Збор твораў у двух тамах. Том 1. Паэзія
Шрифт:
Баравікі
З прыполу хмар асенні дождж пасеяў грыбы, грыбы... Вось забірай дарма. У бор прыбегла з кошыкам надзеяў — шукаю шчырых, а такіх няма. Кругом паганкі, дробязь, мухаморы, не злічыш пачарнелых савякоў, размяклых ад расы і не ў гуморы, што апусцілі капялюш далоў. Гараць рыжкі, ірдзяцца сыраежкі і слізгаюцца ў пальцах маслякі. Чырвоныя галовікі на ўзмежку, а ў сэрцы мрояцца баравікі. Такія шчырыя, праўдзівыя, што крэмень, нібы браты, харошаю сям’ёй, з’яднаныя грыбніцаю, карэннем, без чарвяточыны, пад галіной. Шукаю шчырых, баравых, харошых, хоць сонейка ўзнялося угару і мой яшчэ зусім не поўны кошык, шукаю
* * *
З беларускай тугою ў сэрцы гэты край мяне нарадзіў. Пасадзілі мяне, як дрэўца, сярод поля, шырокіх ніў. Любы край мой з нялёгкім лёсам то ў няволі, то у вайне. Па зямлі мы ступалі босыя, як ступаюць па дыване. Да зямлі прыкладалі рукі, нізка кланяліся чалом каласку на сцябліне гнуткай, падціналі яе сярпом. Басанож ішлі ранкамі роснымі і на землю пад свіст касы пад расхрыстанымі нябёсамі кладавіліся, бы каласы... * * *
Згасае дзень, я па зямлі ступаю, і сцежачка ляжыць перада мной. Здаецца мне, мая зямля святая — прасякнутая болем і крывёй... * * *
Гадавалі і пралі матулі. З ніткай роднаю песня плыла. I няўстыд было роднай кашулі, калі сіла пад ёю была. * * *
Мы – як зубры мы у сябе дома, тутэйшыя, што ад вякоў жывуць. Мы – як дубы, нас можна знішчыць громам, але з зямлі нас роднай не скрануць... * * *
Над маёй галавой праляцяць самалёты, недзе ў далях да зор праплывуць караблі. I застыне арол на халодных высотах. Толькі я застануся на роднай зямлі. Пераплыць акіяны надзея слабая. А пражыць на зямлі яшчэ меней надзей. З год дзяцінства маіх вецер казачкі бае, і становіцца сэрцу ад іх маладзей. У траву па калені сыходжу з асфальту, як калісь над Ваўпянкай лугамі брыду... Толькі жаль — да радзімай, да бацькавай хаты ні за ноч, ні за век я, бадай, не дайду. Хвалі жытнія аж да сяла
Хвалі жытнія аж да сяла. Шырыня, як акінуць вокам. Урадлівая наша зямля, нашых песень і дум вытокі. Кліч адвечны сваёй зямлі — боль шчымлівы, сляза на вейках. Як жа моцна сэрца баліць, калі грозіць ёй небяспека. Сваё вогнішча і бары, хаты ў полі, да іх дарогі, дзе зубры ад нас, як сябры, патрабуюць падчас дапамогі. Цягне з даляў чужых дамоў. Успаміны мацней ад лекаў. Ля маўклівых стаю курганоў. Добра ўсюды – ля іх найлепей. Можна вочы свае адвучыць ад сучаснага і былога. Толькі сэрцу нельга схлусіць — яно знойдзе дамоў дарогу. Воўпа
Воўпа. Няма ўжо вулак прывычных. Цэркаўка-свечка растала, як з воску. Вораг мястэчка вайною панішчыў, пакінуўшы вёску. Так, як калісьці, луг зелянее, сцежачка ўецца, кліча дадому. На небасхіле хмары прыселі, нібы ад стомы. Вёску мінаю, сцелецца поле. Тут паўстае прад вачыма араты, нібы з дзяцінства голасам таты кліча дахаты. Сэрца аберуч трымаю ад гора. Крокам здранцвелым іду на гасцінец. Вецер мне толькі нешта гаворыць пра дарагой маладосці мясціну. Поля спытаю, ветру і дрэва, шэрага неба, нават камення: — Дзе ж тыя ўсе, да каго я дарэмна іду ў задуменні? * * *
Пад нашым небам чыстым і сінім, дзе вёсны ўзлялеялі душу маю, жыву адзінока,
* * *
Сёння аб сцежках нялёгкай долі гутару доўга з пажатым полем. Вецер чупрыну руні хвалюе, нашай размовы ніхто не чуе. Толькі бяроза часамі сагнецца, птах у пажоўклым галлі страпянецца. Хмара прыполам сонца прыкрые, сэрца мацней мне ў грудзях заные. Роднае поле — святасць і дзіва, войны ішлі, а яно радзіла, ад грознай утомы не спачывала, з раненых нетраў хлеб нам давала. Гутарка з рэчкай, гутарка з ветрам, з полем бязмерным, сонцам сагрэтым. Пасадзіш бульбу, расце ўсё дбайна, усё ў сваю пору, усё жыццядайна. Высахне ў спёку, прымерзне ў сцюжу, дожджык упадзе, і ўсё будзе дужаць. Сарвецца вецер, вербы наклоніць і мне ад думаў астудзіць скроні. I нешта сэрцу майму падкажа, і зерне слова ў барозны ляжа. Хоць прыйдзе спёка, мароз лютуе — зярняты праўды зямля ўзгадуе! * * *
Ты зямля, майго бацькі зямля, якой гэта чароўнаю сілай ты ў палон маё сэрца ўзяла, якім зеллем мяне апаіла? Мне здаецца, ўсё бачу здалёк голлі дрэў, у аблокі узнятых, і такі невысокі грудок, на якім красавалася хата. I дарога бяжыць праз палі, абмінае над крушнямі дзічкі, б’е вада ля каменняў з зямлі ў лона ціхай, прачыстай крынічкі. Як грыбы, нарастуць гарады. ты ж мілей мне любое сталіцы, то тваёй жыццядайнай вады не магу я да скону напіцца... Знаю мудрую праўду тваю, тваіх слухаю толькі законаў, быццам птушкі, я сэрцам пяю тваім плодным, квітнеючым гоням. Я расту, як ячмень, як авёс, зерне ў коласе пэўна хаваю, а ў снягі і ў суровы мароз я, здаецца, з табой спачываю. Я жывое ўсё сэрцам люблю, кожны ведаю твор невялічкі, ласку сонейка ў душу лаўлю і ад бур не хаваю аблічча! * * *
Маладосць — мая песня і сіла, поўня сэрца і мараў палёт. Што пасеяла — ўсё ўскаласіла і жаданы дало умалот. Ўзгадавала адданасць і вернасць, ўмацавала адвечны наш лад,— залатое пшанічнае зерне чалавечых, высокіх праўд. Тыя праўда, абычаі з намі, мудрых дум залатое прадно. Шліфавалі іх продкі вякамі, нам у людзях за іх не ўстыдно. Можа, хто за нядолю нас судзіць, мы з сярмягай нядолю зжылі. Ўсё ж былі мы, і ёсць мы, і будзем праўдзе верныя і зямлі! Душы сціплыя і палымяныя, мужнасць, сіла, адвага ў грудзях. Не зазвоняць ўжо болей кайданы на жаночых, на творчых руках! Ужо недруг душы нам не зглуміць ні хлуснёй, ні маной, ні мячом. Ажываюць народныя думы, паднявольным прыбітыя днём. Вабяць хлеба смачнейшаю лустай: — Станавецесь валамі, зубры! Халуям няхай будзе халуйства, мы – зямлі свае гаспадары! Не здамося ліхой крутаверці, бо дубы мы, а не бадылі. Нам не скажуць сыны перад смерцю, што чужынцам мы Край прадалі! Свае мовы забыцца не змусяць, бараніць яе кожны гатоў. Мы не станем Усходняю Пруссю на магілах сваіх курганоў!
Поделиться:
Популярные книги
Заход. Солнцев. Книга XII
12. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Случайная свадьба (+ Бонус)
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 3
3. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Ищу жену для своего мужа
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.17
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 19. Часть 1
19. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.52
рейтинг книги
Пустоцвет
Любовные романы:
современные любовные романы
7.73
рейтинг книги
Жребий некроманта. Надежда рода
1. Жребий некроманта
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
6.50
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 4
4. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Бездомыш. Предземье
3. К Вершине
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Столичный доктор. Том II
2. Столичный доктор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Последний из рода Демидовых
Фантастика:
детективная фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Камень. Книга восьмая
8. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
7.00
рейтинг книги
Измена. Не прощу
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
4.00
рейтинг книги
Измена. Верну тебя, жена
2. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00