Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Збор твораў у двух тамах. Том 1. Паэзія

Гениюш Лариса Антоновна

Шрифт:
Белы сон
Белы сон. Толькі неба здалёк ў мігатлівым брыльянтавым маку. I скрыпіць пад нагамі пясок, і гамоняць з марозам сабакі. Недзе месяц брыдзе наўздагад. Беляхціць пад сумётамі поле. Цемень ночы на нечы загад пахавалася соснам пад голле. Праз рассеяны месячны свет з нерассеянай шчыраю верай у бясконцы жыцця запавет крочу — сілам не ведаю меры. ...Праляцелі, прабеглі гады. Сэрца непагадзі не забудзе. А здавалася — дужай — тады, што на свеце харошыя людзі.
Раннія
думкі каля вёскі
Па лесе бура лютавала, кавалі віхры соснаў медзь, а вёска ціха пазяхала, як неразбуджаны мядзведзь. Я закрычаць хацела проста: — Гудуць ракеты над зямлёй! Адны ўжо выбраліся ў космас, другія — на смяротны бой. Але замоўк знячэўку голас, спыніўся мой рашучы крок... — Да сонца спі, драмай да промняў, не разбуджу цябе знарок.
Песнярам
Цёпла на сэрцы, хоць неба асенняе хмарамі сонца закрыла ўгары. Ды разбудзілі вясну летуценную песні старыя — пяюць песняры. Што ў беларуса пад сэрцам схавана, тысячагоддзе ў вёсцы жыло, самае кволае, самае ранняе гонарам, болем на струны лягло. Песня злятае натхнёнай малітваю, мужнаю нотай на струнах гучыць, шчасцем смяецца, калісь перажытым, папараць-кветку шукае ўначы. Каб аднавіць і дабром і каханнем песню, каб долю народа пазнаць, каб песні вякоў хвалявалі так сёння, трэба іх сэрцам, прачула пяяць.
* * *
Я ганаруся з асваення неба. Але калі ракеты чую гром, мне хочацца нажаць сярпочкам хлеба і з ворагам пабіцца кулаком.
Пазяхае раніца ветрыкам нявыспаным
Пазяхае раніца ветрыкам нявыспаным. Дрэвы пацягаюцца, голлямі шумяць. Плечы распраўляюць дубы ганарыстыя, на зямельцы прадзедаў вартаю стаяць. Гулка звоніць раніца хорам птушак зладжаным, травы абмываюцца кроплямі расы. Аснавала сонейка залатою пражаю — першымі праменнямі поле і лясы. Вочы падымаюцца ў неба беззаганнае. Чысціню празорую п’е нагбом душа. З ветру ўсхваляванага, з цішыні духмянае, з даляў недасягнутых сіняга каўша. Урачыстасць ранняя сэрца растрывожыла, душу набалелую атуліў блакіт. Прыгаство зялёнае, сінь непераможная адагналі клопаты пра штодзённы быт. Промнямі ахрышчана, росамі абмытая, ветрам зачасаная, зелянее рунь. Сталі сцежкі роўнымі. Ўсе вузлы разблытаны. Многа сэрцу ведама, ведама пяру.
Дзед
Цікавы, мудры быў мой дзед. Любіў жніва багацце. Жаніўся ў васемнаццаць лет, шаснаццаць раз быў бацькам. Пісаць ён, праўда, не прывык, хоць меў пад старасць слуг. Усё лічыў, што алавік куды цяжэй, чым плуг. Старанны, добры дзед мой быў. I ведаў вартасць волі. Дзён, як на паншчыну хадзіў, не забываў ніколі. А скажа слова — быць таму, бо слова — праўды мера. I людзі верылі яму. Ён чалавеку верыў. Да старасці апошніх дзён нязгорблены і стрункі, ён запрагаў каня ў фургон ды не любіў чыгункі. Захутка прэцца той цягнік, на крык не затармозіць, а дзед паціхеньку прывык з прыпынкамі ў дарозе. Бывала,
ў сцюжу ці ў мароз
заложыць пару коней ды ў санках едзе сотню вёрст, каб толькі не ў вагоне.
То закіруе на папас, аброк каню падкіне. З сябрамі стрэнецца якраз або купца запыне. Гарэла, спела безліч спраў з дарогі да дарогі. Нікому дзед не адмаўляў разумнай дапамогі.
* * *
Сіратліва ўзіраецца топаль у асенніх дарог каламуць. Калі ў сэрцы паэта попел, у агонь яго не раздзьмуць.
Працягласць
На роднай зямельцы усе мы не госці, усе мы чыесьці, усе мы кагосьці. Хоць спарахнелі дзядоў нашых косці, у нашай натуры ёсць іхняе штосьці. У падняволлі ад пыхі адсталасць, на вузкіх загонах народу трываласць. Жаночая гожасць, мужчынская сталасць, лагоднасць з сябрамі і з ворагам ярасць. У цягліцах сіла, а ў сэрцы каханне. У працы і ў песні без стомы, хістання. Роднаму вернасць, да гнёздаў вяртанне, з тугою бязмернай — ўсе крыху сяляне. Усе з баразёнкі, ад нівы, ад плуга йдзем часам асфальтам, як полем ці лугам, калі непасільна бывае і туга, мы к ворагу грозна, а з сэрцам да друга.
* * *
Ад моцнага ветру павеву ляцяць сёння яблыкі з дрэва цяжкія, бы золата злітак, на стол наш гасцінны прыбытак. Як дар, на мае далоні антонаўкі падаюць сёння. Упрыгожаць маё застолле, калі пабялее поле. Цвярдыя, духмяныя, сочныя, радуюць сэрца і вочы мне. З высокага дрэва, бы з неба. не, іншых «ракетаў» не трэба!
* * *
Сяброўкі, сябры дарагія маі, на жаль, лёс наш бывае ўсялякі. За тое, што з вамі я, што у страі, я долі выношу падзяку. Упэўнена, цвёрда стаю на нагах у сваёй адзіноце сягоння. Можа, знізіўся крылляў няспынны размах, але сэрца маё не ў палоне. З вамі яно, з лёсам роднай зямлі, з тымі днямі на бацькавых межах. З братамі, ў баёх што снапамі ляглі. Маё сэрца народу належыць!
* * *
Ноч глухая наўкол, цемень сэрца трывожыць, дзесь запозненых струнаў чутно перабор. Месяц ў хмары апаў, як на шлюбнае ложа, і на шлях мой не свецяць ліхтарыкі зор. Цішыня. Чутно стукат уласнага сэрца. Вецер голлем бярозавым не скалыхне. Я без страху іду. Мне заўсёды здаецца, што ў хвіліны трывогі ты сілай пры мне.
* * *
Стома дня, бляск вачэй маіх сумны, адзіноты дурманячы боль, час мне здзейсніць усё, што задумана, пакуль у кроне жыцця майго ствол. Стаяць дрэвы, бы здані белыя, паліць сонейка, скрозь трава. Чабаром густым з ніў павеяла, завінулася галава. Усхвалявалася поле жытняе, а бярозанька за сялом, да зямлі маёй старажытпае нагінаецца, б’е чалом. Буйным голлем, кволымі лісцямі маю душу з родных палян падхапілі, дрэвы, калісьці вы і разгойдалі да змагань. Што ж, паранілі, пакалечылі, ў жыцці душу маю не раз. Уздымаю яе, падлечваю, дрэвы родныя, каля вас.
Поделиться:
Популярные книги

Путь Шедара

Кораблев Родион
4. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
6.83
рейтинг книги
Путь Шедара

Метаморфозы Катрин

Ром Полина
Фантастика:
фэнтези
8.26
рейтинг книги
Метаморфозы Катрин

Охота на разведенку

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
6.76
рейтинг книги
Охота на разведенку

Я до сих пор не князь. Книга XVI

Дрейк Сириус
16. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я до сих пор не князь. Книга XVI

Последний Паладин

Саваровский Роман
1. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин

"Малыш"

Рам Янка
2. Девочка с придурью
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
6.00
рейтинг книги
Малыш

Мастер Разума II

Кронос Александр
2. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.75
рейтинг книги
Мастер Разума II

Здравствуй, 1985-й

Иванов Дмитрий
2. Девяностые
Фантастика:
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Здравствуй, 1985-й

Счастливый торт Шарлотты

Гринерс Эва
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Счастливый торт Шарлотты

Назад в СССР: 1984

Гаусс Максим
1. Спасти ЧАЭС
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.80
рейтинг книги
Назад в СССР: 1984

Не грози Дубровскому! Том IX

Панарин Антон
9. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том IX

Секретарша генерального

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
короткие любовные романы
8.46
рейтинг книги
Секретарша генерального

Газлайтер. Том 2

Володин Григорий
2. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 2

Искушение генерала драконов

Лунёва Мария
2. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Искушение генерала драконов