Чтение онлайн

на главную

Жанры

Замежная фантастыка

Альдани Лино

Шрифт:

— Я вярнуся праз гадзіну, — сказаў Карнэлій, — каб паказаць вам сама выдатны з нашых эксперыментаў, той, які дае нам новыя доказы, пра якія я вам казаў. А пакуль што, думаю, вам будзе цікава пазнаёміцца з класічнымі вопытамі.

Гелій павёў мяне за сабою ў вялікую залу з двума радамі клетак, падобную на ўсе аналагічныя памяшканні інстытута. Але толькі я ўвайшоў, як мне адразу ж ударыў у нос рэзкі аптэчны пах — ён нагадаў мне пах хлараформу. Як выявілася, гэта і праўда быў нейкі анестэзійны сродак. Мой гід растлумачыў мне, што цяпер усе хірургічныя аперацыі праводзяцца пад наркозам. Ён падкрэсліваў гэтую дэталь, бо лічыў яе доказам высокага развіцця малпавай цывілізацыі, якая

імкнецца пазбавіць ад любых залішніх пакут нават падвопытных людзей. Маўляў, я магу быць спакойны!

Але адчуваў я сябе не надта спакойна. І зусім ужо расхваляваўся, калі на заканчэнне сваіх уводзін Гелій прызнаў, што з гэтага гуманнага правіла ўсё ж робяць выключэнні, каб вывучыць менавіта механізм пакуты і лакалізаваць яе нервовыя цэнтры. Але дэманстраваць мне такія вопыты ў той дзень ён не збіраўся.

Падобнае прызнанне не магло не абвострыць яшчэ больш маю чуллівасць. Я згадаў, як настойліва адгаворвала мяне Зіра ад наведвання гэтага аддзялення, куды яна сама заходзіла толькі ў выпадку неабходнасці. І хацеў ужо быў павярнуць назад пад якімсьці праўдзівым прэтэкстам, але Гелій апярэдзіў мяне.

— Калі хочаце, — прапанаваў ён, — можаце прысутнічаць пры аперацыі. Вы самі пераканаецеся, што падвопытны не адчувае болю. Не хочаце? У такім разе я пакажу вам вынікі эксперыментаў.

І, прайшоўшы зачынены пакой, адкуль даносіўся пах лекаў, ён павёў мяне да клетак. У першай я ўбачыў досыць прыгожага, але неверагодна худога юнака. Ён ляжаў на сваёй падсцілцы. Перад ім, каля самага носа, стаяла міска з салодкай кашай, ласункам сарорскіх людзей. Юнак абыякава, нерухома глядзеў на ежу.

— Глядзіце, — сказаў Гелій, — гэты чалавек галодны: ён не еў ужо суткі. І ўсё ж такі ніяк не рэагуе на сваю любімую ежу. Гэта вынік выдалення часткі лобнай мазгавой долі. Аперацыя зроблена некалькі месяцаў назад, і з таго часу ён у гэтым стане. Прыходзіцца прымушаць яго есці. Бачыце, які ён змарнелы?

Гелій зрабіў знак санітару, які ўвайшоў у клетку і сунуў юнака носам у міску. Падвопытны пачаў хлябтаць кашу.

— Але гэта звычайны выпадак, — гаварыў далей Гелій. — Вось цікавейшыя. У кожнага з падвопытных былі пашкоджаны розныя ўчасткі кары галаўнога мозгу.

Мы праходзілі міма клетак, дзе сядзелі мужчыны і жанчыны рознага ўзросту. Шыльдачкі на дзвярах кожнай клеткі з масай тэхнічных дэталяў паведамлялі, якую аперацыю перанёс чалавек.

— Некаторыя ўчасткі кары забяспечваюць наяўнасць безумоўных рэфлексаў, іншыя — умоўных. Вось, напрыклад, гэты выпадак…

У гэтага «выпадку» аднялі цэлы ўчастак мозгу з патылічнай вобласці. Цяпер ён не ўспрымаў ні формы прадметаў, ні аддегласці паміж імі, што і прадэманстраваў серыяй беспарадкавых рухаў, калі санітар наблізіўся да яго. Ён не мог пераступіць цераз палку на падлозе. А працягнуты няшчаснаму невялікі яблык палохаў яго так, што ў жаху ён спрабаваў уцячы. Чалавек не мог нават учапіцца за краты і хапаўся пальцамі за пустэчу.

— А вось гэты быў раней цудоўным экземплярам, — падмігнуў мне шымпанзэ. — Нам удалося навучыць яго дзівосным трукам. Ён ведаў сваё імя і выконваў некаторыя простыя загады. Спраўляўся ў вопытах з досыць складанымі загадамі і нават умеў карыстацца прымітыўнымі інструментамі. А сёння ён не памятае нічога. Не ведае свайго імя. Нічога не ўмее рабіць. Ён стаў сама тупы з усіх нашых паддоследных. Над ім была праведзена найтанчэйшая аперацыя: выдаленне скроневых доляў.

Ад усіх гэтых жахаў, якія каменціраваў, грымаснічаючы, шымпанзэ, сціскалася сэрца. Перада мною былі людзі, паралізаваныя часткова ці цалкам, пазбаўленыя зроку. Я ўбачыў маладую жанчыну, якая мела, паводле слоў Гелія, вельмі развіты мацярынскі

інстынкт — цяпер ён цалкам знік, бо ёй зрабілі аперацыю на аснове паўшар'яў. Яна груба адштурхоўвала сваё дзіця кожны раз, калі тое спрабавала падлезці да яе. Гэта для мяне было ўжо занадта! Я падумаў пра Нову, пра тое, што і яна хутка стане маці, і кулакі мае сціснуліся. На шчасце, Гелій павёў мяне ў іншую залу, і па дарозе я паспеў авалодаць сабою.

— У гэтай зале, — сказаў мне з таямнічым выглядам шымпанзэ, — мы займаемся эксперыментамі шмат больш складанымі. Тут скальпель саступае месца танчэйшаму інструменту. Мы раздражняем розныя ўчасткі галаўнога мозгу электрычным токам. Нам удалося дасягнуць адмысловых вынікаў. А ў вас на Зямлі ставяць такія вопыты?

— На малпах! — закрычаў я раз'юшана.

Шымпанзэ не пакрыўдзіўся, нават усміхнуўся.

— Ну, вядома. Аднак я не думаю, каб вы дасягнулі такіх самых поспехаў, як і мы. Я маю на ўвазе эксперымент, які доктар Карнэлій хоча паказаць вам сам. А пакуль што прадоўжым знаёмства са звычайнымі вопытамі.

Ён пацягнуў мяне далей міма клетак, у якіх аперыравалі людзей. Тут падвопытныя ляжалі на сталах. Трэпанацыя чэрапа агаляла тыя ці іншыя ўчасткі мозгу. Пакуль адна малпа сачыла за падачаю наркозу, другая прыкладвала да пульсуючага мозгу электроды.

— Бачыце, — заўважыў Гелій, — тут мы таксама праводзім абязбольванне. Праўда, анестэзія даецца неглыбокая, каб не скажаць вынікаў, але аб'ект не адчувае ніякага болю.

У залежнасці ад таго, да якога ўчастка кары дакраналіся электроды, падвопытныя рабілі розныя рухі, і амаль заўсёды на раздражненне рэагавала якая-небудзь адна частка цела. Першы мужчына пры кожным разрадзе электрычнага току згінаў левую нагу і адразу ж яе разгінаў, калі ток перапыняўся. Другі гэтаксама ж згінаў і разгінаў руку ў локці. Трэці пад уздзеяннем току круціў усёй рукою ў плечавым суставе. Трохі далей малпы вывучалі функцыі нервовага цэнтра, які кіруе мускуламі сківіц. Калі ўключалі ток, падвопытны, зусім яшчэ малады хлопец, пачынаў жаваць — няспынна, са скрыгатам на зубах, тым часам цела яго заставалася абсалютна нерухомае.

— Паназірайце, што адбываецца, калі павялічваць працягласць уздзеяння токам, — сказаў Гелій. — Вось эксперымент, даведзены да лагічнага канца.

Аб'ектам эксперыменту была прыгожая дзяўчына, якая нагадвала асобнымі рысамі Нову. Вакол яе голага цела завіхаліся некалькі малпаў, самцоў і самак, у белых халатах. Самка-шымпанзэ з задуменнай мордаю прыладзіла электрод і ўключыла ток. У дзяўчыны адразу ж заварушыліся пальцы левай рукі. Але шымпанзэ не выключыла неўзабаве ток, як у іншых эксперыментах, — вопыт працягваўся. І вось рухі пальцаў паскорыліся, сталі ліхаманкавыя, пасля ўздрыгнула і задрыжала ўся кісць. Яшчэ праз момант рух дайшоў да пляча і пачаў разлівацца ўверх, захопліваючы мускулы твару, і ўніз, па сцягне, ляжцы, галёнцы, пятцы, пальцах ног. Праз дзесяць хвілін увесь левы бок няшчаснай дзяўчыны калаціўся ад канвульсіўных, усё больш частых і моцных спазмаў — і як жудасна было гэта бачыць!

— Гэта эфект ланцуговай рэакцыі, — спакойна сказаў Гелій. — Ён добра вывучаны і звычайна заканчваецца канвульсіямі, якія бываюць пры эпілептычных прыпадках. Але гэта дзіўная эпілепсія, якая захоплівае толькі палову цела…

— Досыць! — закрычаў я раз'юшана.

Усе малпы падскочылі ад нечаканасці і з неадабрэннем утаропіліся на мяне. І тут увайшоў Карнэлій.

— Разумею, — па-сяброўску паляпаў ён мяне па плячы. — За гэтымі эксперыментамі, пакуль не прывыкнеш, цяжка назіраць. Але падумайце пра тое, што менавіта дзякуючы ім наша медыцына, хірургія зрабілі фенаменальны прагрэс за нейкую чвэрць стагоддзя!

Поделиться:
Популярные книги

Безымянный раб [Другая редакция]

Зыков Виталий Валерьевич
1. Дорога домой
Фантастика:
боевая фантастика
9.41
рейтинг книги
Безымянный раб [Другая редакция]

Измена. Свадьба дракона

Белова Екатерина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Измена. Свадьба дракона

Не грози Дубровскому! Том VIII

Панарин Антон
8. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том VIII

Последняя Арена 7

Греков Сергей
7. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 7

На границе империй. Том 9. Часть 3

INDIGO
16. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 3

Все не так, как кажется

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
7.70
рейтинг книги
Все не так, как кажется

Я же бать, или Как найти мать

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.44
рейтинг книги
Я же бать, или Как найти мать

Боярышня Дуняша

Меллер Юлия Викторовна
1. Боярышня
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Боярышня Дуняша

Аромат невинности

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
9.23
рейтинг книги
Аромат невинности

Кодекс Крови. Книга IХ

Борзых М.
9. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга IХ

Свет во мраке

Михайлов Дем Алексеевич
8. Изгой
Фантастика:
фэнтези
7.30
рейтинг книги
Свет во мраке

Приручитель женщин-монстров. Том 3

Дорничев Дмитрий
3. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 3

Жестокая свадьба

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
4.87
рейтинг книги
Жестокая свадьба

Безродный

Коган Мстислав Константинович
1. Игра не для слабых
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
6.67
рейтинг книги
Безродный