Чтение онлайн

на главную

Жанры

Заходнікі

Далідовіч Генрых

Шрифт:

— Быў «на канвееры», дабіваліся «добраахвотнага прызнання»… — «вучона» прамовіў Прафесар, сеўшы на лаўцы і пазіраючы на ледзь жывога небараку. — Цікава: «раскалоўся» ці не?

— Піць, — прашаптаў-папрасіў дзядзька. Прафесар матлянуў галавой — нізкарослік шпарка зачэрпнуў з вядра вады і падаў скрыўлены алюмініевы кубак. Сцяпан падняў дзядзькаву галаву і прыклаў да яго пасінелых вуснаў край кубка — стары здолеў толькі ледзь-ледзь разамкнуць губы і разоў колькі глытнуць зу-сім крыху, а астатняя вада пацякла па аброслым

падбародку і па шыі.

— М-да, — цмокнуў Прафесар. — Звалілі старога.

Той заціх, нават замёр. Сцяпан, спалохаўшыся, прыклаў вуха да яго грудзіны — не, сэрца білася, проста знясілены дзядзька раптоўна заснуў.

Спаў ён нямала. Цэлыя суткі. Калі абудзіўся, дык адразу паклікаў яго, пляменніка.

— Сцяпанка, — загаварыў слабым голасам. — Выбачай мне, сынок…

— За што, дзядзька? — запытаў ён, рады, што дзядзька ажывіўся.

— Вінаваты я… I перад тваім бацькам, і перад табою. Калі Уладзя паміраў, я сказаў, што дагледжу цябе, на добры пуць настаўлю, заўсёды памагу, аж… Прадаў я цябе, Сцяпанка…

— Пра што вы гаворыце, дзядзька?

— Здаўся я… — звычайна малагаваркі, спакойны і цярплівы, стары захлімзаў. Як дзіця альбо хуткая да слёз кабета. — Суткамі не давалі спаць: адзін дапытвае, трасе, пойдзе — тады другі прыходзіць, па-свойму лезе ў душу, ганьбіць… Цэлымі днямі я стаяў на нагах альбо сядзеў на крэсле нерухома. Калі падаў, аблівалі вадой. А потым ушчамлялі пальцы ў дзверы… I я не вытрываў болю, здаўся. Падпісаў усё, што падсунулі. I на сябе, і на цябе. Выбачай, Сцяпанка, за грэх мой вялікі.

Сцяпан адчуў: душа яго ападае, халаднее — што ні кажы, а калі прызнаеш за сабой грахі, то прызнаеш, што і грэшны. Цяпер ужо могуць судзіць і засудзіць надоўга.

— Я ж вас перасцерагаў, Франц Адамавіч, — умяшаўся ў гамонку Прафесар. — Адразу не трэба было адмаўляцца, падпісваць усё, што давалі. З вамі, палітычнымі, асобая гаворка.

— Адыдзі… — з нянавісцю прашаптаў стары. — Ты тут павучаў, малоў усякае, а там на нас нагаворваў… Паганец ты! Зладзюган! Прадажнік!

— Ды не Робін Гуд альбо Дон-Кіхот…

— Сволач!

— Вы, лапух, сталі ахвярай у гэтай сітуацыі… — раптоўна змяніўся Прафесар, і яго ранейшы ласкавы голас напоўніўся бязлітаснасцю, а прыемны твар падсвяціўся нялюдскай чарнатою. — Вы трапілі ў сілавое поле ін-шых, невядомых яшчэ вам, законаў таго страшнага мацерыка, пра які я гаварыў вам раней… Там ёсць адзін жалезны прынцып: усім нам паміраць, але ты памры сёння, а я памру заўтра…

— Ты тапіў нас, каб зменшыць сабе кару… Сцяпан сціснуў кулакі. Якая спачатку была павага да розуму і ведаў Прафесара, такая ўспыхнула цяпер прыкрасць, злосць.

— Толькі спакойна! — той павысіў голас. — Распусціш рукі цяпер — мы ўночы задушым цябе соннага. Альбо перадам па сваім ланцужку ў зону — задушаць там. Ведайце, лапухі: нам шмат за вас не дадуць, бо мы апраўдаемся сваёй класавай

нянавісцю да ворагаў працоўнага народа…

20

Праз суткі Прафесара і яго хеўру забралі з камеры — здаецца, на суд; старога Грыгарцэвіча не чапалі, ён пакрысе ачуньваў, але ўсё больш і больш ненавідзеў сябе, а вось Сцяпана паклікалі на допыт. На гэты раз да са-мога начальніка раённай службы бяспекі, Мірзоева.

— Садзіся, — паказаў той, чарнамазы, непарушны, на крэсла перад сваім сталом, патушыўшы-затаптаўшы ў попельніцы з тоўстага зялёнага шкла недакурак. — Мне сказалі: ты — сур'ёзны мужык. Дык давай гаварыць па-сур'ёзнаму. Згодзен?

— Згодзен альбо не згодзен — тут не я рашаю… — адказаў ён.

— Правільна, абсалютна правільна, — спакойна прамовіў той. Надзіва быў нейкі непранікальны, нібы ў яго замест твару была адмысловая маска, а да ўсяго маленькія чорныя вочкі пазіралі не на яго, а паўз у прастору. — Скажу табе ясна: у нас хапае матэрыялаў, каб цябе судзілі за антысавецкую прапаганду і далі не меней дваццаці гадоў. Але ты можаш атрымаць пяць-шэсць і да гэтага значна лягчэйшы рэжым ды праз гады дватры вярнуцца па амністыі дадому, да жонкі-красуні, як кажуць. Хочаш?

— Калі была тут мая жонка?

— I пазаўчора, і ўчора.

— Чаму ж вы не пусцілі яе да мяне?

— Будзеш разумны — дадзім сустрэчу.

— А што вы хочаце?

— Мы можам адкінуць падазрэнне ў тваёй варожасці да Савецкай улады, пакрыем яе тваёй істотнай дапамогай партызанам… — сказаў Мірзоеў. — Але за гзта ты павінен пайсці нам насустрач.

«Падслухоўваць, што гавораць у вёсцы, і пераказваць ім?»

Ды не. Мірзоеў аглушыў іншым:

— Вазьмі на сябе абрабаваны ў Прудах магазін, ідзі па побытавым артыкуле…

Сцяпан спачатку ад нечаканасці добра не зразумеў, што ад яго хочуць. Пасля, здагадаўшыся, аж, мусіць, вырачыў вочы: «узяць» на сябе, што ён злодзей? Асароміцца? Зганьбіць сям'ю, усю радню? Вёску?

— Дваццаць гадоў строгага рэжыму страшней, чым два-тры звычайнага. Вызваляць ад знясільваючых агульных работ, будзеш ляпаць малаточкам у якой-небудзь майстэрні.

— У нас злодзей, бандыт — самая вялікая пляміна для чалавека…

— Мне напляваць, што і як лічаць у вас, — непарушна адрэзаў той.

— Што б вы ні рабілі са мной, — цвёрда прамовіў Сцяпан, — але я ніколі не падпішу, што я злодзей.

— А кажуць, ты — сур'ёзны, разумны, — нарэшце ўсміхнуўся Мірзоеў, але нейкай ненатуральнай, безжыццёвай усмешкай. — Няпраўда. Ты — дурань!

— Няхай сабе і дурань, але не злодзей.

— Глядзі сам, — Мірзоеў развёў рукі. — Табе хацеў памагчы сам таварыш Уладароў, помнячы, што ты ў вайну памагаў партызанам. Я хацеў пайсці Уладарову насустрач, але ты сам не захацеў палёгкі. ІІойдзеш са сваім дзядзькам па АСА…

Поделиться:
Популярные книги

Дворянская кровь

Седой Василий
1. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Дворянская кровь

Газлайтер. Том 16

Володин Григорий Григорьевич
16. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 16

Барон диктует правила

Ренгач Евгений
4. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон диктует правила

Стрелок

Астахов Евгений Евгеньевич
5. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Стрелок

Шатун. Лесной гамбит

Трофимов Ерофей
2. Шатун
Фантастика:
боевая фантастика
7.43
рейтинг книги
Шатун. Лесной гамбит

Проклятый Лекарь V

Скабер Артемий
5. Каратель
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Проклятый Лекарь V

На границе империй. Том 3

INDIGO
3. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
5.63
рейтинг книги
На границе империй. Том 3

Новый Рал

Северный Лис
1. Рал!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.70
рейтинг книги
Новый Рал

Его наследник

Безрукова Елена
1. Наследники Сильных
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.87
рейтинг книги
Его наследник

Венецианский купец

Распопов Дмитрий Викторович
1. Венецианский купец
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
альтернативная история
7.31
рейтинг книги
Венецианский купец

Мастер темных Арканов

Карелин Сергей Витальевич
1. Мастер темных арканов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер темных Арканов

Всплеск в тишине

Распопов Дмитрий Викторович
5. Венецианский купец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.33
рейтинг книги
Всплеск в тишине

Начальник милиции

Дамиров Рафаэль
1. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции

Возвышение Меркурия. Книга 2

Кронос Александр
2. Меркурий
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 2