Заходнікі
Шрифт:
Мішка маўчаў, не радаваўся: хоць і не ведаў, з якім «пасагам» трэба будзе браць замуж Валю, але адчуў іншае і адчуў добра — мусіць злучаць лёс ужо не з цнатліваю дзяўчынай, а з чужой каханкаю, мусіць хутка цярпець нямала новых людскіх кпін і насмешак. Канечне, у гэтыя хвіліны шкадаваў, што ў свой час па-цягнуўся да новага начальства, да вось гэтага Кураглядава. Думаў, што абскача аднавяскоўцаў, выйграе, ажно…
Кураглядаў жа, цешачыся, што на гэты раз удала выскачыць сухі з вады, жартам, а гэта значыць міласці-ва, лічы, сардэчна, смалянуў раз-другі далонямі Мішку па рэбрах.
— Вышэй галаву, Міхаіл Пятровіч! Ну! Аднак
— Хадзем унясем у гумно мяхі, — бачачы гэта, пасур'ёзнеў-падзелавеў Кураглядаў.
Мішка, як апушчаны, як намоклы ў вадзе пеўнік, паплёўся ўслед, адрачона памагаў увалачы бульбу, пасля моўчкі ад'ехаўся па новы збор.
Позна ўвечар вярнуліся з абозам Клопікаў і Навумен-каў: першы — п'яны ў дыміну, другі — цвярозы, угодлівы. Калі згрузілі мяшкі, Клопікаў пачаў клясціся ў лю-бові, напрошвацца зайсці да яго, але ён абодвух пагнаў дадому. Пазней хутка адпусціў і Мішку. Чакаў Валю. Хацеў застацца з ёю сам-насам.
Тая прыбыла з гарой мяшкоў на калёсах зусім позна. Кураглядаў паленаваўся перацягваць столькі мяшкоў адзін, загнаў каня ў гумно з калясьмі, выпраг яго, навязаў пры шуле і падкінуў яму сена.
— Пачакай, — затрымаў сваю сакратарку, калі тая памкнулася сысці. — Ёсць важная гутарка. Хадзем да мяне.
— Позна ўжо, — пачала ўхіляцца тая. Апошнія часы пахуднелая, надта на твары, сумная, нібы не ўмеючы ўжо ўсміхнуцца. Па-жаночаму спакутаваная. — Гаспадары чакаюць.
— Нідзе яны не дзенуцца, — абхапіў, прыціснуў да сцяны і пачаў шукаць яе вусны сваімі.
— Не трэба, Апанас Лукіч, — яна не адштурхнула, канечне, з-за страху перад ім, але наструнілася і адвярнула галаву.
— Усё ты адно: «Не трэба!», «Не трэба!» Трэба! — Усёдазволена павярнуў яе галаву і пацалаваў у самкнутыя і халодныя вусны. Па звычцы спрабаваў расшпіліць яе паўсачак, пасля пачаў ціскаць, мяць яе цела. — Хадзем, па чарцы возьмем.
— Не.
— Чаму — «не?»
— Ведаеце ж: няможна мне…
— Калі крыху, дык можна.
— Не. Не буду, — як і кожны раз у апошнія часы, яна была ўпартая і непадатная, даводзіла яго і да злосці, і да шалу. — Ды не трэба нам болей мець блізкае…
— Што выйшла — тое выйшла, — сказаў разгарачана. — Не адчайвайся. Ёсць добрае выйсце. Хадзем, пагаворым пра ўсё.
Шукаючы хоць якое збавенне ад нечаканай бяды, паслухмяна, як аглушаная авечка за ваўком, пайшла з ім. У цёмнай хаце была пакорлівая, дазволіла распрануць сябе і завесці на ложак, цярпліва аддалася яму.
Пасля, калі схлынула палымяная хваля, вярнуўся цвярозы розум і разлік, ён хацеў, каб Валянціна паднялася, апранулася і пайшла з хаты, але ява не звіхалася пакідаць яго, нерухома ляжала побач і чакала яго выратавальных слоў. Адвойчы яму трапіўся ў рукі нейкі любоўны трактат, дык там вычытаў: жанчыну трэба да блізкасці і пасля яе шмат лашчыць, гаварыць ёй харошыя словы, «каб яна купалася ў іх, як у ванне», але, як і заўсёды, не хацелася ў хвіліны, калі дабіўся свайго, красамоўнічаць, гаварыць тое, чаго не было на душы. I яшчэ адно. Неяк у партызанах яму трапіла ў рукі кніжка без вокладак, пачаў чытаць яе ад суму; мно-гае з прачытанага забыў, а вось адну думку запомніў. Пра тое, што мужчына можа вылепіць з жанчыны, якая пойдзе за ім, усё, што захоча: высакародную жонку і маці, распусніцу, няшчасную кабету і яшчэ шмат што. Успамінаючы гэта, ён часамі крыху дакараў сябе, што вось ён па-свойму ломіць жыццё Валянціне,
— Харошая ты, — усё ж пераадолеў сябе, пагладзіў яе па валасах, шыі і, здаецца, па цвярдзейшых цяпер, чым раней, грудзях. — Я хацеў бы, каб ты была мая жонка.
— Гаварылі: возьмеце… — прамовіла. З крыўдай.
Папікае: некалі, калі падлабуньваўся, кляўся, што не кахае сваю жонку, узяў яе замуж выпадкова, між ёй і ім не было і не будзе ніякай е;,насці, ён хоча сысціся толькі з ёю, Валянцінай. Каб быў сарамлівы цяль-пук, дык не падступіўся б, аддала б сваю маладосць і гарачыню камусьці іншаму, але, дзякуй богу, не з баязлівых, узяў крэпасць няспыннымі дзёрзкімі атакамі.
— Чаму не — узяў бы, — сказаў. — Я ж думаў: мая забылася ўжо пра мяне, не будзе шукаць. Аж чорт прыгнаў земляка, убачыў мяне тут — шукае.
— Не ведаю, што рабіць… — Валя ўсхліпнула. — Будзе ж дзіця.
— Наша. Савецкае.
— Вам жарты, а мне…
— Казаў жа, ёсць выйсце.
— Якое тут іншае можа быць выйсце?
— Ёсць.
— З'ехаць мне куды? Гадаваць дзіця без бацькі?
— Не. Сёння да мяне зайшоў наш Мішка. На калені кінуўся, рукі заламаў: «Апанас Лукіч, што хочаце, усё рабіце са мною: люблю Валю, толькі яе хачу ўзяць замуж!» Чуеш?
Тая, здаецца, разгубілася і расчаравалася ад такога «паратунку». Па-першае, не высока цаніла такога нарачонага, хоць той раней заляцаўся, а па-друтое, баялася ісці за кагосьці цяжарнай.
— Ён — добры хлопец, — пачаў заварожваць яе. — А неўзабаве, калі дойдзе да калгасаў, я папхну яго ўгору, першым чалавекам тут будзе.
— Першым чалавекам ён ніколі не будзе, — уздыхнула. — Не той склад, каб быў лад…
— Не задаволеная?
— Я не думала, каб за яго выходзіць.
— Але ж ён які ўжо час, далібог, прыстае: «Хачу ўзяць замуж Валю!», «Хачу ўзяць замуж Валю!» — маніў, як кажуць, не міргнуўшы вокам. — Я, канечне, не хацеў і не хачу нікому цябе аддаваць. Думаў: уляжацца ўсё — буду толькі з табою жыць-пажываць ды дабро нажываць. Аж бачу: трэба болей клапаціцца пра цябе, не дай бог пакінуць у бядзе. Дык сёння праз боль, праз душэўныя слёзы згадзіўся, каб ён браў цябе…
Паколькі яна — ці то прыслухоўваючыся, ці то жаночым сэрцам разумеючы, што ён крывадушна хлусіць, — маўчала, думала-перажывала, рашыў яе абна-дзеіць.
— Мала таго, што ўзнясу яго, змушу вёску здымаць шапку перад ім, дык увесь час на маіх вачах будзеш. У крыўду не дам. Памагаць буду… — Схапіў, прыціснуў да сябе. Зноў — толькі цяпер без похаці — пачаў ціскаць, мяць, лічачы, што яго сіла — праява ягонай мужчынскай увагі ды любові.
Яна, зацяўшыся, цярпела. Нават не скардзілася, што ёй баліць. Асудзіла сябе на пакорлівасць.
— Ну адгані ад сябе ўсякія нядобрыя думкі, люба! — прыціснуў да сябе. — Калі захочаш, дык мы і далей будзем сустракацца. Хочаш? Мяне, такога байца?
…Потым выпілі па чарцы, закусілі; калі Валянціна, нібы пажвавелая і быццам яшчэ болей задуменная, пай-шла, Кураглядаў набулькаў і кульнуў адным махам шклянку гарэлкі, радуючыся, што ўдала выбавіўся ад новага наганяю і заадно заглушаючы невялікую згрызо-ту. Калі забрахаў Дзік, падаўся на двор.
Як і чакаў, каля гумна напаткаў Супраневічаў — бацьку і сына Мішку. Моўчкі адамкнуў гумно, упусціў іх усярэдзіну і, зачыніўшыся, запаліў запалку, пасля — ліхтар.