Чтение онлайн

на главную

Жанры

Закрываўленае сонца
Шрифт:

Напярэдаднi выбараў Лявон Шпунт пры помачы Аксенi, ейнага Арсеня, малодшага Пятуха й пад наглядама самога "упылнамочанага сельсавету", а цяпер кандыдата Косьцiка Сабакевiча, "выбарчы ўчастак" падрыхтаваць узяўся. Як доўга жылi-былi Лiтоўцы, нiчога падобнага людзi ня бачылi. Цi-ж жарцiкi, сама, казаў той, гiсторыя ў вёску прывандравала. Мужыцкi разьняволены народ сваiх "лучшiх сыновей" у "народны сход" выбiраць будзе. Гэткiм тонам, ужо добра падвыпiўшы, гаманiў рыжавусаму Захаруку Косьцiк Сабакевiч. Аж рос на вачох адзiн з тых "сынавей", калi на пярэдняй сьцяне Пятуховай хаты зьявiўся ўжо зусiм

добра ведамы ледзянавокi твар, а пад iм вялiкiмi лiтарамi лёзунг: "Спасiбо товарiшчу Сталiну за Осцобожденiе". Гэтта-ж зьнiзу, меншыя за той верхнi, прылiплi да сьцяны партрэты Лявона й Косьцiка.

– Да, гэта гiстарычэская ўрэмя... сам народ сваiх будзiць iзьбiраць... Гiстрычэская ўрэ...

Косьцiк перастаў даводзiць Захаруку пра важнасьць падзеi й сачыў як Лявон жардзiну намагаўся паставiць.

– Даёш, паможам!

У выкапаную раней малодшым Пятухом яму ля весьнiц паставiлi вертыкальна спорную бярозавую жардзiну, увышкi так мэтраў зь пятнаццаць. На версе яе чырвоны сьцяг з залатым серпам i молатам распасьцёрся на на лёгкiм ветры.

– От, да й здраствуiць!

Лявон горда зiрнуў на сьцяг, пасьля на сьцяну, дзе ягоны партрэт унiзе прылiп да "атца народаў".

– Цяпер свой свабодны народ i свая ўласьць!

Шпунт рабiў такi выгляд, быццам адно яго намаганьнямi "свая ўласьць" у вёску прыйшла. Нiхто, вядома-ж, ня зьбiраўся яму пярэчыць. Як-нiяк, важнасьць Лявона й Косьцiка вырасла ў сялянскiх вачох.

Ноччу сьцебануў спорны дождж i надта-ж доўга гiстарычная ранiца не асьмельвалася заглянуць поўным сьвятлом у вокны лiтоўскiх хат. Зяблы ветрык разганяў па начоўках дымы з рана закурыўшых комiнаў. Выпялiлася ўрэшце з-за балота млявае сонца. Падгнiлай атавай i прэлым лiсьцем з аселiц цягнула.

Першым на "выбарчы ўчастак" зьявiўся Лявон Шпунт. Кагадзе загадала яму "камунiсьцiчаская парцiя" каб ён, як кандыдат, не перашкаджаў працэсу галасаваньня, адно за парадкам сачыў. Кiнуўшы вокам на гэты агульны парадак на зябкiм Пятуховым дварэ, зморшчыўся Лявон. Цяўкнуў ля будкi сабака й скрыпнулi ў хаце дзьверы. Уладзiмер, малодшы Сымонаў брат, ступiў на вялiзны камень ля дзьвярэй.

– Здароў, Лявон!
– прывiтаўся голасна.

– Здароў, Уладзiмер!
– даказаў кандыдат.

– Алi-ж i здорава вас, начальнiкаў, сягоньнiка ночы дождж адпсяюрыў. Ну паглядзi во, ха-ха-ха!
– разрагатаўся Пятух. Быў гэта крэпкi, вясёлы з твару, рухавы мужчына.
– Сталiну дык добра-ткi нюню скрывiў, а вы, жабоцькi. дык саўсiм па сьцяне распаўзьлiся. Ха-ха-ха!

Лявон ня ведаў, што сказаць. Брала злосьць за гэны гулкi сьмех на Ўладзiмера, а найбольш дык хiба-ж на самога Бога. Чаму ён з дажджом не пачакаў?

Зьверху на сьцяне ледзь лiпеў скрыўлены пасiнелы Джугашвiлi, а зьнiзу пад лёзунгам - як той Уладзiмер казаў - распаўзьлiся жабоцькi. Партрэты кандыдатаў сталiся непазнавальнымi. Лявон падыйшоў да сьцяны, згроб рэшткi "кандыдатаў" i выкiнуў за плот.

– Цьфу, такую тваю маць! Якраз як i тады, каля школы нейкi брыда, Дзiркач мусiць напэцкаў. А цяперака дык сам бацька нябесны, такую яго... Нiяк нi вязець!

– Сталiна таксама ськiнiш?
– пытаўся Ўладзiмер.

– Мусiць не, - вагаўся Лявон.
– Папраўдзе сказаўшы, дык чорт яго знаiць... бiзь яго-ж нiма як...

– Га-га-га!
– паехаў рогатам Уладзiмер, - маладзец зь цябе камунiст, з гэткiмi Сталiн далёка заедзiць. Чорт яго знаiць, кажыць, бiзь яго нiма як... га-га-га!

Лявон то чырванеў, то бялеў. Азiрнуўся навокал ды ўсьцешыўся, што адно Пятуховы вушы сказанае чулi. Трэба сабе на лбе запiсаць, што язык на прывязi трымаць. Вось каб дзе так пры людзёх сказаў...

– Пасiнелы партрэт "бацькi народаў" Лявон пакiнуў на сьцяне. Каму трэба той, той разьбярэцца ў чым справа.

Прыехалi дзьве грузавыя машыны зь Лiпавiчаў. Вылезла шэсьць "байцоў" i сам Маршалкаў. Ён прывiтаўся кароткiм "здрасьця".
– Всё готово?
– спытаў.

– Да, таварыш камiсар.

– Давай аднаго цi двух чалавек, - сказаў Маршалкаў Лявону, - няхай паедуць па тых, што самi прыйсьцi ня могуць.

Прыйшла Пiлiпава Аксеня з сынам. Лявон папрасаiў яе ў "балацiравачную камiсiю". Жанчына не магла разгадаць новага слова, што на Лявонавых вуснах нарадзiлася. Цi была гэтта што ад балота? I пры чым тут балота? Такой кемлiвай i ганарлiвай, ёй-жа пытацца сорамна было.

– А што-ж я, Лёнька, у тэй блацiровачнай камiсii рабiць буду?

– Га? Ды што-ж... сядзець i балоты лiчыць будзiш, во... Дасi, значыцца, чалавеку, каторы прыдзiць, балот, каб ён яго ў скрынку ўкiнуў. А каторы ня кiнiць, дык значыцца пойдзiць за той стол завешаны дываном, ён тады нi галасуiць за сваiх лепшых сыноў камунiстаў i бiспарцiйных, дык такога мы на вока возьмiм. От...

"Балоты" цяпер сталiся яшчэ большай загадкай, але спанатрыла Аксеня, што не ад Лявона ёй нейкага клёку дабiцца. Пабачыўшы Маршалкава, павесялела жанчына. Не атрымалi-ж яшчэ ад "бацькi народаў" адказу наконт падаркаў. Аксенiны сяброўкi ей галаву ўжо прадзяўблi. I карцiла-ж шаўцовай жонцы хутчэй стацца тэй жанчынай, "прымеру каторай пасьледуюць жэншчыны ўсей рэспублiкi".

Аксеня наблiзiлася да камiсара, усьмiхнулася. Спадзявалася, што бальшавiк ледзь не ў абдымкi яе возьме. Колькi разоў бачыў яе навечарох, навет у "красным угалку", што для мясцовай агiтацыi й пашырэньня "палiтграматы" зрабiлi. Гэтта сталася дзiва дзiўнае. Маршалкаў зiрнуў нейкiмi мутнымi (цi не ад учарашняй п'янкi) вачмi й навет ня прывiтаўся. Засеў у горле камяк i ледзь сама чула свой няроўны голас.

– Таварыш камiсар, атвет з Масквы прышоў, цi не?

– Ах, Аксiня Iванаўна, - затросься палiтрук, - ды нажаль яшчэ не, але днямi напэўна ўжо будзе.

Тон i манера выразна паказалi, як няпрыемным было для Маршалкава Аксенiна пытаньне. Яна адыйшла набок, сачыла як жаўнеры выцягнулi патэфон, прымасьцiлi яго на стале ля сьцяны. "Казiныя ножкi" засмуродзiлi сьвежае раньняе паветра. Жаўнер з васпаватым тварам з набажэнствам адчынiў скрыню тое бальшавiцкае цуда, мэханiзму якога нiяк не маглi зразумець малаадукаваныя дзядзькi. Зьмянiў спачатку голку, пасьля доўга ручкай круцiў. На шпянёк пасярэдзiне нацэлiў дзiрку ў кружэлцы, пасунуў кружэлку ўнiз i карэлым рудым ад табакi пальцам крануў круг. Апусьцiў на кружэлку кацiную галоўку з голкай. Спачатку надта трашчэла й шумела, а пасьля сiпаты голас аб'явiў "гэч тавагыша Iёсiпа Вiсагыёнавiча Сталiна".

Поделиться:
Популярные книги

Береги честь смолоду

Вяч Павел
1. Порог Хирург
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Береги честь смолоду

Убивать чтобы жить 2

Бор Жорж
2. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 2

Тринадцатый

NikL
1. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.80
рейтинг книги
Тринадцатый

Белые погоны

Лисина Александра
3. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Белые погоны

Разведчик. Заброшенный в 43-й

Корчевский Юрий Григорьевич
Героическая фантастика
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.93
рейтинг книги
Разведчик. Заброшенный в 43-й

Последняя Арена 10

Греков Сергей
10. Последняя Арена
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 10

Идеальный мир для Социопата 5

Сапфир Олег
5. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.50
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 5

Энфис 2

Кронос Александр
2. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 2

Ты не мой Boy 2

Рам Янка
6. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты не мой Boy 2

Под маской моего мужа

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
5.67
рейтинг книги
Под маской моего мужа

Лорд Системы 7

Токсик Саша
7. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 7

Жандарм 4

Семин Никита
4. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Жандарм 4

Релокант. Вестник

Ascold Flow
2. Релокант в другой мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Релокант. Вестник

Неудержимый. Книга VIII

Боярский Андрей
8. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга VIII