Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Зацюканы апостал

Макаёнак Андрэй

Шрифт:

Мама. Не магла! Не хацела! Бо яе дзед быў гангстэрам. I нафтавыя ўчасткі яны купілі за бандыцкія грошы. Яны ўсе гангстэры, бандыты. У іх рукі і сумленне ў крыві. А ты хочаш, каб…

Сын. А грошы не пахнуць, як сказаў адзін…

Дачка. У Нэлі і рукі белыя і сумленне. Яна — не вінаватая. Мы за дзядоў не адказваем.

Мама. Што ж гэта робіцца? Я ўжо нічога не разумею.

Сын. Мама! Ты дарэмна не слухаеш палітычнага каментатара.

Мама. Гэта жорстка. Гэта бесчалавечна. Дзеці…

Сын.

А мы па Бібліі, якую падарыў нам дзядуля. «Будзем прыгнятаць бедняка–праведніка, не будзе літасці ўдаве і не пасаромеемся мнагалетняй сівізны старца».

Мама. Дык гэта ты… твая навука? Гэта ад цябе ўсё?

Сын. Ад Бібліі.

Мама. Ты не зразумеў! Гэта богаадступнікі, паганыя людзі гаварылі. Ерэтыкі!

Сын. Яны сімпатычныя людзі, тыя ерэтыкі, вясёлы народ. Кожны з іх тройчы смяшыў чалавецтва. Першы раз народ смяяўся, калі ерэтык паведамляў пра сваё вялікае адкрыццё і вынаходства. Другі раз народ весяліўся, калі яго за гэта адкрыццё інквізітары публічна смажылі на кастры. I трэці раз весяліцца прагрэсіўнае чалавецтва, святкуючы чатырохсотгадовы юбілей ерэтыка. Аказваецца — ён быў вялікі, а яго падсмажылі. Каб не ерэтык Галілей, Зямля наша да гэтага часу стаяла б на трох кітах. Не было б Магелана — не было б Амерыкі. I Саветы не запусцілі б Гагарына. Не, усё гэта было б, але са спазненнем на пару стагоддзяў.

Мама. Божа мой, божа мой! Што ў яго ў галаве? Пакладзі Біблію. Табе рана яе знаць. Ты яшчэ горкае дзіця. Кашмар! Што за дзеці? Ну і дзеці!

Мама пайшла на кухню.

Сын. «Дети грешников бывают дети отвратительные и общаются с нечестивыми…»

Дачка. Я так не магу. Ведаеш, малыш, гэта ўжо цераз сілу. I праўда — жорстка мы з мамай. Другі раз я так болей не буду. Мне шкада яе… Пакрыўдзілі мы яе…

Сын (прытуліу сястру). Значыць, ты яшчэ… У наш суровы век ты… Занадта ты далікатнае стварэнне. Ну што ж, і такія таксама патрэбны. Будзь такая, якая ты ёсць — мяккая, добрая, як папрок грубым людзям. Ты даруй мне за гэты эксперымент. Я праверыў, як можна выкарыстаць зайздрасць. Далікатная, ласкавая душа становіцца жорсткай… Сумеў.

Дачка. Гэта я сама.

Сын. Я так і рабіў, каб ты думала, нібы ты сама…

У пярэдняй зноў раздаецца званок. Дачка адчыняе дзверы, упускае тату і вяртаецца.

Дачка (паведамляе). Тата.

Уваходзіць Тата. Хмуры.

Сын (патрабавальна). Ну? Што?

Тата. Што — ну? Што — што?

Сын. Гэта я пытаюся: што — што?

Тата. Ты мяне проста абабраў. Мой бюджэт проста не вытрымлівае.

Я не маю за што купіць прыстойных цыгарэт. Вымушаны курыць нейкую дрэнь і прыкідвацца…

Сын. …дэмакратам. А можна зусім кінуць курыць. Калі верыць літаратуры (жэст на стэлажы), нікацін вельмі шкодны. Нібыта рак…

Тата. Ты ведаеш, сын? Ты горш за нікацін, больш шкодны.

Сын. Гэта як зразумець? Ты быццам незадаволены?

Тата. Так. Я незадаволены!

Сын. Тваё шчасце, што ты жывеш не пры цэзару Нероне.

Тата. А то што?

Сын. На, пачытай, што піша Светоній: «Адзін рымлянін, педагог, быў асуджаны на цяжкае пакаранне за тое, што ў яго пастаянна незадаволены выраз твару».

Тата. Трапло! Нахапаўся з кніжак… Не, трэба за цябе ўзяцца. Ну і дзеці! Ох і дзеці!..

Тата выходзіць у свой кабінет.

Сын. Ты чуеш? Зноў дзеці. Ну, не! Сапраўды трэба за іх узяцца. Распусціліся.

Дачка. Ты, брацік, перасольваеш.

Званок. Дачка бяжыць і хутка вяртаецца.

Тэлеграма. Ад дзядулі! Едзе! Мама! Тата!

Сын. Стоп! Дурніца! Чаго спяшаешся! Пакажы. Тут карысная інфармацыя. Мы павінны яе скарыстаць. А ўсё–такі малайчына наш дзядуля. Чулая душа! Адгукнуўся. Ты яшчэ не ведаеш, што ўсе беды на свеце — ад недахопу інфармацыі. Людзі траплялі ў недарэчнае і смешнае становішча — ад недахопу інфармацыі. Вось гэта тэлеграма дасць нам дадатковую інфармацыю — ці магчыма ў прынцыпе ўзаемаразуменне паміж татам і мамай на базе павагі да продкаў.

Дачка. Во смеху будзе!

Сын. Ненадоўга. На час візіту. А там…

Сын падыходзіць да магнітафона, падбірае ленту.

Мы зараз такі заліхвацкі танец ім падбяром, што ахнеш. Помніш, у нас гастраляваў рускі ансамбль? Я запісаў на магнітафон адзін іх танец. Кліч!

Мама. Што за дурасці? Чаму — танцуй!

Сын. Тэлеграма. Ад дзядулі.

Мама. Тым больш. Можа, дзядуля захварэў, можа, бабка памерла. А я буду танцаваць? Што за манеры?

Сын (разгарнуў тэлеграму). Ніхто не захварэў, ніхто не памёр. Танцуй! Усе рады! Усе лікуюць!

Дачка. Мама! Танцуй! Ніхто не памёр! Ніхто не захварэў! Усе рады! Усе лікуюць!

Сын (запускае праігрывацель і падпявае). А дзядуля, дзядуля! Каго любіш? Бабулю…

Мама неахвотна пачынае танцаваць.

Дачка (прытанцоўваючы). Тата! А ты?

Поделиться:
Популярные книги

Хозяйка дома на холме

Скор Элен
1. Хозяйка своей судьбы
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка дома на холме

Удобная жена

Волкова Виктория Борисовна
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Удобная жена

Первый пользователь. Книга 3

Сластин Артем
3. Первый пользователь
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Первый пользователь. Книга 3

Усадьба леди Анны

Ром Полина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Усадьба леди Анны

Возвышение Меркурия. Книга 5

Кронос Александр
5. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 5

Любовь Носорога

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
9.11
рейтинг книги
Любовь Носорога

Идеальный мир для Лекаря 18

Сапфир Олег
18. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 18

СД. Том 17

Клеванский Кирилл Сергеевич
17. Сердце дракона
Фантастика:
боевая фантастика
6.70
рейтинг книги
СД. Том 17

Сердце Дракона. Двадцатый том. Часть 2

Клеванский Кирилл Сергеевич
Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сердце Дракона. Двадцатый том. Часть 2

Жена по ошибке

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.71
рейтинг книги
Жена по ошибке

На границе империй. Том 7. Часть 3

INDIGO
9. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.40
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 3

(Не)нужная жена дракона

Углицкая Алина
5. Хроники Драконьей империи
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.89
рейтинг книги
(Не)нужная жена дракона

Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор

Марей Соня
1. Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор
Фантастика:
фэнтези
5.50
рейтинг книги
Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор

Наследник Четырех

Вяч Павел
5. Игра топа
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
6.75
рейтинг книги
Наследник Четырех