Закрываўленае сонца
Шрифт:
Янук чуў як нешта сказаў ягоны язык.
– Алi-ж ты i дзiця, стыдлiвы якi!
– Дуня, ты так прытулiлася... можа й стыдлiвы...
– Мяне стыдаiсься?
Зноў расплылiся звукi баянаў. Гралi вальса.
– Iзвольте, барышня.
Перад Дуняўй стаяў афiцэр i, не чаклаючы адказу, закiнуў за плячо дзяўчыне руку.
– Янучок, я посьля...
Дунiны словы Бахмач прыгадаў пазьней, калi апынуўся на лаве ля сьцяны. Заля гойдалася пад мэлёдыю нейкага прыгожага, раней нячутага вальсу. Адно куды пазьней даведаўся Бахмач што гэта быў за танец i што людзi
– Ну й што, забраў баец тваю дзеўку?
Шырокай усьмешкай дыхаў рабацiнны твар i пад носам ня вiсела неадлучная "бiрубалка".
– Забраў, цi не... а табе што?
Янук пашкадаваў, што гаркнуў. Крыўдна было, што ў такi нязручны момант гэты сапляк пад бокам.
– Алi-ж ты, халерачка, зласьлiвы якi! Што гэта, Дуня цябе ўкусiла? насядаў Стась.
– Нiхай во цябе, такога зуха, каторая ўкусiць!
– Ну ўжо нi крычы так! Калi яна нi твая, дык чаго да цябе так тулiцца?
Гэта быў апошнi чалавек, катораму Янук даверыў-бы свае тайны сэрца. Скажы яму што, дык гэта тое самае, што ў чацьвер на глыбоцкiм ранку разгарлапань.
– Ну а твая дзе?
– адсек Янук.
– Нiма ў мяне.
– Як нiма дык знайдзi сабе. Паглядзi вунь колька напаўзло. Цягнi Брунiську найменшую, аж пiшчаць вунь усе тры.
Янук перасалiў. Мо пiшчэлi iншым разам, але ня сяньня. Усе дзеўкi ў вялiкiм спросе былi, а найстарэйшая Мальвiна, што даўно спадзяваньнi на замужжа страцiла, прамянiлася ад радасьцi, што моцна гарнула яе да сябе жаўнерская рука. Плёткi нарадзiлiся раней, а з прыходам "вызвольнiкаў"яшчэ больш iх нарасло. Некаторыя жанчыны яе "салдацкай крутухай" называлi. Хто ведаў, коплькi было ў тым праўды.
Вальс скончыўся. Зручна высьлiзнуўшы ад свайго партнёра, Дуня побач Янука на лаўцы села. На лбе ейным выступiлi кропелькi поту, зьзялi з задавальненьня вочы й шпарка гойдалiся пад мяккай, блакiтнай тканiнай грудзi.
– Засаплася, мусiць?
– спытаў Янук, крадком пазiраючы ў ейныя вочы.
– А нiхай iх, Янучок, як накруцяць!
– адказала хутка, насаткай выцiраючы з твару пот.
– Ды яшчо якая зь мяне там танцорка... Пойдзiм з табой танцаваць. Добра?
Янук баяўся зiрнуць дзяўчыне ў вочы, каб у ягоных трусьлiвасьць ня вычытала. А воддаль, - ён быў пэўны таго, - пазiраў на iх з дурной усьмешкай на твары Стась.
– Ну, Янук, пойдзiш?
– Ты-ж знаiш, што танцаваць я нiколi нi танцаваў.
– Бiда вялiкая!
– усьмiхнулася дзяўчына.
– Навучышся. Я табе памагу. Ну?
Януку душна зрабiлася.
– Кажу-ж табе, што танцаваць я анi ў зуб!
– апраўдваўся Бахмач.
– Нi бядуй, некалi-ж пачынаць трэба. Як ня будзiць першага разу дык ня будзiць i пачатку.
– Алi-ж як гэта асьмелiцца?
– От я табе пакажу, памагу.
Дуня прыхiнулася яшчэ блiжэй i проста ў вочы ягоныя зiрнуць намагалася. Нiзка выразаны трохкутнiкам верх сукенкi цяпер адхiлiўся i на хлапца ў цэлай поўнi пазiралi тугiя, голыя закончаныя румянымi пупушкамi грудзi. Разьлiлася па целе млявасьць.
– Ну як гуляiш, Дунiчка? Глядзiш, каб дзяцюк твой самапасам ня бегаў? Ха-ха-ха!
Дунiна сяброўка, Юшкевiчава Клава, паехала дробненькiм сьмехам. Высокi здаравяка ў вайсковым мундзiры гарнуў яе да сябе. Яго правая рука бессаромна цiснула сьпераду вялiкiя дзяўчынiны грудзi. Клава перарасла Дуню, хаця дзяўчаты аднагодкамi былi. Не падабаўся Януку Клавiн войстры язык, што часам i матам не ганьбаваў. Прыгожая з выгляду, гнуткая ў рухах, цяпер вольнай была. Дзяцюка ейнага "моцарствовую" баранiць пагналi.
– Пiрастань, кажу!
– сыкнула дзяўчына на бальшавiка й плёснула па дакучлiвай руцэ.
– Ну да ты чаво эта, - не адставаў жаўнер, - я люблю тебя.
Маскаль дыхаў гарам гарэлкi.
– Трэба ты мне, палюбоўнiк гэткi, ха-ха-ха!
– зарагатала дзяўчына. Напiўся, чорт, ды прылiп...
Дуня прыглядалася пары, зьбянтэжана зiрнула на Янука.
– Мой дзяцюк во саўсiм нясьмелы, а ты свайго адагнаць ня можаш, усьмiхнулася Макатунiшка.
Гулкi баян пачаў iмклiвую польку. Мiгам Дуня станула перад Януком i цягнула яго за руку.
– Ну хадзi пакуль мяне каторы пацягнiць!
– спанукала.
Януковы ногi зусiм ацяжэлi. Колькi разоў нязручна ступiў, намагаўся трымаць такт. Дуня затрымала яго.
– Глядзi во на мае ногi. Добра? Цяперака пачынай: раз, два, тры, раз, два, тры. Iдзi левай наперад, дастаў да яе правую, а тады левую. Ну гэтак. Вiдзiш, як лёгка? Ну я цябе буду вясьцi. Пачынаем: ра-аз, два, тры. Ды ты нi сьпяшы толька. О так... вiдзiш?
Янук вачмi сачыў дзяўчынiны й свае ногi. Дуня цягнула яго за сабой i намагалася згарманiзаваць нязграбныя Януковы крокi са сваiмi.
– Ну як? От вiдзiш, ужо добра патрапляiш. Болi ў каленях гнiся, ня тое, што як на калках якiх... о так...
Здавалася, што ўжо быў у гэтай першай лекцыi нейкi прагрэс. I калi-б, Янук канцэнтраваўся на танцы, мо ўсё добра абыйшлося-б. Трэба-ж было яму назад азiрнуцца, можа ўпэўнiцца цi цэнтрам увагi ён ня стаў. I запраўды, некаторыя зь цiкавасьцю пазiралi на юных танцораў. Янук зьбянтэжыўся, неяк раптоўна адубелi ногi, душна зрабiлася. Якраз калi Дуня намагалася крутнуць яго, як мядзьведзь ступiў ей на правую нагу. Дзяўчына ахнула з болю, моцна скрывiўся вясёлы да гэтага часу тварык.
– Цюхцяй, ты!
– сыкнула на Янука.
– Мядзьведзь, каб цябе!
Яна злосна адпiхнула хлопца й пакульгала да лавы. Янука як варам аблiло. Пазiраў на зьзяючы прыгожы чаравiчак i здавалася ў млосны момант сораму й зьбянтэжаньня, што каб мог, дык зьдзеў-бы ягой пацалаваў-бы пакрыўджаную ножку. Але найбольш апяклiя яго рашчараваныя, балючыя васiлькi.
Янук ня кiнуўся памагчы дзяўчыне сесьцi, прасiць прабачэньня. Адно ў тым зьбянтэжаньнi ўбачыў, што калi будзе мiж танцораў стаяць дык з ног зьбiць могуць. Здалося яму, што цяпер ўсе абвiнавальна глядзяць на яго, як на якога злачынцу, каторы дзяўчыну скалечыў. Ад сораму закружылася галава й Янук пасьпяшыў да выхаду. Азiрнуўся пераз плячо й спасьцярог як ля Дунi мiльганула квяцiстая сукенка Клавы. Калi мецiў у шырака адчыненыя дзьверы, здалося, што за плячмi, разам з баянам, тросься ад гулкага рогату доктараў Стась.