Чтение онлайн

на главную

Жанры

Замежная фантастыка

Альдани Лино

Шрифт:

Падышоўшы да экрана, чалавек выцягнуў руку і дакрануўся да яго пальцамі. Экран асляпляльна ўспыхнуў, потым затуманіўся пералівамі фарбаў. Хваля фарбаў перайшла на чалавека: колеры сталі ярчэйшыя і ў імгненне разліліся па ўсім яго целе, з галавы да ног. Радужны туман рассеяўся. Абрысы сталі нябачныя. Яшчэ імгненне — і чалавек прайшоў праз экран.

Ён засмяяўся — гук быў дзіўна мяккі — і адразу пасур'ёзнеў.

— Калі я абудзіўся, сітуацыя мяне пацешыла, — сказаў ён. — Я падумаў: «Што мне цяпер з вамі рабіць?»

Для Інэша яго словы прагучалі ў ранішнім паветры мёртвай планеты прысудам лёсу.

Маўчанне парушыў голас, настолькі здушаны і ненатуральны голас, што Інэшу спатрэбіўся час, каб пазнаць голас капітана Горсіда.

— Забіце яго!

Калі выбухі полымя апалі знясіленыя, істота, як і раней, стаяла перад імі. Яна павольна рушыла наперад і спынілася крокаў за шэсць ад бліжэйшага гэнейца. Інэш апынуўся ззаду ўсіх. Чалавек нетаропка загаварыў:

— Напрошваюцца два рашэнні: адно — заснаванае на ўдзячнасці за маё ўваскрашэнне, другое — на сапраўдным стане рэчаў. Я ведаю, хто вы і што вам трэба. Так, я вас ведаю — у гэтым ваша няшчасце. Тут цяжка быць міласэрным. Але паспрабую. Дапусцім, — працягваў ён, — вы адкрыеце тайну лакатара. Цяпер, паколькі сістэма існуе, мы больш ніколі не пападзёмся так неразумна, як той раз.

Інэш увесь напружыўся. Яго мозг працаваў так ліхаманкава, спрабуючы ахапіць магчымыя вынікі катастрофы, што здавалася, у ім не засталося месца больш для нічога. І тым не менш нейкая частка свядомасці была адцягнена.

— Што ж адбылося? — папытаўся ён.

Чалавек пацямнеў. Успаміны пра той далёкі дзень зрабілі яго голас хрыплым.

— Атамная бура, — прамовіў ён. — Яна прыйшла з іншага, зорнага свету, захапіўшы ўвесь гэты край нашай галактыкі. Атамны цыклон дасягаў у дыяметры каля дзевяноста светлавых гадоў, куды болей за тое, што нам было даступна. Ратунку не было. Мы не мелі патрэбы да гэтага ў зоркалётах і нічога не паспелі пабудаваць. Да таго ж Кастар, адзіная вядомая нам зорка з планетамі, таксама быў закрануты бурай.

Ён змоўк. Потым вярнуўся да перапыненай думкі.

— Дык вось, сакрэт лакатара… У чым ён?

Саветнікі вакол Інэша ўздыхнулі з палёгкай. Цяпер яны не баяліся, што іх раса будзе знішчана. Інэш з гонарам адзначыў, што, калі сама страшнае засталося ззаду, ніхто з гэнейцаў нават не падумаў пра сябе.

— Значыць, вы не ведаеце тайны? — лісліва прамовіў Ёал. — Вы дасягнулі вельмі высокага развіцця, аднак заваяваць галактыку зможам толькі мы.

З усмешкай змоўшчыка ён абвёў вачыма ўсіх астатніх і дадаў:

— Спадарства, мы можам з поўным правам ганарыцца вялікімі адкрыццямі гэнейцаў. Прапаную вярнуцца на зоркалёт. На гэтай планеце нам болей няма чаго рабіць.

Яшчэ нейкі момант, пакуль яны не схаваліся ў сваіх сферычных гандолах, Інэш з трывогай думаў, што двухногая істота паспрабуе іх затрымаць. Але, азірнуўшыся, ён убачыў, што чалавек павярнуўся да іх спіной і нетаропка ідзе па вуліцы.

Гэты вобраз застаўся ў памяці Інэша, калі зоркалёт пачаў набіраць вышыню. І яшчэ адно ён запомніў: атамныя бомбы, кінутыя на горад адна за адной, не ўзарваліся.

— Так проста мы не адмовімся ад гэтай планеты, — сказаў капітан Горсід. — Я прапаную яшчэ раз перагаварыць з пачварай.

Яны вырашылі зноў спусціцца ў горад — Інэш, Ёал, Віід і камандзір карабля. Голас капітана Горсіда прагучаў у іх прыёмніках:

— Мне здаецца… — Пагляд Інэша ўлоўліваў

праз ранішні туман бляск празрыстых гандол, якія апускаліся вакол яго. — Мне здаецца, мы прымаем гэтае стварэнне зусім не за тое, што яно ёсць у сапраўднасці. Успомніце, напрыклад — яно абудзілася і адразу знікла. А чаму… Таму што спалохалася. Ну вядома ж! Яно не было гаспадаром становішча. Яно само не лічыць сябе ўсясільным.

Гэта гучала пераканаўча. Інэшу довады капітана прыйшліся па душы. І яму раптам здалося незразумелым, чаму гэта ён так лёгка паддаўся паніцы! Цяпер небяспека паўстала перад ім у іншым святле. На ўсёй планеце ўсяго адзін чалавек. Калі яны сапраўды наважаць, можна будзе пачаць перасяленне каланістаў, быццам яго зусім няма. Ён успомніў, як ужо рабілася ў мінулым не раз. На шмат якіх планетах невялікія групкі карэнных жыхароў пазбегнулі дзеяння смертаноснай радыяцыі і схаваліся ў аддаленых абласцях. Амаль усюды каланісты паступова вылавілі іх і пазнішчалі. Аднак у двух выпадках, наколькі ён памятае, тубыльцы яшчэ ўтрымлівалі за сабой невялікія часткі сваіх планет. У абодвух выпадках было вырашана не вынішчаць іх радыяцыяй — гэта магло пашкодзіць самім гэнейцам. Там каланісты прымірыліся з уцалелымі аўтахтонамі. А тут і тым больш — усяго адзін жыхар, ён не зойме шмат месца!

Калі яны яго знайшлі, чалавек рухава падмятаў ніжні паверх невялікага асабняка. Ён паклаў венік і выйшаў да іх на тэрасу. На ім былі цяпер сандалі і свабодная туніка з нейкай асляпляльна бліскучай матэрыі. Ён ляніва паглядзеў на іх і не сказаў ні слова.

Перамовы пачаў капітан Горсід. Інэш толькі дзівіўся, слухаючы, што той гаворыць механічнаму перакладніку. Камандзір зоркалёта быў гранічна шчыры: так вырашылі загадзя. Ён падкрэсліў, што ганейцы не збіраюцца ажыўляць іншых мерцвякоў гэтай планеты. Падобны альтруізм быў бы процінатуральны, бо орды гэнейцаў, якія ўсё ўзрастаюць, увесь час маюць патрэбу ў новых светах. І кожнае новае значнае павелічэнне насельніцтва ставіла адну і тую праблему, якую можна вырашыць толькі адным шляхам. Але ў гэтым выпадку каланісты добраахвотна абавязуюцца не замахвацца на правы адзінага ўцалелага жыхара планеты.

У гэтым месцы чалавек перапыніў капітана Горсіда:

— Якая ж была мэта такой бясконцай экспансіі?

Здавалася, ён быў шчыра зацікаўлены.

— Дапусцім, вы пазасяляеце ўсе планеты нашай галактыкі. А што далей?

Капітан Горсід абмяняўся незразумелым паглядам з Ёалам, потым з Інэшам і Віідам. Інэш адмоўна пахістаў тулавам з боку ў бок. Ён адчуў жаль да гэтага стварэння. Чалавек не разумеў і, напэўна, ніколі не зразумее. Старая гісторыя! Дзве расы, жыццяздольная і гаснучая, трымаліся супрацьлеглых пунктаў погляду: адна імкнулася да зорак, а другая схілялася перад немінучасцю лёсу.

— Чаму б вам не ўстанавіць контроль над сваімі інкубатарамі? — настойваў чалавек.

— І выклікаць падзенне ўрада? — з'іранізаваў Ёал.

Ён прамовіў гэта паблажліва, і Інэш убачыў, як усе астатнія таксама ўсміхаюцца — з наіўнасці чалавека. Ён адчуў, як інтэлектуальная бездань паміж імі робіцца ўсё шырэй. Гэтая істота не разумела прыродных жыццёвых сіл, што кіруюць светам.

— Добра, — зноў загаварыў чалавек. — Калі вы не здольныя абмежаваць сваё размнажэнне, гэта зробім за вас мы.

Поделиться:
Популярные книги

Идущий в тени 5

Амврелий Марк
5. Идущий в тени
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.50
рейтинг книги
Идущий в тени 5

Герой

Бубела Олег Николаевич
4. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.26
рейтинг книги
Герой

Девятый

Каменистый Артем
1. Девятый
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
9.15
рейтинг книги
Девятый

70 Рублей

Кожевников Павел
1. 70 Рублей
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
постапокалипсис
6.00
рейтинг книги
70 Рублей

Возмездие

Злобин Михаил
4. О чем молчат могилы
Фантастика:
фэнтези
7.47
рейтинг книги
Возмездие

Школа. Первый пояс

Игнатов Михаил Павлович
2. Путь
Фантастика:
фэнтези
7.67
рейтинг книги
Школа. Первый пояс

Я снова не князь! Книга XVII

Дрейк Сириус
17. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я снова не князь! Книга XVII

Газлайтер. Том 9

Володин Григорий
9. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 9

Дайте поспать! Том II

Матисов Павел
2. Вечный Сон
Фантастика:
фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Дайте поспать! Том II

Корсар

Русич Антон
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
6.29
рейтинг книги
Корсар

Менталист. Революция

Еслер Андрей
3. Выиграть у времени
Фантастика:
боевая фантастика
5.48
рейтинг книги
Менталист. Революция

Убивать, чтобы жить

Бор Жорж
1. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать, чтобы жить

СД. Восемнадцатый том. Часть 1

Клеванский Кирилл Сергеевич
31. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.93
рейтинг книги
СД. Восемнадцатый том. Часть 1

Прометей: каменный век

Рави Ивар
1. Прометей
Фантастика:
альтернативная история
6.82
рейтинг книги
Прометей: каменный век