Закрываўленае сонца
Шрифт:
Самiм давялося пра кастрычнiцкую цi акцябрскую чуць? Гэта-ж кажуць, што сёмага лiстапада сьвяткаваць яе тут будуць. Мусiць таму з дошак тыя вунь чатыры з малаткамi й пiламiнейкую трыбуну цi што будуюць. Але-ж. Калi самiм ня собiла нiколi нiякай кастрычнiцкай сьвяткаваць, дык заглянiце. Кумпанii, кажуць, усялякае будзе. Насамперш, кажуць, зьявiцца вялiкае бальшавiцкае начальства, дый сваiх разявякаў, пэўне-ж, падганяць ня будзе патрэбы. Як на яе нi глядзi, гэта самая кастрычнiцкая то, мусiць, нейкi новы цымус, ад каторага, як камiсары заўсёды i ўсюды
Нядоўга давялося Дунi Янука намаўляць.
– Пойдзем, Янучок, - пачала лагодна дзяўчына.
– Ты-ж ведаеш, усiм наказваюць, каб iшлi. Гэта-ж вялiкае сьвята iхнае, дый наша. А разам з тым i нашу школу цяперака паглядзiш. Яна-ж каб ты вiдзiў як зьмянiлася...
– Эт, чаго мне тамака, - пачаў адмаўляцца хлапец.
– Дый увiдзiш хлопцаў сваiх... усе твае дружбанты ў школу ходзяць.
Гэтта Макатунiшка на чульлiвую струну наступiла. Карцiла Януку даўно ў школу зазiрнуць, прайсьцiся дарагiмi для памяцi клясамi й калiдорамi, паглядзець хто зь ягоных аднакласьнiкаў на школьную лаўку вярнуўся.
– Ну добра, - згадзiўся Янук.
Ранiца таго кастрычнiцкага сьвята бальшавiцкага, што на сёмага лiстапада выпала, нiчога пацешнага не варажыла. Вецер гнаў хуткiя золкiя хмары й адно каля дзясятай крыху пасьвятлела.
– Дык што-ж ты, гэта нi гатовы яшчо?
– навалiлася Дуня на Янука са скрыпам дзьвярэй.
– Дык як-жа iсьцi, калi, мусiць, дождж будзiць?
– апраўдваўся хлапец.
– Якi табе дождж! Усе вуньдзiка йдуць. Хадзi, бо спозьнiмся. Нам-жа ў школу на час зьявiцца сказалi. Скарэй!
– цягнула Макатунiшка.
– Табе то так... ты вучанiца. А мне тамака з боку-прыпёку, - ня ўступаў Бахмач.
– Ну от што пачаў! Ты-ж у нас свой мiж сваiх. З радасьцю прымем, ня толька што. Скарэй!
– А ты, Мiкола, куды?
– спытаў Янук брата.
– Пайду i я, - адказаў брат.
– I ня лень табе?
– Ну а чаго? Часу-ж ёсьць, нi сiнакос-жа гэта.
– Ты з намi?
– спытаў Янук.
– Ды дзе там маiм нагам з вамi справiцца. Бяжыце ўжо, а я неяк памалу павалакуся.
Янук з Дуняй адразу ўзялi борзды крок i выперадзiлi шмат каго па дарозе. Яшчэ здалёку спасьцераглi сабраную перад школай вучнёўскую моладзь. У групах i паасобна над галовамi тарчэлi ўсе аднаго памеру, недзе аднэй рукой змайстраваныя ледзянавокiя дыктатары. Мясцамi вецер тузаў разгорнутыя палотны, што крычэлi:
ДА ЗДРАВСТВУЕТ ПОБЕДОНОСНАЯ ОКТЯБРЬСКАЯ СОЦИАЛИСТИЧЕСКАЯ РЕВОЛЮЦИЯ!
ДА ЗДРАВСТВУЕТ ТОВАРИЩ СТАЛИН ОТЕЦ И УЧИТЕЛЬ НАРОДОВ ВСЕГО МИРА!
ДА ЗДРАВСТВУЕТ...
Янук ужо спраўляўся з чытаньнем, хоць i ў расейскую школу яшчэ не хадзiў. I прыгадалася яму, што ўжо недзе раней падобнае бачыў: i транспарэнты, i лёзунгi, i вялiкую грамаду людзей. Дзе гэта было? Мусiць у тых фiльмах, што бальшавiкi вечарам у Лiпавiчах паказвалi. Адно там людзi iншыя былi: яны ў баях змагалiся, iх падганяў той самы лысун, каторы на грошах намалеваны. Так яно й было.
...ТОРЖЕСТВЕННОЕ ШЕСТВИЕ...
чытаў далей Янук.
– Чаго разявiўся?
– таўханула пад бок Дуня.
– Ды вунь панапiсвалi. Ты вiдзiла такое?
– Вiдзiла. Хадзi, я табе вучыцялёў пакажу.
Макатунiшка ўчапiлася й цягнула Янука за руку.
– Вунь там на ганку стаяць, - паказвала.
Янук яшчэ ня ўсьпеў разгледзець тых на ганку, як зачапiўся за нейкую нагу. Ён ледзь ня ўпаў i зараз пачуў знаёмы гулкi рогат. Адвярнуўся.
– Здароў, Янук!
– прамянiўся й дыхаў амаль у вочы твар Загорнага Лявон, таго самага, з каторым гады два ў гацкай школе на аднэй лаўцы сядзеў.
– Здароў, здароў, Лявон!
– зь вялiкай радасьцю ўсклiкнуў Бахмач.
– Як маешся?
– Добра, браток. Толька от пра цябе часта думаў. Чаму гэта ў школу ня ходзiш?
– Ды знаiш...
– зацяўся Янук.
– Усякае лiха. Трэба было-б.
– Праўду кажаш. Нi глядзi на лiха. Навука навукай...
I тады Лявон зусiм да Януковага вуха прылiп.
– Хадзi, пацягнем, - шапнуў.
Пакуль Янук скумекаў што й да чаго, той ужо за руку яго цягнуў. Забеглi за вугал школы, на той бок дзе нiкога ня было.
– На во, пацягнi.
– А што гэта?
Загорны трымаў у руцэ паўлiтровую плоскую пляшку, амаль больш паловы напоўненай празрыстай вадакасьцю.
– Во пацягнi дык будзiш ведаць. Нi марудзь-жа. Я захiну, на ўсякi выпадак, каб нiхто ня вiдзiў.
Янук выцягнуў корак i ўважна яго абнюхаў.
– Дык гэта-ж цi нi маскоўская чыстая? Алi чаму бутылка такая? Яны-ж у круглых прадаюць. А налепка дзе?
– Вось i дурань ты. Пiралiў у плоскую, каб у кiшэнь было выгадней улажыць. Цягнi, нi марудзь!
– Чорт яе знаiць, я гарэлкi нiколi ня пiў, - марудзiў Янук.
– Ну дык пара цяпер пачынаць.
Янук нагнуў пляшку й вельмi нясьмела пацягнуў. Забрала дыханьне. Закашляўся, аж сьлёзы паказалiся.
– Каб... ач-хi! Каб цябе халерачкi!
Лявон голасна зарагатаў.
– Цягнi яшчо. Сьмялей, ня бойся!
Пры гэтых словах Загорны нагнуў малую пляшку Януку ў рот. Бахмач намагаўся спажыць яшчэ глыткi са два, але моц гарэлкi забiрала дыханьне й нейкае, раней нязьведанае цяпло разьлiлося шырака па жываце, замуцiла ў галаве.
– Ну нi магу, нi пхай!
– аддаў Янук Лявону пляшку.
– Добра трошкi пагрэцца, дзiвак ты. Сьцюжа во.
Загорны пацягнуў з пляшкi, заторкнуў яе, улажыў у кiшэню суконнай сьвiткi й шлёпнуў Янука моцна па плячы.
– Нi бядуй, кажу. Цяплей во на такiм надвор'i стаяць будзiць. Выгналi-ж во, шэльмы. Завуч i пiянерважаты ўжо вушы абляпалi ўсiм, што абавязкова зьявiцца маюць, толька пажар, патоп цi сьмерць могуць быць апраўданьнем, калi хто ня прыдзiць, - усьмiхнуўся Загорны.
– Дык вiдзiш як ёсьць, а гэтта яшчэ пакрапiць можыць, дык i будзiць тады табе акцябарская на ўсе застаўкi.