Учебник белорусского языка
Шрифт:
Гарэлка — водка
Вінна-гарэлачны магазін — винно-водочный магазин
Шынок — шинок, трактир, кабак
Яблыкі антонаўка, каштэль, штрыфель, пуцінк а (пуціука), малінаўка, белы наліў — Яблоки антоновка, каштель, штрейфлинг, путинка, малиновка, белый налив
Адзін спелы (зялёны) яблык — одно зрелое (зеленое) яблоко
Кісла-салодкі — кисло сладкий
Гатунак —
Сорт — разновидность какого либо культурного растения, реже означает то же, что и гатунак
Агародніна (гародніна) капуста, морква, бручка, буракі, цыбуля, рэпа, агуркі (гуркі), гарбузы, памідоры, кавуны — Овощи капуста, морковь, брюква, свекча, лук, репа, огурцы, тыква, помидоры, арбузы
Садавіна: вішні, чарэшні,яблыкі, лімоны, мандарыны, апельсіны, сл івы — Фрукты вишня, черешня, яблоки, лимоны, мандарины, апельсины, сливы
Ягады суніцы, маліна, чарніцы, брусніцы, ажыны, буякі, парэчкі, журавіны, трускалкі (клубшцы) — Ягоды: земляника, малина, черника, брусника, ежевика, голубика, смородина, клюква, клубника.
Чырвоныя, чорныя парэчкі — красная, черная смородина.
Грыбы: смаржок, страчок, гаварушка, апенька, лісічка, падбярозавік (бабка), падасінавік (асавік), баравік (белы грыб), св інуха, сыраежка, мухамор, зялёнка, радоўка. — Грибы: сморчок, строчок, говорушка, опёнок, лисичка, подберезовик, подосиновик, боровик (белый гриб), свинушка, сыроежка, мухомор, зеленка, рядовка.
ТЕКСТ
(Отрывок из рассказа)
Здаецца, сам свет гатовіўся як можна лепш сустрэць калядны вечар.
Было ціха. Над белай зямлёй зві сл і бясформенныя сівыя хмары. Лес перастаў хістацца, маўчаў, закрыўшыся белым інеем, усё роў на як узлажыў к святу чыстую кашулю. А стройныя елкі падымалі свае галовы высока над другімі дрэвамі, і вырысоўваліся ў небе іх вяршыні, як крыжыкі, як вежы цэркваў.
За дзень перад куццёю лясні к Тарас яшчэ досвіту ехаў гасцінцам у горад Н. Кожны год даводзілася яму ездзіць перад калядамі ў замак. Гэта язда падабалася Тарасу:
яго пасылалі, як растаропнага служаку, а ў замку яго зналі ўсе паны і любілі. А самае важнае тое, што Тарас возьме з горада свайго сына, Паўлюка, які апошні год вучыўся ў семінарыі. Паўлюк — гордасць Тараса, прычына людской зайздрасці.
Тарас купіў на дарогу пачак папярос за тры капейкі, каб не так сцішна было аднаму ў полі і каб не вазіцца з курэннем на холадзе. У палукашку ў санях ляжала штук пятнаццаць зайцаў, рыба, сушаныя грыбы. Гэта — гасцінец на куццю замкавым панам ад пана ляснічага.
Тарасава пасада стаяла каля самага лесу, што цягнуўся, як падкова, роўным паўкругам. Тут жа каля хаты цякла рэчка-крыніца. Толькі самыя траскучыя маразы засцілалі
Цяпер у Тарасавай хаце кіпела работа, — гатовіліся да свята, да каляднага вечара, таго вечара, якога так нецярпліва чакаюць дзеці і які так многа прыносіць радаснага ў шэрае жыццё простага чалавека.
Два старэйшыя Тарасавы сыны — а яны ўжо былі праўдзівыя дзецюкі — уходжваліся на дварэ: загатаўлялі каровам трасянку, секлі і пілавалі дровы. А іх дзядзька, Андрэй, меншы Тарасаў брат, залажыўшы сякеру за пояс, пайшоў трэсці свае кошыкі. Андрэй быў заўзяты рыбак.
А самая важная работа ішла ў хаце. Сягоння Кася раней запаліла ў печы. Белаваты дымок роўна падымаўся ўгару і расплываўся высока ў ціхім марозным паветры. Каля печы стаяў ужо заслон, накрыты чыстым настольнікам. На адным яго канцы стаяла ражка з цестам. Скавароды весела брынчалі па прыпеку, і мяккія, гарачыя аладкі кі даліся, як ігрушы, спрытнаю рукою Касі. Уся лава проці печы была застаўлена міскамі, гарнушкамі, гаршкамі з усякімі прыпасамі для вячэры.
Пачынала змяркацца.
У покуце на сене ўжо важна стаяў гаршчок з куццёю. Мужчыны ўхадзіліся і цяпер мыліся ў ночвах. Дзядзька засеў брыцца. Малыя даўно памыліся, прыбраліся і гатовы былі сесці за стол.
У хаце было ціха. Усе стараліся трымаць сябе як можна прыстойней. Нават гарбуз Міхась трымаўся, як сталы чалавек.
Невялічкая лямпачка, вісячы над сталом, надавала хаце нешта незвычайнае і новае.
Вясёлы вечар! Усе нецярпліва чакалі Тараса і Паўлюка, асабліва Паўлюка. Такі ён быў слаўны хлопец! Дый бачылі яго даўно — паўгода, дзякуй Богу, прайшло ўжо, як Паўлюка не было дома.
(Я. Колас)
каляды — заимствование от латинского Са lеndае [календэ] — название первого дня каждого месяца у римлян
ёлка — в белорусском языке употребляется для названия дерева, новогодняя — елка
куцця — традиционное обрядовое блюдо на Рождество у славян и других народов, каша из перловой крупы
досвіту — диал., лит. досвета — до зари
гасцінец — большак, тракт
даводзіцца — приходиться
падабацца — нравиться
збездрасць — зависть
сцішна — диал жутко, страшно
палукашак — плетеная корзина в телеге, короб, кузов
гасцінец, — подарок
пасада — здесь усадьба
чакаць — ждать, ожидать, дожидаться
шэры — серый
праўдзівы — здесь настоящий