б дзянькі два.

— Я павінен атрымаць вельмі важную для мяне вестку ад Гаманка.

Агеньчык недзе ўсё яшчэ гарыць. Гарыць. I цяжка яго патушыць. Эх, Косця, Косця, навошта ты запаліў яго? Навошта?..

4 чэрвеня

Ура! Я лячу ў Беларусь!

1958

Пошукі сустрэчы

Аповесць чацвёртая

I

Пятро ляжаў на ўзлеску. Малады сасоннік падступаў амаль пад самыя гароды. Ад лазовага плятня, за якім узвышаўся пажоўклы кіяшнік, яго аддзяляла нешырокая лагчына, парослая альховымі кустамі. Тут усё лета пасуцца цяляты, гусі, свінні, гуляюць дзеці — малыя пастухі. Некалі i сам ён выціраў пузам траву на такім вось выгане. Толькі там, у ix вёсцы, лес не падступаў так блізка, ён сінеў высокай зубчастай сцяной за рэчкай, загадкавы, прываблівы i крыху страшны ў дзіцячым уяўленні. Успаміналася яшчэ, што звычайна ў жніўні ix выган рабіўся чорны i цвёрды, як ток, i кусты каля раўчука радзелі. А тут

усё некранутае — i кусты, i трава. Ці, можа, так здаецца таму, што ўсё абліта густой халоднай расой? За дарогай, каля вялікага лесу, пры самай зямлі, адплываюць у гушчар апошнія пасмы туману. Яшчэ не ўзыходзіла сонца. Толькі развіднела. У такі час усё здаецца як бы абноўленым.

Не, трава тут сапраўды не вельмі вытаптана. Вядома — чаму: няма свіней, гусей, наўрад ці ёсць цяляты. Усё з'еў ненажэрны фашыст. Праўда, у дварах дзе-нідзе рыкаюць каровы — клічуць гаспадынь. Больш раннія з ix i руплівыя ўжо запальваюць у печах: сям-там над комінамі ў ясны блакіт неба падымаюцца дымы, з адных комінаў густыя, чорныя, з другіх празрыстыя, як марыва над раллёй у гарачы дзень.

Жыццё не спыняецца. Пятра заўсёды радасна здзіўляла гэтая непераможнасць жыцця. Радавала там, у Мурманску, калі ён назіраў з гары, на якой стаяла батарэя, як хутка пасля бамбардзіровак ажываў горад. Здзіўляла ў шпіталі, дзе ён бачыў i чуў, як людзі, што страцілі ногі, рукі, чапляліся за жыццё i марылі пра шчасце, пра любоў. Радуе непераможнасць жыцця i тут, на захопленай ворагам зямлі. Ён праходзіў з атрадам па слядах карнікаў там, дзе аставаліся адны вогнішчы. Колькі смерцяў i гора сеюць гэтыя прыблуды. Здаецца, усё-ўсё — навуку, тэхніку, палітыку, мараль — накіравалі яны на знішчэнне, разбурэнне, на паслугу смерці. Але не ўдаецца ім спыніць жыццё!

Пятро ўпэўнены, што ляжыць якраз насупраць Сашынай хаты. Гарод з кіяшнікам каля плота — гэта ix гарод, Траянавых. Яму добра запомнілася, як Саша некалі казала, што ix хата ад школы дзевятая. Ён пералічвае каторы раз. Новых будынкаў няма, пажарышчаў таксама не відно, значыцца, дзевятая — гэта, была i ёсць. Сюды ён ішоў двое сутак. Не, не ішоў. Бег. Ляцеў. Без сну, без адпачынку. Шкада, што крыху спазніўся. Думаў прыйсці зацемна, перад світаннем — самы зручны час для партызана, каб наведацца ў незнаемую вёску, — a прыйшоў, калі ўжо развіднела, бо крыху блудзіў уначы па незнаемым лузе i лесе. Цяпер трэба быць пільным i асцярожным! Не падабаецца школа. Нікога Пятро там не ўбачыў. Ціха, спакойна, як i ўсюды навокал. Але за хлявом, на жардзінах, вісяць сеткі. I не адна — штукі тры. Двух месяцаў партызанства яму было даволі, каб ведаць, якія «рыбаловы» звычайна размяшчаюцца ў школах — паліцэйскія гарнізоны, нямецкія пасты, камендатуры. Калі ў ix дзе-небудзь на вышках сядзіць вартавы, то ад разу ўбачыць чалавека, які выйшаў з сасонніку i накіраваўся ў вёску.

Пятро дастаў з кішэні пісталет, праверыў яго. Гэтак жа ўважліва агледзеў загорнутую ў брудную насавую хусцінку лімонку. Зброя надзейная. Але яму зусім не хочацца сустракацца з ворагам. Не для такой сустрэчы ён месяц прасіў камандзіра, каб той адпусціў яго сюды, за сотню кіламетраў. Добра, што камандзір атрада — бацька Кастуся Гаманка. Дапамог Косця. Разам прасілі.

Гараць падэшвы ног. Дзіўна млее шыя — цяжка трымаць галаву. Ён упаў тварам на мяккую ігліцу. Вільготная жнівеньская зямля пахне грыбамі, з маленства знаёмым пахам.

Пятро ўспомніў, як два месяцы назад, спусціўшыся на парашу це ў Васілевіцкія балоты, ён вылез на сухі груд i цалаваў яе, родную зямлю. Цалаваў i плакаў ад шчасця. I цяпер яму захацелася пацалаваць зямлю: тут, пад гэтымі сасонкамі, неаднойчы праходзіла Саша.

«Саша! Родная мая, любая! Прачнулася? Спіш? I нават не сніш, што я тут, за сто метраў ад цябе? Мне страшна знянацку з'явіцца перад табой. Ты, напэўна, не паверыш сваім вачам. Падумаеш, я — прывід… зваліўся з неба. Слаўная мая! Нязведаныя крутыя дарогі вайны. Куды яны толькі не могуць завесці! Але мяне вяло мае каханне. Праз усе смерці, усе перашкоды i выпрабаванні, вялікія i малыя. Праз усё… Даруй мне. Я схіляю галаву… Я стану на калені i пацалую твае ногі… Вось так, як гэтую зямлю…»

Поделиться:
Популярные книги

Заставь меня остановиться 2

Юнина Наталья
2. Заставь меня остановиться
Любовные романы:
современные любовные романы
6.29
рейтинг книги
Заставь меня остановиться 2

Усадьба леди Анны

Ром Полина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Усадьба леди Анны

Мимик нового Мира 10

Северный Лис
9. Мимик!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
альтернативная история
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 10

Кодекс Охотника. Книга IX

Винокуров Юрий
9. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга IX

Игрок, забравшийся на вершину. Том 8

Михалек Дмитрий Владимирович
8. Игрок, забравшийся на вершину
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Игрок, забравшийся на вершину. Том 8

Физрук: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
1. Физрук
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Физрук: назад в СССР

Темный Патриарх Светлого Рода 6

Лисицин Евгений
6. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 6

Энфис 5

Кронос Александр
5. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 5

Хочу тебя навсегда

Джокер Ольга
2. Люби меня
Любовные романы:
современные любовные романы
5.25
рейтинг книги
Хочу тебя навсегда

Я все еще не князь. Книга XV

Дрейк Сириус
15. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще не князь. Книга XV

Волк 5: Лихие 90-е

Киров Никита
5. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Волк 5: Лихие 90-е

Разбуди меня

Рам Янка
7. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
остросюжетные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Разбуди меня

Ученик

Первухин Андрей Евгеньевич
1. Ученик
Фантастика:
фэнтези
6.20
рейтинг книги
Ученик

Не грози Дубровскому! Том IX

Панарин Антон
9. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том IX