Дзе след жыцця ў пустыні знік,На грунце бедным, амярцвелым,Анчар, як грозны вартаўнік,Стаіць адзін на свеце цэлым.Прырода высахшых пяскоўЯго ў дзень гневу нарадзілаІ ад карэння да лістоўГустой атрутай напаіла.Дыхнуць паўдзённыя вятры -Атрута капае расіцай,Пад вечар стыне на карыГустой, празрыстаю жывіцай.К яму і птушка не ляціць,А толькі вецер мімалётныНа дрэва смерці набяжыць -І прэч імчыцца ўжо смяротны.Калі ж над спёкаю пяскоў,Зблукаўшы, хмара тут заплача,Атрутны дождж з яго лістоўСплывае на пясок гарачы.Ды чалавека князь паслаўДа дрэва смерці і пакуты.І той пайшоў, ледзь змрок апаў,І раніцой прынёс атруты.Прынёс ён згубную смалу,Галлё з завяўшымі лістамі,І
пот па бледнаму чалуСцякаў халоднымі руччамі;Прынёс - і аслабеў і лёгПад засень будана старога,І згінуў бедны раб ля ногУладара свайго ліхога.А князь атрутай загадаўНасыціць стрэлы-бліскавіцы,І разам з імі смерць паслаўЁн за суседнія граніцы.
1828
Пераклад: Максім Танк
Вязень
Сяджу я ў турме за рашоткай гады.Узросшы на волі арол малады,Друг сумны мой, машучы моцным крылом,Крывавую страву клюе пад акном,Клюе і кідае, глядзіць ён ў вакноІ нібы задумаў са мною адно;Завёць мяне крыкам, паглядам сваімІ хоча прамовіць: «Давай уляцім!Мы - вольныя птушкі; пара брат, пара!Туды, дзе за хмарай бялее гара,Туды, дзе сінеюць марскія края,Туды, дзе гуляем ... сам вецер ды я!..»
1822
Пераклад: Максім Багдановіч
Вязень
Сяджу я за кратамі дні і гады,Спазнаўшы няволю арол малады.Мой сумны таварыш махае крылом,Дзяўбе пад акном акрываўлены корм.Дзяўбе і кідае, за краты глядзіць,Нібы пра адно са мной марыць і сніць.Заве мяне позіркам, крыкам сваімІ хоча сказаць мне: «Давай паляцім!Мы вольныя птушкі; пара, брат, пара!Туды, дзе за хмарай бялее гара,Туды, дзе сінее краіна мая,Дзе вецер гуляе свабодны... ды я!»
1822
Пераклад: Максім Танк
«Для дальніх берагоў айчыны...»
Для дальніх берагоў айчыныТы пакідала край чужы;У векапомную хвілінуЯ доўга плакаў і тужыў.Мае знясіленыя рукіЦябе хацелі затрымаць;Мучэння страшнага разлукіМой стогн прасіў не супыняць.Але ад горкіх цалаванняўТы вусны адняла свае;З краіны сумнага выгнанняТы звала ў іншы край мяне.Казала ты: «У дзень спатканняСярод аліўкавых дуброўСвайго гарачага каханняМы пацалункі злучым зноў».Ды там, на жаль, дзе неба даліГараць у сонцы залатым,Дзе лёг аліваў цень на хвалі,Апошнім сном заснула ты.Твая краса і нараканніСхаваліся ў зямлі сырой -І пацалунак знік спаткання...Ды веру я: ён за табой...
1830
Пераклад: Максім Танк
Дон
Ззяе між палёў шырокіх.Вунь плыве ён!.. Слаўся, Дон!Ад сыноў тваіх далёкіхЯ прывёз табе паклон.Як праслаўленага братаЗнаюць рэкі ціхі Дон;Ад Аракса і ЕўфратаЯ прывёз табе паклон.Адпачыўшы ад пагоні,Чуючы зямлю сваю,П'юць ужо данскія коніАрпачайскую брую.Падрыхтуй жа, Дон празрысты,Для наезнікаў сваіхСок гарачы і бруістыВінаграднікаў тваіх.
1829
Пераклад: Максім Танк
Зімовая раніца
Мароз і сонца; дзень цудоўны!Яшчэ ты дрэмліш, друг чароўны -Красуня, уставай, пара:Даруй пяшчотнаму дакору -Сустрэць паўночную АўроруПрыйдзі, як поўначы зара!Учора, помніш, завірухаІмгліла неба, выла глуха;Пабляклай плямай з вышыніПраз хмары поўня ледзь жаўцела,І ты журботная сядзелаА сёння ... у акно зірні:Пад сінізной нябёсаў сцішнаКілімамі велікапышнаЗіхотна стылы снег ляжыць;Празрысты лес адзін чарнее,Праз іней елка зелянее,І рэчка пад ільдом блішчыць.Бурштынным водсветам наўколаПакой асветлены. ВясёлаТрашчыць запаленая печ.І цепліць думкі жар ляжанкі.А ведаеш: кабылу ў санкіТы мне запрэгчы не пярэч.Па роўні ранішняга снегу,Друг любы, аддамося бегуКаня, што нецярпліва мкне,Праведаем палі пустыя,Лясы, нядаўна скрозь густыя,І бераг той, што любы мне.
1829
Пераклад: Рыгор Барадулін
Няньцы
Сяброўка дзён маіх суровых!Даўно, даўно, наяве, ў сне,Сярод глушы лясоў сасновыхАдна чакаеш ты мяне.Ты пад акном сваёй хаціныГаруеш, быццам на часах,Марудзяць з кожнаю хвілінайПруткі ў паморшчаных руках.Глядзіш ты часта на вароты,На чорны і далёкі шлях.Сум, прадчуванні і клапотыЛяглі цяжарам у грудзях.То мроіцца табе...
1826
Пераклад: Максім
Танк
Песня пра вешчага Алега
Як сёння збіраецца вешчы АлегАдпомсціць варожым хазарам;Іх сёлы і нівы за буйны набегАддаў ён мячам і пажарам;З дружынай сваёй, у царградскай брані,Князь едзе па полі на верным кані.З дрымучага лесу насустрач ямуІдзе чараўнік пасівелы,Паслушны ва ўсім Перуну аднаму,Вяшчун і натхнёны і смелы,Што ў ціхай малітве правёў свае дні.І князь пад'язджае туды на кані.«Скажы мне, вяшчун, улюбёнец багоў,Што збыцца павінна са мною?Ці хутка на радасць маіх варагоўМагільнай засыплюць зямлёю?Не бойся, ўсю праўду ты мне гавары,Ў падзяку любога каня забяры».«Валхвы не баяцца магутных князёў,І ім падарункі не трэба;Ты праўду спазнаеш з іх велічных слоў,Што дружацца з воляю неба.Наступныя дні захаваны ў імгле,Ды бачу твой лёс я на светлым чале.Запомні ж сягоння ты слова маё:Уся твая слава — ў паходах;Навечна імя блаславёна тваё;Твой шчыт на царградскіх варотах;Праз сушу і хвалі яго ты пранёс;Зайздросны ўсім ворагам дзіўны твой лёс.Ні сіняга мора падманлівы валУ хвілю ліхой непагоды,Прашча, і страла, і падступны кінжалНе ўчыняць магутнаму шкоды...Не зведаеш ран ты пад грознай бранёй;Нябачны ахоўнік заўсёды з табой.Твой конь не баіцца паходаў цяжкіх;Паслушны заўжды тваёй волі,То смірна стаіць ён між стрэлаў густых,То хутка імчытся па полі.Не страшны ні холад, ні бой для яго,Ды прымеш ты смерць ад каня ад свайго».Алег усміхнуўся — аднак жа чалоУкрылі пахмурныя цені.Рукой апіраецца ён на сядлоІ злазіць з каня ў задумленні;І сябра свайго развітальнай рукойЁн гладзіць і лашчыць па шыі крутой.«Бывай, мой таварыш, мой верны слуга,Прыйшоў час расстацца з табою:Цяпер адпачні! больш не ступіць нагаУ стрэмя тваё залатое.Гуляй жа, ды помні мяне ты штодня.Сябры-юнакі, забярыце каня!Акрыйце папонай, мяккім дываном;На луг мой найлепшы вадзіце;Купайце, карміце адборным аўсом;Вадою крынічнай паіце».І тут жа с канём юнакі адышлі,А князю другога каня падвялі.Пры келіхаў звоне, балюе АлегЗ дружынай сваёю адданай.Бялеюць іх кучары, быццам бы снегНад слаўнай вяршыняй курганай ...Яны памінаюць часы даўніныІ бітвы, дзе біліся разам яны ...«А дзе мой таварыш? — прамовіў Алег —Скажыце, дзе конь мой імклівы?Ці гэтакі ж лёгкі ягоны ўсё бег?Ці гэтакі ж конь мой гуллівы?»І чуе адказ: на ўзгорку крутымДаўно ўжо сон вечны лунае над ім.Магутны Алег галавою панікІ думае: «Што ж варажбою?Ты з розуму выжыў, стары чараўнік!Не знацца б з тваёй мне хлуснёю!Мне конь бы служыў і да гэтага дня».І хоча ўбачыць ён косці каня.І едзе Алег наймагутны з двара,З ім Ігар і блізкія госці,І бачыць: на ўзгорку крутым, ля Дняпра,Ляжаць пабялелыя косці;Іх мыюць дажджы, засыпае пясок,Хвалюе над імі траву вецярок.Князь ціха на чэрап каня наступіўІ кажа: «Спі, дружа мой мілы!Цябе твой стары гаспадар перажыў, —Хоць блізка і мне да магілы ...Ды толькі не ты ў яе ляжаш са мнойІ прах мой напоіш гарачай крывёй!Дык вось дзе хавалася гібель мая!Жыццю майму косць пагражала!»Між тым з галавы нежывое змяяЗ сіпеннем глухім выпаўзала;Яна абвілася ля князевых ног,І князю ніхто памагчы ўжо не мог.На слёзных памінках Алега шыпяцьІ пеняцца кубкі цяжкія;Князь Ігар і Вольга на ўзгорку сядзяць;Балююць сябры баявыя;Яны памінаюць часы даўніныІ бітвы, дзе біліся разам яны.
1822
Пераклад: Уладзімір Шахавец
Прарок
Духоўна стомлены зусім,з дарогі я ў пустыні збіўся, -і шасцікрылы серафімна раздарожжы мне з'явіўся.Нячутным дотыкам, як сон,павекаў ледзь крануўся ён, -і іх напоўніў шум і звон:пачуў я неба хваляванне,завоблачных анёлаў лёті гадаў пад вадою ход,лазы ў даліне прарастанне.І каля вуснаў ён узнікі вырваў грэшны мой язык,і пустасловы, і каравы,і джала мудрае змяіў вусны ўклаў і загаіўсваёй дзясніцаю крывавай.І грудзі мне рассек мячом,і сэрца трапяткое выняў,і жар, з яшчэ жывым агнём,ён назаўжды ў грудзях пакінуў.Як труп - ў пустыні я ляжаў,ды голас боскі загадаў:«Устань, прарок, як у дазоры,і словам з іскрамі надзей,абходзячы зямлю і моры,запальвай сэрцы у людзей».
1826
Пераклад: Мікола Федзюковіч
Рэха
Ці звер раве ў глушы лясной,Ці песня чутна за гарой,Ці гром грыміць па-над зямлёй - Ў цішы заўждыНа кожны голас водгук свой Народзіш ты.У буру ловіш гул ракі,Як гром калыша саснякі,Як граюць пастухоў ражкі - І шлеш у светАдказ; табе ж ніхто... Такі І ты, паэт.