Збор твораў у двух тамах. Том 1. Паэзія
Шрифт:
* * *
Мы паэты, высокі ўзлёт. Нам да хлеба — глыточак славы. Каб расплавіць на Нёмне лёд, неба дорыць нам вершы-праявы. Мы адкрыта глядзім на свет, наша вогнішча не патушаць. Мы застогнем — наш спеў, як след, застанецца адбіткам на душах. * * *
Па гасцінцы, капытамі ўбітым, шпарка едзе параконны воз. Паганяе вецер хваляй жыта, звоняць росы ў кудзерах бяроз. Пчолы ў вуллях шчэ. Ранютка
* * *
Сонечна. Ветрыку ціхі напеў. Ладзіцца подступ шчодраму лету. Цёмная зелень разгалістых дрэў мяне аддзяляе ад свету. Кветкі вакол. Травы ля ног. Я не пайду за блакітны той плёс. Хаты сялянскай стаптаны парог мне падарункам належыць... Мой лёс... Начная акварэль
Такая ноч. Не зварухнецца вецер. Галіна не зварушыцца на здзіў. На зрэб’і хмар з бурштыну бранзалецік — прынадна свеціць кволы маладзік. Апошняе святло ў акне агасла. Мядзведзем расцягнуўся цёмны бор. Ў задуме ўсё. Адны толькі Пегасы кранаюць капытамі зор. * * *
Выходжу над Нёман пад клёкат буслоў, углыб запускаю невад. Ці будзе на шчасце багаты ўлоў, трудна згадаць наперад. Сцелецца травамі бераг ракі, ўздрыгвае гладзь вадзяная. Плешчуцца ў хвалях язі, шчупакі, сом паветра глынуць вынырае. З тоняў, з глыбінь ля сваіх берагоў невад цягнуць — асалода. Выплеснуць з вершы тугіх шчупакоў, а плотак пусціць у воду. Выйду насустрач плыні крутой, невад закіну на шчасце. Рыбкі шукаю сваёй залатой – ці вылавіць з хваль яе ўдасца? * * *
Зашумела ў задуменным лесе, загайдалася ў вышыні. Ува мне старадаўняя песня запусціла свае карані. З-пад сярпа прагучала калісьці ля зярністых жытнёвых снапоў, калі бусел гайдаў калыску яснавокіх дзіцячых гадоў. * * *
Жыць бы на аднаселлі, дзе на дасвецці стукоча ў скроні, будзіць са сну вецер. Жыць бы на аднаселлі — зораў шукаць у прысадзе, прасці вятроў кудзелю, што некалі не дапрадзецца. Агонь патрэсквае ў печы. Каханне шчыра шчабеча. Ад шчасця маўчыць, як бяздонне, гаючае Прынямонне. * * *
Падкрадаецца знячэўку страх ды рукой кашчавай сэрца ўшчыміць. Цвёрда на сваіх стаю нагах і гляджу цвярозымі вачыма. Каб мякіны за ўмалот не ўзяць, лёгкае слаўцо кладу на вагу. Каб хлусні ды праўдай не назваць, я знайду яшчэ ў грудзёх адвагу. * * *
Напластаванне пройдзеных гадоў — ужо
* * *
Розна бывае. I зноў неспакой. Нялёгка мне, не пярэчу. Долю бяру жаночай рукой, нібы каня пад вуздэчку. Будзе ў нагу паслухмяна ісці. Волі маёй не здрадзіць. Не дам сябе ў бездарожжа нясці па дзён маіх лістападзе. Жыву — гэта значыць зноў на кані. З зацуглянаю доляю. У прорву рване — не баюся ані. Праскачу? Утрымаю? Не здолею? * * *
Тут дарога бяжыць праз палі, абмінае над крушнямі дзічкі, б’е вада ля каменняў з зямлі ў лона ціхай празрыстай крынічкі. Я расту, як ячмень, як авёс, зерне ў коласе пэўна хаваю, а ў снягі і ў суровы мароз я, здаецца, з раллёй спачываю. Што жывое, я сэрцам люблю. Кожны ведаю твар невялічкі. Ласку сонейка ў душу лаўлю і ад бур не хаваю аблічча. У сёлах даўно не прадуць
Воўны белай пасмачкі кволыя з хмар-кудзелі вятры прадуць, не на кужаль, што ткалі ў сёлах. Па сёлах даўно не прадуць. Не снуюць вечарамі, не мараць ды не ладзяць забытых красён. Калі ўбачаць старое прыладдзе, даўніну ўспамінаюць, як сон. З ціхай сцежкі жыццё саступіла, шэрых досвіткаў болей няма. Не майструе грабель і цапільнаў, на таку не малоціць зіма. Не патрэбны ні свірны, ні гумны. Малацьба без цапоў і грабель. Толькі сэрцу даўнейшаму сумна. Часам сніцца кужэльная бель. * * *
Цячэ ў крыві не дух слабы і прэсны, што хіліцца прад кожнай хваляй зла, а сум лясны, старыя нашы песні з наднёманскага роднага сяла. Упэўнена цячэ яна па жылах — народа кроў, што пратрываў вякі, бунтарная, бы некалі ў Вашчылы... * * *
У неба ўперліся дубоў кароны. Стаяць яны, равеснікі вякам, бы стройныя дарыйскія калоны, нагадваюць стары антычны храм. З паганцаў я. Красе зямлі малюся, ў сябе ўбіраю веліч і спакой. Імкнуся ў свет шляхамі Беларусі. Сняжынкі таюць на вачах слязой. * * *
На сонечных гонях, дзе я падрасла, над маёю зялёнай калыскаю гамоніць вясна, зацвітае вясна, маланкі зігзагамі бліскаюць. Не горад вялікі, асфальтавы шлях, палацы і сутарэнні,— дзяцінства ільнянае сніцца, а ў снах суніцы ў мурзатай жмені. * * *
На прыпечку мурлыча кот, гадзіннік мірна б’ецца, і сэрца шыфраваны код чутно ў цішы, здаецца. Маўчанне, цемень угары. Насуперак спакою я з вамі гутару, сябры, слязінаю скупою.
Поделиться:
Популярные книги
Ратник
3. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
7.11
рейтинг книги
Газлайтер. Том 10
10. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР 10
10. Покоряя небо
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга X
10. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ну привет, заучка...
Любовные романы:
эро литература
короткие любовные романы
8.30
рейтинг книги
Менталист. Конфронтация
2. Выиграть у времени
Фантастика:
боевая фантастика
6.90
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 4
4. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
6.82
рейтинг книги
Ты не мой Boy 2
6. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 14
14. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 1
1. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Девочка-яд
2. Молодые, горячие, влюбленные
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 1
Вселенная EVE Online
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Беглец
1. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
8.94
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода
1. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00