Чтение онлайн

на главную

Жанры

Замежная фантастыка

Альдани Лино

Шрифт:

Карсан на ўсякі выпадак кінуў у яе жменю пяску, — пясок прайшоў наскрозь і знік з вачэй. Значыць, паўкруглая сцяна — гэта таксама сілавое поле. Але суцэльнае, а не празрыстае, як бар'ер.

Ён пайшоў уздоўж сцяны, пакуль не вярнуўся да бар'ера, а потым уздоўж бар'ера да таго месца, з якога пачаў. Вады не было і следу.

Занепакоены, ён пачаў хадзіць улукаткі паміж бар'ерам і сцяной, уважліва разглядаючы прастору паміж імі.

Вады не было. Блакітны пясок, блакітныя кусты, невыносная гарачыня. І болей — нічога.

«Напэўна, мне толькі здаецца,

што я так ужо пакутую ад смагі», — сказаў ён сабе. Колькі прайшло часу? Вядома, на меркі яго прасторы-часу — ніколькі. Яму ж было сказана, што пакуль ён тут, там час стаіць на месцы. Але жыццёвыя працэсы ў яго арганізме ідуць і тут. Колькі ж прайшло часу, калі вымяраць яго гэтымі працэсамі? Верагодна, тры-чатыры гадзіны. Ва ўсякім разе, не так доўга, каб пачаць сур'ёзна пакутаваць ад смагі.

І ўсё-такі ён моцна ўсмяг. У горле ў яго перасохла. Можа, ад гарачыні. А было сапраўды горача! Напэўна, градусаў 55. Сухая гарачыня без руху паветра.

Ён моцна кульгаў і быў знясілены да таго часу, як скончыў безвыніковы абход сваіх уладанняў.

Ён паглядзеў на нерухомага Прышэльца і падумаў: спадзяюся, што і яму гэтаксама пагана. Вельмі можа быць, што так і ёсць. Нам жа сказалі, што абставіны тут аднолькава незнаёмыя і аднолькава непрыемныя нам абодвум. Можа, на планеце Прышэльцаў нармальная тэмпература — градусаў 90. Можа, тут, дзе Карсан марудна падсмажваецца, Прышэлец замярзае.

А можа, паветра тут занадта шчыльнае для Прышэльца, як яно занадта разрэджанае для Карсана. Пасля прагулянкі ён проста задыхаўся. Цяпер ён сцяміў, што паветра тут не шчыльнейшае, чым на Марсе.

І ніякай вады.

Гэта азначала, што для барацьбы пастаўлена мяжа — ва ўсякім разе, для яго. Калі ён не знойдзе спосабу пранікнуць праз бар'ер або забіць ворага, застаючыся з гэтага боку, — рана ці позна яго заб'е смага.

Ён зразумеў, што трэба спяшацца. Ды ўсё-такі ён прымусіў сябе прысесці, каб трохі адпачыць і падумаць.

Што рабіць? Нічога. І тым не менш спраў шмат. Вось, напрыклад, розныя віды кустоў. Яны выглядаюць не вельмі шматабяцальна, але трэба ўважліва іх вывучыць. Потым нага: з ёю нешта трэба зрабіць, хоць і без вады. Падрыхтаваць боепрыпасы ў выглядзе камянёў. Знайсці камень, з якога можна было б зрабіць добры нож.

Нага да таго часу моцна разбалелася, і ён вырашыў пачаць з яе. На адным з кустоў расло лісце або нешта накшталт лісця. Ён сарваў жменю лісця і вырашыў рызыкнуць. Лістамі ён сцёр пясок, гразь і запечаную кроў, потым зрабіў кампрэс з свежага лісця і прывязаў яго да нагі вусікамі з таго самага куста.

Гэтыя вусікі аказаліся нечакана моцнымі. Яны былі тонкія, але затое гнуткія і пругкія, і ён не мог іх пераламаць, як ні стараўся. Давялося адпілоўваць іх вострым краем блакітнага каменя. Тыя вусікі, што былі таўсцейшыя, у даўжыню дасягалі цэлага фута, і ён на ўсякі выпадак запомніў, што, калі іх звязаць па некалькі штук, атрымаецца даволі добрая вяроўка. Можа, вяроўка яму спатрэбіцца.

Ён працягваў даследаваць кусты. Заставалася яшчэ тры разнавіднасці. Адны кусты былі без лісця, сухія, крохкія, падобныя

да сухіх перакаці-поле. Другія былі мяккія і крышыліся, амаль як гніляк. Падобна было, што з іх выйдзе цудоўны трут для агню. Трэція былі больш чым астатнія падобныя да дрэў. У іх было далікатнае лісце, якое згортвалася пры дотыку, а сцяблы былі хоць і кароткія, але трывалыя і моцныя.

Было горача. Невыносна горача.

Моцна кульгаючы, Карсан падышоў да бар'ера і памацаў, ці тут ён яшчэ. Бар'ер усё яшчэ быў тут.

Нейкі час ён стаяў і глядзеў на Прышэльца. Той трымаўся на бяспечнай адлегласці ад бар'ера і там нешта рабіў, рухаючыся ўзад і ўперад. Што ён рабіў, Карсан разгледзець не мог.

Адзін раз ён спыніўся, крыху наблізіўся і як быццам утаропіўся на Карсана. І зноў Карсану прыйшлося змагацца з прыступам млосці. Ён шпурнуў у Прышэльца каменем, той адступіў і працягваў займацца сваёй незразумелай справай.

Прынамсі, Карсан мог трымаць яго на адлегласці.

«Вельмі многа з гэтага карысці», — падумаў ён з горыччу. Тым не менш наступныя дзве гадзіны ён правёў, збіраючы камяні патрэбнай велічыні і складаючы іх у акуратныя кучкі паблізу ад бар'ера.

Горла ў яго гарэла. Ён амаль ні пра што не мог думаць, акрамя вады.

Але яму даводзілася думаць. Пра тое, як пранікнуць праз бар'ер, як дабрацца да гэтай істоты і забіць яе, пакуль гарачыня і смага не забілі яго самога.

Бар'ер з абодвух бакоў даходзіў да сцяны. А зверху і знізу?

Некаторы час у Карсана ў галаве стаяў нейкі туман, і ён чіяк не мог даўмецца, як яму гэта высветліць. Седзячы нерухома на блакітным пяску (а як ён сеў — гэтага ён не памятаў), ён бязмэтна глядзеў, як блакітная яшчарка перабягае ад аднаго куста да другога.

Карсан усміхнуўся ёй. Можа, у яго ў галаве штосьці было не ў парадку, бо ён раптам успомніў старыя балачкі марсіянскіх каланістаў: «…Хутка табе робіцца так адзінока, што ты пачынаеш загаворваць з яшчаркамі, а потым настае час, калі яны пачынаюць табе адказваць…»

Вядома, яму трэба было думаць пра тое, як забіць Прышэлыіа, але замест гэтага ён усміхнуўся яшчарцы і сказаў:

— Прывітанне!

Яшчарка зрабіла некалькі крокаў да яго.

— Прывітанне! — адказала яна.

Карсан здранцвеў ад здзіўлення, а потым апамятаўся і зарагатаў. І смяяцца яму было не балюча — не настолькі ўжо ў яго перасохла ў горле.

А чаму і не? Чаму б істоце, якая вынайшла гэтае кашмарнае месца, не мець пачуцця гумару? Гаваркія яшчаркі, якія адказваюць табе на тваёй мове, — хіба гэта не міла?

Ён усміхнуўся яшчарцы і сказаў:

— Ідзі сюды.

Але яшчарка павярнулася і ўцякла, перабягаючы ад куста да куста, пакуль не схавалася з вачэй.

Ён зноў адчуў смагу.

І потым трэба штосьці рабіць. Ён не можа перамагчы, проста седзячы тут і аддаючыся роспачы. Трэба штосьці рабіць. Але што?

Пранікнуць праз бар'ер. Але ён не можа прайсці праз яго, не можа і пералезці. А калі падлезці пад яго знізу? І да таго ж, каб знайсці ваду, капаюць калодзежы. Адным стрэлам двух зайцаў…

Поделиться:
Популярные книги

Право налево

Зика Натаэль
Любовные романы:
современные любовные романы
8.38
рейтинг книги
Право налево

Третий. Том 2

INDIGO
2. Отпуск
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 2

Гром над Империей. Часть 2

Машуков Тимур
6. Гром над миром
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.25
рейтинг книги
Гром над Империей. Часть 2

Сама себе хозяйка

Красовская Марианна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Сама себе хозяйка

Бальмануг. Невеста

Лашина Полина
5. Мир Десяти
Фантастика:
юмористическое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. Невеста

Аромат невинности

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
9.23
рейтинг книги
Аромат невинности

Чемпион

Демиров Леонид
3. Мания крафта
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.38
рейтинг книги
Чемпион

Эксперимент

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
4.00
рейтинг книги
Эксперимент

Небо для Беса

Рам Янка
3. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.25
рейтинг книги
Небо для Беса

Идеальный мир для Социопата 7

Сапфир Олег
7. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
6.22
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 7

Я не князь. Книга XIII

Дрейк Сириус
13. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я не князь. Книга XIII

Камень. Книга пятая

Минин Станислав
5. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
6.43
рейтинг книги
Камень. Книга пятая

Романов. Том 1 и Том 2

Кощеев Владимир
1. Романов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Романов. Том 1 и Том 2

Ваше Сиятельство 4т

Моури Эрли
4. Ваше Сиятельство
Любовные романы:
эро литература
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 4т