Заходнікі
Шрифт:
— Здраствуй, дзед.
— Прывет.
Паўзіраўся: можа, ёсць хто са знаёмых. Не, здаецца, усе чужыя.
— Займай, баця, вольнае, ганаровае для навічка месца, — прагучэў той жа малады голас. — Калі яшчэ прыбудзе папаўненне, то ўжо яно будзе мець гонар легчы на доле.
Ясна: тут свой лад, свае начальнікі і падначаленыя. Грыгарцэвічу хацелася, каб калматы чалавек у пакамечаным плашчы і брудных чаравіках, які ляжаў на ніжнім палку, падцягнуў ногі, дазволіў прысесці, памог асвойтацца ў незнаёмым, загадкавым для яго месцы, але той, ходь і адчуваў ягонае жаданне, нават не па-варушыўся.
З
— Грыша, — тыцнуў яму невялікую брудную руку, схапіў ягоную. Паспрабаваў сціснуць, але не змог як след абхапіць яго шырокую, як лапатка, далонь, тоўстыя пальцы. — А цябе, баця, як зваць-велічаць?
Грыгарцэвіч, прадчуваючы нядобрыя помыслы гэтага маларосліка, лёгка вырваў сваю руку.
— Ты што, баця? — здзівіўся той. Абурана, задзірыста. — Грэбуеш намі, аднакамернікамі?
«Жулік, — падумаў Грыгарцэвіч. — Той, што рэжа кішэні ці крадзе на станцыях валізкі».
Бачыў ужо такіх. У вайну і пасля яе, вяртаючыся з Германіі дадому. Іх, жулля, было нямала і ў ліхалецце.
— Баця!
— Адчапіся, хлопец, — адмахнуўся. — Ты мяне не ведаеш, а я цябе не знаю.
— Ясна. Лапух. Першы раз арыштаваны, — ухмыльнуўся той, паказаў нязграбяыя, сямтам чарнаватыя зубы. — За што ўзялі?
— За нішто.
— Як і нас. Усе трапілі сюды выпадкова. «Прыліп жа. Як смоўж».
— Ладна, баця, разбяромся, — не адставаў ад яго маларослік. — А цяпер, калі ласка, ідзі пакланіцца старшаму, Прафесару. Пачастуй яго махорачкай альбо сальцам.
«Хоць бы хто абсек гэтага шчанюка! Лезе сляпіцаю, здзекуецца з маёй старасці!»
— Вунь там ён, — той паказаў на малабачнага адсюль чалавека, які ляжаў на спіне на ніжняй кутняй лаўцы — пад той, дзе толькі што быў гзты прыліпала.
Падштурхнуў у спіну — ідзі-ідзі. Ён упёрся. Каб у іншым месцы, дык сказаў бы пару моцных слоў альбо адпіхнуў бы нахабніка, але тут стрымаўся. Нечака-на маларослік спрытна махнуў перад яго носам доўгім заточаным на шыла цвіком — Грыгарцэвіч зразумеў: гэты нягоднік проста так не адчэпіцца. Асце-рагаючыся бяды, пакрочыў, чакаючы ўсякага падману і здзеку. Чым ішоў далей, тым болей сваёй дзябёлай постаццю засланяў святло. Тут жа не зразумеў, што здарылася: нечакана спатыкнуўся і ўпаў. Ага, гэта маларослік ззаду смалянуў яму пад калені. Хацеў падхапіцца, але не мог. Ці то ад страху, ці ад крыўды не слухаліся ногі. Хоць ты плач ад здзеку і свайго бяссілля.
— Што ж гэта ты, сволач, так паводзішся са старым чалавекам? — падаў голас мужчына з ніжняй лаўкі.
Паколькі ён цяпер быў блізка, Грыгарцэвіч падняў на яго вочы: паджылы, хоць цяпер трошкі аброслы, але тонкія вусны, даўгаваты роўны нос, высокі лоб, акуляры на тонкіх, пазалочаных дужках, паліто, белы шалік на шыі — усё паказвае, што гэты чалавек не толькі не апу-шчаны, але і не просты, вучаны. У гэты час «сволач» выхапіў з кішэні яго кажушка загорнутыя ў сурвэтку хлеб і сала, падаў старшаму.
— Я, пахан, выпадкова… — «апраўдаўся» ліхадзей.
— Устань,
Гэты Тхор і маларослік паслухалі, падхапілі яго пад пахі і, крэкчучы, пасадзілі на ніжнюю лаўку насупраць старшага.
— Я пакараю непачцівых, — прамовіў той, папраўляючы белы шалік і насоўваючы на лоб капялюш. — Можаце даверыцца мне. Я паважаю вясковых людзей. За шчырасць і сумленнасць.
— Дзякуй, дзякуй кажы, — штурхнуў яго локцем маларосілк.
— Цыц! Прэч! — сыкнуў на яго старшы. I да яго: — Па вашых некалькіх словах я зразумеў: вы — чалавек мясцовы. Адкуль будзеце канкрэтна?
— З Янкавін.
— Дзе гэта?
— Перад Налібакамі.
— А! Ведаю. Наносіў туды во з гэтымі малойцамі неафіцыйны візіт. Даволі плённы, трэба сказаць.
Тыя абодва захіхікалі.
— Гаспадар?
— Гаспадар.
— У вёсцы жывяце ці на хутары?
— На хутары.
— Зямлі-ворыва шмат маеце?
— Не.
— Ну, колькі?
— Каля пяці дзесяцін.
— Не Траякураў, канечне, але і не галяк. Ну, а за што зняволілі?
— Не ведаю, — паціснуў плячыма Грыгарцэвіч.
— Невінаватыя?
— Не.
— Выбачайце, калі лічыце, што чаплюся, — гутарлівы чалавек прыўзняўся і абапёрся на локаць ды далонь. — Як вас зваць?
— Францішак.
— А па бацьку?
— Бацька Адамам быў.
— Я, паважаны Франц Адамавіч, прайшоў ужо вялікую жыццёвую школу, розныя, у тым ліку і лагерныя, універсітэты, дык маю ўжо не малы вопыт у галіне юрыспрудэнцыі. Магу быць пракурорам, суддзёй альбо адвакатам… Дык вось, паколькі чамусьці вы мне адразу спадабаліся, дам першую бясплатную юрыдычную параду: ніколі не гаварыце следчаму, што вы невінаватыя і вас арыштавалі выпадкова, несправядліва. Вас адразу ж абвінавацяць у новай правіннасці. За тое, што вы злосна паклёпнічаеце на савецкія органы, што стаяць на варце законнасці і невінаватых не чапаюць. Адпаведна, вы штосьці ўсё ж утварылі: да слова, магазін абабралі ці да суседа ў хлеў залезлі? Па злосці каго адлупілі? Альбо наша любімае начальства на тры літары паслалі?
— Не.
— Дык за што ўзялі вас, паважаны Франц Адамавіч?
— Кажуць, за агітацыю…
— За якую? Можа, за антысавецкую?
— Ага.
— Ого, бацька! — загуў (не то пашкадаваў, не то пасміхнуўся, чорт яго, такога языкачоса, разбярэ) акулярык. — Гэта — ужо вельмі сур'ёзнае злачынства, гэта — чацвяртак.
— Які чацвяртак?
— Самы звычайны. Гэта значыць, што вы, паважаны Франц Адамавіч, за сваю варожую дзейнасць можаце атрымаць дваццаць пяць гадоў лагераў.
— Як? — ледзь выдыхнуў ён. — На дваццаць пяць гадоў могуць пасадзіць? За ш т о?
— Дазвольце яшчэ задаць вам некалькі пытанняў, шаноўны Франц Адамавіч. Вы супраць чаго агітавалі? Супраць СССР? Супраць сацыялізму і калгасаў? Не дай бог, можа, супраць асабіста Сталіна? Ці лаялі толькі, на вашу думку, бесталковую мясцовую ўладу, яе, як вы лічыце, неразумныя ўчынкі?
— Не агітаваў я і не лаяў нікога, — уздыхнуў ён. — Нагаварыў на мяне абы-што ліхі чалавек.
— Сусед?
— Не. Старшыня сельсавета.
— Згарача штосьці яму асабіста ляпнулі?
— Адзін раз.