Вяртанне з апраметнай
Шрифт:
Шаўцоў мяняўся на вачах. Схуднелы, нервовы, з хваравiтымi агеньчыкамi ў вачах, ён мала нагадваў начальнiка, якога прывыклi бачыць людзi, лагоднага i зычлiвага. Ён хадзiў цяжка, няўпэўнена, часцяком адказваў на пытаннi неўпапад. Шаўцоў нагадваў цяжкахворага, але Ядзя ведала сапраўдную прычыну хваробы i няўмольна вяла сваю лiнiю. Яна адмаўляла мужу ўва ўсiм i ведала, што доўга ён не вытрымае, хутка дойдзе да такога стану, калi спакусiцца не толькi на прыгожую Юлю.
Напрыканцы тыдня, у пятнiцу, Шаўцоў прыйшоў з працы пазней звычайнага. Ядзя ведала, што начальства з торга гэтымi днямi часцяком арганiзоўвала выезды на прыроду. Мелiся аблюбаваныя куточкi на беразе ракi цi возера, дзе цеплiлася лазня, гатавалi двайную, а то i трайную юшку, смажылiся шашлыкi, лiлася ракой гарэлка, а заадно абмяркоўвалi справы. Шаўцоў таксама
Ядзя баялася прызнацца нават сабе, што патаемна чакала сустрэчы з Сержам, у душы песцiла надзею, што прыйдзе час i яны зноў будуць разам.
Тыдзень цярплiвага чакання, назiранняў за Шаўцовым, якi цяпер дадому прыходзiў далёка за поўнач, поўнасцю пераканалi, што план удаўся. Ядзя вырашыла неадкладна дзейнiчаць. Яна наважылася паўтарыць тое, што рабiлi разам з Калеснiкам, толькi цяпер яе ролю выконвала Юля. Ядзя нячутна адамкнула Юлiну кватэру, увайшла, прыслухалася. У калiдорчыку над галавой цiкаў нябачны гадзiннiк. Ядзя прачынiла дзверы ў спальню, начная лямпа блакiтным святлом слаба асвятляла пакой. На вялiкiм двухспальным ложку ў абдымку спалi Шаўцоў з Юляй. Ядзя выцягнула з сумачкi фотаапарат, прымацавала ўспышку i рыўком скiнула са спячых коўдру. Пакуль Шаўцоў уцямiў, што да чаго, справа была зроблена, i Ядзя, выходзячы з кватэры, наўмысна грэблiва кiнула:
– Заўтра фоткi лягуць на стол каму трэба…
…А праз два гады Шаўцова судзiлi. Ядзя праходзiла па справе сведкай. Муж усе махлярствы ўзяў на сябе, ды iнакш i быць не магло: ён, дырэктар, кiраваў гандлем, падпiсваў паперы, яму i адказваць. Калi шчыра, то Ядзя апошнiя паўгода чакала, калi Шаўцовым зацiкавяцца следчыя органы. Жыццё для яе ператварылася ў пакуту. Шаўцоў зусiм спiўся, i Ядзя не пярэчыла, слова супраць не сказала, нават садзейнiчала, трымала ў халадзiльнiку некалькi пляшак гарэлкi, каб Шаўцоў мог напiцца, не выходзячы з кватэры. Яна раўнадушна пiхала мужа да той мяжы, пераступiўшы якую, ён падаў на дно. Ёй было выгадна, каб Шаўцоў дэградзiраваў, але перад тым, як зрабiць гэты апошнi крок, ён павiнен узяць на сябе ўсе яе злачынствы. Дзiўна, але Ядзi нават падабалася назiраць за падзеннем Шаўцова, у гэтым яна чэрпала сiлу, веру ў свае жыццёвыя прынцыпы.
«Вось у што ператвараецца iнтэлiгентны чыстаплюй: толькi крышачку нацiснi на яго, i ён сам сябе згубiць…» – часцяком думала Ядзя, калi ў чарговы раз пераступала ў калiдоры цераз п’янага мужа.
У Шаўцова не было нi моцы, нi жадання супрацiўляцца жонцы. Неаднойчы ён наважваўся пайсцi ў пракуратуру, але стрымлiвала любоў да дачкi, смылела душа за далейшы лёс дзяўчынкi. Ён падпiсваў усё, што патрабавала Ядзя, моўчкi прыцiскаў пячатку на злашчасныя лiпавыя накладныя i дзiвiўся: чаму такi вiдавочны крадзеж не бачыць мiлiцыя? Шаўцоў перажыў страх выкрыцця, якi турбаваў спачатку, i калi яго арыштоўвалi, успрыняў усё як непазбежнае, звычайнае, нават адчуў незразумелую палёгку, якая нарэшце выслабанiла ад душэўных пакут. Але быць шчырым, прызнацца ўва ўсiх грахах не мог. Ён не мог расказаць пра д’ябалiцу-жонку, якая залавiла яго з прадаўшчыцай i пад страхам выкрыцця прымусiла красцi. Шаўцоў вельмi любiў дачку i для сябе даўно вырашыў, што, калi арыштуюць, за ўсё будзе адказваць адзiн.
I ўсё ж Ядзi прыйшлося пахвалявацца. Падчас вобыску ў кватэры, калi з секцыi пачалi выкладаць бялiзну, ад адной думкi, што могуць знайсцi схованку, нешта быццам абарвалася ўсярэдзiне, цела iмгненна зрабiлася непаслухмяным, у вачах замiтусiлiся, паплылi ценi мiлiцыянтаў. Але бяда абмiнула. I на гэты раз Ядзя засталася чыстай перад законам, ёй нават спачувалi, што муж гэтулькi накраў i ўсё прагуляў i прапiў. Шаўцоў атрымаў сем гадоў зняволення з канфiскацыяй маёмасцi. Толькi
Нарэшце Ядзя была вольная! Цяпер трэба толькi крышачку пачакаць, пакуль усе забудуцца на суд, i яна пачне жыць як хоча! Праз паўгода Ядзя скасавала шлюб з Шаўцовым, выпiсала яго з кватэры i адразу прыдбала пуцёўку на поўдзень, да мора, каб адпачыць i забыцца на ўсе нягоды. Яна зноў стала Ядзяй Купрэйчык! У дзень ад’езду нечакана, быццам снег на галаву, аб’явiўся Калеснiк. Ядзю ахапiла панiка: восем гадоў мiнула з iх апошняй сустрэчы, i вiзiт былога каханка нiчога добрага не абяцаў.
«Колькi Калеснiк спагонiць з мяне? – адразу падумала Ядзя пра грошы. – Пэўна, нямала… А раптам захоча забраць усё? Ён не зялёны лейтэнанцiк з мiлiцыi, якi падчас вобыску не заўважыў схованку ў секцыi. Гэты знойдзе i вытрасе ўсё да апошняга рублiка…»
Але Ядзя памылялася, Калеснiк нават не заiкнуўся пра грошы i наогул у першую сустрэчу паводзiў сябе падкрэслена суха, нават афiцыйна, быццам нiчога агульнага iх не звязвала. Гэтая сухасць нават ранiла Ядзiна самалюбства, але як толькi яна даведалася пра прычыну нечаканага вiзiту, забылася на ўсё i ледзь не кiнулася да былога каханка з пацалункамi. Ён прапанаваў ёй працаваць на гарадскiм кiрмашы. Ядзя адразу зразумела перавагi новай работы, тым больш на пасадзе намеснiка дырэктара, i не хавала радасцi. Яна нават пачала какетнiчаць з Калеснiкам, некалькi разоў узгадала пра ранейшае сумеснае жыццё, але былы каханак зрабiў выгляд, што не разумее яе даволi шчырых намёкаў. Ён пакiнуў Ядзi вiзiтоўку дырэктара кiрмаша Валасевiча i хуценька, унiкаючы Ядзiных позiркаў, развiтаўся.
Цяпер Ядзi было не да адпачынку. Яна здала бiлет на самалёт у касу i на другi дзень пасля сустрэчы з Калеснiкам была ў Валасевiча. Дырэктар выглядаў гадоў на пяцьдзясят, быў невысокi, шыракатвары, з тоўстым, як дуля, носам i маленькiмi шэрымi вочкамi, што хiтра пазiралi з-пад густых чорных броваў.
– Пiшыце заяву, – пачуўшы, хто раiць Ядзю, сказаў ён, пранiзлiва агледзеў будучага намеснiка з ног да галавы i задаволена кашлянуў у кулак: вiдавочна, яна яму падабалася.
– Адразу заяву? – не паверыла вушам Ядзя.
– Вы прыйшлi працаваць цi задаваць пытаннi? Калi ставiць пытаннi, то трэба ўладкоўвацца ў мiлiцыю, – твар дырэктара расплыўся ва ўсмешцы, ён быў задаволены сваiм жартам. – Мне рэкамендавалi Вас, Ядвiга Станiславаўна, як адукаванага, а галоўнае, надзейнага работнiка. Спадзяюся, мы паладзiм…
4
Алесь Крывiцкi вось ужо тыдзень ацiраецца на мiнскiм кiрмашы, сноўдаецца без усялякай справы, засунуўшы рукi ў кiшэнi. Даўгаваты брыль чорнага скуранога капелюша прыкрывае лоб, вочы. Сярэдняга росту, хударлявы, у пацёртых джынсах i зацыраванай у некалькiх месцах скураной куртцы, ён нiчым не вылучаецца ў шматлюдным гурце. Шэрыя пранiклiвыя вочы пазiраюць з-пад брыля падкрэслена бесклапотна i сумна. Усiм сваiм выглядам ён паказвае абыякавасць да кiрмашнай мiтуснi. Калi назiраць за iм, то можа здацца, што хлопец прыйшоў сюды толькi дзеля цiкаўнасцi, ад няма чаго рабiць. Але гэта не так, Крывiцкi – iнспектар крымiнальнага вышуку, i ён на рабоце. Праўда, каб хто спытаўся, што за работа, якiя абавязкi, Крывiцкi, пэўна, не змог бы адказаць, бо i сам дакладна не ведаў.
Два тыднi таму яго, iнспектара крымiнальнага вышуку Шаркаўшчынскага аддзела мiлiцыi, што на Вiцебшчыне, адкамандзiравалi ў Мiнск, у групу маёра Астроўскага. Гэта было нечаканасцю, асаблiва для начальства. Для ўсiх засталося незразумелай, амаль невырашальнай таямнiцай: чаму менавiта Крывiцкага? Ёсць лепшыя сышчыкi, а ён толькi год, як скончыў акадэмiю мiлiцыi, i яшчэ не мае патрэбнага вопыту. Але ж хто рызыкне даваць парады сталiчнаму начальству? Крывiцкi адразу для ўсiх стаў «адрэзаны акраец». Хтосьцi з зычлiўцаў выказаў здагадку, што ў лейтэнанта ў Мiнску засталася дзяўчына, дачка нейкай мiнiстэрскай «шышкi», i зразумела, што за камандзiроўкай будзе i перавод. Iншых версiй не было, i ўсе пагадзiлiся з хуткiм Алесевым жанiхоўствам. Крывiцкага ж больш здзiвiла не плётка пра нявесту, а тое, што да яго адразу ўсе пачалi звяртацца толькi на «Вы», нават начальнiк мiлiцыi…