Чтение онлайн

на главную

Жанры

Заходнікі

Далідовіч Генрых

Шрифт:

«Энкавэдэ… — зразумеў ён. — Але чаму кліча якраз яно? Можа, з-за Янкавага ліста?»

— Усаживайтесь, — суха сказаў лейтэнант і паказаў на крэсла насупраць, а сам упёрся на яго калючымі, здаецца, жаўтаватымі, як у некаторых катоў, вачыма. — Ваша прозвішча, імя і імя па бацьку.

Ён адказаў, як і пасля пра тое, дзе і калі нарадзіўся, дзе быў-жыў, што рабіў да сённяшняга дня, колькі меў і мае зямлі, а лейтэнант акуратна ўсё запісваў.

«Напісаў неасцярожна хлопец пра тое, як цягалі, трэслі яго ў войску

за тое, што быў у Германіі, дык вось паклікалі…» — падумаў сам сабе Грыгарцэвіч, чакаю-чы, калі гэты сыч пачне пытацца пра Янку.

— Вас выклікалі не ў ваенкамат, а ў органы бяспекі, — падняў галаву, сапраўды, як і чакаў, сказаў лейтэнант. — Але гэта павінна быць толькі паміж намі… Зразумела?

— Ведама, — завучана адказаў. Ужо не раз гаварыў так: і калі вяртаўся з германскага палону, быў на допытах у армейскіх асабістаў, і пазалетась у Янкавінах, калі да іх на хутар прыязджаў лейтэнант бяспекі і распытваў пра знаёмых паліцэйскіх, старастаў і самаахоўцаў. Кожны раз бралі з яго слова, што будзе трымаць язык за зубамі.

— Папрашу адказаць на мае пытанні, — па-ранейшаму суха прадоўжыў лейтэнант. — Скажыце: якія ў вас падставы, грамадзянін Грыгарцэвіч, агітаваць супраць Савецкай улады?

Ягоная душа раптоўна зледзянела. Што значыць: па-першае, гэтае «ў вас», а па-другое, «агітаваць»? Хіба ім мала таго, што ён ужо не раз гаварыў пгчыра і праўдзіва?

— Паўтараю: якія ў вас падставы, грамадзянін Грыгарцэвіч, агітаваць супраць Савецкай улады?

— У каго гэта «ў вас»? I што значыць «агітаваць»?

— Вы што — не разумееце рускай мовы?

— Разумею, — прамовіў дрыготкім голасам, адчуваючы, як лоб, спіну пакрывае халодны пот. — Але не разумею, пра што вы пытаецеся.

— Патлумачу. Чаму вы публічна ідэалізуеце стары лад, жыццё пры буржуазнай Польшчы?

— Гэта што — значыць, я хвалю-перахвальваю тое?

— Так.

— Дзе? Калі? Як? — запытаў, настройваючыся на доўгую і зацятую вайну нерваў. Гэтыя людзі, да каго цяпер трапіў, своеасаблівыя, чэпкія, лёгка з рук не выпускаюць.

— Тут пытанні задаю я, — яшчэ болей пазмрачнеў лейтэнант. — А вам трэба адказваць.

Адчуўшы, што трапіў у кімсьці закінутую сетку, Грыгарцэвіч падумаў, што не варта лішне трапятацца, як часам кідаюцца з аднаго на другое маладыя і гарачыя, трэба ўзяць сябе ў рукі і быць разважлівым, спакойным.

— Дык хваліце? Шкадуеце, што цяпер іншыя, не тыя, парадкі?

— Не.

— А што ж вы робіце?

— Жыву. Як і ўсе людзі.

— I не ўздыхаеце па буржуазным мінулым?

— Не такое яно лёгкае ды салодкае было, каб па ім шкадаваць.

— Ну-ну! — нядобра скрывіўся лейтэнант. Нібы ўсміхнуўся. Зларадна. Варожа. — Кіньце! Вам не ўдасца абвесці нас вакол пальца! Скажаце: асабіста вы не лічыце, што за панамі вы жылі і не тужылі вельмі, ніхто вас надта не чапаў, а вось там, у СССР,

маўляў, абманулі люд, адабралі ў сялян зямлю, лепшых гаспадароў саслалі, пабілі, як пабілі ўвогуле самых разумных, сумленных? Не гаварылі, што некаторыя вашы цікаўныя хлопцы пайшлі ў БССР, каб на свае вочы ўбачыць савецкую рэчаіснасць, але не вярнуліся назад і іх цяпер нідзе не знайсці?

«Дык пра гэта ж гаварылі мы з Кураглядавым, калі той забіраў Адама… — успомніў ён. Жахнуўся. — Божа мілы, чаму ты тады засляпіў ад крыўды мой розум? Чаму ты не адняў тады мой язык?»

— Бачыце: нам усё вядома?!

— Вам гэта нагаварыў наш старшыня сельсавета… — прамовіў ён.

— Дык гэта — праўда ці не?

— Не.

— Як — не? — нібы на кручку, трымаў яго лейтэнант. — Вы маеце іншую, добрую, думку пра СССР?

— Каб нешта пэўнае гаварыць, трэба нешта пэўнае ведаць. Я ж не жыў там, дык добра ўсяго не ведаю.

— А ў прынцыпе?

Францішак Грыгарцэвіч запнуўся, спытаў:

— Выбачайце, пра што вы пытаеце?

— У прынцыпе вы «за» альбо «супраць» ідэй марксізму-ленінізму, Кастрычніцкай рэвалюцыі, сацыялізму?

— Я не такі адукаваны, каб пра такое гаварыць, — пасміхнуўся ён.

— Пытанне стаўлю ў іншым ракурсе: чаму, як вы кажаце, многага і вялікага не ведаючы, тым не менш заўзята дыскрэдытуеце СССР, сацыялізм? Вы робіце гэта на падставе нянавісці, атрыманай спачатку ў буржуазнай Польшчы, а пасля ў фашысцкай Германіі? Ці з падбухторвання тых, хто ў лесе?

Грыгарцэвіч змаўчаў. Раптоўна закружылася галава, вочы засланіў нібы туман. Здаецца, паплыла пад нагамі зямля. Ён душой адчуў: не столькі трапіў ў сетку, як на яго шыю ўжо бязлітасныя рукі накінулі пятлю. Пайшла гутарка пра палітыку, і пра палітыку вялікую. А дзе вя-лікая палітыка, там для простага чалавека — не толькі неразбярыха, але часам і згуба. Бо палітыкай займаюцца не толькі адукаваныя, разумныя, але і хітрыя ды жорсткія людзі.

— Падказваю, — канечне, адчуўшы яго душэўную разгубленасць, наступаў лейтэнант, — добраахвотнае прызнанне змякчае віну. Так што, грамадзянін Грыгарцэвіч, вам лепш не маскіравацца, не ўпірацца ды выкручвацца, а сумленна прызнацца ва ўсіх сваіх грахах.

— У якіх?

— Слухай! — лейтэнант імгненна наліўся чырванню, бухнуў па стале кулаком. — Хопіць прыкідвацца святой авечкай альбо прастачком! Я наскрозь цябе, кулака, бачу! Усё тваё звярынае нутро!

— Звер ёсць звер. I не кожны звер — драпежнік альбо людаед.

— Хопіць! — ужо зароў гаспадар пакоя. — Хопіць, такую тваю, папоўскіх пропаведзей! Мне трэба іншае. Мне трэба, каб ты, хутаранская, кулацкая поскудзь, шчыра і сумленна расказаў пра сваю скрытую варожую дзейнасць, пра агітацыю супраць Савецкай улады, супраць самага перадавога і гуманнага ў свеце гаспадарання — супраць калгасаў…

Поделиться:
Популярные книги

Дворянская кровь

Седой Василий
1. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Дворянская кровь

Газлайтер. Том 16

Володин Григорий Григорьевич
16. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 16

Барон диктует правила

Ренгач Евгений
4. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон диктует правила

Стрелок

Астахов Евгений Евгеньевич
5. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Стрелок

Шатун. Лесной гамбит

Трофимов Ерофей
2. Шатун
Фантастика:
боевая фантастика
7.43
рейтинг книги
Шатун. Лесной гамбит

Проклятый Лекарь V

Скабер Артемий
5. Каратель
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Проклятый Лекарь V

На границе империй. Том 3

INDIGO
3. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
5.63
рейтинг книги
На границе империй. Том 3

Новый Рал

Северный Лис
1. Рал!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.70
рейтинг книги
Новый Рал

Его наследник

Безрукова Елена
1. Наследники Сильных
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.87
рейтинг книги
Его наследник

Венецианский купец

Распопов Дмитрий Викторович
1. Венецианский купец
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
альтернативная история
7.31
рейтинг книги
Венецианский купец

Мастер темных Арканов

Карелин Сергей Витальевич
1. Мастер темных арканов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер темных Арканов

Всплеск в тишине

Распопов Дмитрий Викторович
5. Венецианский купец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.33
рейтинг книги
Всплеск в тишине

Начальник милиции

Дамиров Рафаэль
1. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции

Возвышение Меркурия. Книга 2

Кронос Александр
2. Меркурий
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 2