Чтение онлайн

на главную

Жанры

Заходнікі

Далідовіч Генрых

Шрифт:

Падняў галаву: ці не відаць паблізу каго, каб паслаць яго па Ніну Іванаўну. Ага, каля сельсавецкага ганка жанчына. З дзіцем на руках. Марыся, кавалёва жонка.

Узбудзілася, часцей заштуршкавала сэрца: прыйшла вясковая красуня. Сама. Вунь ласкава, а то і лісліва зазірае амаль блакітнымі вочкамі, ловіць ягоны позірк і нібы смыляе вуснамі — не то ад сардэчнага болю, не то ад плачу, што вось-вось можа вырвацца на волю. Ён жа, Кураглядаў, учэпіста акінуў позіркам яе бліскучыя чорныя боцікі, якія яна, як і кожная тут жанчына, абувае толькі ў вялікія святы ці калі ідзе да касцёла, а пас-ля

абмацаў вачыма не шырокія, але, як адчуваецца, вабныя, прыткія клубы пад шэрай спадніцай, напнуты ад грудзей паўсачак, высокую шыю і далікатны, мілы тварык і ў той жа час непрыхільна зірнуў на насупленае дзіця, вельмі ж падобнае на бацьку, на гордага і дзёрзкага Сцяпана.

Зразумеў: гордая жонка гордага мужа прыйшла да яго, самага ўладнага тут чалавека. Канечне, з адмысловай просьбай. Ён знарочыста надзьмуўся, буркнуў сваё «Здравствуй» і закрочыў да вуліцы.

Як і чакаў, пачуў услед:

— Таварыш Кураглядаў! Я да вас…

— Пачакайце, — кінуў амаль не азіраючыся. — У мяне ёсць свая важная справа.

Выйшаў на вуліцу. Нідзе нікога. Тады сам пайшоў у школу. Уласна, школы яшчэ не было, яшчэ і цяпер першы ды трэці клас вучыліся ў адной хаце, а другі ды чацвёрты — у іншай. Школа, для якой цяпер сохнуць дошкі на падлогу і столь, робяцца вокны, павінна быць ужо з гзтай восені. Як яго важкі ўклад у новае жыццё, што павінен павярнуць розумы і душы янкавінцаў у зу-сім іншы, савецкі, бок.

Паклікаў настаўніцу на двор і пагутарыў-пагавэндзіў з ёй не менш як паўгадзіны. Паволі вярнуўшыся, убачыў: Марыся цярпліва чакае яго каля сельсавета.

Цяпер, зблізку, угледзеў: зблажэла за апошні час — кругі пад вачыма, распухлыя ад слёз вусны. Алё ўсё роўна прыгожая.

— Да мяне? Па дзелу?

— Ага. Ну…

— Хадзем у кабінет.

— Можа, вы тут паслухаеце? — папрасіла Марыся, не хочучы заходзіць з ім у будыніну.

— Я — старшыня сельсавета, а не базарная баба, каб разводзіць абы-дзе гавэнды, — прамовіў сурова, адчуваючы, што сёння ўжо не ён, а яна будзе ліслівіць перад ім. — Я па справах, як грамадскіх, так і асабістых, прымаю наведвальнікаў толькі на сваім рабочым, гэта значыць, дзяржаўвым месцы.

Сказаў і пайшоў у будыніну. Пачуў: тупае ўслед. Перамагае сваю гордасць ды недаступнасць. Зайшоўшы ў свой пакой, пакінуў дзверы незачыненымі, зняў з галавы фуражку. Нечакана штосьці гарэзнае — можа, і ад радаснага адчування поспеху над красуняй — пад'ю-шчыла, і ён нечакана нават для сябе дзёрзка накінуў фуражку гіпсаваму бюсту на галаву. Той адразу з цы-вільнага чалавека стаў падобны на вайскоўца і, каб акуляры, дык, здаецца, рыхтык быў бы Троцкі, калі той ка-мандаваў Чырвонай Арміяй. Зайшоўшы, Марыся ўбачыла яго гэты жарт, але, здаецца, зусім не пазважала, заклапочаная сваімі турботамі.

Ён зноў нечакана адчуў яшчэ адно пачуццё — холаду і страху.

«Фу ты! Як хлапчук фактычна зрабіў правіннасць. Можна шкрэбнуць на мяне данос за знявагу правадыра. Дык пацягнулі б туды, дзе во яе Сцяпан. Але яна пісаць не будзе: папершае, не падумае нават, што гэта правіннасць, па-другое, ёй не да таго, а па-трэцяе, у іх, многіх янкавінцаў, няма бацыл альбо вірусу данос-ніцтва…»

На ўсякі выпадак, нібы між іншым, усё ж забраў фуражку, паклаў яе

перад сабой на стале. Марыся за гэты час прысела на адным з крэслаў. З самага краю, каля дзвярэй. Пасадзіла дзіця на калені.

— Слухаю вас, — прамовіў, зноў акінуў яе, як кажуць, «раздеваюіцнм» позіркам.

— Памажэця… — міргаючы вейкамі, захліпала красуня. — Выбаўце майго Сцяпана і дзядзьку Францішка з бяды.

— Ты ведаеш, дзе яны?

— Ведаю.

— А знаеш, якая там сіла? Як яна нікога не дапускае ў сваю парафію?

Марыся не адказала, заплюшчыла вочы і зморшчылася ў ціхім плачы. Значыць, дагэтуль нямала ўжо выліла слёз, палямантавала ды пагаласіла. Адвяла руку, зірну-ла з мальбою:

— Вы ж ведаеце вялікае начальства — пагаварэця… I Сцяпан, і дзядзька нічога ж кепскага не ўчынілі.

— А за што ж іх арыштавалі?

— Не ведаю.

— За дабрачыннасць не арыштоўваюць, а ўзнагароджваюць, — сказаў, надаючы важнасць сваёй персоне. — Твайго любімага і паважанага табой дзядзьку ўзялі пад варту за антысавецкую агітацыю! За падрыў нашага курсу, за падрыў бяспекі краіны! Яны мараць частку яе, гэтую Заходнюю Беларусь, аддаць капіталістычнаму Захаду!

— Нічога ж благога яны не рабілі… — вяла сваё маладая засмучаная жанчына.

— Не ўтойвай — як маглі шкодзілі.

— Не! Паверце, не!

— А замышлялі яшчэ страшнейшае. Вось іх своечасова і пазбавілі волі.

— Не… — наўзрыд заплакала Марыся.

— Ды што ты можаш іншае сказаць! Канечне, будзеш не гаварыць на іх кампрамат, маляваць святымі анёламі.

— Прашу вас: памажэця! — падняла на яго свае прыгожыя вочы.

«Ох бы цяпер пацалаваць, а то і ўзяць яе! Жанчына са слязамі — адмысловая жанчына!»

— Павер, — прамовіў як мага па-прыяцельску, для чаго нават прыклаў руку да грудзіны. — Яны, як сама ведаеш, не ў міліцыі, дзе начальнікам мой сябра, яны — у энкавэдэ. А туды, кажу, надта не ткнешся. Начальнік гэтых органаў — новы тут чалавек, на ўсіх глядзіць па-дазрона. Нават на нас, партызанаў, савецкіх і партый-ных служачых.

— Калі трэба, заплацім…

— Чым? — усміхнуўся.

— Калі грашыма — дык грашыма, а калі якой работай — дык работай.

— Згодзен: работай… — пагарэзаваў. — Давай сустрэнемся ўвечар, пагаворым. Ці ў мяне, ці я сам да цябе падыду.

Апусціла галаву. З болем у душы.

— Згодна? — пачаў наступаць і, не чуючы адказу, пазмоўніцку зашаптаў: — Не бойся, не стрымлівай сябе рэлігійнымі альбо маральнымі забабонамі. Згодзішся пабыць маёй — сам паеду ў раён, пайду да начальніка органаў і буду прасіць за іх, хоць магу атрымаць за гэта па носе. Не згодзішся — пальцам не пакратаю, будзеш у маладым веку замужняй удавою…

— Як вы можаце такое гаварыць?! — цяжка ўздыхнула. — Такое гора ў мяне!

— Дык давай пазбаўляцца ад яго!

— Толькі не гэтак…

— Не бойся, ніхто не ўведае. I я… Ну, аберагу цябе, не будзеш цяжарнай.

— Я, каб вы ведалі, цяпер цяжарная, — прызналася.

— Тым лепш, — захапіўся ён. — I для цябе, і для мяне. Дык самому прыйсці да цябе?

— Не.

— Падумай, — сказаў мякка, пачаў далей заварожваць: — Я не заўсёды такі строгі, я ўмею быць і ласкавы. А з табой дык зусім буду як ягня.

Поделиться:
Популярные книги

Ваше Сиятельство

Моури Эрли
1. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство

Неудержимый. Книга XIV

Боярский Андрей
14. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIV

Идеальный мир для Лекаря

Сапфир Олег
1. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря

Подаренная чёрному дракону

Лунёва Мария
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.07
рейтинг книги
Подаренная чёрному дракону

Я Гордый часть 2

Машуков Тимур
2. Стальные яйца
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я Гордый часть 2

Бальмануг. Невеста

Лашина Полина
5. Мир Десяти
Фантастика:
юмористическое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. Невеста

Пограничная река. (Тетралогия)

Каменистый Артем
Пограничная река
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
9.13
рейтинг книги
Пограничная река. (Тетралогия)

Сонный лекарь 6

Голд Джон
6. Сонный лекарь
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Сонный лекарь 6

Тринадцатый

NikL
1. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.80
рейтинг книги
Тринадцатый

Ночь со зверем

Владимирова Анна
3. Оборотни-медведи
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.25
рейтинг книги
Ночь со зверем

Страж. Тетралогия

Пехов Алексей Юрьевич
Страж
Фантастика:
фэнтези
9.11
рейтинг книги
Страж. Тетралогия

Кодекс Охотника. Книга XIV

Винокуров Юрий
14. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIV

Не грози Дубровскому! Том VIII

Панарин Антон
8. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том VIII

Барон устанавливает правила

Ренгач Евгений
6. Закон сильного
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Барон устанавливает правила